І хто там быў.--Ohlumon (размовы) 15:56, 24 снежня 2013 (FET)

Можна спадзявацца, з гэтага з'явіцца імпульс да сур'ёзнага даследавання тэматыкі, калі беларускія гісторыкі далучацца, гэта будзе і наш год. --Максім Л. (размовы) 20:17, 24 снежня 2013 (FET)
Па-мойму, апроч ідэалогій заходнерусізму і ўсходнепаланізму, з'явілася яшчэ і ідэалогія паўднёвалетувізму. Гадоў праз 50 пачуем пра вялікага літоўскага паэта Йонаса Купаласа, які жыў у Вільні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:48, 24 снежня 2013 (FET)

Каб у БелЭн ня смяяліся

правіць

Удзельнік Kelainoss, які з'явіўся 3 дні таму, за гэтыя 3 дні выдаў каля 40 артыкулаў пра беларускіх габрэяў. Яно б і добра, хоць артыкулы вельмі куртатыя, але мне здаецца, што гэта копівіо з Беларускай энцыклапедыі ў 18-ці тт. Няма пад рукой праверыць.--Ohlumon (размовы) 19:40, 18 снежня 2013 (FET)

Гэты ўдзельнік падае трывіяльную інфармацыю, часам трохі скарачае. --Rymchonak (размовы) 19:45, 18 снежня 2013 (FET)
Паглядзеў артыкул Іосіф Лазаравіч Саснавік. Калі дадаць 3 даты і спіс апублікаваных работ, то будзе па БелЭн. Але сапраўды, інфармацыя трывіяльная і ў сеціве амаль нічога больш не знаходзіцца.--VladimirZhV (размовы) 20:20, 18 снежня 2013 (FET)

Вікісустрэча

правіць

Чаму б нам не сустрэцца, да Новага году, мабыць у суботу ці нядзелю (14-15 або 21-22). У каго якія магчымасці па датах? З месцам, думаю, праблемы не будзе. --Максім Л. (размовы) 00:55, 8 снежня 2013 (FET)

Буду вельмі старацца прыйсці. З датай мне неважна, з часам таксама.--Хомелка (размовы) 01:34, 8 снежня 2013 (FET)
14 снежня - не атрымаецца. 15, 21, 22 - с задавальненнем.--Da voli (размовы) 23:36, 9 снежня 2013 (FET)
Добра, давайце, мо папярэдне дамовімся пра 21-е снежня? Будзе час спланаваць, мо, яшчэ каму з удзельнікаў. --Максім Л. (размовы) 11:02, 10 снежня 2013 (FET)
Давайце на 21-е. Народ! далучайцеся, ну што вы саромеецеся, мы ўсім будзем рады.--Хомелка (размовы) 14:30, 10 снежня 2013 (FET)
Калі зоркі сойдуцца, на пару гадзін завітаю. — Wizardist г 04:14, 14 снежня 2013 (FET)

Дамовіліся на 22 снежня ў 13-00. Адрас К. Маркса, 10, гэта кафэшка. Мой тэлефон для сувязі МЭТЭСЭ 29 5098887 Вольга. Калі ласка, не саромейцеся далучацца. Мы чакаем абсалютна ўсіх.--Хомелка (размовы) 10:30, 17 снежня 2013 (FET)

Удакладню, гэта ядальня "Планета Піца", будынак больш вядомы як Дом шахмат. --Максім Л. (размовы) 23:30, 17 снежня 2013 (FET)
Шкада, што не 21-га. Не атрымаецца. — Wizardist г 00:01, 18 снежня 2013 (FET)

Праўкі 5.12.2013 з 15:00 да 17:00

правіць

Калегі, сёння прыкладна з 15:00 да 17:00 будзе вікі-блок на канферэнцыі бібліятэкараў, мабыць яны будуць правіць, калі ласка, пастаўцеся да гэтых правак спакойны :) Калі будуць там нейкія праблемы, сёння да вечара ўсё вырашу. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 13:25, 5 снежня 2013 (FET)

Выдатныя артыкулы

правіць

Шаноўнае спадарства, калі ласка, не забывайце галасаваць на старонцы абрання выдатных артыкулаў. Там ужо назбіралася выдатных артыкулаў, якія чакаюць вашых галасоў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:53, 4 снежня 2013 (FET)

Неадназначнасці-прозвішчы

правіць

Зараз масава ствараюцца старонкі-неадназначнасці па прозвішчах. Гэта канешне добра, але варта звярнуць увагу на тое, што стронка-неадназначнась Агінскі змяшчае толькі прадстаўнікоў роду Агінскіх, таму ў неадназначнасці было б някепска даць спасылку на гэты род (напрыклад, як гэта зроблена ў рускай Вікіпедыі). Тое ж самае датычыцца іншых прозвішчаў, напрыклад Аскерка. А вось неадназначнасць Тышкевіч не дае магчымасці вызначыць, якія Тышкевічы належалі магнацкаму роду Тышкевічаў, а якія не. Трэба неяк выправіць сітуацыю.--Artsiom91 (размовы) 17:21, 4 снежня 2013 (FET)

Праўце смела :).--Хомелка (размовы) 17:29, 4 снежня 2013 (FET)
Вядома, выпраўлю. Але на маю думку неадназначнасці кшталту Агінскі ўвогуле не варта ствараць.--Artsiom91 (размовы) 17:47, 4 снежня 2013 (FET)

Чарговы арфаграфічны лікбез

правіць

Тэма: Правапіс назоўнікаў мужчынскага роду з -а, -я ў канцы

Цытую:

Назоўнікі з націскам на аснове ў давальным і месным склонах ужываюцца з канчаткамі -у (-ю), як назоўнікі 2-га скланення: дзядулю, Янку, Пецю

Назоўнікі з націскам на канчатку ўжываюцца з канчаткамі -е, -і, як назоўнікі 1-га скланення: старшыне, Кузьме, старшыні.

У творным склоне назоўнікі з націскам на аснове ўжываюцца з канчаткамі 2-га скланення - ам, -ем: ваяводам, старастам, дзядулем, Пецем; з націскам на канчатку - з канчаткамі 1-га скланення -ой (-ою), старшынёй (-ёю).

