2 гады таму, 16 лістапада 2010 года, Беларуская Вікіпедыя адзначала дасягненне адзнакі ў 25000 артыкулаў, а сёння гэта колькасць падвоілася.

«Вікіпедыя па-беларуску» існуе з канца жніўня 2006 г., развіваецца добраахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове. За першыя 7 месяцаў свайго існавання праект стварыў больш за 3,5 тысяч артыкулаў, за мінулы год — Каля 15 тысяч.

Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў Вікіпедыі, сёння дасягае амаль 250 чалавек. За час існавання раздзела было зроблена больш за 1,3 млн правак. Цяпер кожны дзень робіцца каля тысячы правак, а ў асобныя дні гэтая лічба можа павялічвацца ў некалькі разоў.

У ноч з 15 на 16 верасня была праведзена ботазаліўка артыкулаў пра італьянскія камуны, у выніку якой раздзел абагнаў Тэлугскую Вікіпедыю і заняў 58 месца ў рэйтынгу ўсіх моўных раздзелаў, а колькасць артыкулаў перавысіла 51 000.

Перыядычныя ботазаліўкі ўжываюць большасць буйных раздзелаў Вікіпедыі. Падрыхтоўка якаснай базы, выверка назваў аб'ектаў залівання патрабуюць немалых чалавечых рэсурсаў і пэўнага тэхнічнага ўзроўню. Той факт, што Беларуская Вікіпедыя паспяхова асвоіла гэты працэс, сведчыць, што наш раздзел увайшоў у «вышэйшую лігу».