Вікіпедыя:Беларуская раскладка клавіятуры

Як усталяваць беларускую раскладку клавіятуры ў Windows правіць

Калі вы маеце рускую або англамоўную Windows і жадаеце пісаць літары «і», «ў» і апостраф «’», падключыце беларускую раскладку (памятайце, што ў залежнасці ад версіі АС і сэрвіс-пака назвы ўкладак могуць адрознівацца):

  • 1. Адкрыць меню «Пуск» (кнопка Start);
  • 2. Націснуць кнопку «Выполнить» (Run);
  • 3. Напісаць у полі control panel і націснуць клавішу Enter;
  • 4. Адкрыць у панэлі «Язык и региональные стандарты» («Regional and Language Options») альбо (калі стаіць WinXP з адлюстраваннем панэлі кіравання па катэгорыях) «Дата, время, язык и региональные стандарты» («Date, Time, Regional and Language Options»);
  • 5. Адкрыць укладку «Языки» («Languages») альбо (гл. вышэй) абраць заданне «Добавить дополнительные языки» («Add more languages»);
  • 6. Націснуць у гэтай укладцы кнопку «Подробнее» («More»). Ва ўкладцы, якая з’явілася на экране, націснуць кнопку «Добавить» («Add»). У спісе моў выбраць беларускую. У спісе раскладак выбраць таксама беларускую і націснуць ОК. Можна перазагрузіць камп’ютар (неабавязкова).

Цяпер у спісе раскладак у моўнай панэлі з’явілася беларуская.

Такім чынам, раскладка літар будзе выглядаць:

 

Літара «Ё», як і ўсюды, на кнопцы з тыльдай «~».

Як усталяваць беларускую раскладку клавіятуры ў Unix-падобных сістэмах правіць

Увага! У дадзенай даведцы не разглядаюцца пытанні, звязаныя з усталяваннем сістэмнай лакалізацыі (locale). Пры наяўнасці праблем звярніцеся па дапамогу да сістэмнага адміністратара ці да інтэрнэт-суполкі карыстальнікаў вашай АС.

Калі пры ўсталяванні аперацыйнай сістэмы вы выбралі беларускую мову, вы ўжо маеце неабходную раскладку ў сістэме. У іншых выпадках можаце скарыстацца наступнымі метадамі:

Спосаб для асяроддзя GNOME

  • 1. Націсніце камбінацыю Alt+F2, у полі напішыце gnome-keyboard-properties і націсніце Enter;
  • 2. На ўкладцы «Расладкі» (Layouts) націсніце кнопку «Дадаць» (Add);
  • 3. У спісе «Country» выберыце Беларусь (Belarus), у спісе «Variants» — Belarus ці Belarus Legacy (адрозніваюцца наборам сімвалаў у камбінацыях Shift+лічба);
  • 4. Націсніце клавішу «Add»;
  • 5. Неабавязкова. Націснуўшы на кнопку «Options», вы можаце абраць спалучэнне клавіш для змены раскладкі (пункт «Key(s) to change layout»). Для закрыцця вокнаў націскайце «Close».

Цяпер у вашай сістэме з’явілася беларуская раскладка. Літары размяшчаюцца ў стандартным парадку (гл. вышэй).


Спосаб для асяроддзя KDE

  • 1. Націсніце камбінацыю Alt+F2, у полі напішыце systemsettings і націсніце Enter;
  • 2. Націсніце «Прылады ўводу звестак» (Input devices);
  • 3. Выберыце ў катэгорыі «Клавіятура» (Keyboard) укладку «Раскладкі» (Layouts);
  • 4. Пастаўце птушку насупраць пункту «Наладзіць раскладкі» (Configure layouts);
  • 5. Націсніце кнопку «Дадаць» (Add);
  • 6. У акне, што з’явілася, выберыце:
    • мяжа ўжывання мовы: Беларусь (Limit selection by language: Belarusian);
    • раскладка: Беларуская (Layout: Belarusian);
  • 7. Націсніце кнопку «OK»;
  • 8. Націсніце кнопку «Ужыць» (Apply).

Цяпер у вашай сістэме з’явілася беларуская раскладка. Літары размяшчаюцца ў стандартным парадку (гл. вышэй).

Тыпаграфічная раскладка для Linux

Тыпаграфічную раскладку можна ўсталяваць з дапамогай скрыпту па спасылцы. На старонцы скрыпту будуць напісаны актуальныя інструкцыі па ўсталяванні раскладкі.

Для выкарыстання альтэрнатыўных сімвалаў трэба выкарыстоўваць клавішу «Alt» у спалучэнні з мэтавымі клавішамі (напр. «Alt+Shift+S»).

Гл. таксама правіць