скан падручніка

Я да чаго - напрыклад, Баракам АбамАЙ у нас напісана было напісана памылкова. Запішыце сабе і пішыце правільна, калі ласка: цікаўлюся... Я. Купалам, П. Броўкам, Б. Абамам, М. Кедышкам, Папам Рымскім, сваім татам...--Хомелка (размовы) 12:04, 4 снежня 2013 (FET)

Калі я вучыўся ў школе, то вучылі: стаў старшынём таварыства / стала старшынёй таварыства. Канчатак -ём/-ёй тычылася роду (м/ж). А зараз ужо так?))--Pracar (размовы) 18:58, 4 снежня 2013 (FET)
Цікава, калі гэта было (старшынЁМ) :) Напэўна, вельмі даўно, не пазней 1960-х! А Янку Купалу я напісаў бы, хутчэй за ўсё, з памылкай.--VladimirZhV (размовы) 19:35, 4 снежня 2013 (FET)
Вельмі не люблю павучаць таму, што сама няпэўна ведаю, таму спецыяльна скан знайшла :).--Хомелка (размовы) 20:39, 4 снежня 2013 (FET)

Не артыкулы

правіць

Не вельмі прыемна натыкацца на артыкулы ў адзін радок. Напрыклад, Культурныя каштоўнасці. Заклікаю звярнуць увагу на падобныя.--VladimirZhV (размовы) 18:20, 1 снежня 2013 (FET)

Памятаю, я не так даўно рабіла заўвагу аднаму ўдзельніку, каб стабаў двухрадковых не пісаў, нешта ніхто не падтрымаў. А так у нас наогул вельмі мала займаецца народ масавай дапрацоўкай таго, што напісалі даўно і/ці іншыя. І гэта дрэнна. Калі хто хоча павялічыць аб'ёмы, то ў дапамогу гэты спіс.--Хомелка (размовы) 20:01, 1 снежня 2013 (FET)

Destruktyŭnaja dziejnasć udzielnika Pracar

правіць

Zviartajusia z prosbaj da administrataraŭ i vikisupolnasci Vikipiedyi zareahavać i spynić destruktyŭnuju dziejnasć karystalnika Pracar, jaki parušaje praviły Vikipiedyi. U artykule Polskaje tavarystva «Asvieta» ŭ Minsku jon adkaciŭ vialiki abjom majoj pracy - zmiest za spasyłkami na krynicy. Heta maštabny vandalizm, maja praca była zniščana. Kali ŭdzielnik Vikipiedyi maje zaŭvahi na zmiestu artykuła, jon pavinien heta vykazać u abmierkavanni. Rašuča žadaju pašany majoj pracy, viartannia jae vynikaŭ u artykuł, spyniennia vandalnaj dziejnasci i abmierkavannia temy ŭ diskusyi. Pa druhoje, udzielnik Pracar nieadnarazova pravodziŭ vajny pravak, jak naprykład tut: Adam Lisoŭski, dzie adkatvaŭ maje zmieny biez abhruntavannia pryčynaŭ. Prašu jaho vyedukavać, što jon abaviazany takija spravy abmiarkoŭvać, a nie vydalać. Pikam nahłasci zjaŭlajecca toje, što jon adkidvaje maje paviedamlenni, jakija ja jamu napisaŭ na jaho staroncy razmovaŭ. Jon nie tolki admoviŭsia ad razmovy, ale prama pajšoŭ skardzicca administrataram. Heta parušennie praviły, što niazhodnasci treba spačatku sprabavać vyrašyć nieparsrjednia z udzielnikam, z jakim josć sprečka, vykazać pazicyju hatovasci na kampramis, a tolki pazniej zviartacca za dapamohaj vyžej. Tomasz Bladyniec (razmovy) 14:25, 28 listapada 2013 (CET)

Niavyznačanyja vyrazy ŭ artykule Hienrych Haj

правіць

Spadarstva, u artykule Hienrych Haj znachodzicca fraza: Pryznajecca polskim i biełaruskim architektaram zhodna z układam u horadabudaŭnictva hetych krain. Hetaja fraza niazhodnaja z praviłam Wikipiedyi: Pazbiahajcie niavyznačanych vyrazaŭ. Nie treba karystacca zvarotami šmat chto ličyć…, pryznajecca…, ihd. Treba napisać dakładna, chto i dzie tak ličyć, napisać krynicu. U hetym vypadku − treba napisać, chto dakładna pryznaje Hienrycha Haja biełaruskim architektoram i dadać spasyłku na aŭtara hetaha mierkavannia. U inšym vypadku fraza zjaŭlajecca vynikam ułasnych dasledavanniaŭ. Prośba dadać krynicu staić u artykule ŭžo miesiac. Kali ŭmovy nie buduć vypoŭnienyja, fraza jakaja parušaje praviły Wikipiedyi budzie vydalena. Z pavahaj - biełaruski vikiredaktar Tomasz Bladyniec (razmovy) 01:26, 23 listapada 2013 (CET)

Прапановы вікіпедыстам

правіць

Прывет,

Маю некалькі навінаў. Магчыма вікіпедысты зацікавяцца.

  1. Гэтай восенню Фаланстэр falanster.by плотна супрацоўнічае з бібліятэкай. Учора ладзілі там Drupal-дзень, для шкаляроў. Дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага пацвердзіла цікавасць працягваць узаемадзеянне. Таму можна ім тэлефанаваць, калі ўзнікне жаданне рабіць вікі-сустрэчы.
  2. Яны (з біліятэкі вышэй) запыталі ці цікава каму з Вікіпедыі зладзіць вікі-майстарклас для бібліятэкараў. У іх будзе канфэренцыя, з'едуцца бібліятэкары з усёй Беларусі. Для мерапрыемтсва патрэбна некалькі чалавек. Прыблізны сцэнар: тэорыя 30 хвілін практыка 60-90 хвілін. Дата 5 снежня, каля 14:00. Адказ пра удзел/не удзел трэба даць у гэты панядзелак да абеду.--Mr. Zabej (размовы) 21:48, 16 лістапада 2013 (FET)

Прашу дапамагчы з выпраўленнем памылак

правіць

Спадарства, артыкул List of popes з ангельскае Вікіпедыі звязаны ПАМЫЛКОВА з артыкулам Папа Рымскі нашай Вікіпедыі. Прашу выправіць гэту недарэчнасць і звязаць артыкул Папа Рымскі з артыкулам Pope, а артыкул List of popes мае быць звязаны з артыкулам Спіс Папаў Рымскіх паводле часу іх пантыфікату. Нажаль, сам я не ўмею рабіць гэта. Дзякую за дапамогу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:35, 15 лістапада 2013 (FET)

