Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў/2010—2017

Панэль над АЗ

Над Апошнімі зменамі ёсць табліца спасылак. Можна каля спасылак на КДА і КВА ўставіць спасылку на абмеркаванне рэцэнзій? Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 23:42, 25 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

  Зроблена. Дадаў і трохі перарабіў панэль.--Artsiom91 (размовы) 11:31, 26 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, выправіў.--Artsiom91 (размовы) 12:19, 26 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Варта разкаментаваць раздзел пра артыкулы года, пачынаем конкурс. --Artificial123 (размовы) 12:45, 20 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 19:40, 20 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Удзельнік няправільна выкарыстае сваю асабістую старонку ўдзельніка. МВ (папярэдзіць) 13:56, 8 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Вадзім, такое выкарыстанне не забаронена--Хамелка/ разм. 17:17, 9 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Трэба выдаліць старонку, якая не ў тым праекце, дзе трэба. МВ (папярэдзіць) 11:27, 25 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Не трэба яе выдаляць, бо 1) гэта старонка размоў і куды хочуць, туды і пішуць -- уліковыя запісы глабальныя; 2) калі ўдзельнік у РуВіксе заблакаваны, то фактычна толькі праз іншыя Віксы ён і можа звярнуцца да Ру-чэкюзера. --Максім Л. (размовы) 12:18, 25 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Зняць статус адміністратара з удзельніка Belarus2578

Удзельнік дадае без абгрунтавання малазначную інфармацыю ў шаблон-картку горада, якая не прадугледжаная ў шаблоне картцы, пагражае блакаваннем на старонцы размоў. Відавочна, чалавек займаецца шкодніцтвам, бо пры маім перапісванні і паляпшэнні артыкула ён проста закрывае артыкул Мінск для рэдагавання. Гэта ўжо не першы прыклад агрэсіўных і дэкструктыўных паводзінаў удзельніка. Пра сітуацыю з малазначнай інфармацыяй можна пачытаць на старонцы размоў.--Liashko (размовы) 17:24, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Па-першае, адміны не могуць здымаць адмінскія сцягі тэхнічна, гэта толькі бюракратам дазволена. Па-другое, працэдура зняцця сцяга адміна ў нашым раздзеле не прадугледжвае такога дзеяння, як зварот да адміністратараў. Па-трэцяе, ахову зняла, бо адмін, які яе паставіў, з'яўляўся ўдзельнікам канфлікту і такім чынам выкарыстаў забаронены аргумент. Па-трэцяе, калі ласка, Liashko і Belarus2578, я вас вельмі прашу, сустрэньцеся на старонцы размоў артыкулу і паспрабуйце знайсці кампраміс, настойліва прашу абодвух пакуль устрымацца ад правак. І апошняе, асабіста я лічу ўзнагароды ў картцы прымальнымі, але калі паважаны Liashko супраць, выносьце на Форум, будзем абмяркоўваць.--Хамелка/ разм. 18:28, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

А цяпер рэальнасць. Спадар Ляшко ўзяў і знішчыў некалькі месяцаў таму інфармацыю, дададзеную ўдзельнікам ІгроБай. Без падстаў. Бо яму падаецца, што яна не з'яўляецца значнай. А нам з ІгроБай падаецца наадварот. Я пачакаў некалькі месяцаў і, паколькі, акрамя Ляшко, ніхто не выказаўся супраць, вярнуў гэту інфармацыю, бо 2 гэта больш, чым 1 (я пра галасы). Таму спадар Ляшко перакручвае факты вышэй. На маю думку, яго перабыванне ў нашым раздзеле - увогуле запланаваны сабатаж з боку ТараВікі, але тое выключна маё асабістае меркаванне, якое можа не супадаць з рэчаіснасцю. Проста вельмі часта ён распачынае вайну з "камуністычнай спадчынай". І я яму не пагражаю, а папярэджваю яго, бо ён распачынае вайну правак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:07, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Мне вельмі не падабаецца сам падыход, калі спадар Ляшко выстаўляе мяне валюнтарыстам, які самавольна дадае нейкую інфармацыю: я банальна вярнуў звесткі, якія дадаў у артыкул ІгроБай. Непрыемна і тое, што гэта адразу жа пераходзіць у патрабаванне пазбаўлення мяне сцяга адміністратара. Калі супольнасць прагаласуе, што нам не патрэбна мець выяву Залатой Зоркі ў гарадах-героях, то яе не будзе. І я цалкам нічога не зраблю. Але падыход са знішчэннем інфармацыі і вайной правак я лічу дэструктыўным. Я быў і з'яўляюся прыхільнікам таго, што ў Вікіпедыю кожны можа дадаць інфармацыю, але знішчаць, калі яна не парушае асноўныя правілы, нельга. Можна паставіць запыт крыніцы, можна пачаць абмеркаванне, але інфармацыя павінна заставацца ў артыкуле, пакуль яе не прыбралі рашэннем супольнасці, бо мы акумулюем веды, а не наадварот. Як вядома, мы не папяровая энцыклапедыя, таму ў нас вельмі вялікі патэнцыйны памер артыкула, хаця і абмежаваны здаровым сэнсам. Радок узнагарод горада не мая ідэя, але яна выдатная. У іншых раздзелах такая практыка рэдкая, бо гэта рэдкая практыка ў свеце — узнагароджваць гарады. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:58, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Хачу звярнуць увагу на выказванні Ігара на форуме, з яе можна ўпэўніцца, што праблемы ўсё ж ёсць "На маю думку, яго перабыванне ў нашым раздзеле - увогуле запланаваны сабатаж з боку ТараВікі". Ну і ўвогуле, гэта падобна на пераслед.--Liashko (размовы) 01:41, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Запрашаю прыняць удзел у абмеркаванні на Форуме. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:01, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Поўная ахова старонак

Прапаную зняць ахову з артыкула Нью эйдж, а таксама перагледзець актуальнасць поўнай аховы для іншых старонак.--Hanylka (размовы) 23:08, 25 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Ахову з артыкула Нью эйдж зняў. Пераглядзеў старонкі, якія зараз пад аховай, для некаторых ахову зняў — поўная ахова зараз, здаецца, толькі для тых старонак, дзе былі істотныя войны правак і вандалізм з боку зарэгістраваных удзельнікаў. Калі будуць яшчэ пажаданні па зняцці абароны старонак, пішыце асобна.--Artsiom91 (размовы) 00:43, 26 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Прашу зняць статус аўтадаглядчыка з удзельніка Ohlumon

Вынік

Праблемы ва ўкладзе  Ohlumon і праўда ёсць, але ў асноўным ён адпавядае даволі мяккім патрабаванням ВП:Догляд, апроч дадатку "пажаданага". Настойваю, каб ўдзельнік Ohlumon усталяваў і карыстаўся беларускім спелчэкерам (гл. ВП:Спраўджванне правапісу), што дазволіць выключыць памылкі друку і арфаграфічныя збольшага. З лексікай узору "лицо=твар, замест асобы" гэта праблемы не вырашыць, таму калі карыстаецеся аўтаперакладчыкам не рабіце вялікія масівы тэксту адразу, рабіце абзацамі, так вычытка будзе болей пільная. Калі змен да лепшага ў гэтым плане не будзе, думаю, сцяг даглядчыка варта будзе зняць, пакінуўшы аўтадаглядчыцкі. Урэшце, папярэджваю ўдзельніка Ohlumon за 1) перанос гэтага запыту са старонкі запытаў сцягаў сюды; 2) за парушэнні ВП:ЭП, якія ён чамусьці лічыць палемікай, за наступнага "троля/сабаку/асла" будзе блакіроўка на 1 суткі. --Максім Л. (размовы) 09:50, 4 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Печкуров

Пардон, на русском - полагаю, здесь лучше так, чем лить чистый машперевод... Вот это, по меркам рувики, ни малейшей энциклопедической значимости не имеет, не говоря уже о том, что создано в обход глобальной блокировки упорно самопиарствующим кроссвики-обходимцем, подробнее см. en:Wikipedia:Sockpuppet investigations/Alex9777777/Archive. Однако, с одной стороны, на случай, если по меркам этого раздела оно удалению не подлежит, и с другой стороны - для принятия дополнительных администраторских мер типа фильтров правок, если таковые будут признаны необходимыми, вместо запроса на БУ в статье обращаю внимание администраторов на статью здесь (тем более что автор практикует упорный снос шаблонов БУ в тех разделах, где это не запрещено фильтрами). OneLittleMouse (размовы) 06:19, 19 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

OneLittleMouse, удалено. У нас ещё есть страница ТРК «Пінск», она значимость вроде имеет и рекламного содержания не несёт, но создана была, как понимаю, теми же авторами с той же целью, может периодически вандализироваться.--Artsiom91 (размовы) 08:52, 19 чэрвеня 2017 (MSK)--Artsiom91 (размовы) 08:52, 19 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]

Палякі на Беларусі

Прашу адміністратараў прыняць меры ў адносінах да свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat", які свавольна ставіць блакіроўку на артыкул "Палякі на Беларусі", хоць яго толькі ветліва папрасілі прывесці дадатковыя крыніцы, акрамя сухой фразы ў беларускай энцыклапедыі. Калі гэта такое агульнапрынятае меркаванне, то хацелася б, каб нам паказалі канкрэтныя аўтарытэтныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і археолагаў пра палякаў на захадзе Беларусі ў ХІІІ ст. Пра гэта ўдзельніку было напісана на яго старонцы размоў у раздзеле "Поляки на Беларуси" [1]. Бо іначай ўдзельнік "JerzyKundrat" хоча выдаць жадаемае за рэіснае.--Pracar (размовы) 12:23, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Гл. таксама Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat #Поляки на Беларуси --JerzyKundrat (размовы) 12:27, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]
Прапанаваны кампраміс, ахова знята. --JerzyKundrat (размовы) 14:27, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Навука не патрабуе кампрамісаў. Ісціна адна. // Чакаем таксама, каб удзельнік зняў з сябе паўнамоцтвы адміністратара бел-Вікіпедыі. Яму ж лянота. // Ад удзельніка "JerzyKundrat" проста ветліва просяць прывесці дадатковыя крыніцы, акрамя сухой фразы ў беларускай энцыклапедыі. Калі гэта такое агульнапрынятае меркаванне, то хацелася б, каб нам паказалі канкрэтныя аўтарытэтныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і археолагаў пра палякаў на захадзе Беларусі ў ХІІІ ст. Пра гэта ўдзельніку было напісана на яго старонцы размоў у раздзеле "Поляки на Беларуси". Маем поўнае права сціраць арыгінальныя трактоўкі і даследаванні. Бо іначай ўдзельнік "JerzyKundrat" хоча выдаць жадаемае за рэіснае. --Pracar (размовы) 17:05, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

У дадзенай сітуацыі неабходна падаць усе крыніцы, прычым вельмі падрабязна, ажно да пазначэння канкрэтных старонак. Не дапускаецца вольная інтэрпрэтацыя пэўных літаратурных ці іншых крыніц — толькі даслоўныя цытаты. Калі маеце пункты гледжання, якія не супадаюць, пазначце абодва. З артыкула мусіць быць знятая ахова. Спадар Працар, дапрацуйце, калі ласка, артыкул з Вашымі крыніцамі, калі маеце сумненні, бо гэта не толькі не забараняецца, але і цалкам дазваляецца правіламі. Спадар Ежы, удакладніце, калі ласка, крыніцу наўпрост у тэксце, прычым без абрэвіятур (добрым варыянтам было бы: "вучоны Х і вучоны У, якія напісалі артыкул "Ы" ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, мяркуюць, што..." Прынамсі я апісаў вышэй адзінае рашэнне, якое я тут бачу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:55, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]
  Зроблена -- JerzyKundrat (размовы) 22:04, 9 мая 2017 (+03)[адказаць]

Чакаем таксама, каб удзельнік "JerzyKundrat" зняў з сябе паўнамоцтвы адміністратара бел-Вікіпедыі. Яму ж лянота.--Pracar (размовы) 09:49, 11 мая 2017 (+03)[адказаць]

Яцвягі

Прашу адміністратараў прыняць меры ў адносінах да свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat", які перавышае свае паўнамоцтвы, выдаляючы цалкам нейтральную інфармацыю з артыкула "Яцвягі"[2] і ставіць аж на 30 дзён блакіроўку артыкула.--Pracar (размовы) 21:36, 4 мая 2017 (+03)[адказаць]

Гл. таксама Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat #Яцвягі --- JerzyKundrat (размовы) 21:45, 4 мая 2017 (+03)[адказаць]

Прашу адміністратараў прыняць меры ў адносінах да свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat", які перавышае свае паўнамоцтвы, выдаляючы цалкам нейтральную інфармацыю з артыкула "Яцвягі"[3] і ставіць аж на 30 дзён блакіроўку артыкула.--Pracar (размовы) 09:05, 5 мая 2017 (+03)[адказаць]

Гл. таксама Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat #Яцвягі --JerzyKundrat (размовы) 09:32, 5 мая 2017 (MSK)[адказаць]


Прашу адміністратараў прыняць меры ў адносінах да свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat", які перавышае свае паўнамоцтвы, выдаляючы цалкам нейтральную інфармацыю з артыкула "Яцвягі"[4] і ставіць аж на 30 дзён блакіроўку артыкула.--Pracar (размовы) 10:05, 5 мая 2017 (+03)[адказаць]

Спадар Pracar, калі гэтая рэпліка з'явіцца яшчэ раз (Вам на яе адказвалі), то думаю, трэба будзе прымаць меры ў адносінах да Вас. Для пачатку гэта будзе абарона старонкі "Запыты да адміністратараў".--Artsiom91 (размовы) 10:08, 5 мая 2017 (+03)[адказаць]

Нічога ж не адказаў удзельнік "JerzyKundrat" адносна "спаму", як ён выказаўся. А толькі перавышае свае паўнамоцтвы, выдаляючы цалкам нейтральную інфармацыю з артыкула "Яцвягі"[5] і ставіць аж на 30 дзён блакіроўку артыкула. Прашу адміністратараў прыняць меры ў адносінах да свавольных дзеянняў удзельніка "JerzyKundrat".--Pracar (размовы) 10:15, 5 мая 2017 (+03)[адказаць]

Выдаліце гэтае смецце і вынесіце папярэджанне ўдзельніку ViktoriaDemidova. --Artificial123 (размовы) 11:02, 30 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

  Зроблена - JerzyKundrat (размовы) 11:13, 30 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Бакіроўка для ўдзельніка Ppaaappsspapa

Прашу заблакаваць удзельніка Ppaaappsspapa на 1 мес. за вайну правак і стварэнне пустога артыкула «Іван Дуброўскі». --Rymchonak (размовы) 12:33, 28 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
  Зроблена.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:59, 28 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Добры дзень, паважаныя спадары адміністратары! Я новенькая і ў мяне пакуль што няма вопыту стварэння артыкулаў, але я шчыра хачу дапамагчы нашай беларускай Вікіпедыі з яе якасным пашырэннем. Я планую, калі атрымаецца, пісаць пра нашых сучасных беларускіх паэтаў у неафіцыйнай культуры, без якой нашае мастацтва было б няпоўным. Пачала я з артыкула пра паэта і празаіка Юрыя Анатольевіча Рыдкіна, працы якога добра ведаю як прафесіянал у галіне мастацтва і артыкул пра якога быў выстаўлены на выдаленне. І тут узніклі свае складанасці, звязаныя з сучаснасцю і неафіцыйнасцю твораў дадзенага аўтара. Факты публікацый на аўтарытэтных неафіцыйных пляцоўках ёсць, факты тым больш моцныя, што публікацыі гэтыя ажыццяўляюцца рэдактарамі, аўтарытэтнымі ў галіне неафіцыйнай паэзіі, а там абы-каго не публікуюць. І гэта само па сабе ўжо з’яўляецца бясспрэчным паказчыкам значнасці нашага аўтара, але ж той факт, што наш аўтар сучасны, як і створаная ім гіперспасылачная паэзія, сведчыць аб тым, што яго творы ніколі не з’явяцца ў афіцыйных выдавецтвах, а яго гіперспасылачная паэзія і ўвогуле не можа быць апублікавана на паперы, бо яна гіперспасылачная і можа існаваць толькі ў Інтэрнэце. Зразумела, з’яўленне крытыкі сучасных паэтычных з’яў, а тым больш такой, як гіперспасылачная паэзія, патрабуе часу. Мы, канешне, можам сказаць «Вось калі з’явіцца крытыка, тады і створым артыкул!», але ж гэта супярэчыць нашаму агульнаму жаданню і абавязку фіксаваць сучасныя мастацкія з’явы, факт якіх ёсць ужо зараз і, безумоўна, патрабуе нашай з вамі вікіпедыйнай рэакцыі. Паважаныя адміністратары, артыкул пра дадзенага пісьменніка, на мой погляд, створаны якасна, без памылак, падрабязна, з усімі магчымымі спасылкамі. Вікіпедыя, як мы ведаем, мае патрэбу ў такіх поўных артыкулах, тым больш пра нашых сучасных паэтаў-землякоў. Тыдзень з моманту выстаўлення артыкула на выдаленне і галасаванне прайшоў, таму я прашу вас прыняць справядлівае рашэнне і пакінуць артыкул, улічваючы ўсе тонкасці, пералічаныя вышэй, улічваючы той факт, што артыкул гэты абавязкова будзе павялічвацца і паляпшацца, бо гіперспасылачная паэзія ўжо набірае хаду і будзе доўжыць яе далей. Дзякуй за магчымасць выказаць свае меркаванні і прапанову! --Купалінка (размовы) 14:00, 10 красавіка 2017

Абнавіце, к. л., зараз ужо іншыя краіны. --Artificial123 (размовы) 15:07, 4 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Спадар Арціфішл, як разумею, у Вас ужо няма правоў адміністратара? Калі, чаму і як сцяг быў зняты? Ніякіх папярэджанняў/абмеркаванняў/абгрунтаванняў зняццю сцяга адміністратара не бачыў.--Artsiom91 (размовы) 17:48, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Добраахвотна. --Artificial123 (размовы) 17:50, 5 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Абнавіце, к. л., зараз ужо іншыя краіны. --Artificial123 (размовы) 10:27, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ау, адміністратары! Калі ні ў кога няма жадання/магчымасці абнаўляць, лепей увогуле выдаліце папярэджанне пра Віківясну.--Artsiom91 (размовы) 21:18, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
  Зроблена.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:29, 19 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Прашу адміністратараў прыняць меры ў адносінах да артыкула Усходняе партнёрства. Спадар Pracar неаднарозава адхіляў прастаўленне шаблона "нейтральнасць", пры гэтым на абгрунтаванне (палову артыкула займае раздзел "Крытыка", што значна пераважае мізерныя згадкі пра дасягненні) са спасылкай на правілы Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання з папярэджаннем зноў адхіліў праўку, адказаўшы давядзеннем да абсурду. Адзначу, што ніякіх заўваг да зместу ў мяне няма, ўсяго толькі хачу адзначыць выдавочную ненейтральнасць артыкула.--Artsiom91 (размовы) 22:35, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ну, калі заўваг да зместу няма, то чаго ўдзельнік бачыць "выдавочную ненейтральнасць артыкула"? // І хто замінае ўдзельніку "Artsiom91" запісаць немізерныя згадкі пра дасягненні? Ніхто.--Pracar (размовы) 22:54, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Ніхто не замінае, калі захачу — дапішу. Калі хто заўгодна дапіша, шаблон можна будзе зняць. Але пакуль ніхто гэтага не зрабіў, беспадстаўна здымаць яго нельга.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Не. Беспадстаўна той шаблон ставіць. // Хачу — дапішу, хачу — не дапішу. Хачу — стаўлю, хачу — не стаўлю. Цікавая логіка.--Pracar (размовы) 23:02, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Сп. Pracar, да Вас пытанне. А чаму крытыка пачынаецца менавіта з Украіны?--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:08, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Якія прэтэнзіі па ненейтральнасці тэкста?--Pracar (размовы) 23:17, 29 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ок... Аднабаковасць тэксту: погляд толькі з т.зв. «Усходу», а вось дзе погляд з «Захаду». Прабачце, але тэма занадта палітызаваная... І калі Вы пішыце пра хібы, спасылаючыся толькі на прыклад Украіны, то на маю думку патрэбна пісаць і пра добрыя прыклады Грузіі, Азербайджана і Малдовы. Напрыклад, што дзякуючы гэтаму праекту Малдова атрымала мытныя льготы з боку ЕС для сваіх тавараў і паслуг, пасля ўвядзення на іх санкцый з боку Расіі (цяжкім аўта («фуры») не патрэбна ліцэнзаванне (т.зв. «дазволы»), вінная прадукцыя краіны распаўсюджваецца на ўсёй тэрыторыі ЕС без т.зв. ПДВ і інш.); Грузіі, з цяжкасцямі, але атрымала для сваіх грамадзян бязвізавы рэжым у краіны ЕС і г.д. і г.д. А тое, што напісана — гэта палітызаваная аднабаковая думка, нібыта, «Крым — гэта Расея», бо Хрушчоў няправільна яго «падарыў», са спасылкамі на розных палітолагам і г.д.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:03, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Ну, карацей, Малдова з’яўляецца сельскагаспадарчым прыдаткам ЕС — пастаўшчыком віна і чалавечых рэсурсаў, а Грузія з’яўляецца пастаўшчыком толькі безвізавых чалавечых рэсурсаў для ЕС. І куды гэта запісаць: у дасягненні ці праломы? І колькі віна рэалізавалі ў ЕС? // Пра якую палітызацыю мовіцца? Гаворка ў раздзеле “Крытыка праекта” ідзе пра эканоміку. Пазіцыя Вольфганга Бюхеле — гэта эканамічная пазіцыя нямецкага бізнеса, які працуе ва ўсходнім накірунку. І структура эканомікі і структура экспарта — гэта сухія лічбы, якія яскравей любых палітычных лозунгаў. // Пра палітызацыю Малдовы і Літвы можна паглядзець тут [6] і тут [7]. «Поверили в сказку!». Гэта палітызацыя. А ў артыкуле пра грошыкі адзначана.--Pracar (размовы) 17:19, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Як адмін, канкрэтна пытаюся: што канкрэтна трэба мне зрабіць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:09, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Шаноўны Ігар Барысавіч, усё, што Вам трэба, — гэта спаць спакойна. Яшчэ ў 2013 г. краіны-лідары ЕС прынялі негалоснае рашэнне новых членаў у склад ЕС не прымаць. Гэта было выклікана фінансавым крызісам у Грэцыі. ЕС ўжо ўвабраў у сябе даўным-даўно самыя моцныя эканомікі, а пазней пашыраўся за лік рознага "баласту", якія склалі перыферыю ЕС. І з 2013 г. "гранды" адчулі, што дадатковага "баласту" не вытрымаюць. Таму не трэба строіць ілюзіі наконт ЕС. Ніхто грошы даваць не будзе на эканоміку. Ім патрэбны перыферыі і рынкі збыту, а не індустрыяльна моцныя краіны. І Беларусь у склад ЕС не возьмуць ніколі. // Хацелася б, каб шаноўны Ігар Барысавіч слухаў разумных супляменнікаў, а не ёжыкаў:)). Сабе ніхто шкодзіць не будзе.--Pracar (размовы) 21:43, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сапраўды, нейкае дзіўнае заангажаванне спадара Pracar... Нейкая палітінфармацыя тут на службовай старонцы з яго боку. Лічу бязглуздзіцай спробы менавіта на гэтай старонцы прасоўваць нейкія прыватныя палітычныя погляды. Паспрабую дапоўніць артыкул пазітыўнымі выказваннямі наконт Усходняга партнёрства заўтра. Паглядзім на рэакцыю--Віт; размовы 22:06, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

