Вікіпедыя:Нехта там

Нехта там — адзін з найаўтарытэтнейшых і найдасведчанейшых удзельнікаў Вікіпедыі. Вядомы таксама пад уліковымі запісамі Нейкі і Калісьці.

Нехта там мае каласальныя веды ва ўсіх сферах. Працуе над праектам 24 гадзіны на суткі, штодня, круглы год. Нехта там заўсёды гатовы дапамагчы ўдзельнікам, асабліва «зялёным» і недасведчаным. Ён стварае новыя артыкулы і дапісвае няскончаныя, знаходзіць і ўносіць у артыкулы аўтарытэтныя крыніцы, ставіць катэгорыі, вікіфікуе, звязвае з Вікіданымі і нястомна ілюструе. Яго ўпадабанае месца — старонка недагледжаных артыкулаў.

Нехта там мае правы адміністратара, бюракрата, пасярэдніка і настаўніка. Ён з радасцю падводзіць вынікі на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення і гатовы выдаткаваць колькі заўгодна часу для пошуку кансэнсусу пры абмеркаванні правілаў і кіраўніцтваў. Рэгулярна разглядае запыты на ВП:ЗА, глыбока і грунтоўна ўнікаючы ў сутнасць кожнай праблемы. Штодня скрупулёзна правярае заяўкі Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка і выдае сцягі вартым. Імгненна адкочвае вандалізм і баніць вандалаў. Нехта там сочыць за старонкамі ВП:АДП, Вікіпедыя:Да перайменавання, Вікіпедыя:Да аб’яднання, Вікіпедыя:Да падзелу і не дапускае іх перапаўнення. Ён актыўны ўдзельнік усіх вікіпраектаў і вікіконкурсаў, асноўны арганізатар вікісустрэч і вікіканферэнцый.

Нехта там — эталон этычных паводзін. Колькі б працы ні даставалася, ён ніколі не бурчыць, наадварот, заўсёды рады магчымасці вырашыць новыя задачы і праблемы як у экзапедычнай, так і метапедычнай прасторы.

Нехта там вельмі сціплы, таму, праз абсалютныя веды вікірухавіка і вікіразметкі, хавае свой уклад і адсачыць яго ў гісторыі правак не магчыма. Аднак прынесеная ім карысць несумненная і існаванне Некага там практычна нікім з удзельнікаў праекта не аспрэчваецца.

З часам нават дасведчаныя ўдзельнікі ўсё часцей пачынаюць спадзявацца на яго. Бо Нехта там заўсёды ў сетцы і гатовы падставіць сяброўскае плячо.