Каб даць спасылку на артыкул у іншым раздзеле, пішыце, напрыклад, [[:en:List of popes]]
У артыкуле Расія сустрэў шаблон "Краіны Азіі" і ўбачыў там Палесціну ў спісе няпрызнаных дзяржаў. Я не помню канкрэтны нумар рэзалюцыі ААН, але помню, што на пачатку гэтага года статус Палесціны павысіўся такім чынам, што Беларусь пачала нанасіць яе на свае мапы і цалкам прызнала яе незалежнасць, калі я, канечне, не памыляюся. То бок, калі ўсё слушна я сказаў, Палесціна для Беларусі ніяк не можа быць няпрызнанай дзяржавай. Хаця я магу і памыляцца.
Прашу дапамагчы разабрацца і выправіць памылку ў шаблоне, калі Палесціна ўсё ж для нас незалежная. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:16, 17 лістапада 2013 (FET)
Не нейтральна. Якім чынам Беларусь de jure прызнала незалежнасць Палесціну? ААН толькі дала Палесціне статус дзяржавы-назіральніка. Мапы тут зусім ніякага ўплыву не маюць. Пытанні падобнага кшталту лепш уздымаць у абмеркаванні адпаведных шаблонаў і артыкулаў. Некаторыя ўдзельнікі могуць адсочваць іх асобна і аператыўна далучацца да дыскусіі. — Wizardist г 03:35, 18 лістапада 2013 (FET)
А прычым тут статус Палесціны ў ААН? Беларусь — член ААН, аднак вызначае каго і як прызнаваць сама. Той жа статус назіральніка мае і Ватыкан. ААН прызнае Палесціну як дзяржаву ў перспектыве 1. Frantishak (размовы) 07:49, 20 лістапада 2013 (FET)
Спасылку можна знайсці ў гэтым артыкуле ru:Международно-правовой статус Государства Палестина. Атрымліваецца, што Беларусь атрымала ў спадчыну прызнанне незалежнасці ад БССР. Да таго ж у нас дзейнічае амбасада Дзяржавы Палесціна (на вуліцы Олешава, па-мойму). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:24, 18 лістапада 2013 (FET)
Абсалютна верна. РБ прызнае Палесціну як дзяржаву з часоў БССР, пашпарт Палесціны заўсёды прызнаваўся, а прадстаўнік Палесціны мае статус пасла. Frantishak (размовы) 07:27, 20 лістапада 2013 (FET)
Чаховіч Уладзіслаў ніжэй папулярна растлумачыў, што такое «не нейтральна». Думаю, што праблема вычарпаная. — Wizardist г 09:27, 20 лістапада 2013 (FET)
А пры чым тут мы? Калі дзяржава не прызнана сусветнай супольнасцю, то прызнанне яе Беларуссю не робіць яе прызнанай. Мы не Энцыклапедыя Беларусі, а энцыклапедыя на беларускай мове - чамусьці ўсе пра гэта забываюцца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:53, 20 лістапада 2013 (FET)
Удакладніце, што называеце сусветнай супольнасцю? Frantishak (размовы) 09:36, 20 лістапада 2013 (FET)
Статус дзяржавы-сябра ААН — гэта і ёсць прызнанне міжнароднай супольнасці. — Wizardist г 15:41, 20 лістапада 2013 (FET)
Такім чынам, Ватыкан або Швейцарыя - непрызнаныя дзяржавы? Frantishak (размовы) 22:44, 20 лістапада 2013 (FET)
Панове, 99% людзей, якія будуць чытаць Вікіпедыю беларускаю моваю -- беларусы. Вядома, ім будзе цікавы найперш беларускі погляд на рэчы. Апроч таго, на "непрызнаную дзяржаву" Палесціна ну ніяк не падобная. Максімум -- "часткова прызнаная". Таму шаблон так ці інакш мае быць зменены. П.С. Як беларуская энцыклапедыя, мы мусім падаваць беларускі погляд на рэчы. Інакш трэба перапісаць усе артыкулы пра ВАВ на нейтральныя (бо так яны падаюць інфармацыю толькі з пункту гледжання БССР). Да таго ж нагадваю пра Рэзалюцыю ААН 1940-нейкага году аб стварэнні 2 незалежных дзяржаў -- Ізраіля і Палесціны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:47, 20 лістапада 2013 (FET)
Па-першае, статыстыка выразна паказвае, што беларусы складаюць толькі 53.1% чытачоў нашага раздзелу. Але гэта ў любым выпадку неважна, бо Вікіпедыя - гэта, як вам кажуць, беларускамоўная, а не беларуская энцыклапедыя. Што тычыцца артыкулаў пра ВАВ і іх перапісвання, то менавіта гэта і трэба зрабіць у ва ўсех аднабокіх і ненейтральных артыкулах, у тым ліку і ў гэтых, але не ўсё адразу. Нейтральны пункт гледжання і прапарцыянальная падача ўсіх поглядаў на рэчы прапісана ў самых галоўных і важных правілах Вікіпедыі і мы павінны іх выконваць. Я падкрэслю, што дадаваць у артыкул, напрыклад, канюшына звесткі пра яго плошчы ў Беларусі - ненейтральна (але калі расліна больш нідзе не вырошчваецца, або даюцца прапарцыянальныя звесткі пра плошчы па ўсім свеце - то нармальна), дадаваць у раздзел "Гл. таксама" любога артыкулу пра рыбу/птушку/расліну спасылку на Спіс рыб/птушак/раслін Беларусі ненейтральна, але ў нас падобнае робіцца - і гэта дрэнна, вельмі дрэнна. Тым не меньш выхадам з'яўляецца не выдаленне падобнай інфармацыі масава і ботам, а даданне больш агульнай інфармацыі для нейтралізацыі перакосаў.--Хомелка (размовы) 20:14, 20 лістапада 2013 (FET)
Я падкрэслю, што дадаваць у артыкул, напрыклад, канюшына звесткі пра яго плошчы ў Беларусі - ненейтральна - Проста пакажыце для прыкладу Вікіпедыю за межамі англамоўнай, якая так не робіць? — Frantishak (размовы) 22:56, 20 лістапада 2013 (FET)
Для "беларускага погляду на рэчы" можаце стварыць арт. Беларуска-палесцінскія адносіны. Мне вось не зразумела, чаму некаторым удзельнікам так склада ўцяміць, што Беларуская Вікіпедыя не энцыклапедыя пра Беларусь, не энцыклапедыя для беларусаў, а проста энцыклапедыя на беларускай мове. Вы зараз прапануеце зрабіць з універсальнай энцыклапедыі местачковы даведнік, што далей? Можа акрэслім межы Беларусі і з "беларускага погляду на рэчы" далучым да яе Вільню, Смаленск і Беласток, а пра тых, хто адвяргаў існаванне беларусаў і беларускай мовы забаронім ствараць артыкулы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:43, 20 лістапада 2013 (FET)
Прашу прабачэння, але не бачу ніякай сувязі ў першым і апошнім сказах. Прычым тут улік спецыфікі беларускамоўнай аўдыторыі і аднабаковы пераказ некаторых ідэй? Frantishak (размовы) 22:56, 20 лістапада 2013 (FET)

Прашу дапамогі

правіць

Сутнасць спрэчкі ў тым, што Элеазар, аб'явіўшы вайну беларускай свабодзе панарамы, вычытаў недзе, што і паштовыя маркі Беларусі таксама ахоўваюцца АП, што не так. Але маёй англійскай не хапае супраць яго ўпартасці. Дапамажыце, а?---Хамелка/ разм. 16:31, 15 лістапада 2013 (FET)

