Адкрыць галоўнае меню

Афармленне назвы артыкулаПравіць

Назва артыкула афармляецца цёмным шрыфтам, без змянення кеглю, без суцэльнай капіталізацыі. Сінонімы гэтак жа сама, як і асноўнае паняцце. Магчыма, мэтазгодна ўжыванне капіталізацыі прозвішчаў.

Аддзяленне паняцця ад яго вызначэнняПравіць

Паняцце ад яго вызначэння аддзяляецца працяжнікам.

Вылучэнне тэксту ў артыкулахПравіць

Вылучэнне частак тэксту ў артыкулах робіцца цёмным шрыфтам або курсівам.

Афармленне зносакПравіць

Зноскі афармляюцца ў асобным стандартным раздзеле (або псеўдараздзеле) «Зноскі». Вітаецца карыстанне шаблонам {{зноскі}}.

Афармленне пераліку літаратурыПравіць

Пералік літаратуры афармляецца ў асобным стандартным раздзеле «Літаратура», аднатыпна з інш. раздзеламі.

Афармленне пераліку спасылакПравіць

Пералік спасылак на вонкавыя старонкі афармляецца ў асобным стандартным раздзеле «Спасылкі», аднатыпна з інш. раздзеламі.

Даты ст./нов. стылю, летазлічэнне і іх вікіфікацыяПравіць

Калі выкарыстана дата паводле Юліянскага календара, па магчымасці (т.б. калі ўдзельнік ведае) трэба пазначаць яе ў абодвух стылях: у старым і ў дужках у новым, але вікіспасылку рабіць толькі з даты новага стылю. Калі стыль даты невядомы, вікіспасылку з яе не рабіць або паставіць пры ёй шаблон {{дата?}}.

Гады пазначаць паводле сучаснага, прынятага ў Беларусі, летазлічэння, і з іх рабіць вікіспасылкі, але не з сакавіцкіх або вераснёўскіх гадоў, калісьці прынятых. Пры гэтым, арыгінальную датыроўку варта і карысна паставіць, пазначыўшы паводле якога яна летазлічэння (можна ў зносцы, або з дапамогай адпаведнага шаблона пры яго наяўнасці, гэта датычыць і гадоў ад стварэння свету, ісламскага і інш. альтэрнатыўных летазлічэнняў).


Гл.: {{ДН}}, {{ДС}}