Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў/2018—2019

Праханне

Слід вилучити дану чернетку та відпатрулювати цю статтю.--KHMELNYTSKYIA (размовы) 22:20, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

what do you want? --JerzyKundrat (размовы) 23:00, 23 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
JerzyKundrat Віншую. Я проста прашу паставіць адзнаку дагледжанай версіі на вышэйзгаданы артыкул, праверыць на прадмет адсутнасці артаграфічных памылак.--KHMELNYTSKYIA (размовы) 13:21, 24 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
У такім разе прымеце і мае віншаванні. --JerzyKundrat (размовы) 11:47, 25 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

Пытанні і прапановы 3

Паважаныя адміністратары! Звяртаюся да Вас з наступным:

1. Пры запаўненні вікідадзеных для некаторых стадыёнаў, я звярнуў увагу вось на што.

  • Стадыён «Цэнтральны» на Вікісховішчы адлюстроўваецца з апісаннем Гомель - Гомельскі павет - Магілёўскае намесніцтва;
  • Стадыён «Трактар» і «Дынама» на Вікісховішчы адлюстроўваецца з апісаннем Мінск - БССР - ЛітБел;
  • Стадыён «Барысаў-Арэна» на Вікісховішчы адлюстроўваецца з апісаннем Барысаў - Барысаўскі раён - Мінская вобласць - Беларусь.

У вікідадзеных для стадыёнаў я ўвёў інфармацыю правільна, я ўсё пераправерыў. Як прыбраць гэтае вар’яцтва з апісання ў картцы на Вікісховішчы? У апісаннях для іншых стадыёнаў усё нармальна: горад - вобласць (акрамя Мінска) - краіна.

2. Назвы некаторых артыкулаў пра футбольныя клубы не адпавядаюць іх афіцыйнай назве, прычым вельмі даўно.

  • ФК Дынама Мінск на афіцыйным сайце каманды называецца ФК Дынама-Мінск. Тады чаму артыкул пра ФК Дынама-Брэст называецца як у іх на сайце?
  • ФК Славія Мазыр на афіцыйным сайце каманды называецца ФК Славія-Мазыр. Тады чаму артыкул пра ФК Тарпеда-БелАЗ называецца як у іх на сайце?

3. Я прапаную ўнесці змены ў шаблон Стадыён.

  • У метку 5 Месцазнаходжанне дадаць вікідадзеныя Р17, а не Р13. У выпадку адсутнасці тэксту ў картцы будзе паказвацца краіна, астатняе можна і самому дадаць;
  • У метку 18 Хатняя каманда дадаць вікідадзеныя Р1535 (выкарыстоўваецца), а не Р466 (насельнік). У Заходняй Еўропе з’яўляецца штодзённасцю тое, што стадыёны належаць клубам і офісы клубаў знаходзяцца на самім стадыёне. У Беларусі пераважная колькасць клубаў не валодае стадыёнамі і офісы ў іх могуць быць дзе заўгодна ў горадзе. Таму тып дадзеных «выкарыстоўваецца» лепш падыходзіць для нашай краіны, чым «насельнік»;
  • У астатніх метках я прапаную не выкарыстоўваць вікідадзеныя вось чаму. Падчас рэдагавання вікідадзеных я перачытваў гісторыю старонак. Там замежнікі такое панапісвалі ў свой час, што за галаву можна ўзяцца. Асабліва шчыруюць азіяты, якія даюць спасылкі аб стадыёнах наогул не з Беларусі. Каб абараніць нашы карткі аб стадыёнах ад дурняў, я прапаную пакінуць у шаблоне прывязку да вікідадзеных па выяве, месцазнаходжанню, хатняй камандзе, умяшчальнасці і Вікісховішчу. Астатнюю інфармацыю мы самі напішам.

Калі хтосьці не згодны са мной, давайце гэта абмяркуем больш падрабязна.

P.S. Пасля таго, як нядаўна абаранілі на месяц гэты форум ад вандалаў, дадаваць новыя запыты стала цяжэй. Старонка вісне канкрэтна, на складанне гэтага невялікага тэксту ў мяне сышло больш за гадзіну. Калі пішу ў артыкулах пра стадыёны, нічога не вісне ніколі. --Football Beetle (размовы) 18:20, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

0. Трохі арганізацыйных пытанняў. Падаваць падобныя запыт на гэтую старонку (да адміністратараў) не зусім карэтна. Справа ў тым, што ў Вікіпедыі адміністратар — гэта ўсяго толькі тэхнічны сцяг. Адміністратар можа выдаляць і аднаўляць старонкі, ставіць і здымаць ахову са старонак, блакаваць і разблакаваць удзельнікаў. Адпаведна і старонка "Запыты да адміністратараў" прызначана для запытаў па ахове старонак, блакаванні ўдзельнікаў (або, напрыклад, просьб афіцыйна папярэдзіць удзельніка аб недапушчальнасці яго паводзін і магчымасці блакавання). Адміністратары не маюць правоў і прывілегій пры вызначэнні, як менавіта павінны працаваць шаблоны, як павінны называцца і што змяшчаць старонкі. Такія пытанні вырашаюцца кансэнсусам супольнасці, а адміністратар можа толькі накласці санкцыі на тых, хто гэты кансэнсус сістэматычна парушае.
Пытанні ж наконт таго, як лепей арганізаваць работу пэўных шаблонаў ці чагосьці яшчэ, звычайна задаюць на старонках размоў гэтых шаблонаў або адпаведных артыкулаў, або на Форум. Магчыма, у дадзеным выпадку, калі маецца дастаткова шмат пытанняў менавіта футбольнай тэматыкі, будзе карысна стварыць адмысловую старонку Вікіпедыя:Праект:Футбол, і на старонцы Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Футбол задаваць падобныя пытанні і праводзіць абмеркаванні. Ну і гэта дамапожа пазбегнуць таго што сказана ў P.S. — проста гэтая старонка стала занадта вялікай, таму і магчымыя праблемы. У канцы года яна будзе зааархівавана.
Далей, запыты кшталту "Я прапаную ўнесці змены..." не з’яўляюцца карэктнымі для Вікіпедыі. Вікіпедыя — гэта свабодная энцыклапедыя, і згодна з прынцыпам «праўце смела», калі няма падстаў меркаваць што хтосьці будзе супраць праўкі, змяненні можна смела рабіць. Калі нешта не атрымаецца, то заўсёды можна адкаціць да папярэдняй версіі. Іншая справа, калі ўдзельнікі ў многіх артыкулах дагэтуль рабілі не так, як зараз прапануецца — тады варта звярнуць іх увагу, што прапануецца ўнесці пэўныя змены. Калі ж хочаце ўнесці змены ў шаблон, але проста не ведаеце як гэта зрабіць тэхнічна, то лепей яўна папрасіць дапамагчы, напрыклад на старонцы Вікіпедыя:Размовы пра шаблоны.
Далей па сутнасці пытанняў.
1. Хутчэй за ўсё, пры адлюстраванні ў Вікісховішчы неяк улічваецца дата пабудовы стадыёна, і адлюстроваецца становішча на той момант. Аднак і тут пытанні, бо зусім незразумела адкуль узялася, напрыклад, Магілёўскае намесніцтва. Аднак, уся логіка тых картках зроблена на самім Вікісховішчы, ніяк беларускага раздзелу не датычыцца, і на жаль я не магу сказаць як там гэта арганізавана і як лепей выправіць. Прапаную звярнуцца з патыннем на самім Вікісховішчы, або ў рускі раздзел — там больш удзельнікаў, якія валодаюць тэхнічнымі пытаннямі і змогуць дапамагчы.
2. З назвамі каманд і клубаў існуе пэўная блытаніна. Трэба адрозніваць футбольныя клубы (арганізацыі, якія маюць афіцыйна зарэгістраваныя назвы) і каманды (проста група футбалістаў, якая заяўляецца для ўдзелу ў турніры). Яны звычайна могуць мець розныя назвы, аднак напрыклад вясной з’яўвіўся дакумент, згодна з якім назвы клубаў і каманды павінны супадаць. Аднак, на практыцы каманды называюць так, як звычайна склалася і болей звыкла людзям, напрыклад «Энергетык-БДУ» а не РЦАР-БДУ. І на практыцы ў нас артыкулы менавіта пра каманды, бо менавіта іх выступленне ўяўляе цікавасць. З гэтага пункту гледжання лагічна будзе перанесці старонку ФК Дынама-Брэст пад назву ФК Дынама Брэст, бо на практыцы «Дынама-Брэст» не ўтварае суцэльную назву, куды часцей ужываецца "брэсцкае «Дынама»" і падобнае. Іншыя старонкі маюць традыцыйныя назвы. Дарэчы, «Тарпеда-БелАЗ» у сябе на сайце прапануе пісаць «Тарпеда-БЕЛАЗ» (уся другая частка вялікімі літарамі), але такое напісанне не мае шырокага прымянення.
3. Не маю нічога супраць прапанаваных змяненняў, лічу цалкам магчымым іх ажыццявіць. Адзінае, усё ж месцазнаходжанне лепей вызначаць праз P276, а не Р17. Чым адну краіну пісаць, лепей увогуле не падцягваць з Вікідадзеных. А наконт замежнікаў, то вядома што праблемы ёсць, але карысным будзе ўсё ж іх выпраўляць у Вікідадзеных таксама.