Як менавіта дапамагчы? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:35, 15 лістапада 2013 (FET)
Паадстойваць па спасылцы праўду на англійскай мове :). Там за мяне з рувікі гарныя парабкі ўжо заступіліся. Спадзяюся, гэтага хопіць.---Хамелка/ разм. 00:16, 16 лістапада 2013 (FET)
Я зараз пачытаў: там больш чым абгрунтавана Вы адказалі. Хіба што спасылку на сайт дадаць прамую засталося, але я яе не ведаюю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:26, 16 лістапада 2013 (FET)
А можна падрабязней пра свабоду панарамы з НБібліятэкай. Я нешта не знайшоў ніякіх юрыдычных абмежаванняў у распаўсюджванні выявы. Frantishak (размовы) 08:54, 20 лістапада 2013 (FET)
Нацбібліятэка як твор мастацтва (архітэктурны) — такі ж аб’ект аўтарскага права, як і літаратурны твор або карціна. Розніца толькі ў тым, што ў некаторых краінах капіяванне, рэпрадукцыя і г. д. дазваляецца да аб’ёмных твораў (скульптур, будынкаў і т. п.), якія знаходзяцца ў месцах, даступных шырокай публіцы. Гэта завецца свабодай панарамы (англ.: freedom of panorama). У Беларусі такой штукі няма, таму вось такія граблі і матыгі. Гэта не адносіцца да твораў, якія не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права (у Беларусі — грашовыя знакі, дзяржаўныя сімвалы і, дзякуючы юрыдычным хітрыкам, паштовыя маркі ў тым ліку). — Wizardist г 09:23, 20 лістапада 2013 (FET)
Што такое свабода панарамы, я ведаю. Я не разумею, якім чынам яна адносіцца да архітэктурных будынкаў Беларусі, калі ў нас няма такога тэрміну? Дакладней, няма закона, што абмяжоўвае камерцыйнае выкарыстанне выяў. Вось канкрэтны закон. Frantishak (размовы) 09:41, 20 лістапада 2013 (FET)
Артыкул 32, частка 7. Перачытайце сваю рэпліку і адказ будзе відавочным. — Wizardist г 12:51, 20 лістапада 2013 (FET)
З закону

Объектами авторского права являются ... произведения архитектуры, градостроительства и садово-паркового искусства

г. зн. што без дазволу архітэктараў і іншых нельга фатаграфаваць і здымаць на відэа аб'екты, якія яшчэ не выйшлі ў грамадскі набытак. Фактычна, па нашаму закону, расійскія кінарэжысёры, якія здымаюць натуру ў Мінску, павінны плаціць адступныя нашым архітэктарам.--Хомелка (размовы) 11:50, 20 лістапада 2013 (FET)

А тачней -

произведения архитектуры, градостроительства и садово-паркового искусства, в том числе в виде проектов, чертежей, изображений и макетов - дак тады ничога-ничога немагчыма ставiць? Ну и што ж за артыкулы будуць? Пра мастакоў, архiтэктуру, гарады... I зрысаваць нельга - малюнак твой, а твор Шагала.--Ohlumon (размовы) 13:49, 20 лістапада 2013 (FET)

dura lex sed lex. Трэба чакаць, пакуль творы перайдуць у грамадскі набытак, дамаўляцца з аўтарамі на добрасумленнае выкарыстанне і працаваць над зменамі ў законе.--Хомелка (размовы) 20:17, 20 лістапада 2013 (FET)
Ну, мае аўтары ўжо далёка, а іх нашчадкі... у грамадскі набытак творы пераходзяць чераз 70 гадоў пасля канчыны. I то, калi аўтар не быў на вайне. Памятаю, як мілыя сёстры Вярцінскія злупілі за татын вершык, апублікаваны без іх дазволу, $ 1000. Аб дачцэ Ісакоўскага, у якога "ворогi спалiлi родную хату", я нават казаць не буду.--Ohlumon (размовы) 23:45, 20 лістапада 2013 (FET)
У Беларусі праз 50 гадоў пасля смерці.--Хомелка (размовы) 08:51, 21 лістапада 2013 (FET)
  • Мяне пытанне турбуе яшчэ і з-за маёй дзейнасці па-за межамі Вікіпедыі. Таму свае наступныя разважанні спярша ўдакладніў у юрыста. Вось вынік:

Адкажу спачатку для Хомелкі. Наяўнасць аўтарскага права на пэўны аб'ект аўтаматычна не значыць забарону на выкарыстанне яго выяў і тым больш на атрыманне ўзнагароды за карыстанне аб'ектам пасля яго выхаду ў свет. Інакш дызайнеры вокладак спустошылі бы кішэні кнігавыдаўцоў. Але бліжэй да тэмы. Архітэктар робіць праект звычайна ў межах якой-небудзь установы або па кантракту, атрымоўвае грошы за выкананую працу, застаецца копірайтэрам, але арт. 17.2: "Исключительное право на служебное произведение с момента его создания переходит к нанимателю, если иное не предусмотрено договором между ним и автором." і 17.4: "Автор служебного произведения не вправе препятствовать его обнародованию нанимателем, а также реализовать принадлежащее ему право на отзыв." Карацей кажучы, рэжысёры не вінны ніякім архітэктарам. Хаця архітэктары могуць патрабаваць, каб узгадвалі іх імёны. Але і гэтага, на самой справе, не могуць ;). Гл. ніжэй.

Пяройдзем да злапомных выяў Нацыянальнай Бібліятэкі. Арт. 32.7 (дзякуй Wizardistу за канкрэтную падказку): "Фотографическое произведение, произведения архитектуры, изобразительного искусства могут быть воспроизведены, переданы в эфир или по кабелю, а также сообщены для всеобщего сведения иным образом в случае, если такие произведения постоянно находятся в месте, открытом для свободного посещения. При этом изображение таких произведений не должно являться основным объектом воспроизведения, передачи в эфир, передачи по кабелю или иного сообщения для всеобщего сведения, а также не должно использоваться в коммерческих целях." Такім чынам, мы быццам бы не можам "воспроізводіть" НБ (хаця ці ёсць фатаздымак менавіта "воспроізведеніем" архітэктурнага аб'екта - ужо падстава сумнявацца, але гэта маё сумненне). Аднак згодна гэтаму пункту фатаздымак птушкі ці святочнага мерапрыемства на фоне НБ - ужо не парушэнне. У рэчаіснасці, яшчэ прасцей. Дастаткова пераназваць файл або даць тлумачэнне "Выгляд горада Мінска ў раёне НБ" замест "Нацыянальная Бібліятэка Беларусі". Болей за тое, калі там толькі бібліятэка, то напішыце "Стыль хай-так-атрымалася (я проста не ведаю, як правільна стыль называецца) у сучаснай архітэктуры Беларусі", бо стыль не належыць аўтару твора. Арт 7.2: "Авторское право не распространяется на собственно идеи, методы, процессы, системы, способы, концепции, принципы, открытия, факты, даже если они выражены, отображены, объяснены или воплощены в произведении". Юрыст удакладніў, што аўтар твору мае права аспрэчыць факт таго, што яго твор перастаў быць асноўным. У такім разе ладзіцца судовая або папярэдняя экспертыза. Калі яна прызнае, што праўда за аўтарам, то "воспроізведеніе" ў выглядзе выявы выдаляецца. Панесці адказнасць за яе выкарыстанне да правядзення экспертызы фактычна не магчыма, менавіта з-за спрэчнасці. - Frantishak (размовы) 00:46, 21 лістапада 2013 (FET)

