Вікіпедыя:Афармленне даведачнага матэрыялу

У беларускамоўнай частцы пры намінацыі ў выдатныя і добрыя артыкулы патрабуецца як неабходная ўмова, а пры напісанні звычайнага артыкула строга рэкамендуецца ўніфікаваць афармленне даведачнага матэрыялу (зносак і спасылак) пры дапамозе адпаведных шаблонаў ці паводле дзейных ГОСТ 7.1—2003 (руск.), ГОСТ Р 7.0.5—2008 (руск.).

Пры шматразовым прастаўленні зносак на розныя старонкі адной і той жа кнігі найбольш пераважным з'яўляецца выкарыстанне шаблона {{sfn}} ці {{rp}} з указаннем поўных выхадных дадзеных кнігі ў спісе літаратуры, для невялікага дыяпазону ў некалькі старонак адной кнігі — {{кніга}}, для зносак на артыкул у часопісе ці зборніку артыкулаў — {{артыкул}}, для афармлення спасылкі на вонкавы рэсурс — {{cite web}} (пры гэтым варта звярнуць увагу: калі на вонкавым рэсурсе выкладзена артыкул, першапачаткова надрукаваны ў перыядычным выданні, настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць шаблон {{артыкул}} з указаннем спасылкі, але не {{cite web}}).

Адносна ўказання спасылак на электронныя матэрыялы на вонкавых рэсурсах: паколькі Фонд Вікімедыя не падтрымлівае парушэнне аўтарскіх правоў і распаўсюджванне пірацкай прадукцыі, то паказваць спасылкі можна толькі на тыя рэсурсы, публікацыя матэрыялаў на якіх відавочна не цягуць за сабой парушэнне аўтарскіх правоў (як Google Books, навукова-адукацыйныя парталы, сайты ўніверсітэтаў, асабістыя сайты навукоўцаў, а таксама сайты, якія публікуюць матэрыялы з дазволу аўтараў). Спасылкі на Google Books варта прастаўляць так, каб спасылкі прыводзілі чытача да асноўнай інфармацыі пра кнігу (прыклад), але не да пэўных старонак, паколькі ў розных рэгіёнах зямнога шара і ў розны час да прагляду могуць быць даступныя розныя старонкі. Спасылка на старонкі, якія могуць аказацца схаванымі ад прагляду, толькі ўвядзе чытача ў разгубленасць.

Пры выкарыстанні паказаных вышэй шаблонаў варта памятаць пра тое, што стваральнікамі прадугледжана магчымасць змены настроек згодна з тым, на якой мове апублікаваны матэрыялы. Таму для англамоўных выданняў варта змяняць параметр «старонкі» на «pages», «старонак» на «all pages», «том» на «volume»; для нямецкамоўных — варта змяняць параметр «старонкі» на «seite». Пры запаўненні параметраў для іншамоўных кніг часта ўзнікае цяжкасць з ідэнтыфікацыяй «месца публікацыі». Для ўдакладнення гэтай інфармацыі варта выкарыстоўваць рэсурс WorldCat.