За чарговае беспадстаўнае выдаленне шаблона "нейтральнасць" пасля яго выстаўлення адміністратарам з абгрунтаваннем, даходзячым да абсурду (ненейтральнасць у тым, што прадстаўлена крытыка без дасягненняў, а не пазіцыя Усхода без пазіцыі Захада) прашу адміністратараў вынесці ўдзельніку Pracar папярэджанне і раіць азнаёміцца з базавым прынцыпам Вікіпедыі — нейтральным пунктам гледжання.--Artsiom91 (размовы) 23:10, 30 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

То пісаў, што не прадстаўлена пазіцыя Захада. А аказваецца, што яна прадстаўлена. // Хай ужо ўдзельнік "Artsiom91" сам пачытае правіла пра нейтральнасць, калі ён яго не ведае, а пасля ўжо павучае іншых: «Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду. Усе сцвярджэнні ў артыкуле павінны падавацца не як праўдзівыя, а як пераказаныя са слоў трэціх асоб. Што і зроблена. У раздзеле "Крытыка праекта" усе сцвярджэнні пераказаны з указаннем прозвішчаў, а не як меркаванне Вікіпедыі. Таму можна пакінуць артыкул без "дасягненняў", калі іх няма, і гэта будзе нейтральна. Хоць, напэўна, парламенцкая і культурная дзейнасць — гэта дасягненні... // Але што можна даказаць наіўным. "Кожны мае права на наіўнасць" (c).--Pracar (размовы) 15:33, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Прачытаць першы абзац кожны можа, спадар Pracar. А Вы лепей пачытайце абзацы "Нейтральнасць, пэўнасць і спасылкі на крыніцы" (канкрэтна "Напрыклад, артыкул, усе сцвярджэнні якога заснаваны на паказаных у ім жа крыніцах, можа не быць нейтральным, падаючы ўсе сцвярджэнні як праўдзівыя, тым часам як на справе яны — толькі выказванні нейкіх вызначаных асоб ці груп.") і "Ненейтральнасць і няпоўнасць". Нарэшце, шаблон не кажа, што артыкул мусіць быць перапісаны ці частка зместу выдалена, і нават не кажа што артыкул ненейтральны, а ўсяго толькі "нейтральнасць пад пытаннем". Пытанні да нейтральнасці, акрамя мяне, ёсць найменей у двух удзельнікаў, і не Вам, спадар Pracar, за іншых удзельнікаў вырашаць, калі гэтыя пытанні ў іх будуць зняты і ці будуць увогуле. Таксама нагадаю, што Вікіпедыя — не трыбуна, а націскаючы "Запісаць змены", Вы згаджаецеся з тым, што артыул можа свабодна правіцца іншымі ўдзельнікамі (у Вас няма ніякіх аўтарскіх праў на артыкул). Калі Вас гэта не задавальняе — не пішыце ў Вікіпедыю.--Artsiom91 (размовы) 15:55, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Сама так. У першым жа абзацы напісана: «Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду. Усе сцвярджэнні ў артыкуле павінны падавацца не як праўдзівыя, а як пераказаныя са слоў трэціх асоб. Што і зроблена. У раздзеле "Крытыка праекта" усе сцвярджэнні пераказаны з указаннем прозвішчаў, а не як меркаванне Вікіпедыі без прозвішчаў, хоць бы і з крыніцамі.--Pracar (размовы) 16:19, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
ОК. Прашу Працара і Арцёма-91 даць час Віту дапрацаваць гэты артыкул, а там, магчыма, і канфлікт знікне. Нагадваю ўдзельнікам пра тое, што Вікіпедыя імкнецца да нейтральнасці. Папярэджваю пра тое, што не трэба чыніць вайны правак. Чакаем правак Віта. Вельмі прашу Працара і Арцёма-91 устрымацца часова ад правак Усходняга партнёрства. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:21, 31 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Паважаныя Artsiom91, Ігар Барысавіч Цярэшчанка, Dzianis Niadbajla і іншыя адміністратары. Паводзіны ўдзельніка Pracar з'яўляюцца як мінімум неадэкватнымі выключна з медыцынскага боку гледжання. Ніякіх іншых тлумачанняў яго дзеянням я не могу знайсці... Я вярнуў у артыкул выдалены ім абзац з пазначэннем крыніцы, але ён спачатку змяніў мае крыніцы на нейкія іншыя [8], а потым спасылаючыся на тое, што крыніцы не адпавядаюць зместу, выдаліў-ткі абзац [9]. І смех, і грэх. Віт; размовы 10:38, 10 мая 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Працар у сваёй праўцы пакінуў тлумачэнне: "гэтага няма ў крыніцы". Варта пісаць непасрэдна тое, што ёсць у крыніцах, а не рабіць вывады самому (сам пакуль не глядзеў гэтую крыніцу, таму не магу сказаць, што там слушна і што не). Увогуле, артыкулы на такія сучасныя палітычныя тэмы проста не маюць шанцаў поўна, непрадузята і энцыклапедычна адлюстроўваць прадмет артыкула, таму, на мой погляд, тое што артыкул зараз — не поўнасцю аднабаковы агітацыйны змест — дастаткова для таго, каб існаваў у такім выглядзе.--Artsiom91 (размовы) 11:01, 10 мая 2017 (+03)[адказаць]
Яшчэ раз паўтару: тлумачэнне "гэтага няма ў крыніцы" было пакінута пасля таго, як была выдалена крыніца, якая падмацоўвае азначанае ў артыкуле. А тая спасылка, якая безпадстаўна ўстаўлена замест правільнай сапраўды не мае нічога па тэме. Віт; размовы 11:12, 10 мая 2017 (+03)[адказаць]
Калега Віт, калі была выдалена нейкая энцыклапедычна значная інфармацыя, пацверджаная крыніцамі, вы натуральна ж можаце яе вярнуць на належнае месца. --JerzyKundrat (размовы) 11:18, 10 мая 2017 (+03) Але там пан прафесар здэцца не вельмі прыхільна ставіцца да праекта, можа б Вы паспрабавалі больш даслоўна яго працытаваць. --JerzyKundrat (размовы) 11:42, 10 мая 2017 (+03)[адказаць]

Трэба даглядзець гэты артыкул, я яго правіў 74 разы. Medzianowsky (размовы) 11:31, 20 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Я не буду даглядаць гэта, спадар Medzianowsky. У вас вельмі нізкі ўзровень беларускай мовы. Месяц "аўгуст" і г. д. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:19, 20 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Аднавіце артыкул пра трактар. Medzianowsky (размовы) 15:21, 12 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Паглядзеў, гэта недаартыкул. --Artificial123 (размовы) 15:27, 12 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Але ж немагчыма палепшыць тое, чаго няма. Беларускай Вікіпедыі і так не хапае артыкулаў, вы жа самі так лічыце. Medzianowsky (размовы) 15:45, 12 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Чым такое ствараць, лепш нічога не ствараць. --Artificial123 (размовы) 15:54, 12 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Спадар Медзяноўскі, тое, што артыкулаў не хапае, - гэта зусім не прычына пісаць іх абы-як.
Акрамя таго, ёсць такая штука як чарнавік. Гэта значыць, у сваёй асабістай прасторы можна стварыць старонку, дзе паціху дапрацоўваць артыкул. А пасля, як ён дасягне прымальнай якасці, стварыць яго ў асноўнай прасторы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:59, 12 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Парушэньне ВП:ЭП

Вітаю паноў адміністратараў. Хацеў бы зьвярнуць увагу на сыстэматычныя парушэньні п. 1.1.1, пп. 3 (ментарскі тон у каментарыях да правак) ВП:ЭП удзельнікам Artificial123. Прыклады парушэньняў:

Вялікая просьба спыніць такія парушэньні, бо яны ствараюць у Вікіпэдыі нездаровую атмасфэру, і выдаліць згаданыя камэнтары. Такія камэнтары, канешне, псуюць рэпутацыю Вікіпэдыі як адкрытай і сяброўскай пляцоўкі. Дзякуй за ўвагу. —Yaraslau Zubrytski (размовы) 23:15, 23 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Паважаны Yaraslau Zubrytski, праўкі ў Вікіцытатніку нашых адмінаў ніяк не тычацца. А ў гэтым раздзеле вам рэкамендую карыстацца нарматыўным варыянтам правапісу ў асноўнай прасторы. Дзякуй за паразуменне. Паважаны Artificial123, калі ласка, не абірайце, якая з моў больш нармальная. На будучыню трымайцеся нейтральнага тону з ветлівымі заўвагамі да арфаграфіі і граматыкі.--Хамелка/ разм. 00:01, 24 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Пераносы артыкулаў пра раёны Украіны

Падчас заліўкі адбылася нейкая блытаніна, і ў артыкулах аб некаторных раёнах Украіны апынуліся звесткі аб іншых раёнах. У сувязі з гэтым прашу ажыццявіць наступныя пераносы:

магчыма, яўчэ будзе дапаўняцца. --Artsiom91 (размовы) 21:14, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Зараз зраблю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:30, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:17, 29 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Дзякуй, праглядзеў астатнія раёны — здаецца, усё ў парадку.--Artsiom91 (размовы) 00:39, 29 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Крым

Прашу адміністратараў узмацніць абарону артыкула Крым і забаніць удзельніка 4 AJM 4 за вайну правак у дадзеным артыкуле.KarlKori (размовы) 11:27, 28 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Феадосія

Прашу адміністратараў зняць ці хоць паслабіць абарону артыкула Горад Феадосія.--Artsiom91 (размовы) 11:33, 25 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

  Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 11:42, 25 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Аналагічная просьба да шаблона {{Адміністрацыйны падзел Украіны}} (хачу паправіць катэгорыі і алфавітны парадак).--Artsiom91 (размовы) 09:20, 30 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Блакіроўка для 124.239.251.69

Паважаныя адміністратары, заблакіруйце, калі ласка, удзельніка 124.239.251.69: запіс аднастайнай інфармацыі. --Rymchonak (размовы) 15:05, 24 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Гэта проста адрас, ён можа перайсці да другога. Medzianowsky (размовы) 19:56, 11 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Medzianowsky, не займайцеся некрапосцінгам. --Artificial123 (размовы) 20:03, 11 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дадаць спасылку на групу у ФБ

Ёсць прапанова размясціць побач з спасылкамі на фэйсбук, твітар і ўкантакце, яшчэ спасылку на юзэр групу.

Тут удзельнікі выказаліся з нагоды прапановы

Калі ласка напішыце, што трэба зрабіць для гэтага. --Mr. Zabej (размовы) 13:06, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Катэгорыі

  1. Прашу перанесці апошнія старонкі з перйменавання касмічных апаратаў.  Зроблена. --Artificial123 (размовы) 20:54, 5 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
  2. Часта сустракаю неіснуючыя катэгорыі Катэгорыя:Pages with reference errors і Старонкі з недапушчальнымі самазакрытымі HTML-тэгамі. Апошняя мае процьму старонак, але гэта папраўлена і колькасць павінна скараціцца. Прашу:
    1. Назваць катэгорыі адсюль па-беларуску
    2. Стварыць дзве азначаныя катэгорыі (інтэрвікі en:Category:Pages using invalid self-closed HTML tags і en:Category:Pages with reference errors)

--Artsiom91 (размовы) 20:48, 5 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Ха, у Старонкі з недапушчальнымі самазакрытымі HTML-тэгамі ўжо ніводнай старонкі.--Artsiom91 (размовы) 20:50, 5 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
Па меншай меры, у мяне няма магчымасці задаць пераклад сістэмнай катэгорыі (MediaWiki:Magiclink-tracking-isbn). Стварыць яе пасля перакладу як схаваную я сапраўды магу сам.--Artsiom91 (размовы) 12:28, 12 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Паважаны Artsiom91, на сайце translatewiki гэта таксама можна рабіць не адміністратарам :). Пасля рэгістрацыі трэба стварыць старонку з назвай узору «MediaWiki:Назва» потым / і be, напрыклад «MediaWiki:Magiclink-tracking-isbn/be» і захаваць. Пры гэтым, калі лакальная старонка ў нашым раздзеле з назвай «MediaWiki:Magiclink-tracking-isbn» адсутнічае, то праз час, патрэбны для абнаўлення сервераў (да некалькіх сутак), інфу падхопіць з translatewiki. А калі лакальна ўжо зменена, то не. Калі што не зразумела, калі ласка, звяртайцеся :).--Хамелка/ разм. 15:11, 12 лістапада 2016 (+03)[адказаць]
Спадарыня Хамелка, дзякуй, буду спрабаваць.--Artsiom91 (размовы) 16:58, 12 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Перанос катэгорый

У сувязі з перайменаваннем латвійскага клуба «Карамба/Дынама» у «Рыгу», прашу перанесці катэгорыі:

  Зроблена. --Artificial123 (размовы) 23:04, 9 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

Блакіроўка ўдзельніка ‎178.122.68.68 і Entiner

Распачаў вайну правак. Стварэнне артыкулу, які неаднаразова выдаляўся. --Rymchonak (размовы) 18:48, 27 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

+ калі ласка, выдаліце паведамленне з маёй старонкі. --Rymchonak (размовы) 19:02, 27 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

Паўстанне дзекабрыстаў

Зрабіце, калі ласка, адкат праўкі ананіма 93.84.9.77 у артыкуле. Тэкст абсалютна нечытэльны, бітыя зноскі, вандалізм. Удзельніку блакіроўку на 1 тыдзень. --Rymchonak (размовы) 23:00, 6 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Арфаграфію выправіў, цяпер тэкст зразумелы. Зноскі, канечне, трэба выправіць, але тэкст ужо можна пакінуць. "Рэцыдываў" з гэтага IP пакуль не назіраецца, таму і блакіраваць пакуль не трэба. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:17, 8 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Пазбаўленне статусу аўтадаглядчыка ўдзельніка Павел Петро

Прашу пазбавіць статусу аўтадаглядчыка ўдзельніка Павел Петро: запіс артыкулаў з памылкамі. --Rymchonak (размовы) 11:41, 29 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Удзельнік:Pracar распаліў сваю класічную вайну правак, выдаляючы інфармацыю з крыніцамі, і запыты на крыніцы. Патрэбная поўная абарона старонкі.--Liashko (размовы) 17:55, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Уставная грамота БНР — это не авторитетный источник, а первоисточник, к которому тоже нужно критически относиться.--Pracar (размовы) 20:26, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Там няма ніякіх гістарычных сцверджанняў, толькі факт фіксавання назвы.--Liashko (размовы) 22:32, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Артыкул пад аховай. Вырашаем канфлікт у размовах да Мінска. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:34, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Спачатку трэба адкаціць "вэрсыы" удзельніка Liashko, дзе ён робіць спасылку не на аўтарытэтныя крыніцы, а на першакрыніцы.--Pracar (размовы) 23:27, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Трэба адкаціць версіі ўдзельніка Liashko, дзе ён робіць спасылку не на аўтарытэтныя крыніцы, а на першакрыніцы.--Pracar (размовы) 07:44, 18 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Няма значэння, першакрыніца тут, ці аўтарытэтная крыніца. Факт у згадцы горада як Менск. Калі я дам другасную крыніцу, вы ўсё адно працягнеце вайну правак. Запыт на крыніцы ў ордэнах нельга выдаляць, хаця, напэўна, вам тут усё адно не дадуць папярэджанне за вандалізм.--Liashko (размовы) 15:26, 19 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Удзельніка Pracar упісвае пра 1919 год не пазначаючы крыніц. Можна вярнуць толькі сказ «да 1939 года».--Liashko (размовы) 15:31, 19 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Падвядзенне вынікаў абмеркаванняў

Прашу вопытных і аўтарытэтных адміністратараў ( Maksim L. і/або  Хомелка) падвесці вынік няпростых абмеркаванняў па перайменаванні:

Актыўных дыскусій не вядзецца амаль год, усе бакі выказалі сваю пазіцыю. Супольнасць ужо не праяўляе асаблівай цікавасці да тэмы. Са свойго боку гатовы прыняць любое абгрунтаванае рашэнне вопытных адміністратараў.--Artsiom91 (размовы) 00:16, 10 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Я бяру самаадвод, бо не лічу сябе аўтарытэтам у гэтым пытанні.--Хамелка/ разм. 11:06, 10 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Файл:IMAG1880.jpg

Калі ласка, змяніце назву ўкладзенага файла на «Інсталяцыя з эмблемай фестываля.jpg». Памылкова не змяніў пры укладванні... Віталь 11:16, 9 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

  Зроблена. --Artificial123 (размовы) 11:42, 9 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, зноў прашу аб тым жа Файл:456.JPG змяніць на Файл:Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў.JPG--Віт 22:57, 19 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Блакіроўкі 2011

Калегі, тут у нас ёсць шмат "навечна" заблакаваных удзельнікаў. Прапаную выбарачна іх паздымаць. Можна пачаць з перыяду да 2011 года. Прашу вашага дазволу на адпаведня дзеянні. --JerzyKundrat (размовы) 10:48, 3 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Чаму не з 2007? --Artificial123 (размовы) 11:41, 3 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Ну самыя старыя блакіроўкі перагледзім спачатку — вось што я меў на ўвазе. --JerzyKundrat (размовы) 14:26, 3 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
АйПі напэўна можна адблакаваць апроч, мусіць, украінскага мабільнага аператара, адтуль адразу пачынае валіць вандалізм. А тыя, што заблакаваны паіменна, то не бачу прычыны для адблакіроўкі. --Максім Л. (размовы) 14:42, 3 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Наконт АйПі — згодны. А тыя, што заблакаваны паіменна, часта заблакаваныя за невялікія парушэнні (як па цяперашнім часе — дык парою і ўвогуле блакіроўкі не заслугоўваюць), ды і самі людзі мабыць моцна змяніліся за гэтыя гады. --JerzyKundrat (размовы) 14:51, 3 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Прапаную амнісціраваць удзельніка Hz999, хоць ён і мае сцёрты ўклад. --JerzyKundrat (размовы) 18:12, 9 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

  Супраць. 5 штук. --Artificial123 (размовы) 18:15, 9 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
тады адблакуем хаця б адрас IP --JerzyKundrat (размовы) 18:20, 9 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
  Za Tomasz Bladyniec (razmovy) 14:52, 10 červienia 2016 (EST)
  Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 17:58, 10 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Блакіроўка для ‎Ярослав Гашек

Наўмыснае дадаванне ілжывых звестак. --Rymchonak (размовы) 13:36, 15 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
  Зроблена.--Artificial123 (размовы) 13:38, 15 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Блакіроўка для ‎93.72.149.26

Заблакіруйце, калі ласка, гэтага вандала. --Rymchonak (размовы) 13:22, 15 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
  Зроблена. --Artificial123 (размовы) 13:35, 15 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Пасёлкі гарадскога тыпу

Варта аб'яднаць гісторыю правак артыкулаў Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі і Гарадскія пасёлкі Беларусі.--Artsiom91 (размовы) 16:06, 12 красавіка 2016 (MSK)  Зроблена.[адказаць]

Таксама аб'яднаць гісторыю Ёзэф Блатэр і Іозеф Блатэр, магчыма другі артыкул проста сцерці, перша аднавіць і перанесці.--Artsiom91 (размовы) 23:34, 13 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
  Зроблена. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:39, 14 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Статыстыка наведванняў

Ў Гісторыі артыкулаў не працуе Статыстыка наведванняў.--Ohlumon (размовы) 10:58, 1 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Ніхто з адміністратараў не ў стане вырашыць праблему?--Ohlumon (размовы) 16:21, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Па старым адрасе статыстыка больш не працуе. Знайсці яе можна, напрыклад, тут (можа, ёсць і іншыя падобныя сайты). Трэба перарабіць спасылку.--Artsiom91 (размовы) 16:46, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Дзякую, але трэба не спасылка на галоўную старонку-агульны сайт, я яе ведаю, а каб ў кожным артыкуле функцыя працавала. Дык хто з адмінаў гэта зробіць? JerzyKundrat адфутболіў - не яго справа!! Дык чыя?--Ohlumon (размовы) 17:04, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Зроблена

Ohlumon, і яшчэ раз паўтару. Калі я прыду да вас і папрашу напісаць артыкул пра плесень віду Onychocola canadensis, вы адкажаце, што вам гэта не цікава. Гэтаксама і ў адмінаў: кожны займаецца тым, што яму падабаецца, у той час, калі атрымліваецца.--Хамелка/ разм. 17:11, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Дзякую, але з плесянью некарэктны прыклад. Тут не цікавасці па тэмах. Гэта функцыя, якая адносіцца да кожнага артыкула, іх усяго-то гэтых функцый штук 5, і ўсе яны павінны працаваць. Нехта ж ў бевікі павінен ведаць, як яе ажівіць? Ці ў рувікі бегчы за дапамогай? Спраў на 2 хвіліны, вось вы зрабілі - і пытанні зніклі. Брыдка, што акрамя вас ніхто не змог (не схатеў?).--Ohlumon (размовы) 17:27, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Калега, але ж і Вы таксама не змаглі\не схателі. --JerzyKundrat (размовы) 17:37, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
"іх усяго-то гэтых функцый штук 5, і ўсе яны павінны працаваць" − не так. Гэтыя функцыі таксама дадалі самі ўдзельнікі, таму што ім было цікава. І яны не павінны працаваць, у вікіпедыі ўвогуле ніхто і нішто нічога не павінен. Тое, што функцыя адносіцца да кожнага артыкула, можа ўплываць на глабальнасць той ці іншай праблемы, але сутнасці не змяняе.--Artsiom91 (размовы) 17:43, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
1. Незразумела неяк. Хто не павінен працаваць? Адміны ці функцыі? 2. Якая глабальнаць? якія праблемы? Ў вікі ёсць стандарт артыкула: там усё роўна - Марс ці Чарвяк балотны. Як да глабальнасці тычацца функцыі Правіць зыходнік, Пошук змены, Сачэння? 3. "Ніхто і нішто нічога не павінен" - ну дык навошта нам тады гэтыя правілы: мы не павінны ставіць інтервікі, катэгорыіі, ды што там - вікіфікацаваць, прасцей садраць з БелЭн артыкул адзін к аднаму, і годзе! А мне часам пажадана ведаць запатрабаванасць таго ці іншага артыкула, пра гэта і кажа даная функцыя.--Ohlumon (размовы) 19:41, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Калега, калі Вам пажадана ведаць запатрабаванасць таго ці іншага артыкула, дык і займіцеся стварэннем інструментаў, якія ў гэтым дапамогуць. Калі Вам для гэтага спатрэбіцца статус адміна, яго атрымаць таксама нескладана. --JerzyKundrat (размовы) 21:02, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Назва артыкула "Шарынг"

Прашу вырашыць спрэчку па назве перакладзенага з англійскай мовы артыкула пра Шарынг. На мой погляд атрымліваецца, што два рэдактара (Дзяніс Тутэйшы, Ігар Барысавіч Цярэшчанка) правяць артыкул на свой густ.

