Вікіпедыя:Праўце смела

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:СМЕЛА)
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:СМЕЛА

Супольнасць Вікіпедыі заахвочвае сваіх удзельнікаў, дазваляе не бянтэжыцца і смела правіць, дапаўняць артыкулы. Калі ўдзельнікі выпраўляюць памылкі, правяць граматыку, арфаграфію і стыль, дапаўняюць артыкулы новымі фактамі, Вікіпедыя развіваецца хутчэй. Колькі разоў вы нешта чыталі і лавілі сябе на думцы, што было б нядрэнна паправіць вось гэта і гэта? Вікіпедыя не проста дазваляе рэдагаваць і дапаўняць артыкулы, яна менавіта для гэтага і створана. Вядома, патрабуецца карэктны і цывілізаваны падыход, але гэта працуе.

Калі хтосьці напісаў артыкул нізкай якасці або нарыхтоўку артыкула, не турбуйцеся, што ваша праўка можа камусьці не спадабацца. Праўце, каб дапоўніць і ператварыць нарыхтоўку ва ўзорны артыкул. Такая сутнасць Вікіпедыі.

Зразумела, астатнія ўдзельнікі таксама вольны рэдагаваць усё, што напісана вамі. Не прымайце гэта блізка да сэрца, прачытайце, чым Вікіпедыя не з’яўляецца. Усімі намі рухае жаданне зрабіць Вікіпедыю лепей.

…але не будзьце неразумныя правіць

Новыя ўдзельнікі часта бываюць зачараваныя адкрытасцю Вікіпедыі, і не задумваючыся апускаюцца ў яе глыбіні. Гэта вельмі добра. Аднак не варта забываць, што прынцып «праўце смела» не азначае, што трэба кідацца рабіць вялікія змяненні і выдаленні ў доўгіх артыкулах са складанай і супярэчлівай тэмай і працяглай гісторыяй правак. Акрамя таго, унясенне вялікіх змяненняў у выбраныя артыкулы, якія прызнаныя лепшымі артыкуламі за сваю дакладнасць, закончанасць і нейтральнасць, звычайна з’яўляецца дрэннай ідэяй. Таксама не трэба рэдагаваць тэкст для забавы.

Часта бывае, што тэкст артыкула, які вы бачыце, з’яўляецца вынікам працяглых і цяжкіх перамоў па ўзгадненні пазіцый бакоў, і неабдуманая праўка можа зноўку падліць алею ў агонь канфлікту. Таму, калі ў вас ёсць жаданне адрэдагаваць артыкул на спрэчную тэму, для пачатку будзе нядрэнна прачытаць артыкул ва ўсёй паўнаце, азнаёміцца з каментарыямі на старонцы размоў і паглядзець гісторыю правак, каб мець уяўленне аб тым, як артыкул набыў свой цяперашні выгляд. Таксама перад буйнымі змяненнямі ў канфліктным артыкуле, магчыма, варта выкласці свой намер на старонцы абмеркавання, суправадзіць яго тлумачэннем свайго пункту гледжання і пачакаць адказу хоць бы адзін дзень, бо удзельнікі працуюць у Вікіпедыі ў розны час і не заўсёды могуць адказаць неадкладна.

Калі пярэчанняў не было, уносьце свае змяненні і не забывайце карыстацца полем «Тлумачэнне», каб іншым удзельнікам было прасцей праглядаць гісторыю змен.

Не дазваляйце сябе адпудзіць правіць

Пераважную большасць артыкулаў можна рэдагаваць цалкам свабодна. Артыкулаў на спрэчныя тэмы не так ужо шмат, і вы лёгка іх распазнаеце. І нават калі не, пакуль у вас ёсць жаданне дыскутаваць, прынцып «праўце смела» цалкам сябе апраўдвае. Вы не будзеце першым рэдактарам спрэчнага артыкула, ды і апошнім таксама не будзеце. Апроч таго, дадаванне ў артыкул чагосьці новага вітаецца больш, чым выдаленне часткі таго, што было.

Змяненні, якія закранаюць шмат чаго правіць

Таксама з асаблівай асцярогай трэба ставіцца да рэдагавання іншых старонак, якія існуюць для падтрымання дзеяздольнасці Вікіпедыі. У гэтым выпадку падыходзіць выраз «не будзьце неабачлівымі».

Дапаўненні або выпраўленні ў катэгорыях і шаблонах Вікіпедыі могуць выклікаць значныя наступствы, бо падобныя праўкі звычайна выклікаюць змяненне зместу мноства старонак. А шаблоны Вікіпедыі могуць утрымліваць складаны код, слушнасць якога цяжка прааналізаваць на выгляд, без тэставання. Перш чым зрабіць такое маштабнае змяненне, варта добра вывучыць адпаведныя правілы і рэкамендацыі (такія як Вікіпедыя:Найменне артыкулаў, калі справа тычыцца перайменавання). Таксама ў падобных выпадках пажадана перад унясеннем змен прапанаваць іх на старонцы абмеркавання артыкула або на агульным форуме ўдзельнікаў, паколькі адкаціць змены ў такім разе будзе значна прасцей, чым выпраўляць гэтыя хібы. Тое ж адносіцца да малазначных (гл. Вікіпедыя:Малыя змены), але затое масавых змен, якія робяцца ў мностве артыкулаў.

Калі вы збіраецеся загрузіць новую выяву або іншы медыяфайл, варта ўпэўніцца, што файл з такім жа імем яшчэ адсутнічае, каб не страціць яго. Калі ж гэтак здараецца — што ж, праўце смела ў даданні апісання да раней загружанага файла. Гэта дапаможа прасцей яго адшукаць.

Непажадана рэдагаваць асабістыя старонкі іншых удзельнікаў або каментарыі, пакінутыя імі на старонках размоў. Аднак, выдаленне вандалізму заўсёды вітаецца, нават на гэтых старонках.

Гл. таксама правіць