Паколькі па-за межамі Вікіпедыі я з гэтым не сутыкаюся, то "як спецыяліст" у правапрымяняльнай практыцы менавіта тут адкажу вам, паважаны Frantishak. Зразумела, я ўтрыравала наконт віннасці архітэктарам, мелася на ўвазе праваўладальнікам. Што тычыцца Вікіпедыі. Усё ўпіраецца ў радок "а также не должно использоваться в коммерческих целях". Ліцэнзія Вікісховішча дазваляе ЎСЕ выявы з яго выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах, калі астатнія ўмовы ліцэнзіі выконваюцца. Такім чынам, гэтай дзюрачкай у законе мы можам скарыстацца ў пэўным раздзеле, напрыклад, у нашым. (Для гэтага спецыяльна распрацаваны ВП:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання). Але Вікісховішча выдаляе такія фота на раз-два. Асабіста я ўжо загружала неяк "фантан з НБ на далёкім плане", выдалілі са свістам. Магчыма, нават верагодна, што ў судзе гэта выява прайла б лёгка, але на тое і жорсткія правілы Сховішча, каб да суда не даводзіць, вось чаму там не цырымоняцца. І калі хочацца даказаць камусьці, то гэта не мне, бо я там нават да выдалення не выстаўляю, а туды і поспехаў вам :).--Хомелка (размовы) 08:51, 21 лістапада 2013 (FET)
Хомелка, гэта не радок, а частка сказу. Таму чытаецца разам з папярэднім. Мы не можам выкарыстоўваць выявы новых будынкаў для шырокай аўдыторыі, а таксама ў камерцыйных мэтах, калі толькі не прытрымліваемся вышэй апісаных мною працэдур з вылучэннем архітэктурнага твору з пункта "асноўны". А наогул не блага было б паразмаўляць з іншымі Вікіпедыямі і звярнуцца да фонда з прапановай дазволіць карыстацца ліцэнзіямі для адукацыйных і іншых, а не камерцыйных мэт. Гэта вырашыла бы ўсе пытанні, і не толькі для нас. Frantishak (размовы) 13:38, 21 лістапада 2013 (FET)
Як я бачу, у гэтым сказе некамерцыйнае выкарыстанне з'яўляецца абавязковай умовай падобнага выкарыстання. У любым выніку, адміны Сховішча таксама прытрымліваюцца такога пункту гледжання, незалежна ад мяне. Што тычыцца звяртання да Фонда, то асабіста я не супраць, але сама і брацца не буду, бо адчуваю, што метапедыйная праца зацягнула мяне ў багну, лепш я артыкул-другі напішу ці парэдагую.--Хомелка (размовы) 14:08, 21 лістапада 2013 (FET)
Законы пішуцца асаблівай юрыдычнай мовай, якая, калі не ведаць, як яе чытаць, можа ўвесці ў падман. Па сутнасці маем два патрабаванні:
  • «изображение таких произведений не должно являться основным объектом воспроизведения» (вылучана «воспроизведения» — чытайце артыкул 4, у якім даецца тлумачэнне: «изготовление, в том числе тиражирование, одного или более экземпляра объекта авторского права или смежных прав в любой объективной форме (в том числе отличной от формы, в которой существует оригинал), включая постоянное или временное хранение в цифровой или иной объективной форме в электронном средстве или на другом материальном носителе»); фотаздымак і яго ўтрыманне ў Вікісховішчы, Вікіпедыі ці іншым месцы падпадае пад тэрмін «воспроизведение».
  • «не должно использоваться в коммерческих целях» — тут усё зразумела.
Гэтыя патрабаванні падзеленыя саюзам «также» (таксама), што сведчыць пра раўнавагу паміж патрабаваннямі. Што да вашай прапановы змяніць подпіс да здымка, то гэта не мае ніякага сэнсу, бо аб’ектам аўтарскага права з’яўляецца сам твор (першасна — будынак Нацыянальнай бібліятэкі, другасна — фотаздымак, які з’яўляецца), а кантэкст (у нашым выпадку — подпіс) ніяк не ўплывае на статус аўтарскага права. Кантэкст дарэчны хіба што ў дэманстрацыі выяў геніталіяў (напр., у адукацыйных мэтах — у падручніках і агульных або спецыялізаваных энцыклапедыях). — Wizardist г 00:45, 22 лістапада 2013 (FET)
Звяртанне ў Фонд нічога не зробіць бо: а) нельга зрабіць выключэнне толькі для адной юрысдыкцыі, не зрабіўшы для іншых; б) гэта рэальная пагроза судовых позваў для Фонду, таму гэтага не будзе — адзінае выйсце — імплементацыя прынцыпаў «свабоды панарамы». Вам быў прапанаваны дзейны ўхвалены Фондам шлях выкарыстання падобных здымкаў у Вікіпедыі — добрасумленнае выкарыстанне. Прапаную скарыстацца ім сёння ж. — Wizardist г 00:49, 22 лістапада 2013 (FET)
Ці з'яўляецца "также" звязкай раўнаважных сцверджанняў або пералічэннем, я канчаткова высветлю заўтра з адным з суаўтараў закона (яго погляд). Пакуль па факту, пералічэнне, бо сцверджанні павінны займаць сказ. Як не дзіва, але ў судах падобныя гульні са сказамі праходзяць. Публікацыя архітэктурнага будынка як аб'екта аўтарскага права, "если такие произведения постоянно находятся в месте, открытом для свободного посещения" магчыма, але "при этом изображение таких произведений не должно являться основным объектом воспроизведения". Асноўны або не асноўны, і вызначаецца ў тым ліку подпісам (назвай), калі толькі суд не сцвердзіць зваротнае. Што тычыцца адукацыйных мэт, то арт. 36.1 беларускага закона: "Правомерно обнародованные произведения могут быть использованы с обязательным указанием автора произведения и источника заимствования в качестве иллюстраций в изданиях, радио- и телепередачах, звуко- и видеозаписях образовательного характера в объеме, оправданном образовательной целью". Зварот у фонд сапраўды канкрэтна нічога не дасць, калі а) гэта будзе 1 або 2 Вікіпедыі; 2) фонд не зменіць палітыку публікацыі медыяфайлаў для як мага болей шырокага карыстання; 3) гэта не адпавядае патрабаванням амерыканскага заканадаўства. Але ў любым выпадку абмяркоўваць можна. Прычым, любыя абмеркаванні ў дадзеным кантэксце і вядуцца для таго, каб захоўвалася добрасумленнасць. Frantishak (размовы) 22:21, 22 лістапада 2013 (FET)
Усё ж Wizardist правы. "Также" - звязка раўнаважных сцверджанняў. Frantishak (размовы) 03:10, 24 лістапада 2013 (FET)

Хамелка, а выявы са старым будынкам НБ таксама былі выдалены? Frantishak (размовы) 21:28, 24 лістапада 2013 (FET)

Frantishak, наколькі я памятаю, там з такім была толькі адна паштовая марка. Яе пакінулі, як выключэнне з закону. А так фота будынку таксама яшчэ не ў грамадскім набытку.--Хомелка (размовы) 01:45, 25 лістапада 2013 (FET)
 