Хтосьці піша "щэрынг", хтосці "сумеснае выкарыстанне" ніяк не падмацоўваючы свае дзеянні аўтарэтытнымі крыніцамі, або вытрымкамі з правілаў беларускай мовы.

Першае інтэрпрэтацыя - гэта адвольная транслітэрацыя англійскага sharing, другая прапанова - гэта блакаванне развіцця мовы і ўспрыняцця новых з'яў у жыцці беларускага грамадства.

Вядома, што мой пераклад можа быць не ідэальным, але дзеянні іншых рэдактараў выклікаюць сумнеў, асабліва па часцы падмацавання крыніцамі або нарматыўнымі правіламі.

У сваім перакладзе карыстаўся агульным прынцыпам беларускай мовы - акання-якання. + выкарыстоўваў вытворныя формы: напрыклад дзеяслоў - шарыць.

Лічу такія дзеянні недапушчальнымі і варта пакінуць першы варыянт назвы артыкула Шарынг, да моманту пакуль не будзе прапанавана іншая пазіцыя падмацаваная крыніцамі. --Mr. Zabej (размовы) 14:58, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Асабіста я за шарынг, але гэта толькі мая асабістая думка...--Хамелка/ разм. 16:57, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Дадам, што, па-першае, у Вікіпедыі няма сваіх і чужых артыкулаў, таму кожны мае права рэдагаваць любы артыкул, які яму падабаецца, абы не было вандалізму. Па-другое, Вікіпедыя — месца, свабоднае ад аўтарскіх даследаванняў. Даволі часта ў нас нават падмацаваныя крыніцамі назвы артыкулаў сустракаюць супраціў, а тут жа відавочнай з'яўляецца банальная памылка транслітарацыі і факт аўтарскага даследавання, бо, хаця містар Забей спасылаецца на адсутнасць у мяне крыніц, сам ён не прывёў ніводнай крыніцы, а яго спасылкі на містычнае "аканне" ў транслітарацыі НЕСЛАВЯНСКІХ слоў выглядаюць дужа аўтарскім даследаваннем. Акрамя таго, любы чалавек, які вывучаў англійскую мову, цудоўна ведае, як гучыць дзеяслоў share ды вытворнае ад яго sharing. Банальным аргументам за "э" там з'яўляецца фанетычны запіс слова "sharing". Каб пазбегнуць вайны правак, удзельніку было прапанавана перанесці артыкул пад назву "сумеснае карыстанне", прычым у прэамбуле ў зносках была дададзена інфармацыя аб тым, што сярод некаторых людзей пашырана памылковая транслітарацыя гэтага англіцызму. Удзельнік жа працягнуў вайну правак, за што яму было вынесена папярэджанне адміністратарам. У завяршэнні скажу, што транслітарацыя застаецца актуальнай праблемай у дзейнасці Вікіпедыі, таму варта сачыць за яе практычным выкарыстаннем, каб пазбегнуць пашырэння памылак сярод нашых чытачоў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:09, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Таксама мушу сказаць, што, калі перамога будзе за "шарынгам", я асабіста буду рабіць пераносы любых англіцызмаў, дзе ёсць зыходны "a" у арыгінале, што гучыць па-беларуску як "э". Будуць у нас Джакі замест Джэкаў, Джаймсы — замест Джэймсаў і г. д. Дадам таксама, што містар Забей не да канца разумее правілы беларускай мовы (гэта вынікае з пакінутай ім тут заяўкі) і чамусьці мяркуе, што яго аўтарскае даследаванне з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай. Калі камусьці цікава, мы можам запісаць МФА транскрыпцыю слоў sharing, Jack, James, fame ды іншых аналагічных слоў, але, па-мойму, чалавеку, які нават у школе ды нават блага вучыў англійскую мову, усё і гэтак зразумела. Але я гатовы адстойваць агульныя прынцыпы транслітарацыі і з выкарыстаннем МФА. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:26, 29 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Спадар Цярэшчанка, мне здаецца, што Вы блытаеце паняцці. Транслітарацыя мусіць прымяняцца толькі для ўласных назваў (найчасцей для імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў), таму што іх няма ў беларускай мове. Няўласныя назвы (да якіх адносіцца і sharing) не транслітаруюцца, а перакладаюцца. Калі ж аналагічнага слова ў беларускай мове няма, то можна запазычыць слова з іншай мовы (ці, як казаў спадар Забей, "засвоіць"). Пры запазычанні ж зусім неабавязкова карыстацца дакладнай транслітарацыяй. На маю думку, усе няўласныя назвы трэба пісаць па слоўніку. Калі ж у слоўніку слова няма (хутчэй за ўсё, так і ёсць у дадзеным выпадку), то лепей будзе карыстацца вызначэннем (то бок "сумеснае выкарыстанне"). "Шарынг" і "шэрынг" пры гэтым раўнапраўны, у гугле можна знайсці, што выкарыстоўваюцца абодва варыянты, і казаць, што адзін з іх правільны, а другі не — некарэктна.--Artsiom91 (размовы) 00:40, 30 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Дарагі Арцём, я ўсімі рукамі выступаю за "сумеснае (вы)карыстанне". Гэта класная ды кампрамісная назва. Варта пераканаць у гэтым і містара Забея. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:45, 30 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Вікіфікацыя назваў населеных пунктаў

  Зроблена, дзякуй удзельніцы Хамелцы.--Artsiom91 (размовы) 17:13, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Дзеянні Дзяніса Тутэйшага

Прашу іншых адміністратараў даць ацэнку дзеянням адміністратара Дзяніса Тутэйшага і зрабіць пэўныя захады, калі яны будуць прызнаны недапушчальнымі.

Сутнасць: 13 лютага 2016‎ года Дзяніс Тутэйшы перанёс артыкул перайменаваў старонку Сярэднявечча у Сярэднія вякі, я перанёс яе назад (13:39) з тлумачэннем, што усе назвы правільныя, але Сярэднявечча найбольш пашыраная, і адкаціў змены ў самім артыкуле. У адказ удз. Дзяніс Тутэйшы перанёс (16:46) артыкул Горад Бэрдычыў пад назву Горад Бярдзічаў, патлумачыўшы гэта так — «Бярдзічаў» найбольш распаўсюджаная назва, гэтае дзеянне я тройчы адкаціў, паколькі яно супярэчыла кансенсусу супольнасці, а распаўсюджанасць назвы ў гэтым выпадку спрэчны аргумент, бо да апошняга часу ТКП не існавала (з той жа аргументацыяй можна было б вярнуць назвы Нью-Йорк і Токіо, паколькі новыя правілы (і новае напісанне) з'явіліся толькі ў 2008).

Разумеючы, што ўдзельнік не ідзе на дыялог, і жадаючы пазбегнуць далейшай вайны правак, я вырашыў зрабіць яму папярэджанне: (17:06) Не разводзьце вайну правак, маеце аргументы супраць ТКП і «Сярэднявечча» — ідзіце на старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, пасля чаго зноў адкаціў яго перанос (17:07), у тлумачэнні яшчэ раз накіраваўшы ўдзельніка на старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, дзе і варта абмяркоўваць падобныя пытанні. У адказ Тутэйшы пакінуў (17:07) на маёй старонцы паведамленне, якое было копіяй майго папярэджання: Не разводзьце вайну правак, маеце аргументы супраць традыцыйных назваў (прыярытэт якіх замацаваны ў самім ТКП) і «Сярэдніх вякоў» — ідзіце на старонку Вікіпедыя:Да перайменавання., пасля чаго зрабіў свой адкат (17:09), пазначыўшы ў тлумачэнні дакладна тое ж, што і я пару хвілін да таго — Вам сюды Вікіпедыя:Да перайменавання. Пачалася гульня ў люстэрка.

Спрабуючы растлумачыць адміністратару, што папярэджанне гэта не проста пажаданне, я дадаў (17:26) на яго старонцы размоў: Спадзяюся, Вы ўсведамляеце, што, калі атрымаеце бан за дзеянні, які былі здзейнены насуперак кансенсусу супольнасці пасля папярэджання (што можна тлумачыць як дэструктыўныя паводзіны, давядзенне да абсурду і гульню з правіламі), то не будзе мець магчымасці «адпомсціць» у адказ? Вяртайце пакуль усё назад і ідзіце сюды — Вікіпедыя:Да перайменавання. Адказам было (17:36): Спадзяюся, Вы ўсведамляеце, што, калі атрымаеце бан за дзеянні, які былі здзейнены насуперак кансенсусу супольнасці пасля папярэджання (што можна тлумачыць як дэструктыўныя паводзіны, давядзенне да абсурду і гульню з правіламі), то не будзе мець магчымасці «адпомсціць» у адказ? Вяртайце пакуль усё назад і ідзіце сюды — Вікіпедыя:Да перайменавання.

Я вырашыў устрымацца ад далейшай эскалацыі канфлікту, спадзяючыся, што хто-небудзь трэці выступіць у ролі арбітра. 24 лютага 2016 года сп. Хамелка пацвердзіла (13:05) паружэнне кансэнсусу і адкаціла яго перанос. 25 лютага 2016 Тутэйшы ў чарговы раз пасля папярэджання перанёс (00:12) артыкул горад Бэрдычыў пад назву горад Бярдзічаў, а потом яшчэ перайменаваў старонку Горад Хатын у Горад Хацін (00:59) і старонку Хатынская крэпасць у Хацінская крэпасць (01:07). Заўважу, што на старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання так нічога падобнага на дыскусію па тэме і не з'явілася. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:46, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Гэта не першы выпадак хамства Дзяніса Тутэйшага. Чалавек, які моліцца на БелЭн, не мае права быць адміністратарам. Прапаноўваю пазбавіць яго гэтай пасады. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:21, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Трэба пазбаўляць статусу адміністратара. Цікава, што за такі працяглы час ніводны з іншых адміністратараў не выказаўся. Мне здаецца, супольнасці трэба быць больш адэкватнай у часе надавання сцягоў адміністратара.--Liashko (размовы) 01:35, 30 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Ужо б удзельнік Liashko памаўчаў бы пра тутэйшых удзельнікаў. А то вось тут [10] ўдзельніку Liashko штось не падабаецца арфаграфія нашага моўнага раздзела і ён абзывае афіцыйную беларускую літаратурную мову. Калі ўдзельніку Liashko не падабаецца гэты моўны раздзел, то хай бы ён заняўся ўдасканаленнем іншых раздзелаў. Зрабіў ён аж 13 тыс правак [11] у раздзеле be-tarask.wikipedia.org і штось зусім закінуў справу. Сюды зайшоў усіх вучыць.--Pracar (размовы) 19:52, 30 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Прашу зрабіць папярэджанне ўдзельніку Pracar за флуд.--Liashko (размовы) 21:01, 30 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Жди и найдейся:)).--Pracar (размовы) 22:19, 30 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Ізноў крывы шаблон. Дадае ўсе старонкі, на якіх змешчаны, у катэгорыю Катэгорыя:Шаблоны:Крыніцы. Перацягвалі з расійскай Вікі, дзе існуе крыху іншая схаваная катэгорыя для старонак, на якіх ёсць шаблон Вікікрыніц, але перацягнулі як звычайна крыва.--Liashko (размовы) 22:49, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

  Зроблена. Цяпер не дадае. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:15, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Апошнія змены

Старонка апошніх змен праз нечыя крывыя рукі патрапіла ў катэгорыю Вікіпедыя:шаблоны, што відаць у нізе старонкі. Падазраю, што гэта шаблон тэматычнага тыдню нарабіў.--Liashko (размовы) 20:10, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Малаверагодна --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:05, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Там унізе у тэгу <noinclude></noinclude> уключана гэта катэгорыя. Здавалася б, у апошніх зменах адлюстроўвацца не павінна, але ж такі адлюстроўваецца. Магчыма, тут нейкі іншы механізм уключэння. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:39, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Дык noinclude якраз значыць, што толькі сама старонка і ўваходзіць ў катэгорыю, а іншыя, якія яе ўключаюць — не. Але сумняваюся, што старонка "Апошнія змены" будзе кудысьці ўключацца.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Няўжо адмінам складана прыбраць шаблон, і паглядзець, як катэгорыя знікне?--Liashko (размовы) 22:50, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Дык я саму катэгорыю прыбіраў, і яна знікала з апошніх змен. Так што, гэта дакладна ад шаблона. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:53, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Вось, зноў закаменціраваў. Паглядзіце ў "апошнія змены". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:57, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Усё так, шаблон крывы. Ну, то і не трэба вяртаць катэгорыю, калі яна вешаецца ў апошнія змены.--Liashko (размовы) 22:59, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Ісус Хрыстос

Адкаціце, калі ласка, атэістычныя праўкі удзельніка Einimi ў згаданым артыкуле. Артыкул мае статус выдатнага, усе такія дзеянні павінны рабіцца пасля абмеркавання--Павел Петро (размовы) 11:33, 18 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Вандалізм

Трэба забаніць удзельніка Удзельнік:Ыфыуз67 і яго айпі за вандалізм.--Liashko (размовы) 20:15, 9 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Дзякуй,   Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 20:34, 9 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Supermariomanbkru

(Прошу пардона, что на русском...) Самопиар, снос служебных шаблонов, вандализм обсуждений Да выдалення (удаление топика и подделка подписи). Оно обессрочено в ru-, en-, кажется и uk- разделах; рекомендуется ознакомиться с en:Wikipedia:Sockpuppet investigations/Alex9777777/Archive и заблокировать здесь упомянутые там учётные записи. OneLittleMouse (размовы) 19:57, 7 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Перанос артыкулаў пра населеныя пункты Буда-Кашалёўскага і Брагінскага раёнаў

Прашу адміністратараў перанесці старонкі пад назвы, якія зараз занятыя перасылкамі, перад гэтым выдаліўшы гэтыя перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 20:36, 5 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Буда-Кашалёўскі раён
Брагінскі раён

  Зроблена

Спадарыня Хомелка, зараз я буду ведаць як можна зрабіць рэдырэкт на сябе, але, калі ласка, вярніце артыкул Пасёлак Качан на месца.--Artsiom91 (размовы) 18:44, 26 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Прашу прабачэння, я не наўмысна :)--Хамелка/ разм. 19:19, 26 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Сам вінаваты, трэба было адразу запыт пазначыць як выкананы.--Artsiom91 (размовы) 19:29, 26 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Аб'яднанне гісторыі правак

Прашу аб'яднаць гісторыю правак артыкулаў, шляхам выдалення правага, пераносу левага артыкула ў правы, выдалення перанесенага артыкула, і аднаўлення ўсіх версій так, каб захаваўся тэкст цяперашняга правага артыкула.

* Вёска СтральцыАграгарадок Стральцы

--Artsiom91 (размовы) 23:50, 17 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Перанос артыкулаў пра населеныя пункты Слаўгарадскага раёна

Прашу адміністратараў перанесці старонкі пад назвы, якія зараз занятыя перасылкамі, перад гэтым выдаліўшы гэтыя перасылкі. Пажадана пры гэтым аб'яднаць гісторыю правак двух артыкулаў (існага і былога, які зараз заняты перасылкай).--Artsiom91 (размовы) 20:36, 5 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

* Вёска Аляксандраўка-2Вёска Аляксандраўка 2

  Зроблена--Хамелка/ разм. 14:56, 5 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Дзякуй! Буду ўдзячны, калі ўсё ж будзе аб'яднана гісторыя правак. Для гэтага трэба выдаліць існыя артыкулы, а потым аднавіць іх, пры аднаўленні вярнуўшы ўсе версіі, у тым ліку і раней сцёртай старонкі. Пазней тады аднаўлю інтэрвікі.--Artsiom91 (размовы) 22:48, 5 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Гэта ж мая малая радзіма, і першапачаткова мною зробленыя артыкулы, так што хутка   Зроблена. Але між справай знайшла памылку, хоць і пацверджаную надзейнай і аўтарытэтнай крыніцай. У артыкуле пра Загліннае пазначана, што другая назва Галуза, а на самай справе ад Галузы да Загліннага прыблізна 2 км і заўсёды гэта былі іншыя НП.--Хамелка/ разм. 09:37, 6 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Калі Галуза — асобная вёска, якая зараз ужо не існуе, то ёсць сэнс знайсці крыніцы і прывесці гэту інфармацыю ў артыкуле.--Artsiom91 (размовы) 09:53, 6 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Там фактычна не толькі Галуза, але і Загліннае ўжо не існуе, а калісьці была вялізная вёска (мая бабуля там нарадзілася...). Цяпер у Галузе людзей, мабыць, зусім няма, а ў Заглінным двароў 5 можа, а можа і меней. Магчыма з прычыны амаль поўнага знікнення абедзвюх вёсак іх і аб'ядналі ў даведніку.--Хамелка/ разм. 16:05, 6 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Перанос артыкулаў пра населеныя пункты Гродзенскай вобласці

Прашу адміністратараў перанесці старонкі пад назвы, якія зараз занятыя перасылкамі, перад гэтым выдаліўшы гэтыя перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 20:36, 5 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

* Вёска ВарняныАграгарадок Варняны   Зроблена

Зроблена--Хамелка/ разм. 09:44, 30 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Гаджэты ізноў

Учора перастаў працаваць HotCat. Таксама ўжо дастаткова доўга не працуе вылучэнне неадназначнасцяў.--Artsiom91 (размовы) 08:38, 2 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Перанос старонак

Прашу адміністратараў перанесці старонкі пад назвы, якія зараз занятыя перасылкамі, перад гэтым выдаліўшы гэтыя перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 23:34, 21 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Абмеркаванне правіл

Паважаныя адміністратары! Зрабіла пераклад шэрагу правіл і рэкамендацый з руВікі. Лічу правільным вынесці іх на абмеркаванне, на сцвярджэнне ці дапрацоўку. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 23:51, 11 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Афармленне даведачнага матэрыялу

