Вікіпедыя:Да перайменавання

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.
Replacement filing cabinet.svg Архівы

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменаванняПравіць

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасаванняПравіць

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванніПравіць

Дадаць тэму

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху

Прынята казаць, што баснійцы — гэта ўсе, хто лічыць сябе прыналежным баснійскай нацыі, гістарычна гэта падданыя Босніі. І серб, і харват, і мусульманін можа назваць сябе Bosanac (басніец). У сярэдзіне XX-га стагоддзя баснійцы мусульмане сталі адчуваць неабходнасць асобнай культурнай самаідэнтыфікацыі, яны пачалі лічыць сябе этнасам, асобным ад сербаў. Тады яны пачалі сябе зваць «баснякі» (Bošnjaci). У Вікіпедыі на іншых мовах прынята таксама падзяляць гэтыя тэрміны і зараз мы маем некаторую калізію ў Вікіданых. Мы жа не змешваем у кучу тэрміны Ліцвіны і Літоўцы, тут крыху падобная аналогія. Plaga med (размовы) 00:22, 27 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  •   За. У беларускай мове асаблівага найменна народа не ўстаялася (у БелЭн асобнага артыкула пра народ няма, у артыкуле «Боснія і Герцагавіна» згадваюцца «баснійцы-мусульмане»), таму цалкам лагічна ўжываць саманазву. У рувікі артыкул быў перайменаваны з «Боснийцы» ў «Босняки» ў 2015 годзе.--Artsiom91 (размовы) 22:07, 30 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Аднолькава з назвай горада Гуанчжоу. --VladimirZhV (размовы) 05:27, 19 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  За, хай будзе аднолькава, хоць само напісанне -оў/-оу на канцы кітайскіх тапонімаў у нас якое папала ў розных артыкулах, аднак гэта лепей будзе вызначыць асобна на падставе аўтарытэтных крыніц.--Artsiom91 (размовы) 22:09, 30 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Не разумею, навошта ставіць у дужках назву арганізацыі. Студэнцкая думка пасля 1988 года мела таксама этап перараджэння разам з ЗБС, а цяпер з’яўляецца незалежным ад ЗБС інтэрнет-выданнем. На маю думку, указанне даты ў дужках будзе лепей. Plaga med (размовы) 15:36, 16 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

І іншыя катэгорыі да Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рускай Праваслаўнай Царквы. --VladimirZhV (размовы) 09:02, 11 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  Перайменаваць Plaga med (размовы) 12:07, 11 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Прапанаваны варыянт больш канкрэтны. + ёсць магчымасць дапоўніць спіс загінулымі з боку мяцежнікаў і Расіі (альбо зрабіць асобны спіс). DBatura (размовы) 17:26, 5 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  Перайменаваць Plaga med (размовы) 00:33, 8 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
«Загінуўшых» не вельмі ўдалае слова, лепей «якія загінулі» або «загінулых». Незразумела што рабіць з Жызнеўскім, які не падчас вайны загінуў.--Artsiom91 (размовы) 08:37, 8 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Прапаную вынесці ў «Гл. таксама». DBatura (размовы) 22:08, 8 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

У гэтым годзе фільмы агучаны па-беларуску пад назвамі Хобіт. Нечаканая вандроўка, Хобіт. Пустка Смаўга, Хобіт. Бітва пяці войскаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:34, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Калі ласка, дайце спасылкі на гэтыя агучванні. DobryBrat (размовы) 21:36, 4 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  Перайменаваць Plaga med (размовы) 23:03, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  Перайменаваць --JerzyKundrat (размовы) 23:04, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  Перайменаваць. Адзінае што, можа варта пакінуь двукроп’і, бо так неяк уласцівей назвам фільмаў. --StachLysy (размовы) 17:37, 5 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Выява → ВідарысПравіць

