Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы

Правілы наймення артыкулаў тут

Падвойныя ўдакладненні правіць

Галасаванне доўжыцца 2 тыдні. Пачатак галасавання 14 снежня 2015 года а 0 гадзін па мінскім часе. Прынятым будзе лічыцца варыянт, які атрымае 50% галасоў.

Прапанова правіць

У назвах артыкулаў, якія патрабуюць падвойнага ўдакладнення, прапануюцца тры варыянты:

Галасы правіць

За першы правіць

За другі правіць

За трэці правіць

Заўвагі правіць

Спадар Artificial123, дзякуй за галасаванне, ужо даўно трэба было яго правесці. Але "Прынятым будзе лічыцца варыянт, які набярэ 50% галасоў." не лічу слушным. А калі з трох ніхто не набярэ больш за 50%? Перавыбары арганізоўваць? Мы ж не прэзідэнта абіраем. Асабіста я зацікаўлены, каб правіла было прынятае як мага хутчэй. Прапаную прыняць простай большасцю галасоў.--Artsiom91 (размовы) 22:00, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Не зусім згодны. Напрыклад, 34/33/33. І што, абраць варыянт, супраць якога 66? --Artificial123 (размовы) 23:06, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
У такім разе патлумачце, што Вы прапануеце рабіць у такой сітуацыі.--Artsiom91 (размовы) 23:10, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Выбары ў 2 туры. --Artificial123 (размовы) 23:16, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Вось і пачынаецца гульня ў дэмакратыю. Ну добра, буду спадзявацца што ўсё вырашыцца за адзін тур.--Artsiom91 (размовы) 23:20, 13 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Па-мойму, першая коска вынікае з наяўных правілаў і, фактычна, трэба разглядаць толькі другое развязванне ў адной назве. --Максім Л. (размовы) 23:50, 14 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Чыста фармальна згодзен. Але рэальна трэці варыянт самы заблытаны і нязручны для практычнага ўжывання. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:56, 14 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Таму і карыстаемся першым. Адкуль дужкі ўзяліся ў нашым раздзеле - невядома --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:49, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
  • Каб не блытаць карыстальнікаў, трэба было з самага пачатку дужкамі карыстацца. Калі не памыляюся, мы адны такія "асаблівыя" сярод іншых Вікіпедый. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:52, 14 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
    Не, у РуВіксе амаль ўсе артыкулы пра асоб з коскамі і вялікая колькасць пра муніцыпальныя ўтварэнні таксама, напрыклад. Але пытанне не пра тое. --Максім Л. (размовы) 23:59, 14 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
    У асоб у РуВікі коскай аддзяляецца не ўдакладненне, а імя ад прозвішча, то бок частка ўласна назвы. Наконт муніцыпальных утварэнняў, калі ласка, прывядзіце прыклад, каб было зразумела, пра што гаворка. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:04, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
    Па-мойму, усё ж, удакладненне, які менавіта "Іваноў" маецца на ўвазе. Наконт муніцыпальных утварэнняў, прабачце, падмануў -- распаўсюджаны ў іх прэфікс "Муниципальное образование" і суфікс узору "сельское поселение", прыкладна як у нас "горад" ці "вёска", але і іх, вядома, можна лічыць часткай назвы. --Максім Л. (размовы) 00:15, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
    Вось, я якраз пра тое, што коска дарэчы, толькі калі ўдакладненні - паняцці аднаго парадку: "Іваноў" - імя чалавека, "Іван" - імя чалавека; "Мінск" - назва горада, "горад" - агульная назва для любога горада.
    А вось аддзяляць коскай галіну, да якой адносіцца паняцце, - гэта сінтаксічны дысананс. Напрыклад, "квадрат, алгебра"; "медыяна, статыстыка". Калі хочаце, дык лепш ужо "квадрат у алгебры", "медыяна ў статыстыцы". Прынамсі, назвы натуральныя атрымліваюцца.
    Дужкі ж аўтаматычна робяць сваё змесціва пабочным элементам, і не трэба ніякай аднароднасці. Цалкам у традыцыях літаратурнай беларускай мовы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:36, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
    Такім чынам, коска патрабуе пэўнага дапасавання ўласна назвы і ўдакладнення, а дужкі ніякіх абмежаванняў не маюць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:41, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]


