Вікіпедыя:Паведамленні пра памылкі/2018—2019

Памылкі на старонцы Беларусь у раздзеле "Гісторыя"

Добры вечар!

На старонцы "Беларусь" у раздзеле "Гісторыя" ў падраздзеле "Полацкае і Тураўскае княствы" замест відарыса ёсць наступны тэкст: "[[Выява:Stamp Hleb of Minsk.jpg|250px|thumb|Пячатка з выявай Глеба Усяславіча.".

У падраздзеле "Вялікае Княства Літоўскае" таксама ёсць падобны тэкст, замест якога павінна быць выява Францыска Скарыны.

У падраздзеле "Рэч Паспалітая" ў сказе "Эліте ВКЛ атрымалася адстаяць адносную незалежнасць краіны, але княства ўсё ж вымушана было аддаць Польшчы украінскія землі." замест "Эліте" трэба пісаць "Эліце".

У тым жа падраздзеле ў сказе "Але нечаканая смерць Януша Радзівіла (як меркавалася, у выніку атруты) не дала ажыцявіць амбіцыёзны праект утварэння саюзнай шведскай-беларускай дзяржавы." замест "ажыцявіць" трэба пісаць "ажыццявіць", замест "амбіцыёзны" трэба пісаць "амбіцыйны", а замест "шведскай-беларускай" трэба пісаць "шведска-беларускай".

У тым жа падраздзеле ў сказе "У 18-м стагоддзі Рэч Паспалітая была ўжо слабай краінай, з войскам усяго ў 24 тысячы чалавек (толькі 6 тысяч з іх прыходзілася на Вялікае Княства Літоўскае)." не патрэбна коска паміж "краінай" і "з войскам".

Я бы і сам рэдагаваў старонку, але яна пад аховай. Дзякуй.

Спадар Раманчук Аляксей, зарэгістраваным удзельнікам можна правіць старонку Беларусь, паспрабуйце, калі ласка, яшчэ раз. --JerzyKundrat (размовы) 22:42, 26 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

завод па пераплавіць каляровых металаў

Аўтар паведамлення: МВ (папярэдзіць) 11:18, 28 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 12:12, 30 сакавіка 2019 (+03)[адказаць]

Суадноснасць даты з месцам нараджэння

Сустрэў за вечар двойчы такі запіс у шаблоне:

Казімір Дмахоўскі — Нараджэнне: 24 чэрвеня 1780 — Забалацце, Перабродскі сельсавет[d], Мёрскі раён, Вілейская вобласць, БССР

Апалінарый Унукоўскі — Нараджэнне: 23 ліпеня 1848 — Хатын, Хатынскі раён, Чарнавіцкая вобласць, УССР

Магчыма раней гэта пытанне абмяркоўвалася, але па мне — тут пэўная памылка, ці як мінімум непрыгожа атрымліваецца. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

Канкрэтна Дмахоўскага і Унукоўскага паправіў. Выпраўляецца ўсё на Вікідадзеных, хто сустрэне — вядома, што пажадана паправіць. На жаль, ніякіх катэгорый, якія б адсочвалі такую неадпаведнасць, няма, таму нічога асабліва не зробіш.--Artsiom91 (размовы) 23:16, 18 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Язэп Кухта (літ.: Juozapas Kukta; 1873, непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губерня — 1942) — літоўскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, ксёндз. Родны брат Марціна Кухты.

Памылка ў шаблоне: Альма-матар: Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія (1899)

Такая вікіфікацыя вядзе да праваслаўнай адукацыі. Прапаную ці дадаць слова «каталіцкая», ці ўставіць для будучай вікіфікацыі (мо дайдуць рукі да стварэння артыкула) «Імператарская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія  (руск.)».--Dehty (размовы) 15:33, 16 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 15:59, 16 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякую. Калі ласка, тое саме і для Ігнацы Галавінскі. Астатнія старонкі праверыў — больш блытаніны не знайшоў.--Dehty (размовы) 17:39, 18 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Бібліятэка Жыровіцкага манастыра

Чамусьці ў шаблоне пазначана месцазнаходжанне — Украіна, у абодвух варыянтах, і беларускамоўным Бібліятэка Жыровіцкага манастыра, і украінскім.