Відарыс зʼяўляецца тэхнічна абгрунтаваным тэрмінам, што поўнасцю перадае сэнс слоў рускай мовы "изображение", англійскай мовы "image". Дадзены тэрмін і цяпер выкарыстоўваецца ў дадзеным сэнсе амаль на ўсіх пляцоўках інтэрнэт-прасторы і праграмнага забеспячэння, пачынаючы ад прыкладанняў Google, заканчваючы аперацыйнай сістэмай One UI 5 ад кампаніі Samsung.--Zmickli21 (размовы) 09:34, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Як добра пачалі, а скончылі «прыкладаннем», ды яшчэ і не паставілі мяжу паміж агульным значэннем слоў image (изображение, калі хочаце, хаця рускі тэрмін тут зусім не мае значэння) і тым, што выкарыстоўваецца ў ІТ, бо гэтыя два слова ў прынцыпе не дрэнна адпавядаюць «выяве» па тлумачальных слоўніках, як спосаб выяўленне мысліцельных вобразаў, але ў ІТ усё ж маецца на ўвазе іншае :)
У той жа час, я ўжо спрабаваў прасунуць «відарыс» у ВП:Тэрміналогія, але пакуль бачу недавер да тэрміналагічных камісій Google і Samsung, патрабуецца больш спасылак на крыніцы (калі ў вас ёсць доступ да апошняга ТСБМ, мо там ужо з’явілася слова?), ды ёсць момант у тым, што тэрмін вельмі шырокаўжывальны і яго замена можа запатрабаваць шмат высілкаў, таму і патрабуецца моцная аргументацыя, чаму «відарыс» — правільней, а «выява» — не правільна. Я яшчэ мо ў спадара Шумскага і іншых калег спытаю больш разгорнутую аргументацыю выбару тэрміна.
Таксама дадам, што слова «выява» не абавязкова замяняць на «відарыс» ва ўсіх выпадках, часамі, калі кажам пра мастацтва і працэсу "выяўлення" яго можна пакідаць згодна тлумачальным слоўнікам.
Таксама дадам некаторыя ўрыўкі з гласарыя Google для разумення:
1. Picture. Google — відарыс (A pictorial graphic in general, image.); фота (A digital photograph. Term is used within the context of Google Photos.; A digital photograph.); малюнак (illustration, colored painting); Samsung — відарыс; здымак.
2. Image. Google — відарыс (A digital photograph), Samsung — відарыс.
У абодвух выпадках тэрмінолагі палічылі важным адзначыць асобна, што пераклад «выява» з’яўляецца непрымальным. Plaga med (размовы) 14:27, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дадаю дадатковыя каментарыі ў абарону тэрміна «відарыс» ад спадара А. Шумскага:
«варыянт "выява" быў узяты з РБС Крапіва, дзе "выя́ва ж. изображе́ние ср." https://verbum.by/brs/vyjava
так яно і трапіла ў гласарый Майкрасофта і заставалася доўгі час пэўным стандартам.
Але пазней выяснілася, што у рус. изображение акрамя значэння "картинка" ёсць яшчэ і значэнне "отображение". І ў РБС Крапівы рускае слова, выходзіць, ужыта менавіта ў другім значэнні.
Бо ў ТСБМ і ТСБЛМ бачым https://verbum.by/tsbm/vyjava і https://verbum.by/tsblm/vyjava , што таксама ўказвае на дзеянне.
Таму і быў выбраны іншы варыянт, які адназначна ўказвае на вынік і прадмет - відарыс, https://verbum.by/tsbm/vidarys і https://verbum.by/tsblm/vidarys
Ну і Расейска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў таксама не хлусіць - https://slounik.org/search?dict=fizmat&search=%D0%B2%D1%96%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81
У БелЭн (Беларускай Энцыклапедыі) сустракаюцца і выява і відарыс, але варта памятаць, што БелЭн - спадчынніца БелСЭ (Беларускай Савецкай Энцыклапедыі) і шмат артыкулаў у БелЭн перакачавалі, хай і з праўкамі, прама з БелСЭ, а БелСЭ рабілася калі Тэрміналагічнай камісіі пры Інстытуце мовазнаўства яшчэ не было»
Заўважу, што арыгінальны тэрмін image, як і відарыс, не мае азначэнне працэса выяўлення і ўказвае менавіта на твор, прадукт дзеяння.