 Artificial123,  Kalinowski,  Дзяніс Тутэйшы,  Vitaut89, я б хацеў пачуць нейкія довады на карысць другога варыянта, за які вы галасуеце. Асабіста ў мяне выклікаюць пытанні наконт апрацоўкі артыкулаў ботамі, якім скаладана патлумачыць, што вось гэтыя дужкі трэба раскрыць, а гэтыя не, а тут патрэбны новыя. Таксама пры пошуку карыстальнікі, якія будуць шукаць фільм ці вёску па звычцы праз коску, ніколі хутка не знойдуць патрэбную ім старонку, бо Вікіпедыя проста не будзе прапаноўваць ім варыянт з удакладненнем у дужках. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:30, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Пры пошуку фільм праз коску? Эм, першы раз чую. Ніхто ж не супраць перасылак тыпу Пачатак, фільм, 2010. --Artificial123 (размовы) 18:33, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Я галасаваў выключна з эстэтычнага погляду, бо такое ўдакладненне я разумею. А гэтыя некалькі косак, па-мойму, выглядаюць жудасна. А наконт пошуку мне здаецца, што ніхто коскі не ставіць нават па звычцы, выбіраюць ужо з падказак. --Kalinowski (размовы) 00:44, 16 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўныя, мне не падабаецца развіццё падзей. Давайце вызначымся, гэта галасаванне, дзе ўлічваецца толькі выключна колькасць галасоў, або абмеркаванне, дзе ўсё вырашае моц пазіцыі і аргументы. І ці можна будзе змяніць свой голас, пагадзіўшыся з тымі ці іншымі аргументамі. Асабіста я лічыў, што з 14 снежня пачынаецца ўласна галасаванне, а ўсю перадвыбарчую агітацыю варта весці да таго. Мая ж пазіцыя: трэба хутчэй прыняць правіла, каб ўніфікаваць назвы і скончыць спрэчкі, гэта выключна тэхнічнае пытанне, няма асаблівай розніцы, які менавіта варыянт будзе прыняты, перасылкі ў любым выпадку ніхто не забараняе. Зараз жа маю сур'ёзныя сумненні ў тым, што галасаванне завершыцца паспяхова, а не пачнецца чарговая спроба змяніць усё на свеце. --Artsiom91 (размовы) 19:07, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю. Пагатоў пра развязванне коскай даўняя дамоўленасць ёсць і вялікая колькасць артыкулаў так развязана, не варта яе чапаць. Або вырашыць, што змяняць будзем глабальна коску на дужкі, тады моцныя аргументы трэба мець. Можа, вырашым вузка пра другую коску/дужкі? Чыста ж эстэтычнае пытанне. --Максім Л. (размовы) 19:47, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Вось-вось! Калі першую коску замяніць дужкамі, то папрацуем!!! Не будзе часу ствараць і напаўняць. Нават боты заплачуць :) А потым мы, выпраўляючы яшчэ памылкі за імі. --VladimirZhV (размовы) 20:12, 15 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