--Artsiom91 (размовы) 20:25, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Ідэя стварэння асобнага праекта аб футболе, дзе ў адным месцы можна абмеркаваць усе магчымыя варыянты, мне падабаецца. У бліжэйшы час займуся стварэннем гэтай старонкі і яе напаўненнем. Сюды пісаць больш не буду.

  1. Я напішу зварот да англійскіх адміністратараў Вікісховішча, каб у апісанні паказвалася месцазнаходжанне стадыёна на падставе сучасных адміністрацыйных адзінак краіны.
  2. Згодны з тым, што для чытачоў у назве артыкула трэба паказваць скарочаную назву футбольнага клуба: ФК Дынама Брэст, ФК Дняпро Магілёў, ФК Славія Мазыр. Тады ў картцы неабходна ўказваць афіцыйную назву, каб не было пытанняў па дакладнасці.
  3. Шаблонам я займуся. --Football Beetle (размовы) 21:37, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Пытанні і прапановы 2

Звяртаюся да адміністратараў з наступным:

  • Я загрузіў выявы гербаў гарадоў у фармаце PNG на Вікісховішча. Але потым заўважыў, што калі ўстаўляеш іх у табліцу, яны выглядаюць як быццам размытымі. А калі разгортваеш іх у вялікім памеры, то яны нармальныя. З некаторымі фатаграфіямі стадыёнаў такая ж гісторыя. Чаму так?
  • На Вікісховішчы ў катэгорыі «Барысаў-Арэна» вісіць аб’ява. У ёй сказана, што нібыта сюды можна дадаваць выявы аб’ектаў, архітэктары якіх памерлі больш за 50 (!) гадоў таму. Калі гэта праўда, то тады нельга дадаваць выявы ніводнага спартыўнага аб’екта ў Беларусі. Ці я нешта няправільна зразумеў?
  • У артыкуле пра «Барысаў-Арэну» я выкарыстаў англійскі шаблон для паказу катэгорыі УЕФА. Але апісанне ў яго на рускай мове (4 из 4 звёзд). Я прашу дасведчанага ўдзельніка па пытаннях шаблонаў падказаць мне, як дадаваць у англійскія шаблоны апісанне на беларускай мове (4 з 4 зорак).

 — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Football Beetle (р · у)

  • Выявы фармату PNG могуць скажацца пры памяншэнні памеру. Дарэчы, усе гербы гарадоў ужо былі ў Вікісховішчы ў фармаце SVG, неабходнасці загружаць файлы-дублі не было. Лепей удакладняць існуючыя SVG файлы, робячы новыя іх версіі, чым загружаць дублі.
  • Так, сапраўды нельга дадаваць у Вікісховішча выявы сучасных будынкаў. Менавіта таму выявы некаторых стадыёнаў дагэталь адсутнічаюць у Вікісховішчы. Аднак гэта мае моц, толькі калі будынак з’яўляецца асноўным аб’ектам фота. Таму цалкам дапушчальны фота, дзе асноўным аб’ектам з’яўляецца трава поля або трыбуны, а будынкі самога стадыёна бачны толькі трохі ці збоку.
  • Подпіс зорак паправіў.
--Artsiom91 (размовы) 14:14, 11 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Я таму і напісаў тут пра гербы, таму што раней дададзеныя выявы ў фармаце SVG не адпавядаюць арыгіналам па колеры. На арыгіналах некаторых гербаў гарадоў блакітны фон, а ў загружаных выявах сіні. Значыць мне трэба змяніць фармат і замяніць PNG на SVG. Цяпер усё зразумела, дзякуй. --Football Beetle (размовы) 14:40, 11 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Паважаныя адміністратары! Звяртаю вашу ўвагу на тое, што гербы многіх гарадоў Беларусі на Вікісховішчы не адпавядаюць афіцыйна зацверджаным варыянтам па колеравай гаме. Падкажыце куды трэба напісаць, каб выдалілі гербы-самазванцы са сховішча? --Football Beetle (размовы) 19:12, 11 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

А адкуль Вы бераце "афіцыйна зацверджаны варыянт" колеру, калі ў афіцыйным апісанні звычайна проста кажуць "в лазуревом поле", без удакладнення дакладнага колеру (напрыклад у RGB)?--Artsiom91 (размовы) 23:27, 11 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Эталонныя выявы гербаў адсюль [1], афіцыйная крыніца тут [2]. Многія гербы гарадоў, раней загружаных на Вікісховішча, з’яўляюцца падробкай. Ёсць афіцыйна зацверджаны эталон выявы, а ўсё астатняе гэта справа густу. --Football Beetle (размовы) 16:54, 12 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

ВАНДАЛІЗМ: Юрый Анатольевіч Рыдкін

Шаноўныя спадары адміністратары, пішу з нагоды артыкулу Юрый Анатольевіч Рыдкін. Удзельнікам Ohlomon было знесена працэнтаў 70 артыкулу. І гэта відавочна не чыстка раздзелаў, а менавіта знос артыкулу. Але ж я супраць гэтага нават слова не сказала. Я проста вікіфіцыравала артыкул правільнымі шаблонамі і дапоўніла гэты ўжо новы артыкул энцыклапедычна значнай інфармацыяй — выказваннямі аўтарытэтных экспертаў у галіне літаратуры і мастацтва, каб па іх меркаванням была бачна дзейнасць Юрыя Рыдкіна ў поўнай ступені. Нічога лішняга я туды не дабавіла. Ніякай адсябяціны там няма. Кожная фраза грунтуецца на думках экспертаў, аўтарытэтных як у Расіі, так і за яе межамі. Але ж удзельнік Ohlomon выкінуў і выказванні аўтарытэтных крытыкаў і мастацтвазнаўцаў з наступнай відавочна міжасобаснай, дэструктыўнай, а таму вандальнай фармуліроўкай: «Гэтага чакалася, але не пройдзе». Ці можна лічыць яе аргументам? Шаноўныя спадары адміністратары, прашу Вас параўнаць мой варыянт артыкулу з тым, што прапануе Ohlomon і дапамагчы разабрацца ў гэтай вайне правак. Дзякуй.--Купалінка (размовы) 06:41, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

  • Растлумачыць немагчыма. Тута.--Ohlumon (размовы) 07:06, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
    • Ohlumon, па-першае, не мае сэнсу спасылацца на абмеркаванні ў іншых вікі-праектах. Мы з вамі знаходзімся ў Беларускай Вікіпедыі. Па-другое, нават у рувікі большасць удзельнікаў ЗА артыкул. Калі Вы не можаце аргументаваць свае дзеянні, то, вядома ж, іх і не трэба здзяйсняць.--Купалінка (размовы) 07:10, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
    • Не, у рувікі яго выдаляюць. Хоць 100 раз нікі меняйце. У такім выгляде артыкул не пройдзе. Да таго ж, вы самі ўжо просіце каб выдалілі.--Ohlumon (размовы) 07:26, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
      • Ohlumon, яшчэ раз нагадваю, што мы знаходзімся на тэрыторыі Беларускай Вікіпедыі і абмяркоўваць тут падзеі іншых вікі-праектаў проста не маем права. Тым не менш, калі вы сцвярджаеце, што артыкул у ру-вікі абавязкова выдаляць, хаця вынік яшчэ не падведзены, вы тым самым выказваеце свае галаслоўныя думкі. Тое, што адбываецца зараз у абмеркаванні ру-вікі называецца змовай, планам па выдаленню артыкулу рана ці позна: адзін сябар наўмысна выстаўляе на выдаленне паўторна, а другі сябар наўмысна выдаляе. Менавіта па гэтай прычыне я і заклікала там удзельнікаў не прымаць у фарсавым абмеркаванні удзел, а адміністратараў — выдаліць артыкул, які будзе ўсё роўна выдалены праз пауторнае выстаўленне на выдаленне карупцыйным чынам. Аб гэтым плане там ужо выказаліся адкрыта: «План отличный, можно расходиться по домам». Але я ўпэўнена, што ў беларускай Вікіпедыі карупцыі няма і прашу нашых адміністратараў адпатруліраваць і захаваць маю версію артыкулу, дзе прадстаўлены крытычныя адзнакі аўтарытэтных экспертаў у галіне літаратуры і мастацтва, дзе ўсё зроблена згодна вікі-шаблонам, дзе прастаўлены катэгорыі. Ваша ж версія, спадар Ohlumon, проста непрафесійная і нагадвае абмылак. І што гэта за предвзятые фармуліроўкі ў вас: «Гэтага чакалася, але не пройдзе»?--Купалінка (размовы) 07:58, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Старонка ўзята пад ахову, на працягу месяца праўкі змогуць рабіць толькі адміністратары. --JerzyKundrat (размовы) 09:20, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