З улікам прыведзенай інфармацыі і таго, што было сказана раней я лічу, што большая частка выкарыстанняў слова image і picture (або рускае «изображение») у значэнні «любое кропкавае або іншае лічбавае графічнае адлюстраванне агулам» трэба пашыраць і рабіць стандартам, бо дадзены тэрмін з’яўляецца найлепшым адпаведнікам. У той жа час, тэрмін «выява» прыдатны для напісання артыкулаў і азначэння працэса графічнага выяўлення або форму такога дзеяння.
Тут жа хачу адзначыць, што ёсць і будзе шмат размоў пра тэрміналогію ў будучыні і было б нядрэнна мець адзінае месца для такіх размоў, бо я не ўпэўнены, што Вікіпедыя:Да перайменавання функцыянальна створана з такой мэтай. Як варыянт, можна такія абмеркаванні весці на старонцы размоў у ВП:Тэрміналогія але мабыць гэта таксама не найлепшае месца для гэтага. Можа ёсць нейкія дадатковыя прапановы і меркаванні? Plaga med (размовы) 00:59, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ужо пісаў, што відарыс -- толькі прыватны выпадак выявы. Як малюнак, рысунак, акварэль і інш. -- усё гэта выявы, толькі рознага тыпу, тэхнікі выканання, прызначэння. Усё гэта напісана ў тлумачальных слоўніках. У тэхнічным плане, напрыклад, цалкам слушна казаць "на дысплэй выводзіцца відарыс", але тут не маецца ўвазе нейкая пэўна выява, а толькі сукупнасць элементаў, якія выводзяцца на дысплэй для адлюстравання выявы. Гэта розныя ўзроўні і бакі разумення. Карыстальнік бачыць на дысплэі выяву, а той хто займаецца працэсам яе вываду разглядае гэта як відарыс (сукупнасць графічных элементаў, якім ён гэтую выяву фарміруе). У агульным разуменні, відарыс гэта схема, чарцёж, рысунак, у шырэйшым разуменні графіка -- так даюць слоўнікі і агульнай лексікі, і тлумачальныя, і тэхнічныя. Чаму ў Гугле выбралі відарыс для шырэйшага сэнсу, чым ён ёсць на праўдзе -- разумею толькі як памылку, калі яны свой вузкі тэхнічны погляд накінулі на агульны сэнс. Але Гугл не ёсць аўтарытэтнай крыніцай у плане беларускай мове, так, можна яго мець на ўвазе, але там ёсць яўныя ляпы і неалагізмы тыпу "абагуліць" і гэтага ж "відарысу". Праз тое, што агульны ўзровень беларускай зараз горкі, то трэба трымацца аўтарытэтных эталонаў, а не вось гэта "мова развіваецца" ў горшым сэнсе. Максім Л. (размовы) 11:49, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Відарыс
  • "прадмет, знак, сімвал і пад., якія ўвасабляюць пэўную ідэю"[2]
  • 3) [выява] "знака, символа, предмета, геометрической фигуры и т.п."
  • таксама прапаную глядзець запыт "відарыс" на slounik.org, там значная колькасць прыкладаў ужывання "відарыс" у сэнсе "схема", "сукупнасці элементаў выведзеных на прыладу прагляду" -- "відарыс унутранай структуры цела", "графічны відарыс (мадэль у выглядзе прамавугольнікаў, пастаўленых адзін на адзін)", "відарысаўтварэнне", "відарыс бінарны" і інш.
Выява
  • 3) "(то, что изображено, художественное — общее понятие)"[3]
  • 2) Узнаўленне сродкамі мастацтва вонкавага, пачуццёва-канкрэтнага аблічча з'яў рэчаіснасці.[4]
  • 2) Узнаўленне сродкамі мастацтва вонкавага, пачуццёва-канкрэтнага выгляду з’яў рэчаіснасці.[5]
як пра дзеянне
  • пра "выява" як дзеянне няма нідзе, толькі "выяўленне", напрыклад гл. -- "1) (действие) стварэнне вобраза (каго, чаго); маляванне, -ння ср.; рысаванне, -ння ср.; лепка, -кі жен.; высяканне, -ння ср.; паказ, -зу муж.; адлюстраванне, -ння ср.; апісанне, -ння ср. 2) (действие) выяўленне, -ння ср.; выказванне, -ння ср."[6]
У Вікіпедыі ўжываюць вельмі разнастайныя выявы, у т.л. як сканы, фота, відэа, так і схемы (відарысы) таксама. І "ўставіць у артыкул выяву" маецца на ўвазе гатовая для прагляду выява, а не працэс выяўлення чагосьці (гэта зрабіў аўтар) або тэхнічнай арганізацыі вываду (гэта зрабілі распрацоўнікі рухавіка і вытворцы матрыцы). Максім Л. (размовы) 12:57, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Наконт дзеяння і азначэння слова «выява» глядзіце таксама ТСБМ і ТСБЛМ, на якія я даваў спасылкі вышэй у апошнім каментары, там крыху іншае азначэнне.
