Вікіпедыя:Віківясна-2019/Частыя пытанні


1. Што такое «Віківясна»? правіць

Праект «Віківясна» (Wikimedia CEE Spring 2019) — грамадскі конкурс па рэдагаванні артыкулаў, арганізаваны добраахвотнікамі руху Вікімедыя і вікіпедыстамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ідэя праекта заснавана на паспяховым вопыце міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных раздзелаў Вікіпедыі на мовах гэтага рэгіёна. Мы спадзяёмся раскрыць тэмы краін CEE, а таксама ўмацаваць сувязі паміж асобнымі моўнымі раздзеламі Вікіпедыі.

2. Якія рамкі праекта? правіць

У цэлым, прымальныя любыя энцыклапедычна значныя тэмы, што тычацца Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сербская гісторыя, венгерская геаграфія, літоўскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…

3. Якія мэты праекта? правіць

  • Не менш 1000 новых ці значна палепшаных артыкулаў сумарна і не менш 20 новых ці значна палепшаных артыкулаў у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі.
  • Не менш 5 удзельнікаў-рэдактараў артыкулаў у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі.
  • Не менш 10 удзельнікаў, якія напісалі хоць бы адзін артыкул пра кожную краіну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
  • Не менш 500 правак, датычных краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі праз паўгода пасля завяршэння праекта.
  • Усе даклады і лекцыі павінны быць перакладзены на англійскую і кожную з моў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства? правіць

У арганізацыі конкурсу бяруць удзел мясцовыя аддзяленні фонду Вікімедыя, супольнасці вікіпедыстаў і асобныя ўдзельнікі праектаў Вікімедыя. Ідэя конкурсу была пададзена ў снежні 2014 года на міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекта займаецца міжнародная каманда.