Вікіпедыя:Значнасць асоб
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла:
|
Значнасць у Вікіпедыі — крытэрый уключэння артыкулаў, заснаваны на энцыклапедычнай прыдатнасці тэмы артыкула. Для ўключэння артыкула пра асобу яна мусіць быць у першую чаргу значнай для Вікіпедыі, не абавязкова знакамітай або папулярнай — хоць апошняе таксама не выключана.
Назва артыкула павінна называць суб’ект артыкула. Калі звестак дастаткова для артыкула пра саму асобу, яго варта назваць яе поўным імем, напрыклад Лявон Іванюк. Калі плануецца змясціць інфармацыю толькі пра адну падзею з жыцця асобы, варта назваць артыкул паводле гэтай падзеі, напрыклад Выпадак са Стывам Бартманам . Часам звестак зашмат для артыкула пра асобу, тады частку з іх варта вынесці ў асобны артыкул, напрыклад Шэкспіраўскае пытанне.
Асноўны крытэрый
правіць
Асоба лічыцца значнай, калі яна досыць падрабязна апісана ў надзейных другасных крыніцах, незалежных ад суб’екта.
- Калі адной асобна ўзятай крыніцы недастаткова для пацверджання значнасці, варта скампанаваць некалькі незалежных крыніц; адзін факт згадвання суб’екта ў другасных крыніцах можа быць недастатковым для вызначэння значнасці.
- Першакрыніцы могуць быць выкарыстаны ў артыкуле для паўнейшага асвятлення, аднак значнасць суб’екта не пацвярджаюць.
Асоба, якая адпавядае асноўнаму крытэрыю, можа лічыцца значнай без праверкі дадатковых крытэрыяў (ніжэй). Аднак артыкулы пра такіх асоб усё ж могуць быць не створаны, калі яны трапляюць пад крытэрыі выключэнні, такія як вядомасць толькі з-за адной падзеі, або пералічаныя ў Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Дадатковыя крытэрыі
правіцьАсоба лічыцца значнай, калі адпавядае прынамсі адной з наступных умоў. Неадпаведнасць гэтым крытэрыям не лічыцца канечным доказам нязначнасці асобы; і наадварот, адпаведнасць аднаму ці некалькім з іх не лічыцца доказам значнасці.
Асобы, якія не адпавядаюць дадатковым крытэрыям, усёж могуць быць прызнаны значнымі паводле Вікіпедыя:Значнасць. Рэдактарам гэтыя крытэрыі могуць быць карысныя для вызначэння, ці ёсць сэнс патрабаваць у артыкуле дадатковых крыніц (праз шаблоны {{Крыніца?}} або {{Няма крыніц}}), або лепей выставіць артыкул на выдаленне.
Біяграфіі агулам
правіць- Асоба атрымала вядомую і значную ўзнагароду або прэмію, ці намінавана некалькі разоў;
- Асоба зрабіла шырокавядомы ўнёсак, які стаў прызнаным фактам у яе галіне дзейнасці.
Навукоўцы
правіцьНавукоўцы, даследнікі, філосафы (для зручнасці назавем іх «навуковы свет») даволі ўплывовыя ў навуковым свеце без згадвання іх біяграфій у другасных крыніцах.
Творчыя прафесіі
правіцьАўтары, рэдактары, журналісты, кінавытворцы, фатографы, мастакі, архітэктары і іншыя прадстаўнікі творчых прафесій:
- Асоба лічыцца значнай ці шырока цытавана сучаснікамі ці паслядоўнікамі;
- Асоба вядома вынаходніцтвам якасна новай канцэпцыі, тэорыі або тэхнікі;
- Асоба стварыла ці адыграла значную ролю ў сумесным стварэнні значнага ці добра вядомага твору. Але гэты твор мусіць быць прадметам незалежнай кнігі, поўнаметражнага фільма, ці значнай колькасці незалежных артыкулаў у перыёдыцы;
- Твор (або творы) асобы альбо а) сталі значным помнікам; б) сталі асноўнай часткай значнай выставы; в) прыцягнулі значную ўвагу крытыкаў; г) прадстаўлены ў сталых экспазіцыях некалькіх значных галерэй ці музеяў.