І ўсё ж, паважаныя арганізатары галасавання, хацелася б пабачыць прыклады - па-першае, ўласна тых назваў, што патрабуюць падвойнага развязвання, па-другое, прыклады афармлення артыкулаў то так, то іначай; ну і абавязкова прыклады, дзе другі варыянт (каб выкарыстаць першы, не трэба было галасаваць) дае горшы вынік, у параўнанні з іншымі. Каб ведаць дакладна, што мы ахвяруем. Бо ў аргументах вышэй - толькі "што мы атрымаем". --Mikalai Udodau (размовы) 21:08, 17 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Ужо сказана. Прыклады: Пачатак, фільм, 2010 і Пачатак (фільм, 2010). --Artificial123 (размовы) 21:18, 17 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Фільм "Пачатак", 2010 можна разглядаць як варыянт? Я б сказаў, ён лепшы за абодва папярэднія. --Mikalai Udodau (размовы) 21:32, 17 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Каму як, мне не лепшы. --Artificial123 (размовы) 23:34, 17 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
У нас хапае назваў населеных пунктаў, якія патрабуюць падвойнага ўдакладнення. Вось як напрыклад лепей: Вёска Залессе, Залескі сельсавет, Кобрынскі раён ці Вёска Залессе (Залескі сельсавет, Кобрынскі раён) на фоне артыкулаў Вёска Залессе, Тэвельскі сельсавет і Вёска Залессе, Пінскі раён?--D.L.M.I. Bel (размовы) 23:32, 17 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
2-гі варыянт. --Artificial123 (размовы) 23:34, 17 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Сярод артыкулаў накшталт "Вёска Залессе, Тэвельскі сельсавет" для вёскі Залессе, цэнтра аднайменнага сельсавета ў Кобрынскім раёне самы лепшы варыянт - трэці: "Вёска Залессе, Залескі сельсавет (Кобрынскі раён)". Бо калі прымаць другі варыянт "Вёска Залессе (Залескі сельсавет, Кобрынскі раён)", то трэба пераймяноўваць і артыкул "Вёска Залессе, Пінскі раён" у вёска "Вёска Залессе (Пінскі раён)". А гэта ўжо пытанне не як пісаць другое ўдакладненне, а ці патрэбна пісаць ў бел-вікі ўвогуле ўдакладненні праз коску?--D.L.M.I. Bel (размовы) 00:15, 18 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Не вбавязкова пераймяноўваць "Вёска Залессе, Пінскі раён" у "Вёска Залессе (Пінскі раён)". "ці патрэбна пісаць ў бел-вікі ўвогуле ўдакладненні праз коску?" Не, я супраць. Лепш у дужках. --Artificial123 (размовы) 00:18, 18 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Можна выкарыстоўваць альтэрнатыўны варыянт Пачатак, фільм 2010 года --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:26, 18 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Як перасылку так, але як назву — не. Задоўгая. --Artificial123 (размовы) 10:28, 18 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Два тыдні прайшлі, думаю, варта падвесці вынікі?--Artsiom91 (размовы) 20:26, 30 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

У адзін тур не атрымалася. --Artificial123 (размовы) 20:44, 30 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Можа я чагосьці не разумею, 7:5:0, першы варыянт атрымаў больш за палову, як і патрабуецца.--Artsiom91 (размовы) 21:04, 30 снежня 2015 (MSK)[адказаць]
Сапраўды, я штосьці запрацаваўся. Прыняты 1-шы варыянт, на другі абавязкова ствараецца перасылка. Які жах. --Artificial123 (размовы) 22:09, 30 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Тапонімы, касмонімы, астронімы правіць

Прапанова правіць

У назвах артыкулаў уласныя геаграфічныя назвы ствараюцца без дадатковага ўдакладнення тыпу адпаведнага аб'екта.
Правіла распаўсюджваецца на тапонімы:

  • Айконімы: назвы населеных пунктаў (гарад, вёска і т.п.)
  • Аронімы: назвы гор (масіў, пік і т.п.)
  • Гідронімы: назвы водных аб'ектаў (рака, возера і т.п.)
  • Мікратапонімы: назвы невялікіх незаселеных аб'ектаў (луг, выган і т.п.)
  • Урбанонімы: назвы ўнутрыгарадскіх аб'ектаў (раён і т.п.)
  • Харонімы: назвы дзяржаўных утварэнняў

Выключэннямі з'яўляюцца ўсе ўстойлівыя назвы накшталт: Эгейскае мора, Берынгаў праліў, Зямля Франца-Іосіфа і г.д.

Правіла распаўсюджваецца на простыя:

Правіла не распаўсюджваецца або не закранае ў межах прапановы:

Выключэннямі з прапанаванага правіла з'яўляюцца ўстойлівыя назвы.

У выпадку з неадназначнасцямі ўдакладненне дадаецца праз коску або ў дужках (адпаведна прынятым правілам коска/дужкі (якое пакуль адсутнічае))

Пры падтрымцы прапановы суполкай асобныя яе пункты патрабуюць больш дасканалай фармуліроўкі/удакладнення.

