Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (Вікторка)

Ніжэй прыведзены распрацаваны Ларысай Валянцінаўнай Вікторка алгарытм перадачы англійскіх фанем на беларускую мову[1].

Гукі Заўвага Перадача Прыклады
Галосныя
[i:], [ı] і Amilia → Амілія, Edith → Ідыт
пасля д, т, дж, ч, р, ш, ж ы Green → Грын, Dickens → Дыкенс
[e] э Edinburgh → Эдынбург, Leslie → Лэслі
пасля к, г е Kenneth → Кеніт
[æ] э Patrick → Пэтрык; Abigail → Эбігейл
[α:], [Λ] а Frances → Франсіс, Rudyard → Рад’ярд
[α:] калі адпавядае на пісьме аr ар Barbara → Бáрбара
[u:], [υ] у Bloom → Блум, Brome → Брум
[з:] эр Jersey → Джэрсі, Burns → Бэрнс
пасля г, к ер Curtis → Кертыс
[ə] калі адпавядае e э Amabel → Эмабэл
калі адпавядае er эр Porter → Портэр
калі адпавядае a, o а Johnson → Джонсан
калі адпавядае or, ar, air ар Wilmar → Уілмар, Doctor → Доктар
калі адпавядае i i, ы Basil → Бэзіл, Cyril → Сірыл
калі адпавядае u у Angus → Энгус
[eı] эй Avice → Эйвіс
[aı] ай Bright → Брайт, Dinah → Дайна
[aı] +[ə] ая Brian → Браян
калі адпавядае на пісьме ir, yr ай Byron → Байран
[aυ] аў Crouch → Краўч
[aυ] +[ə] калі адпавядае спалучэнням ower, owar аўэр, аўар Coward → Каўард
[əυ] оў Rose → Роўз, Coat → Коўт
[əı] ой Croydan → Кройдан
[ıə] калі адпавядае спалучэнню іе ые Meriel → Мэрыел
калі адпавядае спалучэнням іа, ea, eo, io ыя Gloria → Глорыя
калі адпавядае спалучэнням er, ir, ear, eare, eer, eir,ere, ier, ire, ior ір Beard → Бірд, Speirs → Спірс
[εə] э/эр Cary → Кэры, Clare → Клэр
[υə] у/ур Dryry → Друры, Moore → Мур, Gourley → Гурлі
Зычныя
[b] б Bob → Боб
[p] п Pete → Піт
[m] м Man → Мэн
[n] н Nancy → Нэнсі
[t] т Town → Таўн, Steel → Стыл
[d] д Down → Даўн, Dingley → Дынглі
[k] к Kittie – Кіты
[g] г Gold → Гоўлд
[f] ф Free → Фры
[v] в Val → Вэл
[θ] т South → Саўт
[ð] д The Falls → Дэ-Фолз, Heather - Хедэр
[s] с Sam → Сэм
[z] з Keez → Кіз, Wells → Уэлз[2]
[h] х Hunt → Хант
для мілагучнасці г Herman → Герман
[ŋ] нг Reading → Рэдынг
[w] ў[3] Walter → Ўолтэр
перад у в Wood → Вуд
[l] л Hull → Хал
[r] р Rich → Рыч
[j] + [α:] яр Yard → Ярд
[j] + [u:], [υ] ю New → Нью, Hugh → Х’ю
[d͡ʒ][4] дж Jersey → Джэрсі, Johnson → Джонсан

Зноскі

  1. Вікторка, Ларыса Валянцінаўна. СAЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ПРАСТОРА АНГЛІЙСКАГА І БЕЛАРУСКАГА АСАБОВАГА ІМЯ Ў СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫМ АСПЕКЦЕ // Дни науки МГЛУ: Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета, Минск, 25-26 апр. 2012 г. / МГЛУ;редкол.: Н.П. Баранова [и др.]. – Минск, 2012. – Ч. 4. – С. 254–258.
  2. Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў, і для яе характэрна аглушэнне парнага звонкага зычнага на канцы слова: James – Джеймс, Cummings – Камінс, Holmes – Холмс. М. У. КОЗЫЛЕВА ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ паводле Таболіч А. У., Вікторка Л. В. Матэрыялы да слоўніка // Роднае слова. 2001. № 4., 85
  3. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем толькі пасля галосных. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка. Паводле Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. § 15. Нескладовае ў і у складовае
  4. Няма ў артыкуле, але можна вывесці з прыведзеных прыкладаў