Ахвяры і злачынцы
правіцьАсоба, якая вядома толькі ў сувязі са злачынствам ці судовым працэсам, звычайна не павінна быць прычынай стварэння асобнага артыкула, калі ёсць артыкул, куды можна ўключыць усю інфармацыю пра такую асобу. Калі існы артыкул мае вялікі памер, тады з яго можна падзяліць на меншыя.
Калі адпаведнага артыкула няма, злачынец або ахвяра можа быць значнай для Вікіпедыі асобай толькі тады, калі ён адпавядае аднаму з наступных крытэрыяў:
Для ахвяраў і памылкова абвінавачаных
- Ахвяра злачынства ці памылкова абвінавачаная ў злачынстве асоба, знакамітая толькі адной падзеяй, якая адыграла значную ролю ў задакументаванай гісторыі. Гістарычная значнасць асобы вызначаецца сталым апісаннем падзеі ў надзейных другасных крыніцах, якія надаюць асаблівую ўвагу ролі гэтай асобы.
Для злачынцаў
- ахвяра злачынства — вядомая ў краіне ці міжнародна асоба, напрыклад (але не толькі) палітыкі ці знакамітасці;
- матыў ці спосаб здзяйснення злачынства незвычайны і з гэтай прычыны дастаткова асветлены ў крыніцах. Гістарычная значнасць вызначаецца сталым апісаннем падзеі ў надзейных другасных крыніцах;
- Увага: чалавек, абвінавачаны ў злачынстве, лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не даказана ў судзе. Таму рэдактары мусяць устрымлівацца ад стварэння артыкулаў пра меркаваных злачынцаў да часу, пакуль прысуд не будзе вынесены.
Эстрадныя артысты
правіцьАкцёры, акцёры агучкі, комікі, заканадаўцы думак, мадэлі і знакамітасці:
- Здымаліся ў значных ролях у шматлікіх значных фільмах, тэлеперадачах, выступалі на сцэне ці інш.;
- Маюць вялікую аўдыторыю ці значны «культ асобы»;
- Зрабілі ўнікальны, пладавіты ці інавацыйны ўнёсак у галіне шоў.
Ваенныя
правіць- Асобы, узнагароджаныя найвышэйшымі нацыянальнымі ўзнагародамі за адвагу;
- Асобы, узнагароджаныя другімі паводле значнасці нацыянальнымі ўзнагародамі за адвагу некалькі разоў;
- Знаходзяцца ў званні не ніжэй за генерала/флагмана/камадора ці іх эквівалентаў;
- Знаходзяцца на найвышэйшых пасадах ва ўзброеных сілах (напрыклад, начальнік Генеральнага штаба) ці найвышэйшага аддзялення (напрыклад, начальнік штаба сухапутных сіл);
- Адыгралі значную ролю ў значнай ваеннай падзеі;
- Камандавалі значнай вайсковай адзінкай у ваенных дзеяннях;
- Унеслі ў ваенную навуку значны ўнёсак, які бясспрэчна належыць ім;
- Сталі неаспрэчнымі вынаходнікамі формы ваеннай тэхналогіі, якая значна змяніла спосаб вядзення вайны;
- Прызнаны сучаснікамі як аўтарытэтная крыніца па вайсковай справе.
Для мэтаў гэтага крытэрыя «значная вайсковая адзінка» азначае буйны баявы карабель, дывізію і больш, ці іх адпаведнікі.
Палітыкі
правіць- Палітыкі і суддзі, якія займалі міжнародныя ці вышэйшыя дзяржаўныя пасады, члены нацыянальных заканадаўчых органаў, кіраўнікі рэгіянальных (абласных) заканадаўчых, выканаўчых і судовых органаў. Гэта тычыцца таксама асоб, якія былі абраныя ці прызначаныя, але пакуль не прыступілі да выканання паўнамоцтваў.
- Уплывовыя палітычныя дзеячы, якія займелі значны розгалас.
Спартсмены
правіцьУдзельнікі Алімпійскіх гульняў незалежна ад выніку. Чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету ў алімпійскіх дысцыплінах без згадвання іх біяграфій у другасных крыніцах.
Няслушныя крытэрыі
правіць- Той факт, што асоба А мае стасункі з добра вядомай асобай Б, напрыклад з’яўляецца мужам ці дзіцём — не падстава для стварэння асобнага артыкула пра А (калі няма значнага асвятлення асобы А). Звесткі пра А можна ўключыць у артыкул пра Б.