  •   Супраць. Пакуль што. Першае. Чаму Беларуская Вікіпедыя павінна прытрымлівацца Дзяржстандартаў Расеі, Дзе беларускія Дзяржстандарты? Па-другое, шаблоны {{кніга}}, {{артыкул}} і {{cite web}} практычна не выкарыстоўваюцца ні прафесійнымі вікіпедыстамі ні шэраговымі. Пытанне: навошта прапісваць у правіла тое, што не патрэбна? Таксама ёсць прапанова дадаць да пошука WorldCat яшчэ спіс буйнейшых бібліятэк, бо не ўсё можна знайсці на першым рэсурсе. На маю думку, трэба таксама прапісаць, што гэта правіла, якое не абавязкова да выканання.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:15, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  • 1. Пры чым тут дзяржстандарты Расіі? Вам прыводзяць правілы Вікіпедыі. Вы зразумейце адну простую рэч: Вікіпедыя не падпарадкоўваецца знешнім ўказам і стандартам, у яе свае правілы, выпрацаваныя супольнасцю. Так што і беларускія дзяржстандарты тут як зайцу гальштук.
2. Гэтыя шаблоны даўно выкарыстоўваюцца паўсюдна, - тэхнічны бок праекта пастаянна ўдасканальваецца. Я імі таксама тут карыстаюся ў артыкулах - вельмі зручна.
3. Мы, вядома, гістарычных магістратур не канчалі, але пара пажскіх корпусаў за плячьмі ёсць. Таму раю прачытаць цікавы артыкул Вікіпедыя: Аўтарскія правы - Фонд ясна паказвае, што нельга красці чужыя тэксты і ставіць іх у Вікіпедыю, не змяняючы тэксту. Такія артыкулы павінны выдаляцца неадкладна.--Ohlumon (размовы) 10:45, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  • Наконт ДАСТу (ГОСТ). Гэта міждзяржаўныя стандарты. ГОСТ 7.1—2003 — гэта і дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь, якая прагаласавала за яго прыняцце (чытайце самі) 2 ліпеня 2003 года падчас узгаднення. ГОСТ Р 7.0.5—2008 прыняты Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2014 №159 [12]. Там і афармленне кніг, і артыкулаў, і глаў з кніг, і дысертацый, і г.д.. У нас патрабаванні да артыкулаў аднолькавыя, што ў Беларусі, што ў Расіі, што ва Украіне. --Odri Tiffani (размовы) 12:01, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  •   Супраць празмернай фармалізацыі праекта і закручвання гаек. Нагадаю, што ўсе тут працуюць добраахвотна, ніхто грошай за гэта не атрымлівае. І вялікая колькасць абавязковых патрабаванняў, якія не маюць непасрэднай сувязі з інфарматыўнасцю артыкула, адмоўна адаб'ецца на жаданні ўдзельнікаў працаваць. Скажу ад сябе, асабіста я проста не пераварваю вось гэтае "зрабіце па ГОСТу". У нас працуюць "вольныя мастакі", таму не трэба забіваць іх цягу да працы залішняй бюракратызацыяй. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:48, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
P.S. Як рэкамендацыя (а не правіла), гэта цалкам прымальна. Аднак, правілам, па апісаных вышэй прычынах, гэта быць не павінна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:48, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  • Прашу звярнуць Вашую ўвагу, што прапісана «пры намінацыі ў выдатныя артыкулы», але тое добра дадаць і да добрых. У звычайных артыкулах няхай застаецца на сумленне і вопыт удзельнікаў.--Odri Tiffani (размовы) 12:04, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Не разумею, аб якой яшчэ "празмернай фармалізацыі праекта" ідзе размова. У Вікіпедыі, акрамя "пяці слупоў", і правіл няма — усё іншае, гэта менавіта пагадненні, рэкамендацыі, дапаможнікі і інш. Гэтыя правілы, ці называйце іх па-іншаму, патрэбны для таго, каб удзельнік, які хоча аформіць штосьці прыгожа, прыйшоў на старонку і зрабіў тое, што там ёсць, а не выдумляў штосьці сваё (прыкладам, я пра існаванне карыснага шаблона {{sfn}} да заўваг Odri Tiffani увогуле не ведаў). А то ў нас лічыцца нармальным ствараць свае ўласныя шаблоны (якія дублююць існуючыя, але гэтыя існуючыя знайсці немагчыма), пытаць адміністратараў як афармляць (хоць часцяком тыя самі не ведаюць або не вызначыліся як лепей) або проста афармляць як папала і інш. Вядома, ніхто і ніколі не прымусіць гэтыя так званыя правілы выконваць, і блакіраваць за гэта не будуць (максімум — адкатваць праўкі, якімі гэтае афармленне псуецца). У нас ёсць галоўнае правіла Вікіпедыя:Ігнаруйце правілы, якое ўсё падобнае рэгламентуе.--Artsiom91 (размовы) 11:06, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Хто канкрэтна ставіць пытанне аб самім існаванні беларускага праекта? Не стварайце звышінтэрпрэтацый! --JerzyKundrat (размовы) 11:29, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Удзельнік:JerzyKundrat не звяртайце Вы ўвагу на гэтую правакацыйную лухту. Нажаль, удзельнік Удзельнік:Ohlumon,толькі кажа і кажа, абвінавачвае і г.д. Але, далей простых слоў справа ў яго не рухаецца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:44, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  •   За. Дадзеная рэкамендацыя адносцца толькі да статусных артыкулаў, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з самых лепшых артыкулаў праекта. Лепшае павінна быць годным, а не аформленым як папала. Што да ДАСТаў (ГОСТы), як я ўжо напісла вышэй — яны падпісаны і прыняты і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, таму тут ніякіх супярэчнасцяў няма. Што тычыцца звычайных, не статусных артыкулаў — тут усё застаецца на сумленні і вопыце звычайных удзельнікаў, аўтараў артыкулаў. Ароч таго, падобная рэкамендацыя ўжо прапісана ў патрабаванняхда выдатных артыкулаў (гл. ў канцы) і да добрых (адносіцца да п.14). Таму ніякіх супярэчнасцяў тут няма, усё ў адпаведнасці з ужо распрацаванымі і зацвержанымі правіламі і рэкамендацыямі. Гэта хутчэй толькі ўдакладненне. --Odri Tiffani (размовы) 15:29, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Рэкамендацыі, а не правілы? Гэта значыць, хто хоча - працуе з шаблонамі, хто не хоча - не працуе. Дык які сэнс ў галасаванні? Думаю, большасць удзельнікаў нават не і не пазнае, што там за шаблоны. Я і без рэкамендацый з імі працую. Вы, дараженькая беларусачка не ўлічваеце класічнае беларускае А, НАВОШТА? Але, магчыма, дзякуючы яму, зараз намі не кіруе пан Дуда, і Крым НЕНАШ.--Ohlumon (размовы) 16:40, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, чытайце ўважліва. Я вынесла іх на абмеркаванне, на сцвярджэнне ці дапрацоўку. Гэта тут ужо панеслася. Афармленне статусных артыкулаў павінна быць адпаведным, ці Вы не згодны? Дадзеная рэкамендацыя падказвае, якім чынам гэта больш правільна і зручна зрабіць. Напрыклад у руВікі абы як аформленыя артыкулы, як і аформленыя неаўтарытнымі спасылкамі, проста не праходзяць у статусныя, пакуль не будуць дароблены (мяркую, Вы гэта і самі ведаеце). Мы таксама не павінны апускацца да дылетанства і ўзроўню школьных рэфератаў. Але ізноў падкрэсліваю — у дачыненні да статусных артыкулаў. А шаблоны — гэта хутчэй дапаможнікі да правільнага афармлення, бо не справа, калі ставяць спаылку, у якой толькі назва тэмы; няма ні аўтара, ні даты, ні выдаўца, ні назвы рэсурсу, што не дае адразу бачыць аўтарытэтнасць спасылкі. --Odri Tiffani (размовы) 17:20, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
І тут прапісана, што «пераважным з'яўляецца выкарыстанне шаблона». Калі Вам добра вядомы патрабаванні і Вы можаце аформіць класічна і без яго, гэта выдатна, малойцы! Справа ж у тым, што не ўсе працавалі над дысертацыямі, і не ўсе ведаюць, як правільна аформіць бібліяграфічныя спасылкі. Тут на дапамогу і прыходзцяць шаблоны праекту. Толькі і ўсяго.--Odri Tiffani (размовы) 17:28, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  •   Супраць Што за дзівосы, чаму з прапановы выключаны (дадзены мной) СТБ 7.208?? "Няма на Вікітэке"? І што нам да правіл рускамоўнай ВП? Навошта квазі-ВАК-аўскія патрабаванні? А калі ВАК, то дзе спасылкі на 7.80, 7.82, СТБ 7.12?? Ізноў няма "на Вікітэке"? Мала чаго там няма. Не бачу мэты і карысці ад гэтай прапановы. Yury Tarasievich (размовы) 12:38, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
    Усё проста. Вы дадалі са спасылкай на Вікітэку, хаця насамрэч яго там няма. Вось Вашая спасылка: s:ru:СТБ 7.208—2008. І якім чынам Вы прапануеце азнаёміцца, спасылаючыся на пустую старонку? Астатняе ўсё можна абмеркаваць тут у якасці прапаноў. Пакажыце, дзе азнаёміцца, і калі астатнія згодны - заўсёды можна дадаць. А лепш напачатку на Вікітэку і дадайце. Што да правіл руВікі, дык прабачце, у нас большасць скапіявана адтуль (з невялікімі дапрацоўкамі), бо там яны падрабязней распрацаваны. --Odri Tiffani (размовы) 17:49, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
    І што з усяго гэтага? Я гэтых тысяч шаблонаў не ведаю; дастаткова было зняць вікітэчную спасылку. СТБ 7.208, дарэчы, стандартызуе некаторыя спрошчаныя формы бібл. спасылак.
    Патрэбнасць мерапрыемства ў такім выглядзе, як і раней, няясная. Yury Tarasievich (размовы) 23:43, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
    Дадзеныя рэкамендацыі распрацаваны спецыйна пад п.14 агульных патрабаванняў ВП:КДА, якія трэба было дапісаць.--Odri Tiffani (размовы) 19:30, 14 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  •   За. ДАСТы з'яўляюцца міждзяржаўнымі стандартамі для краін СНД, зацверджаны «Міждзяржаўным саветам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі», членам якога з'яўляецца і Дзяржаўны Камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (апошняя пасяджэнне Міжнароднага савета праходзіла сёлета 16—19 чэрвеня ў Мінску). Таму ўсе спасылкі, што гэта, маўляў, чыста расійскія патрабаванні, не актуальны. Апроч таго ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц зацверджаны Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 25.06.2014 № 159. Таксама трэба ўлічваць, што дадзеная норма даўно працуе ў белВікі, тут няма нічога новага. Гэта нішто іншае, як правілы афармлення спасылак на крыніцы, п.4. Хіба што толькі больш удакладненае. І гэта не выключнае патрабаванне ці рэкамендацыі для руВікі ці белВікі. Тое самае і ў enWiki, яшчэ нават больш складанае і заблытанае. Таму, як патрабаванне для афармлення менавіта статусных (добрых і выдатных) артыкулаў толькі падтрымліваю. Для звычайных артыкулаў тут усё застаецца як і было, не бачу праблем. Над статуснымі артыкуламі працуюць звычайна ўжо вопытныя ўдзельнікі, для якіх тут няма нічога новага. Але, прапаную прапанаваць пазначыць уд-цы Odri Tiffani, што гэта рэкамендацыя, але не абавязковае правіла. Як ужо адзначана вышэй, калі хто ведае, як правільна аформіць спасылку – на здароўе. Шаблоны толькі для спрашчэння працы. У любым выпадку дадзенае правіла проста неабходна, бо некаторыя ўдзельнікі, не жадаючы працаваць добра, аддаюць перавагу спасылацца на тое, што ў белВікі такіх патрабаванняў няма, таму няма чаго іх і выконваць. --Gruszecki (размовы) 15:26, 19 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
    Дадала шаблон {{Эсэ}}, у ім пазначана што носіць рэкамендацыйны характар.--Odri Tiffani (размовы) 22:13, 20 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  •   За - як рэкамендацыя па афармленні статусных артыкулаў. Але ж існуюць і болей простыя варыянты гэтых шаблонаў. Чаму б іх не дадасці?--Ohlumon (размовы) 09:42, 21 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Той жа {{cite web}} звычайна скарачваюць. Не усё там так ўжо патрэбна.--Ohlumon (размовы) 16:33, 21 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Такі так, «Усё лішняе абсякаю». А якія Вы варыянты жадаеце прапанаваць? --Odri Tiffani (размовы) 19:09, 21 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, я такімі карыстаюся -
  • кніга|аўтар=|загаловак=|спасылка=|месца=|выдавецтва=|год=|том=|старонкі=|старонак=|isbn=
  • артыкул|аўтар=|загаловак=|спасылка=|выданне=|месца=|выдавецтва=|год=|том(нумар)=|старонкі=|старонак=|isbn=
  • cite web|url=|title=|author=|date=|work=|publisher=|accessdate=|lang=

Запоўніць такі шаблон няцяжка. А ў поўных і не навічку цяжка разабрацца.--Ohlumon (размовы) 09:59, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Дык усё верна, тут няма супярэчнасцяў. Галоўнае, каб былі запоўнены асноўныя дадзеныя, што на выйсці дае адпаведнасць асноўным патрабаванням ДАСТ. Астатняе ўжо, па-мойму, асабістае жаданне. Поўная запаўняльнасць усяго толькі дае даследчыку больш дэталёвую карціну, лягчэй пры жаданні арыентавацца ў пошуку першакрыніцы. А самі карткі шаблонаў Вы ж самі разумееце, не я распрацоўвала :) --Odri Tiffani (размовы) 22:29, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  •   Супраць. Дзіўная пазіцыя ўдзельніцы Odri Tiffani. Яшчэ нядаўна яна прагаласавала супраць абрання артыкула "Водна-зялёны дыяметр Мінска" у статус "добрых" на той падставе, што там "З афармленнем спасылак у артыкуле проста бяда", хоць той удзельніцы казалі, што спіс літаратуры і зноскі афоромлены на падставе беларускага ГОСТу. А цяпер яна прапаноўвае "ўніфікаваць афармленне даведачнага матэрыялу (зносак і спасылак) пры дапамозе адпаведных шаблонаў ці паводле дзейных ГОСТ 7.1—2003, ГОСТ Р 7.0.5—2008" і дадае, што "Пры шматразовым прастаўленні зносак на розныя старонкі адной і той жа кнігі найбольш пераважным з'яўляецца выкарыстанне шаблона ((sfn)) ці ((rp))". А таксама прапаноўвае шаблоны ((кніга)) і ((cite web)). А хіба ў ГОСТах прадпісана, што трэба выкарыстоўваць шаблоны ((кніга)) і ((cite web))? Якімі ГОСТамі яны зацверджаны тыя шаблоны ((кніга)) і ((cite web))? Чым не падабаецца ўдзельніцы Odri Tiffani шаблон ((ref)), пры дапамозе якога аформлены зноскі ў артыкуле "Водна-зялёны дыяметр Мінска"? І чаму ўдзельніцы Odri Tiffani не падабаецца той шаблон ((ref)) увогуле? Ён такі ж самы шаблон, як і іншыя. І нават зручнейшы. Няўжо ў навуковых артыкулах і манаграфіях у спісе крыніц абавязкова трэба пазначаць ISBN ці, напрыклад, тыраж выдання? А як наконт выданняў 17 ст. ці 19 ст.? Ствараецца ўражанне, што ўдзельніца Odri Tiffani хоча проста навязаць выкарыстанне менавіта шаблонаў ((кніга)) і ((cite web)). Думаецца, што гэта павінна мець выключна рэакамендацыйны характар.--Pracar (размовы) 12:47, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Згодзен - тыраж не заўсёды патрэбен, только калі гэта на карысць тэкста артыкула. ISBN у Беларусі з'яўляецца абавязковым элементам выходных дадзеных. Дэталёвай можна пачытаць тут. Брэсцкі пенсіянер выдае ў раённай газетнай друкарні кніжку пра сябе, выходзіць яна без isbn. Ўжо ёсць падстава не лічыць кніжку аўтарытэтнай крыніцай.--Ohlumon (размовы) 14:31, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  • Прабачце, але такое ўражанне, што Вы, Pracar, чагосьці не улоўліваеце. Гэтыя шаблоны даўно распрацаваны ў Вікіпедыі, і служаць толькі палягчэнню афармлення спасылак паводле патрабаванняў, а не прапісаны ДАСТам. Глядзіце на прыкладзе шаблона Кніга, як запаўняецца, і што атрымліваецца на выхадзе. Шаблон ref мае іншае прызначэнне, не мае дачынення да гэтай тэмы. І я нідзе не казала, што ён мне не даспадобы, ці яго ня трэба ўжываць. Нешта Вы блытаеце. Тут абмяркоўвецца зусім іншае пытанне. І нешта я не ўзгадаю, дзе я казала што ў Вас не правільна аформлены спіс літаратуры. Не правільна аформлены спасылкі на кнігі ў самім артыкуле, гэта зусім іншая рэч. Наогул, просьба свой артыкул абмяркоўваць на адпаведнай старонцы, а не пераносіць абмеркаванне сюды. Што да шаблону Sfn, калі Вы яшчэ не знаёмы з ім — прапаную зірнуць на нядаўна абраны артыкул «Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта» удзельніка Artificial123, дзе яго ўжыванне выдатна паказана на прыкладзе большасці зносак. Rp з той жа серыі, служыць для дадання нумара старонкі да зноскі, якая паказвае крыніца (у руВікі напісана больш падрабязна, чым у нас). Калі не ўмееце пакуль яшчэ карыстацца шаблонамі — рабіце як і іншыя пачаткоўцы — глядзіце на прыкладзе артыкулаў больш вопытных удзельнікаў, я таксама з гэтага пачынала і разабралася, не бачу праблем.--Odri Tiffani (размовы) 22:23, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаблон ((ref)) таксама даўно выкарыстоўваецца. Ён як раз знаходзіцца ў пераліку прылад для афармлення "Зноскі і крыніцы", гэтак жа як і шаблон ((зноскі)). Я іх бачу зараз перад сабой, калі націскаю на клавіятуру. Таму не магу прыняць заўвагі. І ніякага дыскамфорту адносна таго, што я — пачатковец, не маю. Хай будзе паболей тут такіх пачаткоўцаў. // З усёй да Вас, шаноўная Odri Tiffani, павагай.--Pracar (размовы) 22:55, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Тэг <ref> устаўляе змешчаны ў яго тэкст у якасці зноскі ў вызначаны раздзел, зададзены тэгам <references />. У яго зусім іншыя задачы. Тут размова пра бібліяграфічнае афармленне. Гэта розныя тэмы.--Odri Tiffani (размовы) 23:06, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Вандалізм

Правяраемасць

Шаблон:Правілы Вікіпедыі

Можа, нешта дададзіце і адсюль Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Шаблон:Правілы Вікіпедыі. --Максім Л. (размовы) 00:01, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

  • Я б задавальненнем, і адразу і хацела зрабіць яго больш поўным. Але так і не разабралася як. Пры большым дадатку ў табліцы атрымліваўся збой. Хаця правіл у яго запісаць, вядома ж, варта болей, бо яны ёсць у нашым раздзеле.--Odri Tiffani (размовы) 17:32, 12 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаблон:Эсэ

Эсэ

Гаджэты

Штосьці дзіўнае на гэтай старонцы. На ёй ёсць спасылкі, якія магчыма дапамогуць выправіць сітуацыю. На ру-вікі ўсё ў парадку, а ў гісторыі правак ёсць праўка ад 7 жніўня, якая магчыма дапаможа нам выправіць сітуацыю.--Artsiom91 (размовы) 01:02, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Ну вось, яшчэ і час у "Апошніх зменах" і "Новых старонках" зляцеў :( --Artsiom91 (размовы) 08:18, 11 жніўня 2015 (MSK) Прабачце, гэта штосьці ва ўласных настройках напартачыў. --Artsiom91 (размовы) 11:24, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
  ЗробленаЗрабіў MediaWiki:Gadgets-definition як у рувікі — усё спрацавала, дзякуй! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:38, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Здаецца, гаджэты зараз не працуюць пры перадпраглядзе запісу артыкула. Не так страшна, але ўсё ж.--Artsiom91 (размовы) 11:40, 16 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
У мяне таксама.--VladimirZhV (размовы) 11:43, 16 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Зняцце статуса

Прашу зняць з мяне статус адміністратара гэтага раздзела. Yury Tarasievich (размовы) 19:10, 5 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, дайце заяўку на адпаведнай старонцы Мета. --Максім Л. (размовы) 11:28, 6 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Праўка Commons.js

Прашу адміністратараў адрэагаваць на гэтае паведамленне.--Artsiom91 (размовы) 18:36, 3 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

  Зроблена. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:53, 3 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Парушэнне АП

Вынік

Кансэнсус дасягнуты, удзельнік Pracar перапісаў спрэчныя моманты. На правах намінатара закрываю тэму. --Odri Tiffani (размовы) 22:11, 22 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Паважаныя адміністратары! Праглядзіце, калі ласка, гэтую катэгорыю: у ёй шмат чаго назбіралася, а ніхто не выдаляе. --Einimi (размовы) 12:21, 12 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Прашу адміністратараў звярнуць увагу на вайну правак у артыкуле Малдова і прыняць меры для яе спынення.--Artsiom91 (размовы) 08:39, 10 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякуй. Пачаў "працэс", буду сачыць. --Максім Л. (размовы) 09:49, 10 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Дадаць старонку

Дрэнна знаёмая з парадкамі на вікі, таму спрабую пісаць тут. Раскажыце, як зрабіць новую старонку або зрабіце, калі ласка, яе самі. Хачу дадаць старонку з мовазнаўчым тэрмінам «Часціца», гэта службовая часціна мовы. Але на месцы гэтай старонкі існуе старонка за назвай «Часціца», але з фізічным тэрмінам. Але там ёсць дзве старонкі:

Ці нельга іх аб'яднаць?

Паважаны Zlobny sow. Аб'яднаць нельга, гэта розныя тэрміны. Пра часціну мовы пішыце сюды — Часціца, часціна мовы. Каб паставіць подпіс пасля сваёй рэплікі, калі ласка, націскайце сіні аловачак на верхняй панэлі рэдагавання. І звярніце ўвагу, як я перааформіла вашу рэпліку :)--Хамелка/ разм. 10:09, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Нельга, гэта розныя рэчы. Стварайце пад назвай «Часціца, часціна мовы». --Artificial123 (размовы) 10:05, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Дэструктыўная дзейнасць удзельніка Belarus2578

Вынік

Кансэнсус дасягнуты. --Artificial123 (размовы) 18:42, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Блакіроўка для ўдзельніка 37.17.6.251

Прашу заблакаваць удзельніка 37.17.6.251 за даданне бессэнсоўнай інфармацыі ў артыкулы пра Мінскі метрапалітэн і яго станцыі. --Rymchonak (размовы) 14:16, 8 мая 2015 (MSK)[адказаць]
  Зроблена. --Artificial123 (размовы) 08:25, 11 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Ананім упарта выдаляе шаблон {{да выдалення}}. --Artificial123 (размовы) 21:23, 27 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Выдаліў. Гэта не артыкул, нават не загатоўку не цягне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:11, 27 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Бой пад Валнавахай

Гл. апошнюю маю заўвагу тут. --Artificial123 (размовы) 13:09, 16 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Флуд на абмеркаванні, неадэкватныя паводзіны, распальванне канфлікту і варожасці на пустым месцы, абразы ў ашуканстве і вычварэнстве. Я не ведаю як можна за такім назіраць і не прадпрымаць ніякіх мер.