Сувязь відэа з удзельнікамі майстэр класа ў Мінску
 
Працуем

10 лістапада 2013 года ў Вільні прайшоў чарговы майстэр клас з сэрыі Дзень беларускай Вікіпедыі. Ён прахадзіў у гадзіны 10−17 у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ). Удзельнічала ў ім 10 чалавек, з якіх 6 раней не правіла Вікіпедыі. Арганізатарамі былі: Уладзіслаў Гурыновіч з арганізацыі СтудАлянс, Анатоль Міхнавец з актыўнай у Польшчы арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць і польскі вікірэдактар Томаш Блядынец. ЕГУ сфінансаваў праезд і начлег арганізатараў, а таксама харчаванне ўсіх удзельнікаў. Пасярод прысутных былі: дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Літве і сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведар Нюнька, а таксама беларускі моладзевы дзеяч і журналіст Франак Вячорка. Да ўдзелу і дапамогі ў вядзенні заняткаў былі запрошаныя вікірэдактары з беларускай Вікіпедыі афіцыйным правапісам, але ніхто з іх не прыехаў. У часе заняткаў рэдагаваліся артыкулы:

Аіфцыйным правапісам

правіць

Тарашкевіцай

правіць

У той сам час прахадзіла лекцыя Вікіпедыі ў Мінску зарганізавана групай Фаланстэр. Напрыканцы ўдзельнікі абодбу мерапрыемстваў звязаліся праз відэа.

Адгукі СМІ:

Публікуем фінансавую справаздачу Дня беларускай Вікіпэдыі ў Вільні. Агульная сума выдаткаў склала 593 літы (171 эўра), зь якой 193 літы пайшлі на харчаваньне ўдзельнікаў мерапрыемства і 400 літаў на аплату квіткоў зь Менску да Вільні й назад і з Варшавы да Вільні й назад некаторым з удзельнікаў. Арганізатары не атрымалі аніякіх фінансавых узнагародаў. Шчыра дзякуем Студэнцкай службе Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту за фінансаваньне праекту.

Пераклад улётак і іншых друкаваных матэрыялаў для прамоцыі беларускай Вікіпедыі

правіць

Шаноўнае спадарства, Таварыства Вікімедыя Польшча гатовае бязплатна раздрукаваць і перадаць нашым беларускім сябрам прамоцыйныя матэрыялы Вікіпедыі па-беларуску. Шукаю ахвотных, хто прыгожа перакладзе улёткі:

Калі пераклад будзе гатовы, Вікімедыя Польшча падрыхтуе каля пол тысяч такіх улётак, з якіх частку затрымаю для нас на нашыя майстэр-класы, а астатнія перададзем Вам. Запрашаю! Томаш Блядынец (размовы) 19:39, 12 лістапада 2013 (FET)

Улёткі -- гэта налепкі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:49, 12 лістапада 2013 (FET)
Улёткі - гэта руск.: листовки - маленькія лісцікі з графічна-тэкставай інфармацыяй---Хамелка/ разм. 19:55, 12 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй вялікі! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:00, 12 лістапада 2013 (FET)
Улёткі гэта наогул па-польску, па-беларуску -- лістоўкі, у мінулым годзе С. Запрудскі чытаў лекцыю наконт падобных словаў, здаецца яна і надрукавана таксама. --Максім Л. (размовы) 11:07, 14 лістапада 2013 (FET)
Ну цяпер жа тэндэнцыя на "тое, чаго няма ў расейскай" знаходзіцца ў звышпапулярных пазіцыях сярод беларускай моладзі... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:13, 14 лістапада 2013 (FET)
Другі файл ужо перакладзены тарашкевіцкай Вікіпедыяй і так ён будзе раздрукаваны. Чакаю перакладу першага. Томаш Блядынец (размовы) 21:45, 14 лістапада 2013 (FET)
А дзе перакладаць? Каб можна было без праблем карыстацца, пераклаў бы акадэмічным правапісам. --Максім Л. (размовы) 13:48, 20 лістапада 2013 (FET)
Сцінце калі ласка ў Commons, а калі не ведаеце куды, дашліце мяне, я выкладу. Перш за ўсё патребен пераклад першай лістоўкі, другая ўжо перакладзена на тарашкевіцу і так яна пайшла да друку. Томаш Блядынец (размовы) 23:23, 20 лістапада 2013 (FET)

Дэструктыўная дзейнасць удзельніка

правіць

Вось такі антыпіяр атрымлівае наш раздел пасля сустрэч, якія ладзіць гэты чалавек. Каментаваць нават не хочацца. Асабіста мне відавочна, што Томаш не супакоіцца проста так. Напэўна, хутка ён з’явіцца тут і пачне казаць, як звычайна, што ён не вінаваты, што фота са сцягам з архіву, а ён не хацеў. Але асабіста мне відавочна, што Вікіпедыі асобна ад палітыкі для яго не існуе. Яго сустрэчы не далі нашаму раздзелу, як, думаю, і тарашкевіцы, нават двух дзясяткаў артыкулаў, мы не атрымалі ніводнага новага рэдактара, яго артыкулы пасля кожнай з сустрэч былі напісаны ў такім ракурсе, што я шкадавала кожны раз, што робіцца вось такая «рэклама» Беларускай Вікіпедыі. Чалавек не разумее, што ніякае супрацоўніцтва з афіцыйнымі арганізацыямі ў межах усёй Беларусі — архівамі, бібліятэкамі і г. д. не стала лягчэйшым ці прасцейшым пасля гэтых згадванняў у СМІ — выключна наадварот. Я не разумею, навошта такія сустрэчы, ад якіх выйграе толькі сам Томаш, атрымліваючы піяр на нашых костках.

Прапаную напісаць у Польскую Вікімедыю ліст з просьбай прыпыніць фінансаванне падобных мерапрыемстваў, таму што шкоды ад іх болей, чым карысці.

Прагаласуем?