Аргументы і абмеркаванне правіць

Частка дыскусіі па азначанаму пытанню: праглядзець. Была падтрымка ад Удзельнік:MaximLitvin, Удзельнік:Mienski. Час прайшоў, магчыма нешта і змянілася.

Аргументы ў падтрымку:

  • Самадастатковасць простай назвы, напрыклад, у артыкулах пра буйныя геаграфічныя аб'екты.
    • Лічу гэта спрэчным, а таксама, не бачу, хто і як спажывае такую "самадастатковасць". Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  • Недастатковая акрэсленасць паняцця тып аб'екта ў сучаснай фармуліроўцы. Калі з гарадамі ўсё яшчэ дастаткова проста, то з кожным узроўнем ніжэй пачынаюцца ўсё большыя цяжкасці, асабліва ў артыкулах пра замежжа. Без падмены тыпу аб'екта на адміністрацыйную адзінку на адпаведным узроўні ніжэй аніяк. Чым карыстацца? Прыклад з Кітаем: Чаму "Горад Пекін", а не "Горад цэнтральнага падчынення Пекін", ніжэй па іерархіі: "Раён гарадскога падчынення ХХХ", "Нацыянальны самон ХХХ", "Воласць ХХХ" (а магчыма і сян, памерам з сяло) ... калі рухацца далей па гэтаму прынцыпу (і гэта калі ведаеш дакладна і пераклад не выклікае асаблівых спрэчак...)
    • Згодзен, але без утрыравання кшталту "Горад цэнтральнага падчынення". Такія партыкулярыі, як агронімы і пад. выдатна ўдакладняюцца хвастом. Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  • Пазбаўляе ад патрэбы рабіць перанакіраванні са звычайнай назвы на назву з часткай зместу.
    • Прабачце, не бачу развязанай праблемы. 30 секунд працы ў дыялапе, і інфармацыйная якасць для спажыўца павысілася. Ашчадзілі тыя 30 секунд -- і чаго дамагліся? Дзе выйгрыш? Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  • Нязручнасць у працы з артыкуламі
    • Гл. папярэдняе. Дадаць ключ парадкавання, нават для чалавека з "ФІО" -- 10-15 секунд працы з мышкай. Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  • Агульнапрынятая практыка іншамоўных Вікіпедый
    • Прабачце, нічога падобнага. Возьмем суседзяў -- рускіх, і бачым, што мменавіта над такімі трывіяльнасцямі кіпяць спрэчкі і марнуюцца сілы. Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
    • Апроч таго, мовы і культуры адрозніваюцца, механічны перанос не мае сэнсу. Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  • Больш зручная форма запісу для новых удзельнікаў і ўдзельнікаў з іншых вікіпедый
    • Праблема (калі гэта праблема) развязваецца праз адзін позірк у простае правіла, або адно ўзгаданне пра правіла, або праз адну папраўку дасведчаным удзельнікам. Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  • Нязвыклы, цяжкаўспрымальны знешні выгляд (спасылкі, сам артыкул, спісы і г.д.)
    • Лічу надуманым. Чаму раптам натуральная мова "цяжкаўспрымальная"? І што-то за спіс такі, дзе менавіта перашкодзяць тлумачэнні?
    • А каб рабіць спасылкі на неадназначныя рэчы, то і так не абыйдзешся без правіла. І тут на першы план вяртаецца простасць правіла, а не назвы. Таксама глядзі папярэдняе, пра "адзін позірк". Yury Tarasievich 21:08, 2 Чэрвень 2007 (UTC)

Галасы правіць

Пачатак галасавання: 26.05.2007
  За Прапаную і падтрымліваю --Alexander Gouk 03:01, 26 Травень 2007 (UTC)
  За Адзінае што кепска, іх шмат ужо нароблена і вельмі вялікая праца па пераробке. --MaximLitvin 08:25, 2 Чэрвень 2007 (UTC)
  Супраць Прапанова не развязвае ніякіх рэальных праблем кіравання зместам, да таго ж, стварае новыя. Больш будзе ў абмеркаванні. Yury Tarasievich 19:36, 2 Чэрвень 2007 (UTC)

Вынік правіць

Праўка не прынятая --Astap 07:53, 4 Чэрвень 2007 (UTC)

Тапонімы і іншыя -німы правіць

Маецца правіць

У інф. сістэме (ІС) назва (загаловак) адзінкі інфармацыі (вікі-старонкі) выконвае дваякую функцыю:

  • першасны ключ — адназначна ідэнтыфікуе старонку ў межах гэтай ІС;
  • сума інфармацыі (аўта-рэферат) — вельмі каротка інфармуе чытача пра змест.

