Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі
![]() | Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм пажадана трымацца ўсім удзельнікам. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем упэўніцеся, што змены адпавядаюць пагадненню. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце іх на старонцы размоў. |
![]() | Сцісла:
|
Значнасць у Вікіпедыі — крытэрый уключэння артыкулаў, заснаваны на энцыклапедычнай прыдатнасці тэмы артыкула. Для ўключэння артыкула пра сродак масавай інфармацыі ён мусіць быць у першую чаргу значным для Вікіпедыі, не абавязкова знакамітым або папулярным — хоць апошняе таксама не выключана.
Асноўныя крытэрыі правіць
Сродак масавай інфармацыі лічыцца значным, калі адпавядае прынамсі аднаму асноўнаму крытэрыю з наступных:
- Пра СМІ ёсць артыкул у энцыклапедыі[1] (Беларуская энцыклапедыя, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Регионы Беларуси і гэтак далей).
- Пра СМІ ёсць інфармацыя (не менш за абзац!) у іншых выданнях (дата заснавання, тэматыка, галоўны рэдактар і гэтак далей).
- СМІ становіцца аб’ектам навуковага даследавання.
Выданне, якое адпавядае хоць аднаму з асноўных крытэрыяў, можа лічыцца значным без праверкі дадатковых крытэрыяў (ніжэй).
Дадатковыя крытэрыі правіць
Сродак масавай інфармацыі лічыцца значным, калі адпавядае прынамсі двум дадатковым крытэрыям з наступных:
- Пра СМІ ёсць артыкул у даведніку (напрыклад, у даведніку «Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991)»).
- Крытыка СМІ ці яго асобных нумароў (не артыкулаў у СМІ!) у іншых выданнях.
- СМІ неаднаразова цытуецца ў навуковых часопісах, у навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.
Выданні, якія не адпавядаюць дадатковым крытэрыям, усё ж могуць быць прызнаны значнымі паводле Вікіпедыя:Значнасць. Рэдактарам гэтыя крытэрыі могуць быць карысныя для вызначэння, ці ёсць сэнс патрабаваць у артыкуле дадатковых крыніц (праз шаблоны {{Крыніца?}} або {{Няма крыніц}}), або лепей выставіць артыкул на выдаленне.
Няслушныя крытэрыі правіць
Наступнымі крытэрыямі, якія не паказваюць значнасць выдання, з’яўляюцца:
- Асабовы сайт выдання.
- Афіляваныя крыніцы (напрыклад, сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для часопіса НАНБ).
- Блогі, форумы, сацыяльныя сеткі, аматарскія сайты, ЖЖ, Youtube.
- Каталогі, базы даных.
- Інтэрнэт-крамы.
- Анонсы, прэс-рэлізы, публікацыі на правах рэкламы.
- Згадванне ў крыніцах.
Альтэрнатывы правіць
У выпадку, калі СМІ быў прызнаны нязначным і артыкул пра яго быў выдалены, можна змясціць інфармацыю пра яго ў іншых артыкулах:
- У адмысловых артыкулах-спісах, які змяшчаюць пералікі СМІ паводле пэўных крытэрыяў.
- У артыкуле пра значнага выдаўца, рэдактара, іншага супрацоўніка, які працаваў у выданні.
- У артыкуле пра населены пункт ці адміністрацыйную адзінку, дзе базуецца і распаўсюджваецца СМІ.
- У артыкул пра арганізацыю-заснавальніка СМІ.
Зноскі
- ↑ Гэта не тычыцца «энцыклапедый», якія выпускаюць камерцыйныя выдавецтвы.