Вікіпедыя:Ботазаліўкі/Стараствы Літвы

Пераклад назваў

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я Паводле БП-2008, п.23.21.: «- калі ўтваральная аснова заканчваецца на с, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай: матроскі, рускі, беларускі, хакаскі, папуаскі, тунгускі, лаоскі, гандураскі, уэльскі, адэскі, арзамаскі, вільнюскі, чавускі, копыскі, палескі, залескі, прускі, тбіліскі, кутаіскі, туніскі, эскімоскі, індускі, пелапанескі;». У Адуцішкіс аснова «Адуцішкіс», як у выпадку Вільнюс-«Вільнюс» з цытаванага вышэй п. БП-2008.
    У БСЭ, гл. уклейку пасля стар. 404, ёсць прыклад скланення «Радвілішкскі», ён напэўна створаны не ад Радвілішкіс, а ад Радвілішкі (традыцыйнай беларускай назвы паселішча), дзе аснова «Радвілішк-», але суфікс -ск- далучаны як да слова неславянскага паходжання. Тое самае з прыкладам БЭ (стар. 311) «Панявежскі», які напэўна ўтвораны не ад літоўскага Панявежыс (аснова «Панявежыс»), а ад беларускага традыцыйнага Панявеж, паводле БП-2008 ад літоўскага Панявежыс мусіць утварацца «панявежыскі».
    Такім чынам, атрымліваем Адуцішкіскае, аналагічна і з аднатыпнымі найменнямі.
  2. а б в г д е ё ж з і У Аглуаненай аснова «Аглуаненай», як у Тракай — «Тракай», ад якой суфіксам ск утвараецца «тракайскі». Прытым, што традыцыйная беларуская назва Трокі, дзе аснова «Трок», ад якой суфіксам ск утвараецца «трокскі→троцкі». Такім чынам, атрымліваем Аглуаненайскае, аналагічна і з аднатыпнымі найменнямі.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о БСЭ, гл. уклейку перад стар. 405, дае «Варэнскі р-н». Тут беларуская традыцыйная і літоўская назвы супадаюць — Варэна, аснова таксама аднолькавая «Варэн-», ад якой суфіксам ск утвараецца «варэнскі». Аналагічна аднатыпныя найменні на -на, -ла і інш.
  4. а б У Аланта аснова «Алант-», паводле БП-2008 п.23.21.: «- калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч, а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні тс, цс, чс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: агенцтва, балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаранцкі, парламенцкі, брэсцкі, бейруцкі, па-фармалісцку, па-інтэлігенцку, выдавецтва, кравецкі, івянецкі, прыпяцкі, суэцкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, баранавіцкі, парыцкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, чытацкі, па-дзявоцку;», — ад яе утвараецца «алантскі→аланцкі». Такім чынам, атрымліваем Аланцкае, аналагічна і з аднатыпнымі найменнямі.
  5. а б в г Як прапанова, у нешматлікіх прыметніках, дзе збег чатырох і болей зычных разам з суфіксам, разбіваць іх галоснымі, напрыклад: Кульва — кульвенскі, замест кульвскі, Жэльва — жэльвенскі, замест жэльвскі, Рукла — рукленскі, замест руклскі, Руснэ — русненскі, замест руснскі. У крыніцах ёсць прыклады для абодвух варыянтаў. Так, «пурыстычны» варыянт Нарва — нарвскі, але Тарту — тартускі, замест «тартскі→тарцкі», Зельва — зельвенскі, замест «зельвскі», Лёзна — лёзненскі, замест «лёзнскі».