Відавочна, што сума інфармацыі, каб выконваць сваё прызначэнне, мусіць утрымліваць, як мінімум, уласную назву прадмету (тэмы) старонкі.

Праблема правіць

Шмат якія прадметы часта ўжываюць такія самыя ўласныя або канцэптуальныя назвы. Такая самая назва, калі яна аніяк не ўдакладнена, можа паказваць на населены пункт, раку, футбольны клуб, гару і г.д. Фаварызаванне аднаго з варыянтаў ужытку ў невідавочных выпадках непазбежна вядзе да "спрэчак пра густы" і непатрэбна марнуе людскія рэсурсы.

Прыклады:

  • Шалі як інструмент, і як сузор'е, і як населены пункт;
  • Ключ або платформа, якія маюць шэраг значэнняў у розных сферах дзейнасці
  • Сарока як птушка, зброя, галаўны ўбор і інш.

Такім чынам, каб ствараць карэктны першасны ключ, патрабуецца спосаб удакладнення уласных або канцэптуальных назваў, які мусіць быць простым, зразумелым, неканфліктным.

Прапануецца правіць

Удакладненне назваў шэрагу тыпаў прадметаў з дапамогаю простых кваліфікатараў у натуральным парадку словаў. Звычайна гэта клас прадмета, поўна або скарочана, далей назва ўласная.

Магчымы ўдакладняльнік дадаецца далей, калі адназначнасць не дасягнута (канкрэтны фармат удакладняльніка тут не апісваецца). Змест удакладняльніка -- тры каадынаты (геаграфія, адмінстрацыя) і час.

  • Айконімы
    • Горад Назва
    • Назвы вёсак, якія апрыёрна моцна не-унікальныя, адразу ўдакладняюцца геаграфічна і/або адміністрацыйна
  • Мікратапонімы, Урбанонімы, Гадонімы, Агаронімы, Драмонімы
    • Т.ч., назвы невялікіх незаселеных аб'ектаў (луг, выган і т.п.) і назвы ўнутрыгарадскіх аб'ектаў (раён і т.п.).
    • Тое самае, што для гідронімаў, калі кваліфікатар прадмета яшчэ не ўваходзіць у назву, што для такіх малых прадметаў здараецца часта.
    • Таксама, маласць прадмету патрабуе абавязковага геаграфічнага/адміністрацыйнага ўдакладняльніка.
    • Прыклады: Луг Румлёўскі (Гродна), Заводскі раён (Мінск), Раён Пагулянка (Гродна), Марафонскае поле (Грэцыя)
    • Толькі Назва -- такім чынам, Вялікабрытанія, Брытанія, Расія, Нармандыя
    • Відавочны і вымушаны вынятак з такой схемы, з той прычыны, што, традыцыйна, кароткі варыянт назвы адназначна паказвае на краіну, а поўныя варыянты назваў краін а) доўгія і складаныя б) мяняюцца з палітычнай кан'юнктурай.
    • Іншыя прадметы, якія карыстаюцца кароткімі або іншымі варыянтамі харонімаў, падпарадкоўваюцца схеме.
    • Прыклады: шхуна Брытанія, КК (касмічны карабель) Калумбія, ПК (пасажырскі карабель) Нармандыя, ВК (ваенны карабель) Расія
    • планета/зорка/туманнасць/квазар/астэроід/аб'ект Назва
    • Прыклады: аб'ект X-1
  • Тэхнонімы
кваліфікатары доўгія, таму тут, відаць, спатрэбяцца скароты. Рэшта як паўсюль.
    • Прыклады (частка прадметаў выдумана): КА Марынер-2, КК Калумбія, КК (або палёт) Саюз-13, ВК Расія (1895), ВК Аякс (Брытанія, 1888), ВК Аякс (Германія, 1897), ПК Нармандыя, ЛА (або самалёт) Фантом, ЛА (або самалёт) X-1, патрон 7,62x39
    • Відавочныя выняткі -- розныя сістэмы кадыфікацыі, якія і былі прыдуманы для пазбаўлення ад неадзназначнасцяў