JerzyKundrat, стабільны артыкул той, якому подведзен вынік. Вы ж захавалі вандальны варіянт. Чаму? Распаўсюджаная памылка: удзельнік лічыць — калі напхаць пабольш у артыкул інфармацыі пра персанажа, будзе больш бачная значнасць. Трэці раз спрабую растлумачыць: 1. спасылкі на тэксты Рыдкіна не могуць быць крыніцай, якая пацвярджае яго значнасць; 2. згадванне яго прозвішча у другарадных сеткавых часопісах, таксама не значна. Тут патрэбныя прафесійныя рэцэнзіі ў значных выданнях.--Ohlumon (размовы) 09:29, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Выдаленне інфармацыі, пацверджанай аўтарытэтнымі крыніцамі, ёсць вандалізмам. Пакуль да такіх мы адносім даволі шырокае кола крыніц, як напр. у артыкуле Святлана Аляксандраўна Алексіевіч. --JerzyKundrat (размовы) 09:36, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Я да Алексіевіч не маю ніякіх адносін, пры чым тут яна? Чаму вы захавалі вандальны варіянт, а не стабільны, якому дадзен вынік? На пытанне адкажыце.--Ohlumon (размовы) 09:44, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Як аказваецца, маеце. --JerzyKundrat (размовы) 09:47, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вынік падводзіцца толькі па факце існавання або выдалення артыкула, тое што артыкул пакінуты ніяк не азначае, што яго пасля нельга правіць і што версія на момант падвядзення выніку — нейкая «стабільная». «спасылкі на тэксты Рыдкіна не могуць быць крыніцай, якая пацвярджае яго значнасць» — можа і не могуць, але артыкул ужо вырашылі пакінуць, а даданне розных спасылак для інфарматыўнасці не забаронена, няма патрабавання да спасылак, каб кожная з іх абавязкова паказвала значнасць.--Artsiom91 (размовы) 09:49, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
А я што раблю? — я і праўлю: адкатываю неэнцыклапедычныя праўкі. Калі спасылка нязначная, дык навошта яна? — прыдаць фальшзначнасть персанажу. Вяртая трошкі змянённую старую версію, вы тым самым адмянілі вынік Артёма. Вяртайце артыкул назад.--Ohlumon (размовы) 10:03, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
«Прыдаць фальшзначнасть персанажу» — не разумею такога падыходу. Вікіпедыйная значнасць адносіцца да тэмы артыкула і не звязана з канкрэтным зместам. Калі вырашана, што маюцца аўтарытэтныя крыніцы, то лічыцца што ёсць значнасць і артыкул пакідаецца. Пры гэтэым у артыкуле мусяць быць спасылкі, якія пацвярджаюць значнасць, што не адмаўляе магчымасць дадання іншых спасылак, калі яны энцыклапедычныя. Лічу найбольш аптымальная нейкі сярэдні памер артыкула (паміж тымі, якія прапануюцца бакамі), дзе будуць розныя спасылкі пра самога аўтара, але прыбраць, напрыклад, апісанне таго што ёсць гіперпаэзія, бо непасрэдна тэмы артыкула гэта не датычыцца. Цяперашні змест цалкам пад гэта падыходзіць.--Artsiom91 (размовы) 10:12, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Не, не падыходзіць. Аўтарам дабаўляюцца не АК. «Іншыя спасылкі» ў артыкуле значнасці творчасці не даюць. Тады навошта яны? Вы чыталі зверху пра рускіх карупцыянераў, якія не даюць праславіцца гамельчаніну Рыдкіну? — здаецца, што спрачацца з аўтарам недарэчна. Але артыкул я так не пакіну.--Ohlumon (размовы) 12:11, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Як разумею, па такой жа логіцы, калі роднасныя сувязі, вучоба ў школе і ўніверсітэце не надаюць значнасць, то згадваць у артыкуле пра сям’ю і адукацыю, прыводзіць на іх крыніцы таксама нельга?--Artsiom91 (размовы) 12:43, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Шаноўны спадар, Ohlumon, вы, калі ласка, выбірайце карэктныя выразы. Ні пра славу, ні пра гамельчаніна і тым больш пра рускіх у ру-вікі-абмеркаванні і тут няма ні слова! Размова пра тое, што канкрэтная рувікі-удзельніца, якая прапанавала артыкул да выдалення, сама піша: «План отличный, можно расходиться по домам». Як на гэта рэагаваць? Гэтая фраза не кажа ні аб чым, акрамя магчымай змовы па прычынах, магчыма, асабістай непрыязнасці і, хутчэй за ўсё, да мяне, якая там разварушыла іх вулей. Шчыра скажу вам – у абмеркаванні рувікі адбываліся жаночыя разборкі. А мужчыны-адміністратары выказаліся наступным чынам:

Адміністратар Андрей Романенко (13 лет вики-стаж): «То, что эти авторитеты зачастую высказываются о нём не в отдельных статьях, а в предисловиях к его собственным публикациям, не может считаться дисквалифицирующим фактором. <…> По меньшей мере Конаков на Кольте, Рымбу в "Годе литературы" и Оборин на "Горьком" - это, как ни крути, авторитетные эксперты в авторитетных профессиональных изданиях. И в этом смысле на значимость (т.е. поддержку авторитетных институций) набирается».

AndreiK: «Чёртова туча критики от вполне значимых критиков; одна Colta чего стОит!.. (Персона) привлекла довольно пристальное внимание искусствоведческих институций. (Статью) оставить по такому случаю. <…> Посмотрел мнения Елены Зейферт, Татьяны Бонч-Осмоловской, Василия Ломакина, Теймура Даими и менее известного, зато пишущего в Кольте Алексея Конакова, — но суть в том, что они есть (какими бы они ни были), и они есть именно о Рыдкине. <…> А Вики бесстрастно доносит до читателей факты».

А вы, спадар, Ohlumon, зносіце 70 працэнтаў артукулу разам з экспертнымі адзнакамі крытыкаў і суправаджаеце знос фразай: «Гэтага чакалася, але не пройдзе». А зараз пішаце: «артыкул я так не пакіну». І бог бы с ім, калі б вы прагнулі знішчыць, напрыклад, увесь раздел Спасылкі, але вы плануеце знішчыць менавіта выказванні літаратурных крытыкаў, якія падрабязна і экспертна адлюстроўваюць род дзейнасці аўтара і надаюць яму значнасці. Вы плануеце знішчыць галоўнае.

Ваш варыянт артыкулу пачынаўся жудасна: “Пазіцыянуе сябе як аўтар гіперспасылачнага праекта…” Але ж мы павінны пісаць не пра тое, як аўтар сябе пазіцыянуе (адкуль нам гэта ведаць?), а пра творчую дзейнасць аўтара, заходзячы са слоў аўтарытэтных экспертаў. І вось цяперашні варыянт артыкулу якраз і напісаны на падставе экпертных меркаванняў, дзе для кожнай фразы ёсць экспертнае абгрунтаванне.

Шаноўны спадар, Ohlumon, нагадваю вам, што гэты артыкул прапанаваўся да выдалення двойчы (першае, другое) і двойчы быў пакінуты: Вікіпедыя: Не гуляйце з правіламі  (англ.), Вікіпедыя: Не даводзьце да абсурду, Вікіпедыя: дэструктыўныя паводзіны  (англ.).--Купалінка (размовы) 14:48, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Калега, Ohlumon, Адразу адказваю вам. Спасылак на творы Рыдкіна ўсяго тры.

Першая пацвярджае, што ён менавіта саскочыў з моста, а не ўпаў. Гэтая інфармацыя проста абавязана там знаходзіцца. Другая спасылка на маніфест гіперспасылачнага праекта, аб якім піша аўтарытэтны крытык Яўгена Рыц. Трэцяя спасылка на кіберзаумь, аб якой піша аўтарытэтны крытык Алякей Канакоў у аўтарытэтным выдавецтве Colta.ru. (Усе спасылкі на водгукі ў артыкуле). Але, калі пажадаюць адміністратары, можна выдаліць і гэтыя тры спасылкі. Што ж тычыцца, як вы кажыце, «другарадных» сеткавых часопісаў, то вось аўтарытэтны літаратурны крытык Сяргей Кастырко піша ў аўтарытэтным часопісе Новый мир пра сайт «Полутона» («Паўтоны»), дзе публікаваўся Рыдкін і дзе аб ім пісалі крытыкі. І там жа ён піша пра сайт «Топас», дзе таксама публікаваўся Рыдкін. А вось тут і тут галоўны рэдактар «Нового мира» Андрэй Васілеўскі робіць агляд публікацый на сайтах: Артикуляция, Год литературы, Горький, Лиterraтура, Textura, Сигма. Сайтах, на якіх Рыдкін публікаваўся і на якіх аб ім ёсць водгукі аўтарытэтных экспертаў (з Расіі, ЗША, Аўстраліі і Азербайджана) у галіне літаратуры і мастацтва такіх, як Леў Аборын, Уладзімір Каркуноў, Галіна Рымбу, Алена Зейферт, Таццяна Бонч-Асмалоўская, Юлія Падлубнава, Васіль Ламакін, Тэймур Даімі. Інакш кажучы, раз усе гэтыя пляцоўкі выклікаюць сур’ёзную ўвагу з боку аўтарытэтных крытыкаў на старонках аўтарытэтнага часопіса «Новый мир», то сумненняў у значнасці і прафесійнасці гэтых літаратурных сайтаў быць не можа.--Купалінка (размовы) 10:31, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Калегі, але ў якасці прапановы магу выказаць яшчэ і такі варыянт. Раз уж афіцыйна літаратурны крытык Канакоў на «Колце» называе Рыдкіна стваральнікам гіперспасылачнай паэзіі і кіберзаумі, то ў раздзеле Творчасць можна проста так і напісаць:

Стваральнік гіперспасылачнай паэзіі і кіберзаумі. (А да слоў «паэзіі» і «кіберзаумі» прыстасаваць спасылкі на Маніфест і Кіберзаумь. А можна і не прыстасоўваць).