P.S. І неяк незразумела з артыкула — адкуль атрымалася дата заснавання «1731 год»?!Dehty (размовы) 14:06, 7 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Прывітанне. Так адбылося з-за таго, што нехта на Вікіданых у полі "краіна" пазначыў Украіну. Я паправіў гэта на Беларусь. Але мне здаецца, правільней было б увогуле прыбраць гэта поле з Вікіданых. Бо бібліятэка, як цэлае, перастала існаваць, а часткі яе збораў раскіданыя па некалькіх краінах. Наконт даты падобная сітуацыя, яна бярэцца з Вікіданых, дзе за дату заснавання ўзята першае пісьмовае ўпамінанне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:16, 7 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, Дзяніс. Здаецца дробязь, але ж :) .Dehty (размовы) 14:19, 7 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

ТоЛЛінг - па-беларуску трэба пісаць з адной літарай "Л"

Аўтар паведамлення: гаўрыла 178.121.48.142 20:56, 26 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Неўзабаве я не пакiнуў старую назву матэр'ялу на рускай мове. Хацелась бы яе ўдалiць цi падправiць.

Аўтар паведамлення: Plaga Medicum (размовы) 01:05, 23 мая 2018 (MSK)[адказаць]

  Зроблена, старонка перанесена пад назву Мiнамацкая канвенцыя аб ртуцi без захавання перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 09:17, 23 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Памылковая спасылка на неіснуючы шаблон. МВ (папярэдзіць) 14:59, 19 мая 2018 (MSK)[адказаць]

  Зроблена. --Artsiom91 (размовы) 18:11, 19 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Чырвоная спасылка вядзе на занадта доўгую назву, патрэбна Аліса. МВ (папярэдзіць) 14:17, 19 мая 2018 (MSK)[адказаць]

  Зроблена. --Artsiom91 (размовы) 18:11, 19 мая 2018 (MSK)[адказаць]

у гаджэце шмат арфаграфічных памылак і недаперакладу

Аўтар паведамлення: Artsiom91 (размовы) 16:44, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Толькі адміністратары могуць выправіць. --Artificial123 (размовы) 16:50, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Правяраў, як працуе даданне паведамленняў пра памылкі з дапамогай гаджэта (які зараз можна ўключыць у настройках). Арфаграфію, здаецца, выправіў, калі штосьці засталося не так — можна паведаміць аб гэтым тут. Калі ўсе памылкі будуць выпраўлены, гаджэт можна будзе ўключыць па змоўчанні.--Artsiom91 (размовы) 17:06, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Доктар мастацтвазнаўства

Аўтар паведамлення: 93.85.33.110 20:15, 15 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Дата смерці на фотаздымку і у галоўным тэксце розныя. Сапраўная дата 8 жніўня 1976 года

Аўтар паведамлення: Сяргей 93.84.60.1 14:29, 6 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 18:59, 6 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Не ошибка. Хотел добавить, что похоронен(Алесь Астапенко)на Восточном кладбище г.Минска...участок №1..Не знаю как добавить по белорусски.(фото могу поставить)

Аўтар паведамлення: НИКОЛАЕНКО 37.214.73.164 14:20, 16 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Дата нараджэння кампазітара 29 верасня (а не жніўня) 1949 года

Аўтар паведамлення: 178.121.88.66 22:29, 29 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

У графіку надпісы на гарызантальнай восі нечытальныя.

Аўтар паведамлення: МВ (папярэдзіць) 13:33, 30 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

На фота змешчаны не Алесь Рылько. Дачка пісьменніка даслала нам яго фота і паведаміла пра гэта. Сапраўднае фота пісьменніка можам выслаць. У базе дадзеных "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць" таксама няправільнае фота: http://vlib.by/PRIDVINIE-11/WRITERS/Rilko_A.htm Гэта старая версія БД, пры рэдагаванні базы, выправім гэта ў студзені.

Аўтар паведамлення: З павагай, Ларыса Рагачова, загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі kray@vlib.by 86.57.240.178 17:12, 14 лістапада 2019 (+03)[адказаць]