Вікіпедыя:Бот

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:Робаты)

Бот (скарот ад англ.: robot — робат) — праграма для аўтаматычных або паўаўтаматычных змен або стварэння старонак у Вікіпедыі, прызначана для выканання аднастайных і руцінных аперацый, якія нудна рабіць рукамі.

У беларускім раздзеле дазволена праца ботаў, аднак бота-уладальнікі павінны адказна падыходзіць да сваіх магчымасцей. Боты павінны трымацца пэўных правіл, апісаных ніжэй.

  • Кожны бот павінен мець асобны ўліковы запіс. Пажадана мець назву ў фармаце «ІмяУладальнікаBot». У выпадках праблем з ботам гэты ўліковы запіс можа быць заблакаваны.
  • На старонцы ўліковага запісу бота трэба ўказаць уладальніка і чым будзе займацца бот. Таксама пажадана, каб на старонцы ўдзельніка-бота быў запоўнены шаблон {{bot}}.
  • Каб бот не засмечваў сваімі праўкамі старонку Апошніх змен, яго трэба зарэгістраваць. Для рэгістрацыі бота трэба пакінуць заяўку на старонцы Вікіпедыя:Запыты на статус бота.
  • Змены ботам пажадана рабіць не вельмі часта (не часцей за раз на 5 секунд), каб не перагружаць серверы.
  • Для змен, якія здзяйсняе бот на старонцы, трэба пакідаць тлумачэнне ў радку кароткага апісання змен.

Гл. таксама правіць