Наконт статыстыкі словаўжывання, лепей глядзець не slounik, а корпусы. Але тут патрэбны корпусы прафесійнай літаратуры, якіх у нас амаль няма. Plaga med (размовы) 13:31, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Там менавіта слушнае азначэнне, яўна пазначана, што "выява" проста назоўнік, не дзеяслоў, не дзеянне ад дзеяслова, не пераносны сэнс. У значэнні 1) гэта натуральная выява, сінанімічная "праява", а ў значэнні 2) штучная выява чагосьці -- "узноўлены, у т.л. мастацкімі сродкамі, выгляд/аблічча" -- якраз тое, пра што тут гаворым. Тое што ўжыта "узнаўленне" не паказвае на выяву як на дзеянне, а той самы казус, што з падвойным значэнне "изображение" у рускай, т.б. тут "узнаўленне" не дзеяслоў, а назоўнік. Параўнайце, напрыклад, з "хада", "бег" і інш. Максім Л. (размовы) 15:03, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Думаю, лепей весці падобныя абмеркаванні Размовы пра Вікіпедыю:Тэрміналогія, зараз там ёсць тэма Размовы пра Вікіпедыю:Тэрміналогія#Выява і відарыс. У цэлым, пераймяноўваць няма чаго, бо артыкула Выява не існуе, то бок выстаўленне да перайменавання некарэктнае. У катэгорыях кшталту Катэгорыя:Выявы:Класіфікацыя паводле тэм лепей бы замяніў на «Графічныя файлы» ці проста «Файлы». Наконт ужывання ў тэкстах артыкулаў, то, як слушна высветлена, абодва словы «відарыс» і «выява» існуюць і маюць розныя значэнні, неяк аўтаматычна вызначыць, ці варта замяняць адно на іншае ў канкрэтных артыкулах, немагчыма. Таму тут можна толькі парэкамендаваць прыхільнікам слова «відарыс» ужываць яго ў артыкулах, там дзе лічыце слушным.--Artsiom91 (размовы) 09:30, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Трэба гэта абмеркаваць, бо ў інтэрфейсе яно ёсць, каб у ім не ганяць туды-сюды, праз вайну правак, і каб была аднастайнасць. Адно што спасылкі на выяву і відарыс як артыкулы лішнія. Максім Л. (размовы) 11:29, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Накіраваў удзельніка з Транслэйтвікі сюды, каб можна было абмеркаваць гэтую змену, а не рабіць выключна на чыйсці асабісты густ. Тут не важна ўжо на чый -- мой ці яго, калі ўзнік гэты канфлікт. Па-мойму, памылка Гугла палягае выключна ў тым, што ў рускай "изображение" ўжываецца ў сэнсе і працэсу, і яго выніку. І яны з гэтага гледзішча вырашылі раздзяліць гэта ў беларускай, але ў беларускай няма такой сітуацыі -- ёсць "выяўленне" як працэс і "выява" як яго вынік. То бок, ніякага раздзялення і выдумлення новага сэнсу для старога слова не трэба, але яны гэта робяць. Тое ж можна назіраць у слоўніках, напісана "Узнаўленне сродкамі... аблічча/выгляду", хаця вядзецца пра "Узноўленае сродкамі... аблічча/выгляд" -- зноў жа, змяшаны працэс і яго вынік, праз усё тое ж калькаванне рускай найперш ва ўласнай галаве. Максім Л. (размовы) 13:27, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

ВынікПравіць

Перанесена згодна з правіламі арфаграфіі. DobryBrat (размовы) 09:59, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Паводле польска-беларускай практычнай транскрыпцыі ніякага Ш у назве няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:36, 5 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

«Шлёнск» гэта вымаўленне згодна з сілезскім дыялектам, звычайна гэтая назва так і перадаецца, але можна і польскае «Слёнск».--Artsiom91 (размовы) 20:57, 5 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

АрхіўПравіць

 
Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.