Пачытаў і ўсміхнуўся. Томаш у сваім рэпертуары. Пакуль ён са сцягам ходзіць, мы пішам артыкулы. Блядынец — не самы актыўны ўдзельнік нават тарашкевічнага раздзела і не такая ўжо ўплывовая асоба. Яго заяўленні, выступленні, здымкі — аніяк не ўплываюць на развіццё нашай Вікіпедыі. Сказаў Томаш, а праз дзень ужо і забудуць. А Польская Вікімедыя няхай сама з ім разбіраецца. А мы як рабілі, так і будзем рабіць сваю справу: спакойна, упэўнена, грунтоўна. --Rymchonak (размовы) 15:10, 12 лістапада 2013 (FET)
Паважанае спадарства і беларускія вікіпедысты! Чым больш мы гаворым як пра самога Томаша, так і пра яго дзейнасць у межах і па-за межамі Беларусі, тым большую папулярнасць ён атрымлівае. Чалавек жыве ў вольнай краіне (чаго на жаль не скажаш пра нас) і свабода дзеянняў там таксама дазволена. З сцягам, гербам, штандарам або з анучай, не важна. Гэта яго выбар, як індывіда грамадства і асобнага яго пласта. «Просьба прыпыніць фінансаванне падобных мерапрыемстваў» будзе адхілена (нажаль, з усмешкай) польскім бокам і прывядзе наадварот да іншых выпадкаў падобнага кшталту. Можа так здарыцца, што не толькі Томаш будзе фатаграфавацца з сцягам і пісаць артыкулы падобнага зместу, але і ўся польская вікіпедыя зойме дадзеную пазіцыю. На мой погляд, трэба зрабіць па іншаму: асабіста папярэдзіць пана Томаша, што калі ён не спыніць гэтую дзейнасць пра беларускую Вікіпедыю, мы яго заблакуем, і гэтага ж запатрабуем ад Вікіпедыі (тараш.)--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:33, 12 лістапада 2013 (FET)
Спадарства! Паколькі польскай мовай наогул не валодаю, то апішыце коратка, што ён піша. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 16:03, 12 лістапада 2013 (FET)
Існуюць дзве версіі Беларускай Вікіпедыі: адна пішацца афіцыяльным варыянтам, іншая апазіцыйнай тарашкевіцай; іх ствараюць дзве асобныя групы людзей. Аўтары ствараюць артыкулы на тыя самыя тэмы, дублююць сваю працу і ўзаемна абвінавачваюць адзін аднаго ў «крадзежы» тэкстаў. «Наркомаўская» версія больш карыстаецца афіцыйнымі крыніцамі, тарашкевіца часцей звяртаецца да незалежных аўтараў, з чаго вынікае, што артыкулы аб палітыцы і гісторыі маюць істотна больш апазіцыйны і антырасійскі характар — так гаварыў Томаш Б., паляк які арганізаваў Дзень Беларускай Вікіпедыі ў Вільні для беларусаў у Літве. — ну неяк так --JerzyKundrat (размовы) 16:30, 12 лістапада 2013 (FET)
Згодна з Вашай просвай, аніякіх беларускіх сімвалаў на мерапрыемстве ў Вільні не было. Фатаграфія, якой скарыстаўся журналіст, старая і знаходзіцца у Commons, ён сам абраў менавіта яе да свайго артыкула і ён меў права гэта зрабіць, бо яна выкладзена на ліцэнзыі Creative Commons. Па другое, я не назваў тарашкевіцы апазыцыйнай — паглядзіце на структуру артыкула, тое, што напісана тонкім шрыфтам — мае словы, тоўстым — словы журналіста. Па трэцяе, я як заўжыды выказаў сваё асабістае меркаванне, што падзеў на два раздзелы беларускай Вікіпедыі базсэнсоўны, і маю на гэта права, хаця ўяўляю, што не ўсім гэта можа падабацца. Гэта была далёка не самае галоўнае, што я казаў. Гэта журналіст падняў справу да самога галоўнага тэзісу размовы, што азначае, што журналіста справа асабліва турбуе, і гэта не першы такі журналіст — задумайцеся аб гэтым. Па трэцяе, я запрашаў Вас прыехаць у Вільню дапамагчы і ўдзельнічаць у арганізацыі мерапрыемства, мог Вам зрабіць бязплатныя візы і аплаціць падарожжу. Максім Л. збіраўся прыехаць, не паспеў, канцы канцоў ніхто з вас там не быў, але не гаварыце тады, што мы гэта робім толькі дзеля сябе, бо пастаянна заклікаем вас далучыцца. Па чацвёртае, мерапрыемства не фінансавалася таварыствам Вікімедыя Польшча, а Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у Вільні. Па пятае і самае галоўнае, я здзіўлены, што ў PR-е абвінавачбае мяне як раз Хамелка, якой я дамагагаў сустрэцца з журналістамі, да якой яны ехалі з Польшчы, здымалі яе, бралі інтэрв’ю. Я Цябе рэкамендаваў як адную з самых лепшых аўтарак беларускай Вікіпедыі, пераконваў людзей, каб паехалі да Цябе і паразмаўлялі. Дзякуй, што Ты цяпер так адплачваеш мяне. Томаш Блядынец (размовы) 18:08, 12 лістапада 2013 (FET)

Пару дзён таму я спрачаўся з іншымі ўдзельнікамі наконт тэрміналогіі: спачатку было канструктыўна, потым быў бразільскі серыял (у тым ліку з-за маёй эмацыйнай нястрыманасці, за што прыношу ўдзельнікам выбачэнні), потым быў кансэнсус. Дык вось я гэта пішу да таго, што тут таксама пачынаецца нейкі бразільскі серыял: абвінавачванні, потым апраўданні, спрэчкі, эмоцыі... Мая выснова такая: у дадзеным выпадку цалкам бачна журналісцкую працу, а мэта амаль кожнай працы амаль кожнага журналіста — стварыць скандал і ажыятаж. Да таго ж варта не забывацца на тое, што артыкул той знаходзіцца на ці то летувійскій, ці то польскім сайце, а абедзве гэтыя краіны заангажаваныя ў беларускай палітыцы больш, чым самі беларусы. Ці варта вінаваціць за гэта Томаша? Я так не думаю, бо ён сапраўды мае права казаць свае думкі. Зрэшты, калі разабрацца, то ягоны погляд мае пад сабой рацыянальныя падставы: насамрэч мы значна больш спасылаемся на афіцыйныя дзяржаўныя крыніцы, чым тарашкевічы. Ну і, вядома, што на тую ж ВАВ у нашых артыкулах і ў тарашкевічных крыху розны погляд... Чаго й хаваць тое, што ўсім вядомы той факт, што тарашкевічы палітызаваныя ўшчэнт, чым самі ганарацца? Дарэчы, менавіта з-за гэтай (і не толькі) прычыны я працую ў акадэмічным раздзеле. Карацей, я лічу, што не варта скардзіцца на штосьці палякам ці блакаваць Томаша. Але, канечне, у будучыні трэба будзе нагадваць яму, што Вікіпедыя не палітычная арэна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:24, 12 лістапада 2013 (FET)

Па-першае, ужо не раз нагадвалі. А па-другое не толькі журналіст тут вінаваты. Вось вам па палічках раскладу, глядзіце, бяру вытрымкамі толькі словы Томаша:
  • «taraszkiewica częściej sięga po autorów niezależnych» — адкуль такая інфа? ад каго незалежаць тыя аўтары? ад афіцыйнай улады? дык можна атрымліваць грошы і падтрымку ад тых жа палякаў і быць яшчэ больш залежным
  • — De facto różnice między nimi są znikome i sprowadzają się do sporadycznie występujących miękkich znaków, «e» zamiast «je» i tym podobnych detali — хлусня, два правапісы на дадзены момант адрозніваюцца дастаткова моцна і лексічна, і фанетычна, і арфаграфічна. Настолькі моцна, што гэта розніца ўжо адчуваецца не толькі на пісьме, але і на слых. Мой любімы прыклад для гэтага выпадку гэта — афінская філасофія, якая ў суседзяў стане атэнскай філязофіяй. Томаш наўмысна «спрашчае» гэты момант, бо калі скажа праўду, то будзе відавочна, што раздзелы не аб’яднаюцца з-за відавочна тэхнічных прычын, а не ад бойкі паміж імі. Або, калі прадугледзім добрыя намеры, то ён і не спрабуе разабрацца ў сітуацыі.
  • Są dość silnie skonfliktowani — хлусня, існуюць лакальныя канфлікты, якія ў многіх раздзелах існуюць і толькі паміж сваімі рэдактарамі, але гэта не перашкаджае ўзаемнаму супрацоўніцтву
  • Mają one jednak skromniejszy charakter, odbywają się dość rzadko i nie są nagłaśniane przez media — хлусня. У той час, як у Вільні сабралася 10 чалавек, у Мінску сабралася 8. Ну, можа і больш сціпла, што ж там. Абсталяванне было прыкладна аднолькавым. У СМІ нас друкуюць. І заўважу, што друкуюць артыкулы пра нас з-за цікавасці да нас, а не з мэтай чарговы раз узгадаць «zagrożenie dla reżimu Łukaszenki» ці вырашаць пытанне, а «czy Wikipedia stwarza zagrożenie dla Łukaszenki»?.