А выказванне Яўгены Рыц пра гіперспасылачны праект (а гэта і ёсць гіперспасылачная паэзія) перанесці ў раздел Крытычныя адзнакі. Такім чынам раздел Творчасць не будзе перагружаным.

Но я не настойваю. Яно і так добра зараз выглядае.--Купалінка (размовы) 11:19, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Прапановы і пытанні

Звяртаюся да адміністратараў з наступным:

  • Перайменаваць катэгорыі «Спорт у Жодзіне» і «Спорт у Гродне» у «Спорт у Жодзіна» і «Спорт у Гродна»;
  • Стварыць катэгорыю «Спартыўныя збудаванні Магілёва», бо гэта адзіны абласны цэнтр без адпаведнай катэгорыі;
  • Калі ў картцы аб стадыёне дадаеш дату будаўніцтва (1950), у артыкуле аўтаматычна з’яўляецца катэгорыя «З’явіліся ў 1950». Але калі стадыён пабудаваны не за адзін год (1950—1954), то ў артыкуле аўтаматычна з’яўляецца катэгорыя «З’явіліся ў 1950», а не ў 1954. Што трэба зрабіць для таго, каб у катэгорыю «З’явіліся» дадавалася апошняя дата, а не першая?
  • Даць новую назву артыкулу «Нёман (стадыён, Гродна)» — «Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)». Адпаведнасць я праверыў на афіцыйным сайце спарткомплексу.
  • Якія крыніцы можна дадаваць у элеменце Вікідадзеных для артыкула аб стадыёне? Чытаў пра крыніцы (краіна, месцазнаходжанне, каардынаты і інш.) на рускай мове, нічога не зразумеў. Можа хто-небудзь тут падказаць як правільна дадаваць інфармацыю пра крыніцы (на якія сайты можна рабіць спасылку, а што рабіць нельга)?

І апошняе. Каму трэба напісаць тут, каб пасля маіх правак старонкі былі з пазнакай «правераны»? Або для пачаткоўцаў такіх правоў не прадугледжана? --Football Beetle (размовы) 19:08, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

  • Правільна менавіта «Спорт у Жодзіне» і «Спорт у Гродне», пераймяноўваць не трэба;
  • Катэгорыю Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Магілёва можаце смела ствараць самайстойна, як і іншыя катэгорыі, якія лічыце патрэбнымі, згодна з прынцыпам Вікіпедыя:Праўце смела. Катэгорыі ствараюцца ў адпаведнасці са стварэннем адпаведных артыкулаў, а не абавязкова адразу пра ўсе абласныя цэнтры;
  • Дадавайце ў падобных выпадках дату будаўніцтва 1954, а поўны дакладны час проста апісваецца ў тэксце артыкула;
  • Старонку Нёман (спартыўны комплекс, Гродна) стварыў як перасылку;
  • Крыніцы ў вікідадзеных можна дадаць, напрыклад націснуўшы на "дадаць крыніцу", увёўшы імя ўласцівасці "URL", а значэнне — спасылку на анлайн-рэсурс. Пажадана, каб такі рэсурс быў аўтарытэтным сайтам, а не самаробным і не вікі-сайтам, але дакладных патрабаванняў няма. Аднак увогуле такая праца з вікідадзенымі — дастаткова складаная рэч, нічего страшнага не будзе, калі пакуль там не дадаваць крыніцы, а рабіць гэта толькі непасрэдна ў артыкуле;
  • Каб старонка была праверанай, яна павінна прайсці Вікіпедыя:Догляд, гэтым займаюцца ўдзельнікі з правамі даглядчыка. Увогуле, неабходнасці ў гэтым няма, адрэдагаваныя старонкі паўнавартасна паказваюцца для чытачоў, нават без догляду.
Агулам заўважу, што ў Вікіпедыі працуе прынцып Вікіпедыя:Праўце смела, які заклікае аўтараў смела рэдагаваць як старонкі, так і шаблоны з катэгорыямі, ствараць новыя, пераносіць пад больш дакладныя назвы. Для любых дзеянняў не патрабуецца адабрэнне ці зацверджанне з боку адміністратараў, адміністратары тут толькі маюць дадатковыя магчымасці, як то выдаленне старонак, у якіх звычайна ўдзельнікам і няма асаблівай патрэбы.--Artsiom91 (размовы) 21:03, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Спадар Artsiom91, Вы зрабілі перасылку на старонцы стадыёна наадварот. Старую назву артыкула мяняць нельга, я правільна разумею? Ці можна тады перанесці ўсю інфармацыю ў артыкул з новай назвай, а на старой старонцы зрабіць перасылку? Я проста не ведаю як гэта робіцца. --Football Beetle (размовы) 21:40, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Можна і перавільна пераносіць артыкул, замест таго каб выдаляць змест з адной старонкі і дадаваць на іншую. Робіцца гэта ўверсе, пункт "Яшчэ" — "Перанесці". Аднак, канкрэтна ў гэтым выпадку не бачу ў пераносе патрэбы, бо асноўная сутнасць зместу менавіта пра стадыён, а "спартыўны комплекс" тут хутчэй усяго толькі частка афіцыйнай назвы.--Artsiom91 (размовы) 22:07, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

У бліжэйшы час я займуся рэдагаваннем гэтага артыкула, таму паспрабую ўсё зрабіць сам. Дзякуй за адказы. --Football Beetle (размовы) 22:45, 3 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Праверка артыкулаў і шаблонаў

Прашу адміністратараў праверыць дадзеныя старонкі: Шаблон:Стадыён, Шаблон:Стадыён/Дакументацыя, Шаблон:Стадыёны чэмпіянату Беларусі па футболе, Шаблон:Футбол у Беларусі і Шаблон:Еўропа паводле тэм. Глабальна нічога не мяняў, проста ўнёс некаторыя змены. Вось яны:

  • У шаблоне стадыён адміністратар пагадзіўся памяняць месцамі адну метку.
  • У шаблоне стадыён / дакументацыя перарабіў усё цалкам.
  • У астатніх трох шаблонах змяніў колькасць спасылак у загалоўку, каб было па адной спасылцы на іншыя артыкулы.

Таксама хацелася б запытацца ў больш дасведчаных удзельнікаў вось пра што. Я рэдагую артыкулы пра футбольныя стадыёны. Ёсць характарыстыкі стадыёна: умяшчальнасць і памеры поля. Пытанні ў мяне такія:

  • Як правільней апісваць умяшчальнасць стадыёна: умяшчальнасць стадыёна 1 151 чалавек, месцаў, гледачоў альбо ўмяшчальнасць трыбун на стадыёне 1 152 чалавекі, месца, гледача? У аўтобусах пішуць колькасць месцаў для сядзення і агульную ўмяшчальнасць розныя, таму што ехаць могуць 30 чалавек на сядзеннях, але аўтобус можа змясціць 80 чалавек.

У англійскім і рускім раздзелах Вікіпедыі, у артыкулах пра стадыёны, усюды напісана па рознаму. Ніякага агульнага падыходу няма. Я лічу так: калі пісаць звычайна, то выкарыстоўваць "гледачоў". Калі пісаць пра ўмяшчальнасць сектара на трыбуне або пра ўмяшчальнасць пасля рэканструкцыі, то выкарыстоўваць "месцаў". Умяшчальнасць "чалавек" не падыходзіць, таму што стадыёны вялікія па плошчы, у некалькі ўзроўняў. Месцаў для гледачоў можа быць 1 153, але ж людзі падчас матчаў і канцэртаў могуць знаходзіцца ўсярэдзіне стадыёна, па перыметры поля або ў падтрыбунных памяшканнях. Плюс ёсць работнікі стадыёна і спецыяльных службаў. Таму пісаць 1 153 "чалавекі" некарэктна, стадыён можа змясціць 5 153 чалавекі.

  • Як будзе правільней пісаць: памер поля або памеры поля? У асноўным заўсёды паказваецца шырыня і даўжыня (105×68 м) і ўсё. Я так разумею: калі паказваецца адзін параметр, то "памер", калі больш аднаго, то "памеры". Памер у шырыню 68 м, памеры ў шырыню і даўжыню 105х68 м. Ці як?

