Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка
Статус даглядчыка можа атрымаць кожны добрасумленны ўдзельнік, які азнаёміўся з правіламі догляду і мае неабходны стаж.
Кандыдат павінен адпавядаць наступным фармальным патрабаванням: адзін месяц стажу і 100 правак у прасторы артыкулаў (не павінна быць відавочных «накрутак»). Удзельнік не можа мець правак, якія б відавочна парушалі патрабаванні да дагледжаных версій (прынамсі, у апошнія 1-2 месяцы), а таксама дапускаць грубых парушэнняў іншых правіл Вікіпедыі. Удзельнік таксама павінен мець дастатковы ўклад, каб можна было зрабіць практычна абгрунтаваную выснову аб тым, што ён разумее патрабаванні да дагледжаных версій і здольны крытычна падыходзіць да правак іншых удзельнікаў; у выпадку сумневаў ён павінен паказаць гэта ў ходзе абмеркавання.
Сцяг даглядчыка ўдзельніку даецца любым адміністратарам, калі з моманту падачы заяўкі прайшло трое сутак і ні сам адміністратар, ні ўдзельнікі абмеркавання не выявілі неадпаведнасці кандыдатуры патрабаванням, выкладзеным вышэй у гэтым параграфе. Калі статус не быў дадзены, паўторную заяўку рэкамендуецца падаваць не раней, чым праз месяц пасля закрыцця абмеркавання.
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. |
ZlyiLevПравіць
ВынікПравіць
Сцяг выдаў. --Максім Л. (размовы) 17:26, 11 снежня 2021 (+03)
Томаш БлядынецПравіць
Зроблена, плёну і здабыткаў! --JerzyKundrat (размовы) 18:59, 25 лістапада 2021 (+03)
APTEMПравіць
ВынікПравіць
Сцяг аўтадаглядчыка выдаў. Упэўнены, што ўдзельнік не будзе парушаць правілы Вікіпедыі і крытэрыі дагледжаных артыкулаў. --JerzyKundrat (размовы) 09:04, 12 верасня 2019 (+03)
BahachПравіць
Сцяг выдаў. Упэўнены, што ўдзельнік не будзе парушаць правілы Вікіпедыі і крытэрыі дагледжаных артыкулаў. --JerzyKundrat (размовы) 21:44, 5 верасня 2019 (+03)
Football BeetleПравіць
ВынікПравіць
Сцяг выдаў, паводле правілаў, дзе «адміністратар можа даць гэты сцяг ўдзельнікам без абмеркавання ў выпадку відавочнай згоды ўдзельніка, калі ён упэўнены, што ўдзельнік не будзе парушаць правілы Вікіпедыі і крытэрыі дагледжаных артыкулаў».--Artsiom91 (размовы) 19:28, 21 жніўня 2019 (MSK)
Vladimir ZolotuhinПравіць
Вынік (Vladimir Zolotuhin)Правіць
Выказаны абгрунтаваныя пярэчанні. Статус не прысвоены. --JerzyKundrat (размовы) 17:47, 20 мая 2019 (MSK)
DobryBratПравіць
ВынікПравіць
Кансенсус маецца, сцяг выдадзены, плённай супрацы. --JerzyKundrat (размовы) 21:30, 26 красавіка 2019 (MSK)
Seveleu-DubrovnikПравіць
ВынікПравіць
Уклад удзельніка адпавядае патрабаванням да дагледжаных артыкулаў, вышэйзгаданыя заўвагі калега выправіў. Сцяг аўтадаглядчыка выдадзены. --JerzyKundrat (размовы) 18:18, 16 кастрычніка 2019 (+03)
- Дзякуй! Seveleu-Dubrovnik (размовы) 18:34, 16 кастрычніка 2019 (+03)