Відавочнымі выняткамі з гэтай схемы з'яўляюцца назвы з іншым натуральным парадкам словаў, як, напрыклад, Ціхі акіян, Чорнае мора, Крабавідная туманнасць, і падобнае.


Кароткая назва правіць

Старонка, якая называецца толькі кароткай назвай (напр., Масква, Волга, ключ і пад.), ствараецца ў адным з двух варыянтаў, прыстасавана да колькасці магчымых назваў і іх узаемнага значэння:

  • Як старонка-развязка, якая пералічвае мноства магчымых прадметаў з такім словам (словамі) у сваім складзе
  • Як старонка-перасылка, якая аўтаматычна перакідае чытача да найбольш традыцыйнага разумення

Інфармацыя пра іншыя варыянты назваў правіць

Прыстасоўваючыся да колькасці магчымых назваў і іх узаемнага значэння, унутры адпаведных старонак ствараюцца адсылкі да іншых старонак, якія маюць у назве такое самае слова. Канкрэтны склад і фармат вызначаюцца асобна.

Ключ парадкавання правіць

Уводзіцца адзін раз, для найбольш частага варыянту парадкавання.

аргументацыя правіць

За правіць

Простасць спосабу — відавочная. Выняткаў амаль няма, а тыя, якія ёсць, — відавочныя.

Зразумеласць — відавочная, з выняткам патрэбнасці ўвядзення пэўных рацыянальных скаротаў, склад якіх агаворваўся б асобна.

Неканфліктнасць — усё трактуецца аднолькава, і значыць, знікае сама база для спрэчак.

Супраць правіць

Сцярыце гэты тэкст: але хацелася б бачыць тут рэальныя праблемы.

Галасы правіць

  За Yury Tarasievich 20:53, 2 Чэрвень 2007 (UTC)

  За На сам рэч мая пазіцыя бліжэй да нейтральнай, але 1) - Трэба канкрэтыка, 2) Мы ўжо па такой схеме працуем. --Astap 08:04, 4 Чэрвень 2007 (UTC)

Капіталізацыя ў назвах артыкулаў пра персаналіі правіць

Прапанова правіць

Прапануецца не выкарысоўваць капіталізацыю ў прозвішчах у назвах артыкулах пра персаналіі.
Прыклад: Імя Імяпабацьку Прозвішча (Пётр Ільіч Клімук).

Аргументы/заўвагі правіць

Аргументы ў падтрымку:

  • Нязручнасць у працы з артыкуламі
  • Аддзяленне прозвішча ад астатняй часткі не выклікае цяжкасцей і без капіталізацыі
  • Агульнапрынятая практыка іншамоўных вікіпедый
  • Больш зручная форма запісу для новых удзельнікаў і ўдзельнікаў з іншых вікіпедый
  • Нязвыклы, цяжкаўспрымальны знешні выгляд (сам артыкул, спісы і г.д.)