І апошняе. Чаму на старонцы Спіс футбольных стадыёнаў Беларусі загаловак шаблона Шаблон:Еўропа паводле тэм адлюстроўваецца колерам "Беларусь", калі інфармацыя ў ім паказаная пра іншыя краіны? Колер "Беларусь" павінен выкарыстоўвацца толькі ў загалоўках шаблонаў пра Беларусь, а ў астатніх выпадках павінен быць стандартны шэры колер. Ці не? --Football Beetle (размовы) 17:52, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

    • Ну дык гэта ж спіс футбольных стадыёнаў Беларусі, таму і колер "Беларусь". --Artificial123 (размовы) 17:25, 8 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
    • Спадар Artificial123, Вы няўважлівы. Я напісаў пра колер загалоўка ў навігацыйнай табліцы ўнізе артыкула, а не пра сам артыкул. Я нават зрабіў спасылку на шаблон. У гэтым шаблоне пералічаныя стадыёны па краінах Еўропы, а не па гарадах Беларусі. --Football Beetle (размовы) 17:55, 8 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
      • Я бачу. Усё правільна. Калі было б пра расійскія стадыёны, быў бы колер «Расія». --Artificial123 (размовы) 19:01, 8 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
      • Цяпер я зразумеў падыход да гэтага шаблона: на якой мове артыкул, дзе знаходзіцца загаловак, такі і колер краіны. А я зразумеў правілы каляровага афармлення так: пра якую краіну ідзе гаворка ў навігацыйнай табліцы, такі і колер; калі пра многія краіны, тады колер стандартны — шэры. Тут колер залежыць ад моўнага раздзела. --Football Beetle (размовы) 19:51, 8 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Ну, хоць адзін удзельнік адгукнуўся і адказаў на адно пытанне. Дзякуй і на гэтым. --Football Beetle (размовы) 12:07, 12 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

@Artsiom91:, Ваша тэма. --Artificial123 (размовы) 12:09, 12 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Не бачу ў пытаннях пра чалавек/месцаў/гледачоў і памер/памеры чагосьці прынцыповага, лічу ўсе варыянты дапушчальнымі. «Я так разумею: калі паказваецца адзін параметр, то "памер", калі больш аднаго, то "памеры". Памер у шырыню 68 м, памеры ў шырыню і даўжыню 105х68 м.» — пагаджуся з такім разважаннем. А ў цэлым, праўце смела.--Artsiom91 (размовы) 12:16, 12 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Vandalism

special:contribs/176.59.199.114.—Iluvatar (размовы) 20:38, 4 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Праверка артыкула

Прашу праверыць дадзеную старонку Спіс футбольных стадыёнаў Беларусі, таму што яе не правяралі з 2017 года. З-за састарэлай інфармацыі прыйшлося перарабляць усё. Вось спіс таго, што зроблена:

  • У спісе прысутнічаюць толькі самыя буйныя стадыёны каманд Вышэйшай лігі і зборнай. Стадыёны «Гарадскі» (Барысаў), «Тарпеда» (Мінск), «Гарадскі» (Маладзечна) і «Атлант» (Наваполацк) больш за 4 000 гледачоў, але на іх не гуляюць каманды Вышэйшай лігі (калі ў будучыні там будуць гуляць, я іх дадам у спіс).
  • Перарабіў табліцу такім чынам, каб інфармацыя лёгка ўспрымалася чытачамі.
  • Выявы стадыёнаў вельмі старыя, да некаторых стадыёнаў добрых фота няма наогул. Таму дадаў вонкавыя выявы.
  • Сам загрузіў афіцыйна зацверджаныя гербы гарадоў і дадаў у табліцу.
  • Дадаў спасылкі на ўмяшчальнасць стадыёнаў. Усё пераправерыў 100 раз (калі хтосьці не згодны з лічбамі, напішыце тут ў размове).

Я пачатковец, так што, калі нешта не заўважыў па стылі або шаблонах, не бамбіце моцна :)

  Зроблена Праўце смела. І не забывайце ставіць уласны подпіс у размовах. --JerzyKundrat (размовы) 19:30, 23 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякуй! --Football Beetle (размовы) 19:39, 23 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Неабгрунтаваныя адмены

Удзельік JerzyKundrat здзейсніў шэраг адмен, што адмоўна адбілася на нейтральнасці і аб'ектыўнасці зместу артыкула.

  1. Зноў з'явілася інфармацыя ў інфабоксе аб абвяшчэнні незалежнасці БНР (немагчымасць яе дадання ў кароткую інфармацыйны раздзел я абгрунтоўваў тут у пункце 1).
  2. Выдалена інфармацыя аб прынятым назве дзяржавы ў Вікіпедыі на рускай мове, абгрунтаванне патрэбнасці якой давалася тут у пункце 4 і тут.
  3. Выдалена інфармацыя, якая максімальна поўна і аб'ектыўна апісвае межы ўжывання назваў «Беларусь» і «Белоруссия» у рускай мове.
  4. Змены (у большай ступені стылістычныя, чым сутнасныя), вырабленыя мною ў раздзеле Назва, таксама былі адменены па прычыне «вандалізм». Прашу адміністратараў разгледзець дадзеную адмену больш уважліва і праверыць вернасць названай прычыны адмены. І ў выпадку неадпаведнасці прыняць адпаведныя меры да згаданага ўдзельніка.

Такім чынам, на мой погляд, вышэйзгаданы ўдзельнік ужо не ў першы раз парушыў Вікіпедыя:Значнасць i Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання, працягваючы неабгрунтавана адмяняць мае праўкі, перашкаджаючы тым самым фарміраванню нейтральнага і максімальна аб'ектыўнага зместу артыкула. Wild lionet (размовы) 18:38, 9 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Пытанне аб блакаванні

Удзельнік:Wild lionet робіць шкодныя праўкі і пры гэтым лічыць, што ён дапамагае праекту. Карыстаецца правіламі з рускага раздзела, не прызнаючы "самасці" беларускага. Напрыклад, Настойлівае дадаванне Белоруссіі (нават пасля папярэджвання), але ў той жа час выдаленне Расеі. Выдаленне афіцыйнай транслітарацыі і дадаванне рускай назвы беларускіх НП у арыгінальныя назвы. Гэта я яшчэ не ўсе праўкі прагледзеў. --Einimi (размовы) 21:02, 28 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

