Вікіпедыя:Катэгорыя

Катэгорыя — адмысловая старонка, якая змяшчае алфавітны пералік тэматычна звязаных артыкулаў. Такі пералік ствараецца аўтаматычна, і ў яго ўлучаюцца ўсе артыкулы, што пазначаны адмысловай спасылкай. Катэгорыі розняцца ад іншых артыкулаў назвай, дзе наперадзе ідзе ключавое слова Катэгорыя:, напрыклад, Катэгорыя:Краіны.

Каб дадаць артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць адмысловую спасылку, напрыклад, [[Катэгорыя:Краіны Афрыкі]]. Артыкул можа быць пазначаны да дадання адразу ў некалькі катэгорый. Гэтыя спасылкі трэба ставіць у канцы артыкула.

Для таго, каб артыкул размяркоўваўся ў катэгорыі паводле алфавіта не па сваёй назве, а па нейкай іншай, у артыкул трэба дадаць гэтую іншую назву ў выглядзе {{DEFAULTSORT:Іншая назва}}, калі ў дадатак неабходна, каб у кожнай катэгорыі артыкул сартаваўся па рознаму, трэба пасля назвы катэгорыі праз рыску запісаць ключ сартыроўкі. Напрыклад, калі артыкул Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ў Катэгорыя:1, трэба адсартаваць паводле слова Рэспубліка, а ў Катэгорыя:2 — паводле Афрыканская, тады мусім зрабіць у гэтым артыкуле наступныя запісы: [[Катэгорыя:1|Рэспубліка]] і [[Катэгорыя:2|Афрыканская]]. Тады, не гледзячы на тое, што сам артыкул пачынаецца на літару П, ён будзе дададзены ў катэгорыі 1 і 2 пад літарамі Р і А адпаведна.

Пералік усіх ужо існуючых катэгорый можна пабачыць на старонцы Адмысловае:Categories.