P.s. Просьба таксама выдаліць ўсе каментары, якія не адносяцца да тэмы абмеркаванага артыкула.--Mr. Spock абм 17:18, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Mr. Spock. Прачытаў. Прыкра, што з'явілася эмацыянальная афарбоўка, але чаго чакаць пасля "смешныя" і "не геройствуйце" у адказ на разгорнутую аргументацыю голаса супраць? Мне здаецца Чобат не перайшоў межаў, крытыкаваў аб'ектыўнасць крыніц і іх некрытычную ацэнку складальнікамі/аўтарамі артыкула. Мабыць, жорстка і цярпяць пачуцці, але гэта абмеркаванне ці варты артыкул зоркі і без крытыкі ніяк. Выдаляць там асабліва няма чаго, абраз няма, саміх рэплік 3-4 кароткіх. Вядома, добра б пачуць меркаванне калег таксама. --Максім Л. (размовы) 18:43, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Наконт аргументацыі ў мяне пытанняў няма. Раздражняе банальная пагарда і нелагічнасць пазіцыі таварыша. Прапанаваў бы баніць у падобных сітуацыях без папярэджанняў і лішніх сантыментаў, калі дзесьці выйшаў за межы і я, то абодва бакі, што ж, я за справядлівасць. Гэта ненармальна, ўжо пачынаецца пераход на ацэнку асабістых маральных якасцяў, я зараз апушчуся да ўзроўню апанента, таксама выпішу яму якую-небудзь мянушку і пачну ацэньваць яго разумовыя якасці, абсурд, а не пазіцыя! Калі лічыце што гэта норма, то не, норма каб абразлівыя рэплікі ўвогуле не з'яўляліся, навошта даводзіць? Два-тры прэцэдэнты з банам і няма праблем, вам жа самім і прасцей будзе.--Mr. Spock абм 19:58, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
І ў чым жа нелагічнасць, а? Мае адносіны грунтуюцца на сумным вопыце. І Ваша дэмагогія мяне не ўражвае, а толькі раззлоўвае.
Нелагічнасць, што вы агулам называеце артыкулы якія, умоўна, крадзеце, нізкаякаснымі, пры тым навошта вы іх тады ўвогуле бярэце, ды яшчэ маеце нахабства папракаць і настойліва патрабаваць ад мяне, каб я штосьці пераробліваў пад ваш густ, замест таго, каб дакалупацца да намінатара, альбо перастаць займацца словаблуддзем і зрабіць самому па тых заўвагах, калі вы можаце гэта зрабіць, у вас ёсьць жаданне і крыніцы. У мяне няма прынамсі першага, але паліваць граззю "сьвядомых", ці які вы там шавіністычны тэрмін ужылі да калег з класічнага раздзелу, гэта, прабачце, свінства, калі нічога іншага прыўнесці самі не здатны (але агрэсіўна заангажаваны), як высвятляецца, адно карыстацца плёнам працы гэтых самых «сьвядомых» і ў прываатнасці «вычварэнца», ці як вы там мяне назвалі.--Mr. Spock абм 22:51, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Што тычыцца асабіста Вас, Mr. Spock, то каб апусціцца да ўзроўню апанента, трэба спачатку быць вышэй. І Вашы "культурныя" адказы - найлепшая характарыстыка Вашых "якасьцяў" (Асобнае дзякуй за "смачную" гісторыю пра экскрэменты ў роце). --Чобат (размовы) 22:27, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Рады, што вам смачна, але лепш устрымаюся ад каментароў.--Mr. Spock абм 22:51, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Па сутнасці справы мне няма чаго дадаць. Усё, што хацеў, я сказаў вось тут. Скажу прама, пра сказанае не шкадую і дагэтуль прытрымліваюся таго ж меркавання. Калі Mr. Spock не хоча прызнаваць сваіх памылак (я пра артыкул), гэта яго праблемы. Займацца паклёпніцтвам і цяганінай не хачу. --Чобат (размовы) 22:27, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

«Не хочаш» — не дурыце тады галавы людзям, я таксама не хачу і не я пачаў дэманстраваць свой лепшы гатунак. Артыкул можа правіць кожны, гл. правілы.--Mr. Spock абм 22:47, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
  • Шаноўныя калегі, нікога не хочацца блакаваць, праўда. Не такі вялікі калектыў, каб размахваць дубінкай, пагатоў, з абодвух бакоў адэкватныя прыстойныя людзі. Калі ласка, без эмацыянальнай афарбоўкі (смешна, "сьвядомыя", геройства, Дартаньяны і г.д.), калі ёсць што сказаць па сутнасці, а калі няма то пагатоў. Пабочнае абмеркаванне "вікіпедыстаў і іх работы" выдаліў--Максім Л. (размовы) 23:56, 10 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Артыкул не працуе

Шаноўныя адміністратары, зірніце, калі ласка, што за памылка з артыкулам Максім Танк. Чамусьці паказвае «Няма версіі #0 у старонкі з назвай "Максім Танк". Звычайна такое здараецца, калі прайсці па састарэлай спасылцы з гісторыі на старонку, якая была сцёрта. Падрабязнасці можна пабачыць у журнале сціранняў». Паўтары тыдні працаваў над артыкулам, хацеў давесці да добрага, а ён проста знік. --Gruszecki (размовы) 19:18, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Усё на месцы. --Artificial123 (размовы) 19:26, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Пераносы

Нейкі неадэкват напераносіў. --Artificial123 (размовы) 09:24, 10 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Удзельнік:Антон патріот

Гэты ўдзельнік настойліва ўпісвае непатрэбны шаблон у артыкулы пра ДНР і ЛНР. Мы са сп. Maksim L. на старонцы абмеркавання артыкула пра ЛНР вырашылі, што ён няправы, таму артыкул быў пастаўлены пад ахову да сёння. Таму сёння ён зноў пачаў упісваць гэтую інфармацыю. Просьба разабрацца. --Artificial123 (размовы) 20:30, 8 студзеня 2015 (FET)

Час аховы сплыў, "уклад" працягваецца. --Artificial123 (размовы) 11:59, 23 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Заблакавала на 2 тыдня--Хамелка/ разм. 12:05, 23 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
І пастаўце гэтыя артыкулы пад поўную ахову, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 01:24, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Артыкулы пастаўлены пад ахову ад ананімаў на год. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 05:09, 24 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, нельга ж зачыняць артыкулы ад усіх. Адчыніце хаця б для даглядчыкаў, наўрад ці яны навандалізуюць. --Einimi (размовы) 12:34, 12 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Аўдыёартыкулы

Прывітанне! У мяне ёсць маленькая прапанова для праекту: у праекце ёсць некалькі выдатных артыкулаў, але няма ніводнага аўдыёартыкула. Дык вось: можа знойдуцца тыя, хто дадуць ім старт? А за імі пойдуць іншыя. У некалькіх раздзелах Вікіпедыі такія артыкулы сустракаюцца даволі часта. Прабачце, калі пытаяюся не там, дзе трэба. --TheCureMan (размовы) 21:41, 10 снежня 2014 (FET)

Вітаю. Напішыце пра гэта на тутэйшым Форуме. Ідэя цікавая, пытанне толькі ў тым хто ёю будзе займацца. Можам, калі трэба, напісаць пра гэта ў блогу на ФБ, як будзе нешта канкрэтнае -- што, як, калі, дзе, хто. --Максім Л. (размовы) 21:58, 10 снежня 2014 (FET)

Пераносы

Неадэкват уначы напераносіў тут. --Artificial123 (размовы) 09:21, 18 лістапада 2014 (FET)

Так, калі ласка, адкаціце ўсе дзеянні удзельніка Львівський українець і пастаўце яго на блакіроўку. Таксама, нядрэнна паставіць галоўную старонку на поўную ахову--Павел Петро (размовы) 09:52, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Вынік

Здаецца, цяпер усё вернута да нармальных версій. Вандал заблакіраваны назаўсёды. Галоўная старонка пастаўлена пад поўную ахову. Дзякуй, спадарства, за пільнасць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:48, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

P.S. Важная заўвага: пры адкаце вандальных пераносаў карыстайцеся кнопкай "перанесці". Бо простае капіраванне і перанос тэксту прыводзяць потым да лішняй марокі з аднаўленнем гісторыі правак. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:58, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Калі заўважыце нейкія рэшткі дзейнасці вандала, калі ласка, паведамьце. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:58, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Блакіроўка ўдзельніка 37.215.95.234

Прашу блакіроўкі для гэтага ўдзельніка, бо з раніцы запісвае бессэнсоўную інфрамацыю. --Rymchonak (размовы) 20:55, 10 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Дзясяты

Трэба прайсціся ботам і замяніць дзесяты/ая/ае/ыя на дзясяты/ая/ае/ыя. --Artificial123 (размовы) 22:42, 26 верасня 2014 (FET)

На жаль, у апошніх версіях AWB чамусьці не працуе пошук па словах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:21, 27 верасня 2014 (FET)

Што робіць Удзельнік:NirvanaBot

Прапаную паглядзець на працу Удзельнік:NirvanaBot. Напрыклад, тут дадаў артыкул Камічнае, раней тут выдаліў Эладэя канадская. А тут я ўжо рабіў адкат. І гэтак далей...--VladimirZhV (размовы) 19:48, 31 ліпеня 2014 (FET)

Гэта праблемы катэгарызацыі, а не ботам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:52, 31 ліпеня 2014 (FET)
Прабачце, ніяк не разумею, якім чынам катэгорыі артыкула Камічнае маюць дачыненне да біялогіі і ўплываюць на вынікі працы бота. І якое дачыненне да біялогіі маюць катэгорыі артыкула Дніпрова Чайка (за выключэннем слова Чайка ў назве).--VladimirZhV (размовы) 20:02, 31 ліпеня 2014 (FET)
Проста: Гумар - Смех - Эмоцыі - Эмацыйныя працэсы - Псіхічныя працэсы - Фізіялагічныя працэсы - Біялагічныя працэсы - Біялогія --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:07, 31 ліпеня 2014 (FET)
Тады нядрэнна пачаць ад Вялікага выбуху! :)) А калі сур'ёзна, то што робіцца на старонцы Партал:Біялогія/Новыя артыкулы, прынцыповага значэння асноўнай прасторы артыкулаў не мае. І верагодна, мала каго цікавіць...--VladimirZhV (размовы) 20:44, 31 ліпеня 2014 (FET)

Звяртаюся да Адмінаў і да Супольнасці (разумеючы, што Партал:Біялогія/Новыя артыкулы, магчыма дробязь!?). Што зрабілі б адміны ў выпадку, калі я настойліва рабіў бы так? Я ніколькі не пакрыўдзіўся, калі б мяне папярэдзілі і заблакавалі! Прапаную часова (пакуль не з'явяцца свядомыя і зразумелыя крытэрыі яго дзейнасці) заблакаваць бота NirvanaBot.--VladimirZhV (размовы) 21:12, 15 жніўня 2014 (FET)

Вынік

  Каментарый. Обсуждение статьи Пуцін хуйло!, песня продолжается больше недели. Может кто-то уже осмелится подвести итог? Или все ждут с нетерпением решение англвики? --Лего (размовы) 13:56, 23 чэрвеня 2014 (FET)

Так, і чарговы грашовы перавод з Захаду...--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:18, 23 чэрвеня 2014 (FET)
??? --Лего (размовы) 18:31, 23 чэрвеня 2014 (FET)
Пане Лета, вы кудысьці спяшаецеся? -- JerzyKundrat (размовы) 18:35, 23 чэрвеня 2014 (FET)
нет, никуда не спешу. Я просто думал, что есть некие правила (например, обсуждение 7 дней), и думал, что правилам придерживаются хотябы администраторы... Тем более, что я не знаю, можно ли сейчас править статью, дополнять ее, так как появилась новая информация. Но из-за того, что стоит щаблон, мне кажется, что править никто не разрешит. --Лего (размовы) 18:48, 23 чэрвеня 2014 (FET)
  • Если все ждали решение англвики, то Английская википедия вердикт свой уже вынесла. Статью там оставили. Может уже и тут итог подведете? --Лего (размовы) 23:58, 24 чэрвеня 2014 (FET)

Сартаванне

Ёсць чатыры (можа і болей) артыкулы, у якіх праблемы з сартаваннем:

Праблема заключаецца ў тым, што ў катэгорыях гэтыя артыкулы заўсёды апыняюцца ў канцы, не падпарадкоўваючыся сваёй першай літары (хоць і падпісаны пад ёй). Праблема ўзнікла, выдаць, з-за таго, што артыкулы былі створаны ў той час, калі выпраўляліся праблемы з сартаваннем з літарай І. Магчыма, выдаленне і стварэнне наноў вырашыць праблему.--Artsiom91 (размовы) 23:58, 25 мая 2014 (FET)

Вынік

Пасля выдалення зместу і яго вяртання праблема выправілася. Магчыма, трэба праверыць іншыя артыкулы, створаныя ў той час (11 кастрычніка 2013 ці каля таго) і праверыць магчымую наяўнасць падобнай праблемы.--Artsiom91 (размовы) 23:17, 7 кастрычніка 2014 (FET)

Блакіроўка

Просьба забаніць ‎195.91.10.226 за няветлівую рэпліку на маёй старонцы размоў. --Artificial123 (размовы) 00:32, 17 мая 2014 (FET)

Вынік

Рэпліку я зараз прыбяру, а што тычыцца бана, то вы не зусім правільна разумееце яго сэнс. Бан прызначаны, каб прыпыніць злоўжыванне. Як я разумею, ананім і сам ужо супыніўся. Да таго ж вечны бан па айпі можа вызваць праблемы ў добрасумленных незарэгістраваных карыстальнікаў.--Хамелка/ разм. 08:08, 17 мая 2014 (FET)

Добра, дзякуй. --Artificial123 (размовы) 09:27, 17 мая 2014 (FET)

Крым

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН наконт рэферэндуму ў Крыму. З гэтага вынікае, што Беларусь прызнае рэзультаты рэферэндуму. Таму прапаную ўнесці неабходныя змены ў адпаведныя артыкулы. --Artificial123 (размовы) 11:04, 31 сакавіка 2014 (FET)

На маю думку, не важна, што вырашала адна пэўная краіна не ў сваіх унутраных справах, пагатоў калі па гэтым пытанні ёсць рашэння Генасамблеі ААН, якое і ёсць самай аўтарытэтнай крыніцай у міжнародных справах (у цяперашняй сістэме міжнародных адносін). --Максім Л. (размовы) 14:32, 31 сакавіка 2014 (FET)
Тое, што Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН не азначае, што яна прызнала вынікі рэферэндуму ў Крыму. Палітыка — рэч тонкая, таму прапаную не рабіць хуткія высновы. Час усё раставіць на сваі месцы.--Павел Петро (размовы) 16:31, 31 сакавіка 2014 (FET)
Тады варта адзначыць, што гэта спрэчная тэрыторыя. --Artificial123 (размовы) 16:35, 31 сакавіка 2014 (FET)

Рэспубліка Беларусь не мае аніякага дачынення да Вікіпедыі на беларускай мове і таму яе рашэнні не могуць уплываць на нашу працу, з іншага боку Крым дэ-факта стаў часткай Расіі (тут з прэзідэнтам вышэйзгаданай краіны можна пагадзіцца) і гэта павінна быць адлюстравана ў артыкулах адпаведнай тэматыкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:41, 31 сакавіка 2014 (FET)

Таму прапаную зрабіць так, як я запрапанаваў вышэй. --Artificial123 (размовы) 16:43, 31 сакавіка 2014 (FET)
Аніякай спрэчнасці тут няма. Крым - тэрыторыя Украіны пад акупацыяй путінскай Расіі. Tomasz Bladyniec (размовы) 16:24, 1 красавіка 2014 (FET)
  • Супраць. У нас не Беларуская Дзяржаўная Вікіпедыя, а толькі беларускамоўны раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя, што ніяк не трэба блытаць. І ніякія рашэнні беларускага ўраду аніякага дачынення да праекту не маюць, і мець не могуць. Бо праект кіруецца Фондам Вікімедыя (Фларыда, ЗША), арганізацыя зарэгістравана па законах штата Фларыда, а праект рэгулюецца законамі штата Каліфорнія. Таму, тое што прызнала ці не асобна ўзятая краіна, на праект не распаўсюджваецца. --Odri Tiffani (размовы) 14:20, 6 верасня 2014 (FET)
А давайце яшчэ зладзім такое ж галасаванне наконт Белорусіі, і так дэ-факта 6 заходніх губерняў Велікаросіі. Га, падабаецца?! Не?! Зараз в Укр-Вікі яшчэ пабягу прапаноўваць на галасаванне, калі міжнароднае права кагосьці не задавольвае. Уздыхнулі-выдахнулі.--Mr. Sрock (размовы) 15:11, 6 верасня 2014 (FET)

Artificial123

Вынік

Заўвага ўдзельніку Artificial123

Пане Artificial123, калі ласка, не падымайце градус абмеркаванняў, нават калі заўвагі іншых удзельнікаў здаюцца Вам несправядлівымі і грубымі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:10, 18 сакавіка 2014 (FET)

Заўвага ўдзельніку Liashko

Пане Ляшко, калі ласка, не распачынайце новых цяжбаў, тым больш, што фактычна пан Artificial123 адказваў у тон Вам. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:10, 18 сакавіка 2014 (FET)

Вынік

Удзельніку зроблена заўвага--Хамелка/ разм. 22:10, 18 сакавіка 2014 (FET)

Чаховіч Уладзіслаў

Вынік

  • Пераклад артыкулаў з іншых моўных раздзелаў не з'яўляецца парушэннем аўтарскіх правоў (звярніце ўвагу на ліцэнзію, калі націскаеце "Запісаць"). Пазначэнне крыніцы перакладу (спасылкі на артыкул-крыніцу ў іншым моўным раздзеле) пажадана. Аднак непазначэнне артыкула-крыніцы перакладу з іншага моўнага раздзела Вікіпедыі не з'яўляецца падставай для блакавання.
  • Удзельнік, які абгрунтавана лічыць, што быў перакладзены яго артыкул, але пры гэтым крыніца не была пазначана ці была пазначана няправільна, мае права самастойна пазначыць крыніцу перакладу на старонцы размоў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:01, 18 сакавіка 2014 (FET)
Ага, нарэшце падвёў іншы ўдзельнік. А што па сутнасьці скаргі? Вы ўпэўненыя, што дастаткова дасьведчаныя для таго, каб кантраляваць выкананьне слупоў Вікіпэдыі? Акрамя блякаваньня, іншыя варыянты накладаньня спагнаньня на ўдзельніка Вы не разглядалі? Шмат пытаньняў… --Renessaince (размовы) 11:26, 18 сакавіка 2014 (FET)
Ага, тарашкевіцкі дэсант высадзіўся... --Artificial123 (размовы) 11:41, 18 сакавіка 2014 (FET)
Удзельніку Ляшко

10-годдзе Украінскамоўнай Вікіпедыі

Тролінг

Паважаныя адміністратары на старонцы размоў арт. горад Брэст вядзецца тролінг. Таму неадкладна:

  • 1) выдаліць разд."украінске місто", бо ніякай сэнсавай нагрузкі ён не нясе.
  • 2) заблакаваць удзельнікаў Віктор Федорович янукович і Л. Войтович за распальванне варажнечы і напісанне бессэнсоўнай інфармацыі.
  • 3) Сп.Дзяніс Нядбайла, не паддавайцеся на правакацыі, стрымлівайце, калі ласка, эмоцыі. --Rymchonak (размовы) 21:32, 22 лютага 2014 (FET)
Паважаны сп. Rymchonak, я і не паддаюся на гэтыя правакацыі... Гэта просты сарказм... Прашу прабачэння, не ўтрымаўся убачыўшы дадзеную несусвеціцу. Удзельникащ заблакаваў і тэкст выдаліў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:50, 22 лютага 2014 (FET)
Дзякуй, аператыўна. --Rymchonak (размовы) 22:57, 22 лютага 2014 (FET)

Блакіроўка для Блядынца

«Абвінавачваць Томаша Блядынца ў знявазе да беларусаў — абсурд, паболей бы такіх зняважлівых палякаў, калі так» (Mr. Sрock). Думаецца, што ўдзельнік Mr. Sрock абсалютна неўкурсе пра саўкоў і беларусаў на балоце на польскіх усходніх крэсах...--Pracar (размовы) 00:16, 28 студзеня 2014 (FET)

Аб'яднанне гісторыі правак

Прашу аб'яднаць гісторыю правак артыкулаў ФК Тарпеда-БелАЗ і ФК Тарпеда Жодзіна (змест апошняга быў перанесены ў першы), таксама артыкулаў ФК Дынама-Брэст і ФК Дынама Брэст.--Artsiom91 (размовы) 22:42, 11 лістапада 2013 (FET)

Зрабіў, дзякуй. --Максім Л. (размовы) 01:07, 12 лістапада 2013 (FET)

Пазбаўленне статусу адміністратара

Адпаведна правілаў Meta пра неактыўнасць карыстальнік Yury Tarasievich (Гл. укалад удзельніка) павінен быць пазбаўлены правоў адміністратара. — W.V.-S. (размовы) 23:24, 16 жніўня 2013 (UTC).