  • Дарэчы, старонка размоў удзельніка ў яго любай рускамоўнай Вікіпедыі паказвае, што і там ён не асабліва кансэснусныя праўкі рабіў і зарабіў некалькі блакаванняў. --Einimi (размовы) 21:11, 28 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
    • Прыцягнутыя за вушы абвінавачвання. Пачнем з артыкула «Беларусь»: я выразна і з аргументамі выкладваў сваю пазіцыю. Ні на якую «самастойнасць» беларускай Вікі я не пасягаў. Толькі сказаў, што не можа адна і тая ж краіна на адной і той жа мове называцца па-рознаму ў розных моўных версіях. У рускім раздзеле выпрацоўваюцца рашэння па выкарыстанні спрэчных назваў на рускай мове. І выніковы варыянт павінен выкарыстоўвацца на рускай мове ва ўсіх астатніх моўных версіях. Сваёй адменай вы вярнулі масу недакладнасьцяў, якія выправіў я. Вашы дзеянні перашкаджаюць удасканальваць артыкулы і паляпшаць іх.
      • не можа адна і тая ж краіна на адной і той жа мове называцца па-рознаму ў розных моўных версіях Тое, што ў рускамоўным раздзеле артыкул называецца Белоруссія - гэта цалкам іх праблемы, не адзін раз паўставала пытанне аб скасаванні гэтай назвы там. І вам варта падцягнуць свае веды ў беларускай мове, каб лічыць ваш уклад "выпраўленнем недакладнасцей", якія, дарэчы, вы амаль што і не выправілі. Як вы маглі заўважыць, некаторыя з вашых правак я дагледзеў і прыняў у асноўны змест артыкулаў. Але тут прабачце - палку вы значна перахіляеце, а вашы аргументы слабыя і нежыццяздольныя. --Einimi (размовы) 00:14, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
        • Тое, што ў рускам раздзеле артыкул называецца «Белоруссия», гэтае рашэнне, прынятае для рускай мовы. Правілы рускай мовы, як я сказаў ужо, адзіныя для ўсіх астатніх версій. Wild lionet (размовы) 09:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
          • Як да вас не дойдзе, што гэта рашэнне, прынятае для РУСКАМОЎНАГА РАЗДЗЕЛА, а не для рускай мовы. Скажыце сваю "тэорыю" англамоўнай Вікіпедыі, дзе кожны артыкул напісаны на розным дыялекце ў залежнасці ад тэмы артыкула :/ --Einimi (размовы) 10:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
        • Гэта рашэнне аб назве беларускай дзяржавы на рускай мове ў Вікіпедыі. І мяне не цікавіць англамоўны раздзел, мы гаворым не пра яго. Wild lionet (размовы) 11:41, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
    • Далей «выдаленне Расеі»: у сучаснай літаратурнай беларускай мове назва расійскай дзяржавы мае толькі адзін варыянт напісання. Што тычыцца «Расеі», то гэта ўжо ніяк не афіцыйнае найменне расійскай дзяржавы, а таму не можа быць паказана ў прэамбуле. Нiжэй у артыкуле — магчыма (зыходзячы з кантэксту), у прэамбуле — не. Да таго ж вы адмянілі праўку, пры гэтым вярнуўшы ўсе тыя недакладнасці, якія я выправіў. Але вам жа на гэта, відаць, усё роўна. Мяркуючы па ўсім, галоўнае, каб «Расея» была, а ўсё астатняе пастолькі-паколькі.
      • Давайце паставім пытанне інакш: чаму неафіцыйную назву Беларусі мы ў артыкул устаўляць павінны, а слова, якое вельмі часта ўжываецца і ў СМІ, і ў медыйных прасторах - не? --Einimi (размовы) 00:14, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
        • У якiх СМI? У якiм медыйным прасторы? У «незалежных» і «бесстаронніх»? Да таго ж я вам даваў спасылкі на дакументы, якія прынятыя і падпісаныя беларускім бокам, дзе выкарыстоўваецца найменне «Республика Белоруссия». Wild lionet (размовы) 09:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
          • Республіка Белоруссія - гэта ўжо зусім край. Мы казалі аб скарочанай назве, а вось ужо і аб поўнай размова ідзе. Да таго ж, сайты ўсе пагалоўна расійскія, дакументы складзеныя ў Расіі, а нашы палітыканы пляваць хацелі на годнасць, вось і падпісваюць. Далей пра СМІ. Калі для вас частая ўжывальнасць слова не паказнік, а СМІ "бесстароннія" - флаг у рукі, толькі тут вам рабіць нечага. Можа яшчэ і Германію нельга Нямеччынай назваць?? --Einimi (размовы) 10:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
        • Я б не рэкамендаваў вам гаварыць за каго-то яшчэ, акрамя сябе. Іншыя людзі могуць самі за сябе сказаць, а ваша меркаванне пра тое, што яны думаюць або на што ім «пляваць», можаце пакінуць для асабістага карыстання. Што да назвы, то вы перакручваеце. Я прывёў гэтыя дакументы для дэманстрацыі, што сам беларускі бок падпісвае дакументы, дзе напісана, як асабіста вы лічыце, няправільная назва краіны.
        • І вы можаце даказаць частае выкарыстанне словы «Расея» ў тых СМІ, якія выкарыстоўваюць сучасную літаратурную беларускую мову? Wild lionet (размовы) 11:41, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
    • Што тычыцца «афіцыйнай транслітарацыі», то яна ёсць не ўсюды. Але трэба выконваць аднастайнасць: альбо дадаваць яе да назваў ўсюды, альбо ўсюды выдаляць.
      • Яна ёсць у кожным артыкуле аб НП у Беларусі. Нават калі і няма ў некаторых нешматлікіх артыкулах, транслітарацыю туды варта дадаваць, а не выдаляць з астатніх. --Einimi (размовы) 00:14, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
    • Што тычыцца НП, то руская мова з'яўляецца дзяржаўнай на роўных з беларускай, а таму артыкулы пра беларускія НП павінны мець і назва на рускай.
      • Яна ёсць у шапцы артыкула. Вылучаны радок у шаблоне прызначаецца для АРЫГІНАЛЬНАЙ НАЗВЫ (усе беларускія населеныя пункты па законе маюць адну арыгінальную назву - беларускую, усё астатняе - транслітарацыя; я, дарэчы, паднімаў пытанне аб скасаванні ўказвання рускіх назваў менавіта з гэтага пункту гледжання).
    • А вось судзіць аб мне па павярхоўнаму прагляду маёй старонкі размоў на рускай мове не варта. Вы, калега, не ведаеце ўсёй сітуацыі, якая там склалася. Wild lionet (размовы) 22:09, 28 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
      • Мне і не трэба яе ведаць, пэўне, мне чхаць на тую сітуацыю. Проста наводзіць на пэўныя думкі. --Einimi (размовы) 00:14, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
        • На пэўныя думкі наводзіць ваша няведанне, у прыватнасці, гісторыі БНР. Гэта значна важней у дадзенай сітуацыі, чым мае дзеянні ў іншым раздзеле Вікіпедыі. Wild lionet (размовы) 09:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
          • Вы сур'ёзна? Не прызнаваць БНР, і пры гэтым гісторыі не ведаю я? А ў ССРБ была дзяржаўнасць? Ці дзяржава стала дзяржавай у вашым разуменні толькі пад час БССР? Не ганіце пургі; гісторыя - гэта факты, факт у тым, што БНР існавала як спроба першай беларускай дзяржаўнасці. Не прызнаяеце - хоць у пекла з песняй, аднак не ваша справа пераконваць у гэтай маргінальшчыне іншых. Шмат бераце на сябе. Вы там, дарэчы, яшчэ і Кыргызстан на Кіргізію павыпраўлялі, так што апрыёры ў лужыну селі вы, а не я. --Einimi (размовы) 10:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
        • Хіба вы бачыце не той тэкст, што пішу я? Здаецца, што не бачыце. Бо я як раз не адмаўляў існаванне БНР. Я вам ужо пісаў, але, мабыць, трэба зноў паўтарыць: БНР мае месца быць у беларускай гісторыі, аднак гэта не было дзяржавай у поўным сэнсе гэтага слова. БНР мела некаторую свабоду толькі ў культурных справах, і то гэтыя справы не павінны былі быць накіраваны супраць Германіі. Ва ўсім астатнім БНР залежала ад акупацыйных германскіх войскаў. Яно не валодала прыкметамі дзяржавы, а абвяшчаць і дэклараваць можна што заўгодна. Пытанне ў тым, ці магло БНР забяспечыць тое, што абвяшчала? Як паказвае вывучэнне гісторыі, не, не магло. Wild lionet (размовы) 11:41, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

З усяго вышэй сказанага, я, як і раней, хадайніцтвую аб блакаванні ўдзельніка за шкодны ўклад і неразуменне прэтэнзій, якія яму выказваюцца. --Einimi (размовы) 00:14, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

  • Я не даваў вам дазволу што-небудзь рабіць з маім тэкстам. Калі нешта падобнае паўторыцца, я буду вымушаны звярнуцца да адміністрацыі. Гэта па-першае. Па-другое, вашы абвінавачванні абсалютна надуманыя. Wild lionet (размовы) 09:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
    • АХАХАХАХАХА, не давалі права. Ды хто вы такі, каб такое казаць? Вікіпедыя - агульны праект, і калі робіце відавочны вандалізм, я як даглядчык раздзела абавязаны адрэагаваць. Плюс, калі чалавек прыходзіць у праект з недасканалым валоданнем беларускай мовы - варта яму на гэта паказаць, бо ён будзе пастаянна рабіць памылкі. Дарма павыпраўлялі мае заўвагі - памылак у вас сапраўды шмат. --Einimi (размовы) 10:37, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
  • Я рэкамендую вам выбіраць выразы, перш чым іх запісваць. Фраза «Ды хто вы такі, Каб такое казаць?» (арфаграфія і пунктуацыя арыгіналу) відавочна супярэчыць нормам этычных паводзінаў і не спрыяе стварэнню рабочай атмасферы для разгляду па сутнасці. А выкарыстоўваць падобнага роду фразы вы будзеце ў грамадстве менш інтэлектуальным, але не тут. Больш за тое, маё папярэджанне ставілася да вандальных правак, якія вы зрабілі ў маім тэксце на гэтай старонцы. Што тычыцца ведаў беларускай мовы, то прашу заўважыць, што няма якой-небудзь мяжы валодання беларускай мовай, каб пачаць правіць артыкулы. Wild lionet (размовы) 11:41, 29 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Дзень добры! У артыкуле «Гімназія № 8» удзельнікам Іван Булва зроблены праўкі, якія груба парушаюць ВП:НУД. Удзельнік мае сцяг аўтадаглядчыка, і сама не магу адкаціць яго ўнёсак. Просьба адкаціць іх, пачынаючы ад першай, бо гэта сапраўдны жудас. Правак больш за 30, усе апошнія ад аднаго удзельніка, пачынаючы ад 22 лютага. Сама не маю такіх паўнамоцтваў (адкаціць усе разам). Таксама прапаную праглядзець і іншы ўклад ўдзельніка на падобныя парушэнні. Папярэджванне ўдзельніку ўжо вынесла. --Odri Tiffani (размовы) 22:38, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

  • Каб было больш зразумела, вось некалькі цытат:

