Вікіпедыя:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання

У адпаведнасці з рэзалюцыяй фонду «Вікімедыя» ад 23 сакавіка 2007 года пра правілы ліцэнзавання, гэты дакумент з’яўляецца Правілам дактрыны выключэння для Беларускай Вікіпедыі.

Уводзіны

правіць

Асноўная мэта палітыкі Вікіпедыі ў галіне захоўвання ўмоваў добрасумленнага выкарыстання — абараніць ідэю стварэння і распаўсюджвання свабоднага зместу, які можа выкарыстоўваць хто заўгодна і на любых носьбітах. Гэтая мэта можа быць дасягнута і поўнай забаронай выкарыстання несвабодных файлаў, але гэта ўвойдзе ў супярэчнасць з іншай асноўнай задачай — стварэннем якаснай энцыклапедыі. Таму неабходна дазволіць выкарыстанне нейкай колькасці абароненага матэрыялу там, дзе без яго нельга абыйсціся. Умовам такога абмежаванага выкарыстання і прысвечаны гэты дакумент.

Файлы, выкарыстанне якіх немагчыма ні пад адной з свабодных ліцэнзій, павінны адпавядаць пэўным умовам. Гэтыя ўмовы заснаваныя на базавых складніках самога паняцця «добрасумленнае выкарыстанне», а таксама ўлічваюць мэты стварэння свабоднай энцыклапедыі і жаданне пазбегнуць непажаданых прававых наступстваў.

Абгрунтаванне

правіць
  • Каб падтрымаць мэту Вікіпедыі ў стварэнні сталага свабоднага зместу для неабмежаванага распаўсюду, зменаў і ўжывання любымі карыстальнікамі ў любых медыях.
  • Каб мінімізаваць юрыдычны пераслед абмежаваннем несвабоднага зместу праз ужыванне больш вузкага крытэрыя, чым той, які накладаецца законам Злучаных Штатаў пра добрасумленнае выкарыстанне.
  • Каб палегчыць разважнае выкарыстанне несвабоднага зместу дзеля развіцця высокаякаснай энцыклапедыі.

Няма дакумента, які аўтаматычна дае права на выкарыстанне несвабоднага зместу ў артыкулах. У адпаведнасці з рэкамендацыямі ў артыкулах могуць утрымлівацца кароткія тэкставыя літаральныя вытрымкі, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі, і якія правільна аформленыя і маюць спасылкі на арыгінальную крыніцу або аўтара. Іншы несвабодны змест, уключна з усімі выявамі, аўдыё- і відэакліпамі, абароненымі аўтарскімі правамі, і іншыя медыя-файлы, якія не маюць свабодных ліцэнзій, могуць ужывацца ў Беларускай Вікіпедыі толькі ў выпадку, калі выконваюцца ўсе наступныя ўмовы:

  1. Няма свабоднай замены. Несвабодны файл можа выкарыстоўвацца толькі ў тым выпадку, калі свабодная, адпаведная ўмовам энцыклапедычнасці, замена (альтэрнатыва) для яго няма ў цяперашні момант або ня можа з’явіцца ў будучыні. Калі несвабодны матэрыял нейкім чынам можа быць пераўтвораны ў свабодны, гэта мусіць быць зроблена замест ужывання канцэпцыі добрасумленнага выкарыстання. Несвабодны матэрыял заўсёды мусіць замяняцца на свабодны, калі такі робіцца даступным і мае дастатковую якасць, то бок якасць, дастатковую для дасягнення энцыклапедычнай мэты. Для хуткай праверкі трэба спытаць сябе: «Ці магчыма замяніць гэты матэрыял свабодным, які мае той жа эфект?». Калі адказ будзе «Так», тады выкарыстанне медыя-файла не адпавядае ўмове добрасумленнасці, і загружаць яго нельга.
  2. Захаванне камерцыйнай каштоўнасці. Выкарыстанне несвабоднага матэрыялу не павінна змяншаць камерцыйную каштоўнасць арыгінальнага твору, або замяняць яго набыццё.
  3. (а) Мінімальнае выкарыстанне. Колькасць медыя-файлаў у адным артыкуле павінна быць мінімальнай. Калі для яго ілюстрацыі патрэбны толькі адзін несвабодны медыя-файл, іх не павінна быць болей. Калі для ілюстрацыі артыкула дастаткова выкарыстання толькі свабодных медыя-файлаў, несвабодныя не павінны выкарыстоўвацца.
    (б) Мінімальны аб’ём выкарыстання. Разрозненне/якасць павінны быць мінімальна магчымымі для выканання пастаўленай задачы.
  4. Папярэдняя публікацыя. Матэрыял павінен быць апублікаваны недзе раней.
  5. Мінімум адзін артыкул. Файл мусіць выкарыстоўвацца прынамсі ў адным артыкуле; ён можа ілюстраваць некалькі артыкулаў пры наяўнасці асобнага абгрунтавання для кожнага выкарыстання.
  6. Значнасць. Матэрыял павінен адпавядаць крытэрыю значнасці для адпаведнага артыкула — ідэнтыфікаваць яго асноўны аб’ект, або спецыфічна ілюстраваць важныя яго пункты ці раздзелы, і не павінен ужывацца ў дэкаратыўных мэтах. Выкарыстанне несвабодных матэрыялаў у спісах, галерэях выяў, элементах інтэрфейсу расцэньваецца як дэкаратыўнае.
  7. Абмежаванае размяшчэнне. Несвабодныя матэрыялы могуць выкарыстоўвацца толькі ў прасторы назваў «Артыкулы» (асноўная прастора). Яны не могуць выкарыстоўвацца на старонках удзельнікаў або ў шаблонах (праз механізм уключэння ў іншыя старонкі). Дазваляецца размяшчэнне спасылак (не ўключэнне!) на несвабодныя файлы са старонак абмеркаванняў, калі гэтыя файлы з’яўляюцца прадметам абмеркавання.
  8. Апісанне файла. Апісанне несвабоднага файла павінна ўтрымліваць:
  • (а) Карэктную спасылку на крыніцу, час стварэння, пазнаку пра аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозніваюцца), аформленыя ў выглядзе цалкам запоўненага шаблона {{Несвабодны файл}}.
  • (б) Для кожнага артыкула, які выкарыстоўвае несвабодны файл, на старонцы апісання файла мусіць прысутнічаць абгрунтаванне, якое пацвярджае заяўленыя крытэрыі. Такое абгрунтаванне мусіць быць аформленае ў выглядзе шаблона {{Несвабодны файл/АДВ‎}}, паказваць на артыкул, у якім выкарыстоўваецца файл, і тлумачыць, чаму не могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы.

Дастасаванне ўмоў

правіць
  1. Несвабодныя файлы, якія не адпавядаюць вызначаным умовам, павінныя выдаляцца цягам 7 дзён з моманту папярэджання ўдзельніка, які загрузіў іх. Каб пазбегнуць выдалення, удзельнік, які загрузіў файл, або іншы ўдзельнік павінны падаць пераканаўчыя доказы адпаведнасці ўсім крытэрыям добрасумленнасці. Для матэрыялаў, загружаных раней за 31 снежня 2010 года, гэты перыяд падаўжаецца да 14 дзён.
  2. Несвабодныя файлы, якія не выкарыстоўваюцца ні ў адным артыкуле, павінныя выдаляцца цягам 7 дзён пасля ўсталявання шаблона да выдалення.
  3. Калі ў несвабоднага файла няма абгрунтавання для некаторых (але не ўсіх) артыкулаў, у якіх ён выкарыстоўваецца, ён не будзе выдалены. Замест гэтага ён павінен быць выдалены з артыкулаў, для якіх няма абгрунтавання добрасумленнага выкарыстання, або павінна быць дададзена адпаведнае абгрунтаванне.

Спасылкі

правіць