Гэтыя правілы Меты для Меты, ці я не разумею? --Максім Л. (размовы) 09:31, 17 жніўня 2013 (UTC)
Гэта ўсеагульныя правілы. — W.V.-S. (размовы) 23:20, 17 жніўня 2013 (UTC).
Ды не: "The following page documents an official Meta-Wiki policy. ... For a list of administrators on other Wikimedia projects, see Administrators of Wikimedia projects", але там толькі пералікі і з нейкай прычыны не ад усіх праектаў. --Максім Л. (размовы) 05:40, 18 жніўня 2013 (UTC)
Асабіста я супраць «пачэснага адміністратарства» і згодна з тым, што за неактыўнасць сцяг трэба здымаць---Хамелка/ разм. 11:34, 17 жніўня 2013 (UTC)
Падтрымліваю меркаванне. Адмін павінен працаваць! Бо ён, у пэўным сэнсе і памерах, адказвае за якаць, выкананне правілаў і г.д. А калі не можа, сам павінен ўзяць адпачынак. Або быць пазбаўлены (магчыма, часова) правоў.--VladimirZhV (размовы) 11:59, 17 жніўня 2013 (UTC)
Слова "павінен" у Вікіпедыі няма, ніхто ж не кажа ўдзельнікам, як зарэгістраваліся, то павінны кожны дзень артыкул як мінімум пісаць. Вядома, калі камусьці гэты сцяг перашкаджае, то можа паставіць пытанне. Наколькі ведаю, Ю.Т. не пакінуў праект, але ў рэальным жыцці ёсць справы, які не пакідаюць часу на нешта пабочнае. --Максім Л. (размовы) 19:28, 17 жніўня 2013 (UTC)
Я толькі за часовае пазбаўленне сцяга. Усякае бывае ў жыцці. Як ніяк людзі розныя, і магчыма чалавеку надакучыў праект, а праз час, дапусцім яшчэ год, ён зноў возьмецца за працу--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:07, 17 жніўня 2013 (UTC)
Выносьце на абмеркаванне, праблем та.--Mr. Sрock (размовы) 09:59, 1 лістапада 2013 (FET)
Згодны са сп. Mr. Spock. --Artificial123 (размовы) 10:08, 1 лістапада 2013 (FET)

Прашу перанесці змест памылкова створанага шаблона Шаблон:Шаблон:Зборная Расіі па футболе (2012) у шаблон Шаблон:Зборная Расіі па футболе (2012).--Artsiom91 (размовы) 19:50, 12 жніўня 2013 (UTC)

Блакіроўка для ананіма

Прашу блакіроўкі для ўдзельніка ‎2a00:1838:cccc:1:cc1e:df5d:c7fe:5d3e за неэтычныя паводзіны (пераслед адміністратараў) на старонцы размоў Хомелкі. --Rymchonak (размовы) 12:13, 19 сакавіка 2013 (UTC)

Дзякуй за хваляванне, але няхай сабе, праўку я адкаціла, а так ён нават на вы да мяне звяртаецца, ну дык і ладна :)---Хамелка/ разм. 13:11, 19 сакавіка 2013 (UTC)

Марш вандалаў

  • Паважаныя адміністратары, неадкладна спыніце марш вандалаў! За кароткі час створаны дзясятак вандальных артыкулаў! І папярэджанне Блядынцу (добрая ініцыятыва вылілася ў абы-што). --Rymchonak (размовы) 15:52, 16 лютага 2013 (UTC)
    • Спадарства! Прыміце неадкладныя меры! Спыніце напісанне вандальных артыкулаў! --Rymchonak (размовы) 17:01, 16 лютага 2013 (UTC)
Паколькі праўкі ідуць з розных акаўнтаў, то нічога фактычна зрабіць нельга. Але перажываць не трэба. Не так ужо многа артыкулаў новых зроблена. Ціхенька перагледзем і пасартыруем іх без кіпішу. А ў старыя артыкулы, яны, дзякуй Богу, не лезуць. Так што няхай пішуць.---Хамелка/ разм. 17:49, 16 лютага 2013 (UTC)

Ананім распачаў вандальныя праўкі.--VladimirZhV (размовы) 17:28, 10 студзеня 2013 (UTC)

Здаецца, спыніўся---Хамелка/ разм. 17:59, 10 студзеня 2013 (UTC)

Ананім засмеціў старонку бяссэнсіцай. Зрабіце, калі ласка, адкат. --37.213.125.203 18:17, 8 студзеня 2013 (UTC)

Адкаціў, але збольшага там быў нармальны тэкст, па-мойму. Толькі часу рэдактуру рабіць няма. --Максім Л. (размовы) 18:33, 8 студзеня 2013 (UTC)
Там быў машынны пераклад з сэнсавымі разрывамі. Дзякуй за адкат. --Rymchonak (размовы) 18:38, 8 студзеня 2013 (UTC)

Увесь уклад сёння — грубы машынны пераклад. Прапаную блакіроўку і выдаліць ўклад.--VladimirZhV (размовы) 17:59, 7 студзеня 2013 (UTC)

Удзельнік ужо быў заблакаваны, у тым ліку бестэрмінова, прапаную аднавіць гэты блок за распаўсюджванне ілжывай інфармацыі, дыскрэдытацыю, паклёп і абразу Беларускай Вікіпедыі і яе ўдзельнікаў на папулярных анлайн-рэсурсах [38], [39] і ва ўласным ЖЖ, і уласна пераслед і абвінавачванне ледзь не ў крымінальных злачынствах мяне, Чаховіча Уладзіслава, і сп. Рымчонка. Стварэнне падобных старонак з паклёпніцкімі сцвярджэннямі можа пацягнуць за сабой пераслед удзельніка у рэальным жыцці (на працы, сярод знаёмых), з прычыны таго, што выкарыстаны рэальныя імёны ўдзельнікаў. Паводле правілаў праекта, дзеянні, якія могуць прывесці да пераследу і дыскрымінацыі ўдзельнікаў праекта ў рэальным жыцці, павінны карацца бестэрміновым блакаваннем. Звяртаюся да іншых адміністратараў, бо сам з'яўляюся адрасатам дзеянняў К. Ляхновіча і таму павінен устрымацца (як зацікаўлены бок) ад якіх-небудзь дзеянняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:21, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Выказванні Ляховіча пра "куклаводаў ФСБ", "савецка-маскоўскі правапіс" выклікаюць усмешку. Калі пра больш сур'ёзныя выказванні, то арт.9.2 АК РБ, пад які падпадаюць выказванні Ляховіча, забярэ шмат часу на разбіральніцтвы, да таго ж нагода будзе яму палямантаваць: "пра ўціск Наркамата асветы БССР". Запыт на блакіроўку падтрымліваю.

+ няма месца абсурдызму ў Беларускай Вікіпедыі (двойчы прастаўляць шаблон "пераклад"):

Упартыя спробы прымусіць іншых удзельнікаў пагадзіцца з уласнай незвычайнай трактоўкай правілаў або ўвесці ўласнае новае бачанне «стандартаў, звычаяў і традыцый Вікіпедыі», якое знаходзіцца ў супярэчнасці з сітуацыяй, якая практыкай і кансэнсусам супольнасці. --Rymchonak (размовы) 09:39, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Ці не маглі б вы выказаць свае довады супраць ужытку Шаблон:Пераклад у рамках канструктыўнай размовы, што вядзецца ніжэй [40]. Гэты сродак свадобна выкарыстоўваецца ў іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі незалежна ад спасылкі ў кароткім вопісе, чаму і на падставе якіх аб'ектыўных прычын вы лічыце такую агульнараспаўсюджаную практыку абсурдызмам? --Template Translated page (размовы) 10:11, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Прывядзіце, калі ласка, прыклады, каб было прастаўленне двойчы: у кароткім вопісе + шаблон ва Украінскай, Нарвежскай, Нямецкай, Італьянскай, Партугальскай Вікіпедыі. --Rymchonak (размовы) 10:15, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Мне больш знаёмы іншыя вікі, у першую чаргу ru.wikipedia.org і мяркую, сувязяў з гэтай вікі ў нас значна больш чым з астатнімі. Ці не маглі б патлумачыць, чаму яна вас не задавальняе? Магчыма, вы ведаеце прыклады, калі Шаблон:Пераклад выдаляўся ў зганых вамі вікі на падставе дубляжу спасылкі ў вопісе, тады мне не патрэбна будзе шукаць на малазразумелых мне мовах. Таксама, ці сапраўды былі выпадкі, калі вы давалі спасылку ў кароткім вопісе, а яе дублявалі ў размовах? Ці не маглі б вы іх згадаць тут? Дзякуй за канструктыўную размову. --Template Translated page (размовы) 10:33, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
З 5 буйных Вікіпедый, мной запатрабаваных, Вы не прывялі ніводнага прыклада. Вы пішаце: "Мне больш знаёмы іншыя вікі, у першую чаргу ru.wikipedia.org"? Акрамя рускай, якія яшчэ? --Rymchonak (размовы) 16:45, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
У згаданых вамі вікі ўжытак Шаблон:Пераклад неяк абмяжоўваецца? Згодна з адпаведнымі вопісамі (наколькі дазваляе гуглтранслэйт( не, а што не забаронена і відавочна не дэструктыўнае, тое як вядома дазволена. Калі ласка, прывядзіце выпадкі, калі гэты сродак выдаляюць, а таксама абгрунтуйце калі ласка, чаму вам не дастаткова прыкладу ru.wikipedia.org? --37.214.48.209 16:52, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Дзякуй, акрамя Рускай Вікіпедыі, у Вас аргументаў няма. А бачанне стандартаў сваё. --Rymchonak (размовы) 17:04, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Калі ласка, пералічыце па пунктах свае довады за тое, каб выдаляць Шаблон:Пераклад? --37.214.48.209 17:08, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы ж самі адказалі тым, што не прывялі прыклады. А дэкларавалі: "Гэты сродак свадобна выкарыстоўваецца ў іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі". --Rymchonak (размовы) 17:33, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Так ці маюцца ў вас прыклады, што выкарыстоўваецца несвабодна? Калі такіх прыкладаў няма, то практыкі ru.wikipedia.org і be-x-old.wikipedia.org цалкам дастаткова. Наконт іншых, то мой довад грунтуецца на тым, што ў адпаведных вопісах ужытак Шаблон:Пераклад ніяк не абмяжоўваецца. --37.214.48.209 17:40, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Пра практыку be-x-old.wikipedia.org нават смешна слухаць, бо там ніякай праблемы з пазначэннем крыніцы перакладу ў Тлумачэннях няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:00, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Калі няма прыкладаў, то не пішыце лозунгамі пра найвялікшыя раздзелы, толькі Руская Вікіпедыя і Вікіпедыя па-беларуску (альтэрнатыўным правапісам). Вашы дзеянні - спроба падарваць нармальную працу Вікіпедыі праз прагалы ў правілах, упартыя звароты да іншых удзельнікаў пагадзіцца ў Вашым арыгінальным бачаннем стандартаў і традыцый. --Rymchonak (размовы) 17:56, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
У якіх буйных Віксах абодва сродкі (спасылка ў радку апісання змен і шаблон у размовах) дублююцца для кожнага артыкула і гэта з'яўляеецца традыцыяй? Наогул, Вы ведаеце колькі ў буйных Віксах артыкулаў з шаблонам:пераклад агулам і колькі тым часам там перакладных артыкулаў. Статыстыку маеце? Прыкладам у РуВіксе, колькі маіх артыкулаў было перакладзена, але нідзе гэта не пазначалася наогул, добра калі пісалася "из бел. ВП" і пад., але і гэта ў рэдкіх выпадках. Гэтыя "традыцыі буйных Вікс" цалкам, мякка кажучы, ілюзорныя. Вы прыдумалі правілы, на якія дарэчы відавочна няма кансэнсусу, а цяпер займаецеся гульнёй з гэтымі правіламі -- парушаеце адразу некалькі асноўных прынцыпаў Вікіпедыі. --Максім Л. (размовы) 10:31, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Спадары, давайце вернемся да асобы Ляхновіча і адкінем пакуль праблему шаблонаў перакладу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:40, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Паважаны Максім Л., ніжэй я адказаў вам і папрасіў адказаць мне [41]. Калі ласка зрабіце гэта, вельмі прашу. Ваша заўвага на мой погляд не зусім карэктная, я прасіў прыклады каб Шаблон:Пераклад выдаляўся на падставе дубляжу спасылкі ў кароткім вопісе, вы жа наракаеце на тое, што ніхто нічога не прастаўляе, але гэта зусім іншае. Я не гуляю з правіламі, а прашу дазволіць нармальна працаваць, каб мяне не цкавалі, не абражалі і не пагражалі. Прашу вас працягнуць размову ніжэй у адпаведнай тэме. --Template Translated page (размовы) 10:43, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
  • Усе ведаюць, але я нагадаю, што вонкавыя рэсурсы не маюць ніякага дачынення да працы Вікіпедыі. Нават калі там скажаюць факты (ёсць у названых), абражаюць калектыў (я не стаў чытаць жж). Тым болей, што два матэрыялы з названых трох непадпісаныя (хаха). Yury Tarasievich (размовы) 11:59, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Меліся на ўвазе не артыкулы, а каментары да іх аўтарства сумнавядомага Kazimier Lachnovič/MRuł. Усё б нічога, калі б нікі ў вікі не былі нашымі сапраўднымі імёнамі (напрыклад, як ў сп. Хамелкі), а стварэнне падобных старонак з паклёпніцкімі сцвярджэннямі і агульная негатыўныя ацэнка ўнёску можа пацягнуць за сабой пераслед удзельніка у рэальным жыцці (на працы, сярод знаёмых), з прычыны таго, што выкарыстаны рэальныя імёны ўдзельнікаў. Паводле правілаў праекта, дзеянні, якія могуць прывесці да пераследу і дыскрымінацыі ўдзельнікаў праекта ў рэальным жыцці, павінны карацца бестэрміновым блакаваннем. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:17, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Працуем над гэтым, але можна даведацца і па ўскосных прыкметах. Калі цікава, магу даслаць іх на пошту --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:17, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Я прапаную не звяртаць увагі на К. ЛОХновіча, ой прабачце Лахновіча (Можаце мяне блакаваць за абразу, я ўсё роўна зараз устрымліваюся ад рэдагавання БелВікі - пакуль няма часу). Хай піша сябе. Тым больш такую лухту, хто піша, сам тое і чытае. Нікому больш гэта не патрэбна. Я прапаную другое! Ствараць яшчэ больш перакладных артыкулаў, і зрабіць БелВікі сапраўднай он-лайн энцыклапедыяй на беларускай мове.

А цяпер пытанне Template Translated page, калі гэта вядома не ЛОХновіч. Ой прабачц яшчэ раз Лахновіч! Калі я выпраўлю, ў т.зв. перакладным артыкуле пару сказаў і дадам з перапрацоўкай матэрыял, то артыкул аўтаматычна спыняе быць перакладным. Так як сутнасць артыкула памянялася, і ў яго дададзена новая інфармацыя, якой няма на, напрыклад, РуВікі. А вось калі, мая дададзеная інфармацыя з'явіцца на РуВікі без шаблона:Пераклад на БелВікі, то дадзены шаблон прыйдзецца ставіць ужо на РуВікі. Вы згодны на тое, што Вы будзеце за гэтым сачыць!?. Калі так, то я цалкам Вас падтрымліваю, калі не... то прабачце няма і размовы. Вось мой погляд на сітуацыю. Спадар У. Чаховіч не марнуйце, калі ласка, час на гэтае пустазвонства. Як гавораць пагамоняць, пагамоняць і разыйдуцца. Гэта ўсяго толькі часовая з'ява. З павагай!--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:24, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Маеце рацыю - гл. арт. Яша Бурш. А колькі падобных выпадкоў ужо маем, а колькі яшчэ будзе? Падаецца мне, што не такая ўжо і ідэальная гэта практыка "буйных моўных раздзелаў". Сп. Дзяніс, калі я не буду звяртаць увагу на гэта "пустазвонства", дык апанент возьме на сябе ініцыятыву. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:30, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Можа расчарую вас, але ў згаданым артыкуле Шаблон:Пераклад ставіў зусім не я. --37.214.48.209 17:42, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Не, не расчаруеце, прыклад тычыцца самой практыкі, а не вашага асабістага ўнёску. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:58, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Спадар У. Чаховіч. Няхай чалавек, якому больш няма чым заняцца ў БелВікі, робіць гэтыя праўкі. Якая розніца, усё роўна у нас, не ўсе артыкулы перакладныя, таму надта доўга ён гэтым займацца не будзе. Бо выдаліць дадзены шаблон, таксама лёгка як і паставіць. Толькі для пачатку трэба будзе адрэдагаваць інфармацыю ў ім. Калі чалавеку хочацца займацца тэхнічным бокам БелВікі, то няхай прастаўляе шаблон... А Вы, я да Вас пазней далучуся, працягвайце перакладаць артыкула. Атрымаецца нехта перакладае, а хтосьці прастаўляе. Галоўным нашым аргументам на тое, што "чаму мы не ставім шаблон" - будзе няма часу на гэта, тым больш правіламі БелВікі гэта не прапісана. Вот і ўсё.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:30, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
  • Вы, калегі, распусціліся як невядома хто. Хочаце зраўняцца з тымі, каго так палка крытыкуеце? Што за выразы, што за манера весці абмеркаванне?? Гэта бессэнсоўна нават -- ну якія-такія "пераследванні" за змест дзённікавай старонкі трэцяй асобы?

Далей, калі ўжо тут абмяркоўваецца блакіроўка К. Ляхновіча, то прычым тут user:Template Translated page і яго дзеянні? Нарэшце, за што ў дадзеным выпадку блакіраваць К. Ляхновіча, калі ў дадзеным выпадку ён робіць тое, што цалкам дазволена (і нават патрабуецца) правіламі ВП і ліцэнзіямі? Трэба было дамагацца, каб "там" ставілі 100% такіх адсылак на ўзятае "тут", і ва ўсякім разе (!) не браць нічога "там". Спісаць тры фразы з таго самага даведніка можна было і самастойна. А так -- самі "падставіліся", ды яшчэ скандал. Yury Tarasievich (размовы) 18:28, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Калегі, прайшло два з паловай месяцы з моманту майго звароту (падтрыманага сп. Рымчонкам), але ў адносінах да удзельніка Kazimier Lachnovič не прынята ніякіх мер, а сама справа закінута. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:52, 13 студзеня 2013 (UTC)

Сп.Уладзіслаў, Вы ж адміністратар, таму можаце блакіраваць без апытання. Навошта пытацца? Прычына блакіроўкі: НЭП. --Rymchonak (размовы) 20:03, 13 студзеня 2013 (UTC)
Я, нажаль, зацікаўлены бок, таму не маю права выносіць рашэнне. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:58, 13 студзеня 2013 (UTC)
Так разумею, што ў тым выпаду блакіроўка магла быць адносна user:Template Translated page, які аднак пасля папярэджання на яго СР спыніў сваю дзейнасць. А user:Kazimier Lachnovič не рабіў у нас правак вельмі даўно. --Максім Л. (размовы) 20:54, 13 студзеня 2013 (UTC)
Гл. першы абзац --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:58, 13 студзеня 2013 (UTC)
Не ведаю падобных прэцэдэнтаў. Тое што пераслед (і нават пагроза ім) у рэальным жыцці за дзеянні ў Вікіпедыі строга забаронены гэта мне вядома. Пра наадварот (пераслед у Вікіпедыі за дзеянні ў рэале) ніколі не чуў наогул, каб каралі кагосьці. Пагатоў, тое што робіць гэтая асоба мае процілеглы ад чаканага ім вынік, колькі не сустракаю людзей, усе адно круцяць пальцам. --Максім Л. (размовы) 11:05, 14 студзеня 2013 (UTC)

Неэтычныя паводзіны, Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў

Паважаныя адміністратары, паважаныя ўдзельнікі, прашу вас патлумачыць наступныя рэчы:

1. На якой падставе спадар Чаховіч дазваляе сабе відавочна неэтычныя абароты ў размовах "ён глухі да якіх-небудзь аргументаў і з упартасць асла прасоўвае свой пункт гледжання" [42], "толькі не трэба прыкідвацца змагаром за справядлівасць" [43], "моўчкі прастаўляйце свае шаблоны", "свае звароты можаце рассылаць хоць Папе Рымскаму" [44]?

2. Чаму асабіста мне адмаўляецца ў Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў, а мой уклад спадар Чаховіч адкрыта называе "хламам", пагражаючы выдаліць яго ў любы момант, калі яму ўздумаецца [45]?

3. Чаму спадар Чаховіч упарта вінававіць мяне ў абыходзе нейкага бану і на гэтай падставе літаральна цкуе як чалавека другога гатунку? Нават калі у спадара Чаховіча маюцца падставы ў нечым мяне падазраваць, то згодна з Журналам блокаў [46] (калі я вядома ўсё правільна зразумеў адтуль, бо ня маю вопыту ў такіх справах) тэрмін згаданага ўдзельніка скончыўся яшчэ 1 сакавіка 2011 у 11:02 адпаведна выстаўленым сп. JerzyKundrat 2 гадзінам. Атрымліваецца, мяне вінавацяць у тым, што немагчыма было зрабіць у прынцыпе і на падставе гэтага немагчымага фактычна абражаюць, цкуюць і запужваюць. Проста няма словаў.

Я стараўся суцішыць напругу (напрыклад, узяў пад увагу прыведзеныя ніжэй парады спадарыні Хамелкі, дадаю пераклад у размовы, дзе крыніца нідзе не пазначана ўвогуле), прашу ўдзельніка працягваць канструктыўныя размовы, прыводзіць свае довалы, але працаваць у такой абстаноўцы вельмі цяжка, бо звычайны ветлівы напамін [47] можа выліцца ў непрыемны канфлікт. Таксама немагчыма сканцэнтравацца на працы, калі мой уклад абражаюць называючы "хламам" і пагражаюць яго выдаліць без размоваў як толькі спадару Чаховічу штосьці не спадабаецца.