«Найвыбітнейшай з'явай у жыцці гімназіі з'яўляецца праца кухара Барыса Саўрыцкага. Яго кулінарныя штукарствы ўжо шмат гадоў даюць гімназістам патрэбныя для вучобы калорыі і адчуванне хараства матэрыяльнага свету»[3]
«Да 2018 года душой, сэрцам і рукамі тэхнічнага персаналу гімназіі быў дворнік Юрый, які па словах Пушкіна "Работает за семерых"»[4]
«У гімназіі пераважае жаночае насельніцтва, асабліва страшны гендарны перакос назіраецца ў 7 А і 11 А класах (2018-19 навучальны год). Палавая дыспрапорцыя прыводзіць да таго, што з году ў год дзяўчаты з адзінаццатай паралелі пазычаюць сабе партнёраў на вальс у малодшых класах. Фанабэрыстае рэдкае мужыцкае насельніцтва ў гэты час адчувае сваю неапраўдана раздзьмутую цану і задзірае нос яшчэ вышэй. Вось прыклад выслоўя тыповага вучня-ганарліўца: "Я не хачу танцаваць вальс — я хачу флексіць»[5]
«Апошнім часам паветра ў мужчынскіх прыбіральнях гімназіі падвяргаецца моцнаму забруджванню. Салодкі пах электронных цыгарэт ("дудак") раздражняе ўсіх нейтральных наведвалнікаў прыбіральняў»[6]
«Па колькасці паэтаў на сто навучэнцаў гімназія саступае толькі гімназіі-каледжу мастацтваў і філалагічным класам ліцэя БДУ, па якасці ж нашмат пераўзыходзіць названыя ўстановы адукацыі. Недасяжных вышыняў дасягнула бераруская рускамоўная паэзія ў вершах ІЛа (сапр.імя. — Ілля Безенсон), выпускніка 2016»[7]

Апроч ВП:НУД, дадзеныя праўкі відавочна парушаюць ВП:НПГ, на мяжы з вандалізмам. А наступныя праўкі можна дакладна трактаваць, як ванадлізм: [8] (ілжывы подпіс да фота «Першы падыход Яўгена Абрэу да перакладзіны, 2011»), [9] (устаўка фота File:Class of 1892 Oberlin Academy Preparatory School.png у артыкул пад подпісам: «11 А клас 2018 года выпуску. Выпускны фатаздымак у стылі рэтра»). Праўка [10] — парушае «Вікіпедыя — не трыбуна / п.2 Самарэклама» («Адметнымі рысамі паэзіі ІЛа з'яўляюцца:...»).
Падобна, што ўдзельніку за рана выдалі сцяг аўтадаглядчыка. Парушэнні на парушэннях. --Odri Tiffani (размовы) 09:40, 6 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю зняцце сцяга аўтадаглядчыка: артыкул пра Туркменістан перароблены не ў лепшы бок: трэба адкаціць праўкі. --Rymchonak (размовы) 10:26, 6 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Так, у артыкуле пра гімназію ўдзельнік сапраўды робіць неэнцыклапедычныя допісы. Можна проста вярнуць версію артыкула да правак, гэта можна зрабіць любы ўдзельнік, не абавязкова адкатам, проста абраць версію з гісторыі і запісаць як актальную. Што да сцяга аўтадаглядніцтва, что лічу ўклад у цэлым карэктным, пра той жа Туркменістан не знайшоў нічога дрэннага ва ўкладзе. Таму лічу ўжо зробленае папярэджанне дастатковым на цяперашні момант, калі ж дэструктыўныя праўкі будуць працягвацца, то можна будзе прыняць дадатковыя меры, аднак увогуле лічу кароткачасовы блок у дадзеным выпадку больш карысным, чым зняцце аўтадаглядніцтва.--Artsiom91 (размовы) 10:48, 6 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]
Перарабіла артыкул да першапачатковага стану (з мінімальным дадаткам). Што рабіць з удзельнікам — вырашаць адміністратарам. Такі ўдзел падрывае аўтарытэт праекта. --Odri Tiffani (размовы) 13:44, 6 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Паважаныя адміны, адмін JerzyKundrat мой артыкул Намік Мамедаў (артыкул) перамовы, гэта было ясна і бясспрэчным без папярэджання загадзя.. Артыкул азерi, турэцкая, гагаузы, і даступная на англійскай Вікіпедыі.[11] І так як ніхто не можа быць выдалены ў адным, нават калі не абмяркоўвалася выдаленне. «JerzyKundrat» з'яўляецца адмін і спосаб артыкул Чаму перамовы ў адпаведнасці з законам вікіпедыі спытаць мяне бясспрэчны выдалення, ня даў вычарпальнага адказу. Наступны «На падставе артыкула Вікіпедыі, якія выдалянага закон» паставіў у на маё пытанне без адказу.[12] Нарэшце, я хацеў бы ўдакладніць сёе-тое, кажа артыкул была перакладзеная прафесійнымі перакладчыкамі на беларускай мове. Але я пісаў вам праз Google Translate дадатак, таму што я не думаю, што сам добра Беларускае. Таму ён ведае, што ёсць некаторыя памылкі ў тэксце.--Samral (размовы) 11:04, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Artsiom91, Belarus2578, Dzianis Niadbajla, Maksim L., Wizardist, Дзяніс Тутэйшы, Хомелка, Чаховіч Уладзіслаў--Samral (размовы) 19:30, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Згодна з выдаленнем, паколькі значнасці не прагледжваецца, але гэта б яшчэ ладна, калі б была мова адэкватная, а там яўна машынны пераклад нечытальны і не пісьменны. Кажаце, што гэта прафесійны перакладчык стварыў? НЕ ВЕРУ!--Хамелка/ разм. 09:57, 6 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Фільтр «Сумесь раскладак»

Юрый Уладзіміравіч Кур’яновiч - не магу стварыць старонку. Стварыў пад iмям "Юрый Уладзимиравич Курьянович‎", перамануйце калi ласка217.21.43.135 13:52, 1 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 14:58, 1 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]