Галасы правіць

Пачатак галасавання: 28.04.2007
  Прапаную і падтрымліваю.--Alexander Gouk 20:10, 28 Красавік 2007 (UTC)
  Падтрымліваю, пры умове, што Гоук сам будзе перапраўляць усіх амерыканскіх прэзідэнтаў, бо я замучыўся:) --Astap 20:24, 28 Красавік 2007 (UTC)
Тут пару гадзін працы для бота. Праганю, папраўлю, абяцаю :) --Alexander Gouk 20:28, 28 Красавік 2007 (UTC)
  У прынцыпе, магу падтрымаць, з такою заўвагай, што захоўваецца натуральны парадак словаў для культуры паходжання данай асобы (г.зн., што, напр., кітайскія імёны, колькі я іх зразумеў, мусяць правільна давацца як Прозвішча Імя (Мао Цзэдун), а рускія, англійскія і іншыя -- як Імя Імяпабацьку (або Другоеімя) Прозвішча . Yury Tarasievich 21:24, 28 Красавік 2007 (UTC)
Па вялікім рахунку, тое, пра што вы кажаце, гэта ўжо іншая тэма для абмеркавання, але пры умове перасылак - так і трэба.--Astap 21:31, 28 Красавік 2007 (UTC)
Толькі маючы на ўвазе кітайцаў (і магчымыя іншыя падобныя культуры), я і пачаў рабіць капіталізацыю, а там і пайшло. Yury Tarasievich 21:38, 28 Красавік 2007 (UTC)
Думаю, што можна было б адаптаваць правілы наймення артыкулаў пра персаналіі з рускай вікі (усё што ёсць там з папраўкай на прамы парадак слоў без коскі) пасля перакладу. Спасылка: Википедия:Проект:Персоналии/Именование статей. --Alexander Gouk 21:45, 28 Красавік 2007 (UTC)
Адкінуўшы тамтэйшае абслугоўванне комплексам правіл формы "ФІО", атрымліваецца тое самае, што мы і маем тут. Плюс там ёсць пэўныя ўскладненні (прыклад з Бетховенам), якія натуральна вынікаюць з карыстання дужкамі і адсутнасці прынцыповай пастановы па ўжыванні развязак на папулярных словах (якія могуць быць і карыснымі, і нават чаканымі з боку чытача). Yury Tarasievich 22:03, 28 Красавік 2007 (UTC)
  Падтрымліваю, бо так звычайней і ў некаторых выпадках прасцей. --MaximLitvin 08:00, 29 Красавік 2007 (UTC)
  Падтрымліваю прапанову. Так зручней. Mienski 08:12, 29 Красавік 2007 (UTC)

Вынік правіць

Праўка прынятая --Astap 12:59, 9 Травень 2007 (UTC)

Удакладняльная частка назвы артыкула пра асобу правіць

Прапанова правіць

Удакладняльная частка назвы артыкула пра асобу даецца праз коску, форма такой часткі назвы, калі яна не рэгламентавана іначай (як, напрыклад, для манархаў або арыстакратаў) -- умоўна-свабодная (як дадатковы ключ для пошукавага сервера).

Прыклад: Майкл КОЛІНЗ, Ірландыя.

Тады можа гэта зрабіць не толькі для артыкулаў пра асобы? --Astap 21:49, 28 Красавік 2007 (UTC)
Зараз кажу толькі пра арт-лы пра людзей, бо іначай спатрэбіцца больш складаны комплекс правілаў. Yury Tarasievich 21:59, 28 Красавік 2007 (UTC)
Невялічкі дадатак да прапановы: удакладняльная частка дадаецца толькі для развязкі неадназначнасцяў. --Alexander Gouk 21:59, 28 Красавік 2007 (UTC)

Аргументы правіць

Чаму "праз коску", а не "у дужках" -- коска мімавольна дысцыплінуе (граматычна), за коскай не так свабодна напішаш абы-што, кожны сваё, а дужкі менавіта заахвочваюць такое свавольства ў кваліфікатарах -- досвед з англійскай ВП. Yury Tarasievich 21:38, 28 Красавік 2007 (UTC)

Галасы правіць

Як прапанаваў Алесь: толькі для неадназначнасцяў. Mienski 08:13, 29 Красавік 2007 (UTC)

Мне здавалася, што гэта відавочна :)) Yury Tarasievich 10:52, 29 Красавік 2007 (UTC)
  Падтрымліваю --Astap 13:03, 4 Травень 2007 (UTC)
  Падтрымліваю. --Alexander Gouk 14:55, 4 Травень 2007 (UTC)
  Падтрымліваю. --MaximLitvin 17:10, 4 Травень 2007 (UTC)
  Падтрымліваю. --Mienski 19:39, 4 Травень 2007 (UTC)

Вынік правіць

Праўка прынятая --Astap 13:01, 9 Травень 2007 (UTC)