Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2017

Агульнае апісанне правіць

 
Адна з сустрэч (кастрычнік 2017): абмяркоўваем будучыя віківандроўкі

Мы распачынаем серыю сустрэч для ўдзельнікаў Вікіпедыі. Сустрэчы будуць мець нефармальны характар, на якія можа прыходзіць кожны ўдзельнік Вікіпедыі незалежна ад свайго досведу, каб працаваць некалькі гадзін супольна, задаваць пытанні і вырашаць іх падчас сустрэчы.

Чаму гэта важна? Які плён прыносяць вікі-сустрэчы? правіць

Інтэграцыя супольнасці на падставе асабістага знаёмства і абмена досведам падчас жывога ўзаемадзеяння і сумеснай працы.

Задачы правіць

  • Стварэнне новых артыкулаў і выпраўленне існуючых (з супольным абмеркаваннем падчас працы)
  • Прыцягненне сталых дасведчаных удзельнікаў да афлайн-мерапрыемстваў
  • Прыцягненне ўдзельнікаў з невялікім досведам — адаптацыя

Расклад правіць

  • 29.09.2017 — сустрэча № 1 (праводзіць Svetit)
  • 13.10.2017 — сустрэча № 2 (праводзіць Ihar Dorinel)
  • 27.10.2017 — сустрэча № 3 (праводзіць Mr. Zabej) - справаздача
  • 10.11.2017 — сустрэча № 4 (праводзіць Svetit)
  • 24.11.2017 — сустрэча № 5 (праводзіць Ihar Dorinel)
  • 08.12.2017 — сустрэча № 6 (праводзіць DobryBrat)
  • 22.12.2017 — сустрэча № 7 (праводзіць Mr. Zabej)

Колькасныя вымяральнікі поспеху правіць

  • +2 чалавекі, якія дапамагаюць ладзіць сустрэчы ў наступным годзе.
  • 5 сталых вікіпедыстаў, якія наведалі сустрэчы і падзяліліся сваім досведам.

Якасныя вымяральнікі поспеху правіць

  • Пачаткоўцы навучыліся рэдагаванню Вікіпедыі.
  • Вікі-рэдактары падзяліліся досведам, «пракачалі» пачаткоўцаў у вікі-ведах.
  • Акрэслены актуальныя праблемы, якія цікавяць беларускіх вікіпедыстаў.

Рызыкі правіць

  • Невялікая колькасць удзельнікаў, каб лічыць іх патрэбы адлюстраваннем усёй супольнасці
    • Прапанаваць вынесці асобнае пытанне канкрэтнага ўдзельніка на публічнае абмеркаванне на форуме і на старонцы Юзэр-групы ў Фэйсбуку
  • Адсутнасць удзельнікаў з невялікім досведам
    • Зацікаўліваць вікі-рэдактараў з малым досведам дапамогай у вікіпедыі.
    • Запрашаць асабіста.
    • Пісаць у справаздачах пасля сустрэчы пра невялікія поспехі «пачаткоўцаў».
  • Адсутнасць сталых удзельнікаў
    • Запрашаць асабіста ці па канкрэтнаму пытанню
    • Дзяліцца вікінавінамі пра адметныя падзеі, напрыклад, пра сустрэчы вікімедыйцаў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (Wikimedia CEE Meeting).

Справаздачы правіць

Па выніках вікісустрэчы яе ўдзельнікі робяць справаздачу.

Карысныя спасылкі правіць