Прайдзіцеся ботам па артыкуле і замяніце "дадзеныя" на "даныя" або "звесткі" --Einimi (размовы) 17:14, 5 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Ні адміністратараў ні нават ботаў тут не трэба, выдатна дапаможа замена выразу ў тэкставым рэдактары.--Artsiom91 (размовы) 17:22, 5 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Я не дэгенерат і ведаю пра такі функцыянал. Аднак гэтыя словы ў зносках і тэкставы рэдактар проста не бачыць гэтых слоў пры пошуку. --Einimi (размовы) 21:33, 5 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Націскаем угары цыдулку "Правіць зыходнік", і адкрываецца вакно тэкставага рэдактара, дзе ўсё бачна. У чым праблема? --JerzyKundrat (размовы) 18:33, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Займаецца вандалізмам на старонцы Арсен Васілевіч Паўлюкевіч. Не валодае беларускай мовай, на заўвагі зірнуць у слоўнік 2012 года кажа, што ён састарэлы. Гэта ўжо не першы раз, калі ўдзельнік наўмысна выпраўляе слоўнікавыя словы на больш «рускія» на яго думку.--Liashko (размовы) 19:25, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Шаноўны ўдзельнік Ляшко, як раз збіраўся выставіць вас, але вы меня апярэдзілі:) Па сутнасці: я спадзяюся, што адміністратары ўважна разглядзяць гэту праблему і зробяць правільныя вынікі--З павагай, Севастополец (размовы) 19:35, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вы выпраўляеце словы «на сваю думку». Я даю крыніцай апошні акадэмічны Слоўнік беларускай мовы, 2012. Хаўрус там ёсць, але ў тэксце гэта ўвогуле частка назвы арганізацыі (калі вы не ведаеце — ўласныя назвы не змяняюцца), таксама вы выпраўляеце словы ў крыніцах, што таксама недапушчальна. Вы можаце абгрунтаваць хаця б нейкім чынам свой учынак?--Liashko (размовы) 19:41, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Добра, адно слова ("хаўрус") вы паяснілі. Але іншыя - проста жах. Рускія - ваша асабістае меркаванне. Словы выпраўляю па skarnik.by і дзяржаўных інфармагенцтвах. Словы ў крыніцах - няпраўда, тэкст зноскі "Беларуская Часовая Рада і яе месца і роля ў беларускім нацыянальным руху ў Польшчы сярэдзіны 1920-х гадоў", а я выправіў Гародня-Гродна. Канферэнцыя праводзілася ў 2008-м, то бок ужо ў Гродне--З павагай, Севастополец (размовы) 19:56, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Што значыць «словы — жах». Гэта беларускія словы. Вы мо ва ўкраінскім паўвостраве іх не чулі, але гэта звычайныя беларускія словы, якімі ўсе заўсёды карысталіся, і гэта пацверджана сучаснымі слоўнікамі. Карацей, так разумею, крыніц у вас няма? Што да скарніка, ён заснаваны на старым тлумачальным слоўніку, але, мяркую, усе гэтыя словы ёсць і там.--Liashko (размовы) 19:58, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Сп. Ляшко ўпората бароніць тарашкевіцу ў Вікіпедыі, яго ўклад складаецца толькі з гэтага--З павагай, Севастополец (размовы) 20:02, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Для вас беларуская лексіка — гэта тарашкевіца? Тарашкевіца — гэта правапіс. Што да ўкладу, паглядзіце на мае артыкулы з статусам «добры», і на свае. А таксама на колькасць уласнаручна напісаных артыкулаў, а не крыва перакладзеных з расійскай Вікі.--Liashko (размовы) 20:05, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Манія вялікасці — гэта вельмі добра. Вялікі дзякуй за "крыва перакладзеныя". З павагай, Севастополец (размовы) 20:12, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Гэта не «манія велічы», але адказ на вашае пустаслоўства.--Liashko (размовы) 20:17, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Па-першае, за працяг пераходу на асобы або дзейнасць удзельнікаў, не датычную тэмы запыта — блакіроўка парушальніку. Па тэме запыта. У беларускай мове шмат сінанімічных слоў, якія маюць аднолькавае ці падобнае значэнне. У гэтай сувязі можа ўзнікнуць пытанне, якое лепш ужываць у вікіпедыі, а таксама дзеянні ўдзельнікаў па выпраўленні аднаго сіноніма на іншы. У гэтай сувязі лічу мэтазгодным стварыць старонку Вікіпедыя:Сінанімічныя словы накшталт be-tarask:Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы са статусам Вікіпедыя:Эсэ, дзе ў табліцы распісаць пары і тое, як рэкамндуецца ўжываць і выпраўляць тыя ці іншыя словы. Могуць быць сітуацыі: 1) адно са слоў памылковае (не сустракаецца ў слоўніках або толькі ў іншым сэнсе ці яго адценні) і варта выпраўляць на правільнае, 2) рэкамендуецца ўжываць пэўнае слова, аднак другі варыянт дапушчальны і выпраўленне толькі гэтага слова не рэкамендуецца (толькі як дадатковае сярод іншых выпраўленняў у праўцы), 3) два словы раўнапраўныя і замена (акрамя ўніфікацыі ў межах артыкула) лічыцца шкодніцтвам. Пры першай жа вайне правак спрэчнае слова мусіць быць дададзена ў гэтае эсэ, вырашэнне канфлікту будзе адбываецца на падставе дасягнутага ў межах эсэ кансэнсусу.--Artsiom91 (размовы) 20:57, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Заўважу, што беларуская лексіка багатая. І не толькі дзяржаўныя інфармагенцтвы РБ яе напаўняюць. Па-мойму не карэктна лезць з праўкамі ў артыкул толькі дзеля таго, каб замяніць там нейкія лексічныя адзінкі на свой густ. --JerzyKundrat (размовы) 20:45, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Зразумейце ступень маразму: у прэамбуле было напісана грамадзкі. Гэта адназначная памылка, якую нельга было не выправіць. Адначасова я павыпраўляў арфаграфію, і гэта ўсё было так істотна, што я нават не думаў, што можа быць адкат. Ёсць неадназначнасці - можна пісаць і так, і так. Напрыклад, вайсковы/ваенны, навуковец/вучоны. Абодва словы ёсць у мове, і ў такіх выпадках можна выпраўляць толькі на аснове аўтарытэтных крыніц. Але "медычны", "ураду", "травень" і да т.п. НЕДАПУШЧАЛЬНЫЯ ў мове--З павагай, Севастополец (размовы) 20:57, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
"медычны", "ураду", "травень" і да т.п. НЕДАПУШЧАЛЬНЫЯ ў мове?? З чаго Вы гэта ўзялі? --JerzyKundrat (размовы) 21:01, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Сходу спасылка на выкарыстанне таго ж «травень» у дзяржаўным інформагенцтве, ці вось на конт дапушчальнасці траўня, зноў жа дзяржаўнае інформагенцтва. Спадар Севастополец, калі ласка спачатку грунтоўна разбярыцеся ў пытанні, а потым займайцеся масавымі праўкамі. Віт; размовы 21:28, 26 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Я меў на ўвазе, што гэтае слова (май) з’яўляецца нарматыўным, а тое — запазычаным. Ну добра, але гэта для мяне ўсё адно дзіўна: з выкарыстаннем такіх слоў мы можам пераўтварыцца на тарашкевіцу...--З павагай, Севастополец (размовы) 11:38, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Наадварот. Слова травень — беларуская назва месяца, як і іншыя 11. Май — лацінізм, які не ўпісваецца ў агульную сістэму з народнымі назвамі месяцаў. Для даведкі, у беларускай мове існавалі лацінскія адпаведнікі для ўсіх месяцаў (кшталту генвар і аўгуст).--Liashko (размовы) 12:18, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Севастополец пісаў: з выкарыстаннем такіх слоў мы можам пераўтварыцца на тарашкевіцу. Цікава, пасля гэтага канец свету наступіць, ці нешта яшчэ горшае? --JerzyKundrat (размовы) 13:41, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Ну калі вам гэтага хочацца, вы можаце не чакаць, а адразу адпраўляцца рабіць свае іранічныя каментарыі туды, дзе вас сустрэнуць сардэчна--З павагай, Севастополец (размовы) 14:03, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Нагадаю, што рабіць праўкі ў любым раздзеле Вікіпедыі можа кожны ахвотны, а ў адміністратараў раздзела нават крыху больш паўнамоцтваў, чым у звычайных рэдактараў. --JerzyKundrat (размовы) 17:10, 1 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Спадар Ляшко, вы называеце мае праўкі вандалізмам для таго, каб унізіць мяне? "Вандалізм у Вікіпедыі — відавочна шкодніцкае даданне, выдаленне ці змена ўтрымання, дасканалае наўмысна ў мэтах скампраметаваць пэўнасць і аўтарытэтнасць энцыклапедыі. Галоўным чынам вандалізм выяўляецца ў замене змесціва якасных артыкулаў на лаянкі, графіці ці іншае ўтрыманне, абсалютна не мелае адносіны да тэмы артыкула. Занясенне няслушных змен па чынніку шчырай памылкі вандалізмам не з'яўляецца." Азнаёмцеся з ВП:ВАНД--З павагай, Севастополец (размовы) 18:04, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Фільтры правак

Да ўвагі адміністратараў: сёння зноў актывікаваўся вандал, які пакідае бессэнсоўныя паведамленні пра палякаў, як правіла на старонках размоў удзельнікаў. Для блакавання такіх дзеянняў я наладзіў адмысловы фільтр. Працуе неідэальна, пры жаданні можна абыйсці яго, ды і добрасумленныя праўкі могуць пад яго падпадаць. Таму зараз я гэты фільтр адключыў, але калі нехта з адміністратараў убачыць супрацьпраўныя дзеянні, то для хуткага іх прадухілення лепей гэты фільтр часова ўключыць. Пытанні па працы фільтра можна задаваць тут.--Artsiom91 (размовы) 19:43, 6 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякуй, нават не ведаў, што такое ёсць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:20, 6 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Невыкарыстаныя файлы

Трэба ачысціць Вікіпедыю ад несвабодных файлаў, якія не выкарыстаны. МВ (папярэдзіць) 14:39, 19 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Спіс невыкарыстаных файлаў можна знайсці па гэтай спасылцы. Лічу, што большую іх частку можна выкарыстаць. Калі цягам двух тыдняў файлы не будуць выкарыстаныя — выстуаўлю на старонку Вікіпедыя:Да выдалення адзіным спісам.--Artsiom91 (размовы) 15:44, 19 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Несвабодныя файлы згодна з абмеркаваннем выдалены.--Artsiom91 (размовы) 13:43, 18 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Hello, this page is vandalized many times since 2 hours. Several IPs (CIDR 176.59.192.0/19) are involved. I let you judge the blocking of the IP and the protection of the page. Best regards (from SWMT). --Eihel (размовы) 14:00, 30 красавіка 2019 (+03)[адказаць]

Precision : one IP has already been blocked, on March 21 by User:Artsiom91. Sincerly. --Eihel (размовы) 14:10, 30 красавіка 2019 (+03)[адказаць]

Памылка друку

Добры дзень! На старонцы "Беларусь" у раздзеле "Гісторыя" ў падраздзеле "Полацкае і Тураўскае княствы" ў сказе "Правінцыі ўзмацніліся і набылі ўласных князёў, упыў Полацка аслабеў." зроблена памылка друку: замест "упыў" трэба пісаць "уплыў". Дзякуй.

Дзякуй за заўвагу. Скажу таксама, што рабіць праўкі у Вікіпедыі могуць не толькі адміністратары, а і кожны ахвотны. Праўце смела! У тым ліку і артыкул пра Беларусь. --JerzyKundrat (размовы) 23:45, 17 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

JerzyKundrat, Намік Мамедаў ужо другі раз выдаліў артыкул без спрэчак і спрэчак. Вы можаце паглядзець артыкул тут. Чаму б і не?--Samral (размовы) 20:03, 20 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Artsiom91, Belarus2578, Dzianis Niadbajla, Maksim L., Wizardist, Дзяніс Тутэйшы, Хомелка, Чаховіч Уладзіслаў--Samral (размовы) 18:19, 18 верасня 2019 (+03)[адказаць]