Спадар Чаховіч безумоўна зрабіў і робіць вялікі ўклад, але ці дае гэта права беспадстаўна абражаць і цкаваць іншых, фактычна адмаўляцца ад канструктыўных размоваў [48]? Прашу даць мне і іншым удзельнікам, якія могуць сутыкнуцца ці ўжо сутыкнуліся з неэтычнымі паводзінамі згаданага ўдзельніка, працягнуць працу ў нармальнай канструктыўнай абстаноўцы. Без пагроз і абраз, хоць бы адпаведна асновам, агучаным у Вікіпедыя:Пяць слупоў. --Template Translated page (размовы) 20:29, 27 кастрычніка 2012 (UTC)

Тэатр аднаго акцёра, цікава толькі пра бан Ляхновіча, было б нядрэнна яго падоўжыць за распаўсюджванне ілжывай інфармацыі, дыскрэдытацыю, паклёп і абразу Беларускай Вікіпедыі і яе ўдзельнікаў на папулярных анлайн-рэсурсах і ва ўласным ЖЖ, дзе бачу ўласнае імя і сп. Рымчонка. Стварэнне падобных старонак з паклёпніцкімі сцвярджэннямі можа пацягнуць за сабой пераслед удзельніка у рэальным жыцці (на працы, сярод знаёмых), з прычыны таго, што выкарыстаны рэальныя імёны ўдзельнікаў. Паводле правілаў праекта, дзеянні, якія могуць прывесці да пераследу і дыскрымінацыі ўдзельнікаў праекта ў рэальным жыцці, павінны карацца бестэрміновым блакаваннем. Ну а далей па ланцугу і астатніх мультоў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:57, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Чакаю адказаў на прыведзеныя пункты, што датычыцца непасрэдна маёй асобы. І прашу яшчэ раз, хоць бачу што дарма, трымацца Вікіпедыя:Этычныя паводзіны, Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў і Вікіпедыя:Пяць слупоў. --178.120.121.167 22:06, 27 кастрычніка 2012 (UTC)

Паважаныя адміністратары, патлумачце калі ласка, на якой падтаве названы ўдзельнік забаніў мяне, нават не папярэдзіўшы, без права абскардзіць такі вырак. Чаму гэты ж удзельнік выдаліў цалкам правамоцны, калі глядзець на вопіс, Шаблон:Пераклад. Чаму ён жа вырашыў, што спасылку нельга дубляваць у размовах (як гэта робіцца у іншых вікі), асабліва з улікам таго, што ад пачатку не пазначана сталая спасылка на артыкул, які перакладаўся. Каб абгрунтаваць свае заўвагі прывяду вытрымкі з ru.wikipedia.org/wiki/Шаблон:Переведённая_статья: "Использование шаблона связано с требованиями ВП по авторскому праву", "Альтернативой использованию шаблона является перечисление авторов из истории правок исходной статьи на странице обсуждения переведённой статьи, что гораздо менее удобно", "Кроме того, постановка шаблона помогает отслеживать изменения в оригинале статьи, чтобы следующие редакторы переведённой статьи могли доперевести накопившиеся изменения. В таком случае после доперевода следует обновить версию в параметре шаблона". Адсюль пра які спам ці які дубляж ідзе гаворка, хто як і на якой падставе можа абмяжоўваць ужытак такога сродку? Адкуль увогуле хтосьці можа ведаць, што як і дзе трэба выкарыстоўваць, калі пра гэта нідзе не гаворыцца і як павінен успрымацца пабочнай асобай бан у такім выпадку? --37.214.25.117 16:51, 20 кастрычніка 2012 (UTC)

Прапаную пачакаць з разглядам да выхаду спадарыні Хомелкі з вікіадпачынку. --37.214.25.117 16:58, 20 кастрычніка 2012 (UTC)
Вас блакіравалі за абход блакіроўкі. З астатнім, гледзячы на Ваш уклад пад гэтым IP, не зусім разумею пра што размова -- у Русіфікацыя Беларусі пастаўлены Вамі шаблон ніхто не прыбіраў. Што да правілаў РуВіксы, практыка гэтага раздзела моцна розніцца ад правілаў. Як, дарэчы, і ў шмат якіх іншых раздзелах. --Максім Л. (размовы) 19:17, 20 кастрычніка 2012 (UTC)
Адмысловае:DeletedContributions/178.120.124.58 - пра што размова.--Амба (размовы) 02:58, 21 кастрычніка 2012 (UTC)
Актыўныя гіперспасылкі ў кароткім апісанні змен стаяць. У дубліраванні шаблонам не бачу сэнсу, пагатоў, па-першае, пакуль такое ж дубліраванне не робіцца і на тым баку (а на тым баку мне вядомыя выпадкі выдалення шаблонаў, з тым жа аргументам, што дубліраваць залішне), па-другое, пакуль гэта аргументавана "правільнымі" "выразкамі" з Правілаў РуВіксы, дзе на гэтыя ж правілы ў асноўным пляваць хацелі. Абход блакіроўкі блакіраваць трэба ў любым выпадку, пагатоў калі блакіроўка была, на мой погляд, за хамства і гэтая ж асоба працягвае выпраменьваць бруд дзе толькі можа і ў вялікай колькасці. Думаю, хутка ад нас пачнуць патрабаваць ставіць па тры адзнакі пра пераклад на артыкул, а далей мо і па чатыры. Пры гэтым, самі абмяжоўваюцца толькі фармальным выкананнем патрабаванняў. --Максім Л. (размовы) 05:15, 21 кастрычніка 2012 (UTC)
Я пытаўся пра першы бан (http://be.wikipedia.org/wiki/Адмысловае:Log/block у 21:50, 15 кастрычніка 2012), а не пра другі. Пакажыце калі ласка, дзе ў першым выпадку было хамства, на падставе якога мяне быццам забанілі? Таксама прывядзіце калі ласка прыклады з "мне вядомыя выпадкі выдалення шаблонаў, з тым жа аргументам, што дубліраваць залішне", бо мне такія выпадкі не вядомы. Ужытак Шаблон:Пераклад згодна з вопісам да яго нічым не абмяжоўваецца, да таго ж у існых спасылках адсутнічае oldid, пазначаць які як мінімум карысна. Я прывёў спасылку на ru.wikipedia.org, бо там зазначаны перавагі такога сродку і няма гаворкі пра тое, каб яго выдаляць. Тое ж самае можна назіраць і ў іншых вікі. --37.214.25.117 11:05, 21 кастрычніка 2012 (UTC)
У мяне ёсць падазрэнне, што Вы, Ананімус, адна асоба з Ляхновічам, якога забанілі даўно і назаўсёды і, лічу, менавіта за хамства. З прычыны таго, што нейтральна аднесціся да Ляхновіча мне будзе цяжка, пакіну разгляд калеге Хамелцы. Аднак, лічу, што выстаўленне дублюючага шаблона сэнсу не мае. --Максім Л. (размовы) 06:56, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
На гэты конт нават цяжка штосьці сказаць, няма словаў. Калі Шаблон:Пераклад існуе і згодна з вопісам яго ўжытак нічым не абмяжоўваецца, то я проста не разумею, за што мяне баняць. Прашу вас у каторы раз патлумачыць, за што? Таксама яшчэ раз пытаюся пра практыку іншых вікі, дзе яшчэ такое адбываецца? Прывядзіце калі ласка канкрэтныя прыклады. --Template Translated page (размовы) 17:50, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Абыход блакавання К. Ляхновічам здаецца цалкам верагодным, караценькі дак-тэст: ананім чамусьці вельмі дасведчаны ў ліцэнзаванні вікіпедыйных артыкулах, знаёмы з практыкай іншых моўных раздзелаў, валодае вікі-разметкай, але чамусьці да апошняга часу не меў уліковага запісу (баць таму, што Удзельнік:Kazimier Lachnovič быў заблакаваны ў мінулым годзе), дзейнасць ананіма амаль нічым не адрозніваецца ад дзейнасці Казімера - прастаноўка {{Пераклад}} выключна(!) на ВікіпЭдыю, да таго ж ён як і Ляхновіч глухі да якіх-небудзь аргументаў і з упартасць асла прасоўвае свой пункт гледжання ці да бану, ці да таго моманту, калі спрэчку пакіне апошні апанент. З прычыны адсутнасці ў раздзеле чэк'юзараў вышэйправедзенага тэста дастаткова для чарговага бану. У мяне існавалі мінімальныя сумненні, але тут на падабенства звярнуў увагу і сп. Максім. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:30, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Падобныя рэчы, якія не датычацца тэмы размовы (ужытак Шаблон:Пераклад і на якой падставе яго абмяжоўваюць) паказваюць хіба на тое, што вы не жадаеце працягваць канструктыўную размову і спрабуеце прыбраць апануючы бок любымі сродкамі. Прашу вас яшчэ раз, калі ласка, працягвайце дыскусію ніжэй [49] з улікам маіх довадаў і довадаў спадарыні Хамелкі, іначай вашы паводзіны могуць быць расцэнены як дэструктыўныя. --Template Translated page (размовы) 08:51, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы не бачыце довадаў, таму ніякай канструктыўнай дыскусіі не атрымліваецца і быць не можа. З іншага боку я абавязаны блакаваць удзельнікаў, якія абыходзяць баны "любымі сродкамі".--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:02, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Пералічыце калі ласка па пунктах, якія вашы довады не былі прыняты да ўвагі. Я не рэінкарнацыя забаненага на цяперашні момант удзельніка, таму вы нічога не абавязаны. --Template Translated page (размовы) 09:24, 27 кастрычніка 2012 (UTC)
Спадзяюся, канфлікт уладжаны і я магу аднавіць выдаленыя старонкі з Шаблон:Пераклад, і працягваць дадаваць яго ў размовы іншых перакладных артыкулаў? Пытаюся, бо няма ахвоты да дэкструктыву, якога не было і быць не магло ад самага пачатку (ці хіба была нейкая вайна правак, калі ўжо падыходзіць з такога боку?). --178.121.54.45 18:52, 24 кастрычніка 2012 (UTC)
Канфлікт уладжаны таму, што ніхто не бачыць патрэбы аднаўляць старонкі з шаблонамі і надалей прастаўляць іх. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:32, 24 кастрычніка 2012 (UTC)
Хто даў вам права казаць за ўсіх удзельнікаў? Асабіста я такую патрэбу бачу і абгрунтаваў сваю думку вышэй. З улікам таго, што ніхто нічога не запярэчыў, таксама ніхто не дапісаў ніякіх дадаткаў у вопіс Шаблон:Пераклад, апрача таго ніхто не адказаў, на якой падставе вы мяне забанілі ў першы раз, то згодна з правіламі слушна менавіта аднавіць выдаленае. Дарэчы, чамусьці не відаць, каб вы асабіста дасягнулі кампрамісу з сп. Хомелкай, якая выказалася катэгарычна супраць. Вы правакуеце канфлікт, што недапушчальна. --178.121.54.45 21:41, 24 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы нават не зарэгістраваны, а супольнасць не выказалася за, іх маўчанне — крыніца майго права. Калі Вы не знайшлі абгрунтавання для свайго бану, дык гэта ніякім чынам не з'яўляецца падставай для аднаўлення старонак, тым больш, што прычына пазначана пры блакіроўцы. Меркавання сп. Хомелкі я пакуль не заўважыў па-за старонкай уласных размоў. Калі гэта ўся "карысная дзейнасць", чаму б Вам не заняцца ёю тут?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 03:59, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Цяпер я зарэгістраваны і згодна з правіламі вікі такі ж паўнавартасны ўдзельнік як і вы. Нагадаю, што вы так і не патлумачылі, якім чынам пазначаная прычына бану стасуецца з правіламі. Таксама вы не адказалі, што дэструктыўнага ў канкрэтнай вэрсіі перакладзенага артыкула (oldid), якая прысутнічае ў Шаблон:Пераклад і адсутнічае ў вашых спасылках, і якую раяць ставіць у іншых вікі? Думку спадарыні Хомелкі дарэчы з Вікіпедыя:Форум, а не з асабістай стронкі, я працытую, калі па нейкай прычыне вы яе не пабачылі раней [50]: "Эу, калегі, я катэгарычна супраць выдалення шаблонаў перакладу, гэта парушае ліцэнзію, як слушна заўважыў рускамоўны суразмоўца, у ідэале я лічу, што мы павінны абавязкова іх ставіць, сама так заўсёды і раблю. Калі не хочаце паўтарыць - ваша права, але выдаляць не дам" --Template Translated page (размовы) 17:50, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Вы ва ўсіх Вікіпедыях займецеся выстаўленнем дублюючага шаблону ці нашаму раздзелу проста пашанцавала? --Максім Л. (размовы) 17:58, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Не пераацэньваю свой уклад, але лічу яго цалкам канструктыўным, бо згодна з пашыранай у іншых вікі думкай паляпшаю такім чынам адзін з тэхнічных бакоў. Калі трэба будзе дзе яшчэ выставіць Шаблон:Пераклад, па меры часу буду і там рабіць. Пакуль жа і тут працы хапае. --Template Translated page (размовы) 18:08, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Што з'яўляецца дэклараванай галоўнай і бадай адзінай мэтай Вікіпедыі? --Максім Л. (размовы) 18:18, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Паляпшаць праект у тым ліку і з тэхнічнага боку гэта, сапраўды, самая галоўная мэта. --Template Translated page (размовы) 18:35, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Праўду кажучы, гэта прыдуманая Вамі фармулёўка, якая не адпавядае дэклараванай -- стварэнне энцыклапедыі. Таксама Вікіпедыя не з'яўляецца месцам для барацьбы за штоб ні было. Ці з'яўляецца недастатковым (для выканання ўмоў ліцэнзіі) прастаўленне гіперспасылкі да старонкі-крыніцы ў радку тлумачэння правак? --Максім Л. (размовы) 18:47, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Паляпшаць і ствараць гэта розныя рэчы? Ніякай барацьбы тут няма. У іншых вікі лічаць, што Шаблон:Пераклад паляпшае тэхнічны бок справы, бо аўтар або чытач можа, напрыклад, пабачыць якая іменна вэрсія артыкула перакладалася. Не разумею, на якой падставе вы хочаце выдаляць тое, што робіць праект больш зручным? Прытым гэта не мая асабістая думка а практыка ўсіх буйных вікі. --Template Translated page (размовы) 19:08, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Па-першае, Вы не адказалі на апошняе пытанне, то, калі ласка, адкажыце. Па-другое, паляпшэнне рэч заўсёды суб'ектыўная, нават калі тычыцца зместу і структуры, пагатоў калі не тычыцца іх. --Максім Л. (размовы) 19:22, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Дазвольце таксама папрасіць вас адказаць на тое, што я неаднаразова пытаўся вышэй (правіла да першага бану і канкрэтныя прыклады з практыкі іншых вікі, якія вы сказалі вам вядомы). Да другога пункту, то яшчэ раз паўтаруся: гэта не мая асабістая думка а аб'ектыўная практыка ўсіх буйных вікі, таму суб'ектывізм тут мінімізаваны. Па ліцэнзіі, калі ласка, цытата з en.wikipedia.org [51]: "In the preceding table, the first and second (unnamed) parameters are required in order to comply with Wikimedia projects' licencing terms (e.g. CC-BY-SA). The version and insertversion parameters are (strongly) recommended, because they allow readers to identify the exact source and target revisions, without searching through the revision histories". Калі патрэбна, магу даць пераклад. --Template Translated page (размовы) 19:49, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Яшчэ калі ласка, з ru.wikipedia.org [52]: "Во всех случаях желательно указывать источник заимствования настолько точно, насколько это возможно. Например, если заимствуется материал какого-то раздела — указать название этого раздела. Желательно указывать идентификатор ревизии, с которой происходит заимствование". Для упрощения поиска информации об авторах, желательно также поставить на странице обсуждения соответствующий шаблон: {{переформатированная статья}}, {{переведённая статья}}. --Template Translated page (размовы) 19:55, 25 кастрычніка 2012 (UTC)
Што тычыцца прыкладаў, то меў на ўвазе выпадкі ў адным толькі раздзеле, якія былі на маёй памяці, думаю, разумееце які гэта раздзел. Шкада, сабе іх нідзе не пазначаў, на будучае буду, бо знайсці цяпер не атрымалася. Магчыма, што і памяць мая скажае і не было гэтага або было ў іншым раздзела, як не сачу менавіта за гэтым, то быць можа ўсё. Наконт прычыны таго бану, то спрабую разабрацца, але Вы ўпарта не адказваеце на канкрэтныя пытанні адносна тых "правілаў" і "традыцый" на якіх асноўваеце свае дзеянні. А з тых спасылак, што Вы зараз далі, бачу што блытаеце правілы з інструкцыяй па карыстанні шаблонам. Цяпер, калі я ўжо прызнаўся ў сваёй не моцнай памяці, то адкажыце і на мае пытанні. --Максім Л. (размовы) 12:10, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Дзякуй за працяг канструктыўнай размовы. Сапраўды немагчыма казаць за ўвесь час, але я нядаўна дадаў Шаблон:Пераклад у артыкулы, дзе ўжо прысутнічае спасылка, і яны стаяць дагэтуль без нейкіх заўваг [53], [54]. Мне думаецца, гэта добры довад за тое, што калі нават штосьці такое сапраўды было, то цяпер гэтага няма. Па правілах я толькі хацеў адзначыць, што ў іншых вікі няма такога, каб ужытак згаданага сродку абмяжоўваўся, каб яго выдалялі і банілі тых, хто дадае. Інструкцыю (ваша праўда) я прывёў, каб не быць галаслоўным, каб паказаць, што забарона Тут будзе супярэчыць дазволенаму і нават рэкамэндаванаму Там. Таму трэба добра абгрунтаваць гэту забарону (няхай камусьці Тут не патрэбна, але хіба гэтак шкодзіць, што трэба ўводзіць адмысловыя выключна мясцовыя забароны, дадатковыя прычыны канфліктаў?). --Template Translated page (размовы) 12:35, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
А чаму менавіта артыкул Паўстаньне Юр’евай ночы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:45, 28 кастрычніка 2012 (UTC)
Ці не маглі б вы таксама даць адказы, там дзе я прашу гэта. Калі вы праглядзіце ўклад удзельнікаў на прадмет перакладаў з гіпэрспасылкамі (спадары Renessaince і Jauhienij, астатнія ці то не ставяць спасылку ці то не перакладаюць адсюль зусім), то пабачыце што разам з Новай Зямлёй гэта, здаецца, найбольш грунтоўнае з апошняга перакладнога. Шукаць глыбей у мяне пакуль не было часу, але калі пабачу штосьці новае, то абавязкова дадам Шаблон:Пераклад як ужо адзначыў ніжэй. --Template Translated page (размовы) 12:59, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Калі ўсе так чакалі выніка ад мяне, то паспрабую быць нейтральнай і падвесці вынік. Адзначу, што буду вельмі ўдзячна, калі астатнія адміны, па магчымасці, адкінуць крыўды і падтрымаюць маё рашэнне, да таго ж прашу пры адсутнасці абгрунтаваных пярэчанняў прыняць яго кансэнсусным і выконваць усеагульна---Хамелка/ разм. 20:44, 25 кастрычніка 2012 (UTC)


Вынік

Падсумаванне

  1. Паколькі Фонд Вікімедыя настойліва рэкамендуе выконваць патрабаванні ліцэнзіі і пазначаць актыўнай спасылкай крыніцу пры перакладзе з іншых раздзелаў і нават пры пераносе інфармацыі з аднаго артыкулу ў другі ў межах аднаго раздзелу, то прастаўленне такіх спасылак у полі апісання праўкі пры стварэнні артыкулу ці карыстанне шаблонамі {{пераклад}} на старонцы размоў ці {{Transwiki}} у раздзеле "Крыніцы/Літаратура" трэба прызнаць канструктыўнай дзейнасцю пры ўмове таго, што артыкул сапраўды карыстаецца дастаткова вялікім аб'ёмам інфармацыі з іншага вікіартыкула
  2. Заўвагі на тое, што ў іншых раздзелах правілы ліцэнзіі падобным чынам не выконваюцца, не адносяцца да сутнасці пытання і таму не павінны ўлічвацца ў рашэнні пытанняў аховы аўтарскага права
  3. Выдаленне шаблонаў перакладу не мае аб'ектыўных прычын, таму павінна быць прызнаным неканструктыўным
  4. Пытанні пра тое, ці робіць падобны ўнёсак удзельнік у іншыя раздзелы трэба лічыць некарэктным, бо ўсе ўдзельнікі маюць нічым не абмежаванае права колькасна і якасна размяркоўваць свой унёсак у праекты Вікімедыя так, як ім гэта падабаецца, калі ўнёсак носіць канструктыўны характар
  5. Блакіроўкі павінны быць апошняю мераю, калі ўдзельнік ідзе на размову, то адміністратары павінны паспрабаваць пераканаць «парушальніка правілаў», асабліва гэта тычыцца тых момантаў, калі яснага правілу па тэме няма, і назіраецца прававая калізія
  6. Ветлівасць наша ўсё, зарэгістраваныя ўдзельнікі (у тым ліку і адміністратары) і незарэгістраваныя ўдзельнікі маюць абсалютна аднолькавыя правы, таму заўвагі кшталту «Вы нават не зарэгістраваны» - гэта парушэнне правіл і яны недапушчальныя

Рашэнне

Такім чынам

  1. удзельнік Чаховіч Уладзіслаў, афіцыйна прашу не выдаляць шаблоны перакладаў са старонак размоў, бо працягванне падобнай дзейнасці яўным чынам павышае градус канфлікту і перашкаджае нармальнаму супрацоўніцтву двух раздзелаў у тых момантах, дзе кансэнсус ужо дасягнуты (напрыклад, «Вікікрыніца», «Вікі любіць славутасці»)
  2. удзельнік Максім Л., прашу Вас быць больш карэктным у размовах
  3. удзельнік Template Translated page, будзьце ўважлівым пры пастаноўцы шаблонаў, каб не паставіць іх там, дзе крыніца была іншай (не перакладной), а таксама падумайце пра магчымасць прастаноўкі падобных шаблонаў на старонках размоў у іншых раздзелах, там дзе інфармацыя была ўзятая ад нас, а шаблон паставіць забыліся
  • Чаму гэтыя падсумаванне і рашэнне непадпісаныя?? Адміністрацыйныя тэксты павінныя быць яўна падпісаныя. Yury Tarasievich (размовы) 12:01, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

І крыху эмоцый ад удзельніцы, а не ад адміністратара

Калі не хочаце бачыць спасылку на іншы раздзел, не перакладайце адтуль, напішыце сваё, калі бачыце свой артыкул у іншым раздзеле, радуйцеся, значыць, як мінімум адзін чалавек ім зацікавіўся. Чым меней мы маемся дурнёй у падобных абмеркаваннях і чым болей мы пішам артыкулы, тым лепей і для беларускага раздзелу і для нашых нерваў.

На гэтым усё, заўсёды ваша, -Хамелка/ разм. 20:44, 25 кастрычніка 2012 (UTC)

Ну вось, яшчэ ўспомнілі шаблон {{Transwiki}}, не хапала толькі каб спасылку на тарвікі ставілі ў самім артыкуле, дзе ўжо ёсць інтэрвіка, ці не залішне будзе? Вынік не зважае на асноўную прычыну выдалення - крыніца ўжо пазначана ў тлумачэннях пры стварэнні перакладнога артыкула актыўнай гіперссылкай і Template Translated page робіць нікому, акрамя яго, не патрэбную працу. Канструктыўныя дзеянні павінны мець сэнс, тут яго няма. Тарашкевічы ж чамусьці ігнаруюць той факт, што правілы не прадпісваюць у якім выглядзе павінна падавацца крыніца перакладу. Ёсць два варыянты вырашэння канфлікту, якія я ўжо агучваў: 1) я не пазначаю крыніцу, Template Translated page прастаўляе шаблоны на старонках размоў, астатнія ўдзельнікі раздзела на тарашкевіцы не турбуюць мяне з абвінавачваннямі ў парушэнні ліцэнзіі. 2) я і надалей пазначаю крыніцу ў тлумачэннях, Template Translated page прастаўляе шаблоны на старонках размоў толькі там, дзе крыніца чамусьці не пазначана або пазначана памылкова, удзельнікі раздзела на тарашкевіцы больш не турбуюць мяне з абвінавачваннямі ў парушэнні ліцэнзіі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:05, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
Калі вы лічыце {{Transwiki}} непатрэбным, то трэба дадаць у вопіс адпаведную пазнаку (напрыклад, састарэў, раім ужываць замест яго {{Пераклад}}), а ў ідэале завяршыць замену і выдаліць гэты сродак. Пазначаная вамі прычына бану не адпавядае ні бягучым правілам у be.wikipedia.org, ні практыкі іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі. Пра гэта ўжо ня раз гаварылася вышэй, але вы працягваеце паўтараць сваю думку, што вельмі падобна да дэструктыўных паводзінаў, апісаных у [55]. Мільёнам удзельнікаў буйных вікі Шаблон:Пераклад патрэбны, што я абгрунтаваў вытрымкамі вышэй (раяць ужываць незалежна ад гіпэрспасылкі), таму "робіць нікому, акрамя яго, не патрэбную працу" не адпавядае праўдзе. Вашы прапановы выходзяць за рамкі правілаў вікі і нават за межы здаровага глузду, бо я не магу гарантаваць свой несупынны удзел і адпаведны прагляд вашага ўкладу, не магу таксама забараніць іншых людзям паказваць на ігнор умоваў ліцэнзіі з вашага боку, калі ён сапраўды прысутнічае. Дадаваць Шаблон:Пераклад безумоўна карысна, што прызнаецца мільёнамі ўдзельнікаў, і тут так і не прагучала нейкіх грунтоўных довадаў супраць гэтага. --Template Translated page (размовы) 09:13, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
  • Аб'ектыўны і абгрунтаваны вынік, не разумею якія могуць быць спрэчкі, калі ўсё ракладзена літаральна па паліцах. Дадаў у Беларускую Вікіпэдыю Шаблон:Пераклад да адпаведнікаў артыкулаў Новая зямля, паэма [56] і Паўстанне Юр'евай ночы [57]. Буду па меры сілаў і часу працягваць такую практыку. Спадзяюся, гэта дапаможа паменшыць эмацыйны складнік, які на жаль пераважае сярод некаторых удзельнікаў. --Template Translated page (размовы) 08:53, 26 кастрычніка 2012 (UTC)

Проста цікава, а на падставе чаго Template Translated page працягнуў прастаўляць шаблоны, калі няма кансенсусу? Выдалім. Вынік, падведзены сп. Хомелкай, быў аспрэчаны з прычыны таго, што тычыўся ліцэнзавання перакладных артыкулаў увогуле, а не сітуацыі, калі крыніца на тарашкевіцу беспадстаўна дублюецца на старонках размоў шаблонам, карысць якога вельмі спрэчная пры далейшым рэдагаванні, пашырэнні і пераносе артыкула. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:04, 26 кастрычніка 2012 (UTC)

Яшчэ раз паўтару: вынік не аспрэчыны, бо вы фактычна адмовіліся адказваць на довады апануючага боку. Такім чынам мы маем менавіта той выпадак, калі адзін з удзельнікаў адмаўляецца працягваць канструктыўную размову. --178.121.130.185 19:49, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
Аспрэчаны вынік ці не — гэта вызначаецца не Вамі, таму папрасіў бы паводзіць сябе больш стрымана і сціпла пакуль ідзе абмеркаванне Вашага ўнёску. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:05, 26 кастрычніка 2012 (UTC)
Ваша асабістае супраць, калі яно не падмацавана довадамі і не абаронена ў дыскусіі, згодна з правіламі і практыкай вікі, не мае дастатковай вагі. Спадарыня Хамелка, з высновамі якой завочна пагадзіўся спадар Максім Л., ужо ўзважыла ўсе выказаныя думкі і падвяла на мой погляд, даволі аб'ектыўны вынік. Вы не прывялі ніякіх новых довадаў або контр-довадаў. Калі ласка, працягвайце дыскусію вышэй або пагадзіцеся з праўдай тых, хто мае мацнейшы грунт. --Template Translated page (размовы) 20:18, 26 кастрычніка 2012 (UTC)

Вынік ад У. Чаховіча

Падсумаванне

  1. Паколькі Фонд Вікімедыя настойліва рэкамендуе выконваць патрабаванні ліцэнзіі і пазначаць актыўнай спасылкай крыніцу пры перакладзе з іншых раздзелаў і нават пры пераносе інфармацыі з аднаго артыкулу ў другі ў межах аднаго раздзелу, то прастаўленне такіх спасылак у полі апісання праўкі пры стварэнні артыкулу ці карыстанне шаблон {{пераклад}} на старонцы размоў трэба прызнаць канструктыўнай дзейнасцю пры ўмове таго, што артыкул сапраўды карыстаецца дастаткова вялікім аб'ёмам інфармацыі з іншага вікіартыкула, а крыніца перакладу ўжо не была пазначана іншым чынам. Выкарыстанне {{Transwiki}} абмежаваць з прычыны залішне назойлівага ўказання спасылкі на іншы раздзел, да таго ж недапушчальна размяшчэнне гэтага шаблону ў раздзеле Крыніцы або Літаратура - Вікіпедыя не з'яўляецца АК.
  2. Аднойчы пазначанай крыніцы перакладу ў выглядзе актыўнай спасылкі дастаткова для выканання ўмоў ліцэнзіі, назойлівыя дубляванні яе на старонках размоў ці ў артыкуле можа быць расцэнена як спам.
  3. Заўвагі на тое, што ў іншых раздзелах правілы ліцэнзіі падобным чынам не выконваюцца, не адносяцца да сутнасці пытання і таму не павінны ўлічвацца ў рашэнні пытанняў аховы аўтарскага права.
  4. Выдаленне шаблонаў перакладу не мае аб'ектыўных прычын, таму павінна быць прызнаным неканструктыўным, калі крыніца перакладу ўжо не была пазначана іншым чынам.
  5. Пытанні пра тое, ці робіць падобны ўнёсак удзельнік у іншыя раздзелы трэба лічыць некарэктным, бо ўсе ўдзельнікі маюць нічым не абмежаванае права колькасна і якасна размяркоўваць свой унёсак у праекты Вікімедыя так, як ім гэта падабаецца, калі ўнёсак носіць канструктыўны характар.
  6. Блакіроўкі павінны быць апошняю мераю, калі ўдзельнік ідзе на размову, то адміністратары павінны паспрабаваць пераканаць «парушальніка правілаў», асабліва гэта тычыцца тых момантаў, калі яснага правілу па тэме няма, і назіраецца прававая калізія.
  7. Ветлівасць наша ўсё, зарэгістраваныя ўдзельнікі (у тым ліку і адміністратары) і незарэгістраваныя ўдзельнікі маюць абсалютна аднолькавыя правы.

Рашэнне

Такім чынам

  1. удзельнік Чаховіч Уладзіслаў, прадпісаць прытрымвацца больш этычнага ўзроўня дыскусіі, каб прадухіліць павышэнне градуса канфлікту нармальнаму супрацоўніцтву і суіснаванню двух раздзелаў.
  2. удзельнік Максім Л., прашу Вас быць больш карэктным у размовах.
  3. удзельнік Template Translated page, будзьце ўважлівым пры пастаноўцы шаблонаў, каб не паставіць іх там, дзе крыніца была не перакладной або пазначана іншым чынам.
  4. Выдаліць са старонак размоў дублюючыя крыніцу перакладу шаблоны {{Пераклад}}.
  5. Шаблон {{Transwiki}} выдаліць з саміх артыкулаў і пазначыць крыніцу на старонках размоў з дапамогай усё таго ж {{Пераклад}}.

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:49, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

Контр-довады

Не разумею навошта трэба было фактычна дубляваць тэкст спадарыні Хамелкі, замест таго каб дапісаць адзіны свой пункт нумар два, які я неаднаразова прасіў вышэй як контр-довад [58], [59]. Даваць параду самаму сабе, прытым што такія парады з майго боку ўжо былі праігнараваны, гэта штосьці зусім дзіўнае. Шосты і сёмы пунктф таксама відавочна супярэчаць практыцы і паводзінам спадара Чаховіча. Цяпер да "Аднойчы пазначанай крыніцы перакладу ў выглядзе актыўнай спасылкі дастаткова для выканання ўмоў ліцэнзіі, назойлівыя дубляванні яе на старонках размоў ці ў артыкуле можа быць расцэнена як спам". Мае довады супраць гэтага пункту грунтаваліся і грунтуюца на тым, што Шаблон:Пераклад прызнаецца карысным і канструктыўным у іншых, у тым ліку найбуйнейшых вікі, і яго раяць ужываць незалежна ад прастаноўкі спасылкі ў кароткім вопісе. Напрыклад я ужо прыводзіў вытрымку з ru.wikipedia.org [60]: "Во всех случаях желательно указывать источник заимствования настолько точно, насколько это возможно. Например, если заимствуется материал какого-то раздела — указать название этого раздела. Желательно указывать идентификатор ревизии, с которой происходит заимствование. Для упрощения поиска информации об авторах, желательно также поставить на странице обсуждения соответствующий шаблон: {{переформатированная статья}}, {{переведённая статья}}". Скажыце калі ласка, калі ўдзельнік гэтай ці іншай вікі кіруючыся згаданай парадай захоча паставіць Шаблон:Пераклад у размовы перапісаных сюды артыкулаў, ён таксама будзе забанены а яго ўклад названы хламам і спамам (прытым што спам вызначаецца ў вікі зусім іншым чынам [61] і Шаблон:Пераклад пад яго ніяк не падпадае)? Гэта не ўсе мае довады, але спачатку хочацца пабачыць што апануючы бок не адмаўляецца размаўляць, як гэта было вышэй. --Template Translated page (размовы) 10:01, 28 кастрычніка 2012 (UTC)


Ці магу я працягнуць дадаваць Шаблон:Пераклад на той падставе, што зацікаўленыя ўдзельнікі ігнаруюць дыскусію, г. зн. фактычна паказваюць, што праблема на самай справе ім не цікава? --178.120.121.167 16:23, 28 кастрычніка 2012 (UTC)

  • Вы (user:Template Translated page? нехта яшчэ?) маеце права гэта рабіць. Іншая рэч, ці вам абавязкова трэба гэта рабіць?
Суб'ектыўна такое празмернае вылучэнне іменна гэтай крыніцы перакладу з усіх іншых, і менавіта ў гэтай ВП, можа выклікаць раздражненне і нават скандалы, падобныя да гэтага. Вы ж не хочаце правакаваць тут скандалы?
Мы ўсе разумеем, што be і be-x-old былі і будуць у асаблівых адносінах. Але тэксты, падобныя да згаданых калегам Чаховічам, можна складаць і без таго, каб тут па два разы адзначалася «крыніца перакладу» (і добрасумленнасць тэкстаў ад гэтага не павысіцца). Yury Tarasievich (размовы) 06:44, 29 кастрычніка 2012 (UTC)

Запыт перайменавання

Калі ласка, змяніце імя майго бота MaxLitBot на M.L.Bot. --Максім Л. 00:02, 4 лютага 2012 (UTC)

:))) Это скорее был запрос к бюрократам - у администраторов нет такой возможности.--Амба 00:47, 4 лютага 2012 (UTC)

У нас няма адпаведнай старонкі. --Максім Л. 00:49, 4 лютага 2012 (UTC)

12-томная энцыклапедыя на камп'ютары кожнага беларуса

Паважаныя адміністратары,

вельмі хутка (недзе праз месяц) з'явіцца 34409-ы артыкул у нашай Вікіпедыі. Столькі ж артыкулаў было ў 12-томнай БСЭ пад рэдакцыяй Петруся Броўкі. З гэтай нагоды прашу адказаць, ці рыхтуецца адпаведны прэс-рэліз для СМІ? --178.124.225.60 10:48, 4 кастрычніка 2011 (UTC)

vk.cоm у спісе спам-адрасоў

Калі ласка, выдаліце са спам-ліста адрас vk.cоm. Яго патрэбна выкарыстоўваць у артыкуле пра сацсетку "У Кантакце". Да таго ж, яго копія vkontakte.ru не знаходзіцца у гэтым спісе.

Няма ў нас спам-ліста, не знайшоў таго месца, дзе ў Вас не атрымалася паставіць спасылку. --Максім Л. 16:50, 14 жніўня 2011 (UTC)
Паспрабуйце у любым месцы любога артыкула напісаць vk.cоm, толькі не праз кірылічную О, як я зараз, а праз англійскую. Убачыце, у чым праблема. А спасылку не атрымалася паставіць у раздзеле "У Сеціве" артыкула У Кантакце, другая па ліку. --Ampulsory 19:18, 15 жніўня 2011 (UTC)

Прашу зьвярнуць увагу на ўпартае нежаданьне ўдзельніка прытрымлівацца ўмоваў выкарыстаньня і Закону аб аўтарскім праве. Прычым гэтае нежаданьне суправаджаецца зьдзеклівымі камэнтарамі і спасылкамі на іншамоўныя правілы ў іншых разьдзелах. --Renessaince 10:23, 10 чэрвеня 2011 (UTC)

Сп. Рэнесанс, у словах сп.Чаховіча няма нічога здзеклівага. Шаблон "пераклад" можаце дадаваць самастойна. Не стварайце прэцэндэнтаў на пустым месцы. --178.124.225.204 10:30, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Дык а можаце і вы. Чаму хтосьці мусіць выпраўляць хібы іншых удзельнікаў? Удзельнік яўным чынам дэкляруе, што ён разумее парушэньне аўтарскіх правоў і разам з тым наўмысна адмаўляецца выконваць патрабаваньні, якія патрабуе ліцэнзія, замест таго, каб проста выбачыцца і болей так не рабіць. То бок гэта можна відавочным чынам разумець як намер далейшага наўмыснага парушэньня правілаў праекту. —zedlik 12:34, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Спадзяюся, супольна мы выправім сітуацыю. --178.124.225.204 12:51, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Пад зьдзеклівасьцю я разумею словы кшталту «няма часу», «хай займаюцца тыя, каму няма чым заняцца» і «я ня ўмею карыстацца шаблёнам».
Дарэчы, а ці ня хочаце зарэгістравацца? —Renessaince 12:58, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Думаю, словы сп. Уладзіслава не адлюструюцца на дыялогу паміж 2 беларускімі раздзеламі Вікіпедыі. Зарэгістравацца не жадаю, дзякуй. --178.124.225.204 13:08, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Здаецца, пан Чаховіч расстаўляе шаблоны перакладу, т.б. пра ўмовы ведае, а калі дзе і запамятаваў, то паправім ды і кожны можа гэта зрабіць. --Максім Л. 11:32, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Вось я час ад часу яму й нагадваю, каб не забываўся. —Renessaince 12:58, 10 чэрвеня 2011 (UTC)
Прашу звярнуць увагу на ўпартае нежаданне ўдзельнікаў be-x-old прытрымлівацца ўмоваў выкарыстаньня і Закону аб аўтарскім праве, якое заўзята адстойваюць у нашым раздзеле :)--Чаховіч Уладзіслаў 16:16, 21 чэрвеня 2011 (UTC)
Як адміністратар, які падводзіў вынік па вышэйзгаданым запыце, хацеў бы адзначыць, што ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў, які яго стварыў, адмовіўся прыводзіць артыкулы, якія парушаюць аўтарскае права [62]; адзіны канктрэтны артыкул, які згадаў удзельнік, быў артыкул «Манрэаль» [63], які, як было выяўлена, быў напісаны добрасумленна і не парушае нічыіх аўтарскіх правоў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў займаўся паклёпніцтвам на ўдзельніка Adamovitch, і яго мэтай стварэньня запыту было данясеньне фразы пра «свой устаў» і «чужы манастыр» [64], хаця ў пачатку запыту ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў у рэзкай форме сьцьвярджаў, што ў запыце абмяркоўваюцца непасрэдна дзеяньні удзельніка Adamovitch [65]. Прашу адміністратараў пры падвядзеньні выніку зьвярнуць на гэта ўвагу. —zedlik 11:10, 2 ліпеня 2011 (UTC)
Таксама варта зьвярнуць увагу на тое, што ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў, ня робячы ніякіх папярэдніх допісаў альбо заўвагаў на старонцы абмеркаваньняў, абвінавачвае ўдзельніка Adamovitch ва «ўпартым нежаданьні... прытрымлівацца ўмоваў выкарыстання і Закону аб аўтарскім праве». Таму, як адзначыў Удзельнік:Kazimier Lachnovič фармулёўку «ўпартае нежаданне» можна лічыць як мінімум хлусьлівай, калі ўвогуле, не абразьлівай. --Jauhienij 11:58, 2 ліпеня 2011 (UTC)
"Чыя б карова мычала". Гляджу, змагацца за аўтарскія правы да нас прыйшоў выбітны тарашкевіцкі плагіятар Яухіеній. Як бы яму растлумачыць іронію сітуацыі? - Hard Sin 13:25, 2 ліпеня 2011 (UTC)
Шаноўны сп. Hard Sin, а ці маглі б вы прывесьці выпадкі такога плягіяту?
Безумоўна, я ў курсе ўсёй гэтай сытуацыі, і ведаю, пра што ідзе размова. Разам з тым я ведаю, што выпадкаў парушэньня аўтарскага права з боку ўдзельніка Jauhienij няма, а прычынай тых выпадкаў, пра якія вы кажаце, была дзейнасьць удзельніка вашага разьдзелу. Таму калі ласка, давайце глядзець на сытуацыю з больш агульнага пункту гледжаньня, бо, шчыра кажучы, ня вельмі прыемна ўдзельнічаць у такіх размовах. —zedlik 13:57, 2 ліпеня 2011 (UTC)
І мне непрыемна, але калі ўжо пайшла гэтая сварка - хай людзі выгаварацца, нашто накопліваць злосць і раздражненне. Што да ўдзельніка Jauhienij, то асабіста ў мяне лёгкую незадаволенасць выклікае яго практыка «копі-пэйздзіць» (copy+paste). Затраты працы невялікія, гісторыю старонікі ніхто не чытае... profit! І фармальна ўсё ў парадку. Але гэта так, не крык душы, проста невялікае «хм...» па тэме гутаркі. - Hard Sin 14:11, 2 ліпеня 2011 (UTC)
З задавальненьнем выслухаю іронію гэтае сытуацыі на старонцы маіх гутарак, сп. Hard Sin. --Jauhienij 14:01, 2 ліпеня 2011 (UTC)

Просьба добавить категорию

к сообщению MediaWiki:Pfunc expr unrecognised punctuation, пример — uk:MediaWiki:Pfunc expr unrecognised punctuation для отлеживания ошибок, например: http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Горад_Курыльск&oldid=535929 --Амба 16:14, 19 лістапада 2010 (UTC)

Дзеянні удзельніка Serge Gorlaw

Паважаныя сп.адміністратары, Дзеянні ўдзельніка Serge Gorlaw парушаюць правілы Беларускай Вікіпедыі. Ён сістэматычна запісвае інфармацыю без пазначэння аўтарытэтных крыніц, робячы ў тэксце шмат памылак. Вось фрагмент: "Вита [вйыта], транскрыпцыя: В. Назва у старабеларускай і царкоўна-славянскай мовах. Прыклад ужывання назвы і, адначасова, транскрыпцыи - слова алфавіт. Гэта назва і вар'янт транслітэрацыи перадаюць візантыйскае вымаўленне літэры Βήτα.

Бэта, транскрыпцыя: Б. Назва у сучаснай беларускай мове. Прыклад ужывання назвы і, адначасова, транскрыпцыи - слова альфабэт. Гэта назва уяўляе сабой беларускую кірылічную транслітэрацыю латинскай транслітэрацыи Beta.

Бета транскрыпцыя: Б - назва, якая улічвае правільную сучасную транслітэрацыю літэры ή у сярэдзіне слова Βήτα".

Таму прапаную адкачаць усе праўкі гэтага ўдзельніка і вынесці папярэджанне. --178.126.159.142 03:23, 12 жніўня 2011 (UTC)

Фільтр «Сумесь раскладак»

Маю пытанне. Навошта патрэбны гэты фільтр? На кожную старонку выклікаецца. --Artificial123 (размовы) 18:10, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Вы правы, адключыла--Хамелка/ разм. 18:31, 21 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 18:34, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Вынік

Падвядзіце калі ласка вынік артыкула "Пуцін хуйло!, песня". Абмеркаванне артыкулаў цягнецца тыдзень. --109.95.36.17 21:07, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Фільтр «Тэставае рэдагаванне»

Адключыце, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 19:18, 24 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Фільтр «Сумесь раскладак»

Сумесь раскладак дапушчальная, бо няма беларускай мовы на камп'ютары.

На любым камп'ютары Віндаус ёсць беларуская мова. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:54, 12 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
  1. https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A0%D0%B0%D0%B7%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B7_%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BC:Pracar&diff=prev&oldid=1716353