Вось неяк так.

 
Ілюстрацыя да басні «L’ours et l’amateur des jardins» («Мядзведзь і садоўнік»)

Цяпер да Томаша: па-першае, я бачу сітуацыю з журналістамі зусім іншымі вачыма. Ты запытаўся ў мяне, ці згодна я сустрэцца з імі, я вылучыла крыху свайго часу і сустрэлася. Такім чынам, гэта журналістам ты дапамагаў сустрэцца са мной, а не наадварот, бо я гэтага інтэрв’ю не шукала і не прасіла. Мая праца ў Вікіпедыі робіць мяне, па тваім словам, адной з лепшых аўтарак, я і пасля відэароліка меньш працаваць не стала, так што ўсё справядліва. А чаму я павінна даваць табе спуск, калі ты паводзіш сябе неэтычна і хлусіш на нас? Толькі таму, што «дзякуючы» табе мяне па тэлебачанні паказалі? Я не адчуваю сябе абавязанай табе. А то можа цяпер яшчэ тыя журналісты да мяне прыдуць і будуць паслугу прасіць, раз ужо яны аж з самой Польшчы прыехалі? Яны былі ў мяне, таму што шукалі цікавага чалавека для цікавага сюжэту. Спадзяўся, што гэта яны і знайшлі. Мы засталіся задаволенымі адзін адным. А ты, як я бачу, паказваеш, што можаш хутка прыйсці да нас у раздзел і таксама прасіць асаблівых адносін, бо «ты ж для нас такія файныя акцыі ладзіў». Я тут за ўсіх адкажу, думаю, што ў гэтым пытанні мяне падтрымаюць нашы рэдактары — мы не прадаёмся, лепей мы будзем бедныя, але годныя, чым атрымаем грант, візу, магчымасць схадзіць у цікавы музей, а потым за гэта паразмаўляем пра тое, як у Беларусі дрэнна і якія гэтыя беларусы не сяброўскія. Я ні на каго не паказваю, так, абстрактна кажу на будучыню.

І апошняе. На выяву можна не звяртаць увагі — яна старая і знаходзіцца у Commons, я сама абрала менавіта яе да сваёй рэплікі і я мела права гэта зрабіць, бо яна выкладзена на ліцэнзыі Creative Commons---Хамелка/ разм. 20:36, 12 лістапада 2013 (FET)

Паважаныя ўдзельнікі праекта, у мяне такое адчуванне, што беларусы, не ведаю ці то па выхаванню, ці то па сваёй адукацыі, не ўмеюць весці дыскусіі. А звязана гэта з тым, што кожная дыскусія на вострыя тэмы прыводзіць да нейкай незразумелай лаянцы. То наконт сцяга і герба, то наконт артыкулу! Цікава які прадмет/аб’ект лаянцы будзе наступным. Усё гэта мне нагадвае пра нашы антыўрадавыя палітычныя структуры, якія дайшлі да таго моманту, калі ўжо і дыскусія апрыёры ператвараецца ў лаянку/недастатковае разуменне адзін аднаго. Калі ў нас справа гэтак жа сама пойдзе, мы прыйдзем да такога ж выніку. У сувязі з гэтым пытанне: хто выйграе ад ГЭТАГА!? Ды ніхто, па меншай меры, дакладна не ўдзельнік праекта і не сам беларускі праект. У сваім папярэднім каментары, я не сказаў, што мне цалкам не падабацца інтэрв’ю. Я зрабіў упор на тое, што не выносьце сваркі з хаты, і над намі не будуць смяяцца астатнія Вікіпедыі. Дзейнічаць толькі самастойна і сваімі сіламі. Шмат у чым, але не ва ўсім, погляды пана Томаша ў артыкуле, і не толькі, не супадаюць з маімі. А як можа быць па іншаму!? Мы ж абое рабое! Цяпер пытанне да сп. Хамелкі: Цікава, і ў якіх жа СМІ Вас публікуюць. Не смяшыце людзей дадзенай рэплікай. Яшчэ ні ў адным сур’ёзным, я паўтараю, сур’ёзным выданні, пра нас не публікавалі ніякай інфармацыі. А тое, што «zagrożenie dla reżimu Łukaszenki» ці «czy Wikipedia stwarza zagrożenie dla Łukaszenki»? А Як ВЫ ХАЦЕЛІ КАБ БЫЛО!? Заходняе грамадства ўспрымае наша грамадства расколатым, каб там ніхто не казаў. Два сцяга! Два герба! Дзве мовы (і прыклад Бельгіі, калі ласка, не трэба, бо ў Бельгіі кожны грамадзянін ведае кожную дзяржаўную мову на побытавым узроўні)! Дзве гісторыі (адна: Вільня, Беласток, ЗША і меньшая частка акадэмічнага асяродка; другая — афіцыйны акадэмічны асяродак, большасць настаўнікаў ВНУ и школ, і вядома ж А. Р. Л. як галоўны гісторык дзяржавы). У нас нават грашовыя знакі двух узораў!!! Адны атрымліваюць афіцыйны заробак у беларускіх рублях, а іншыя у далярах (у меншых выпадках — еўра). Таму хопіць хлусіць, што беларускае грамадства, у прыватнасці дзве Вікіпедыі, гэта адзіны маналіт! Мы нават пагадзіцца наконт шаблону:пераклад ня можам спакойна. Ды і наогул, у мяне такое адчуванне, што праект проста падмялі пад ідэю, якую не ў стане адэкватна растлумачыць ні тыя хто яго падмінаў, ні тыя, хто да іх далучыўся. А без якой-небудзь ідэі, нічога не ствараецца, гэта яшчэ з часоў старажытных грэкаў вядома. Вы ж паглядзіце ўважліва на РуВікі, Польскую Вікі, Украінскую Вікі. Ва ўсіх ёсць ўнутраная ідэя, якая накіравана на свайго чытача, а не на сусветны маштаб, напрыклад, Украінская Вікі: ёсць заходняя, усходняя і г. зв. «анархічная» ідэі. Або РуВікі: імперская, савецкая, расійская і інш. Каму мы патрэбныя са сваім сусветным маштабам відаць па прыведзеных дадзеных —
Вікіпедыя афіцыйным правапісам
Беларусь
  
53.1%
Расія
  
10.1%
ЗША
  
4.5%
Украіна
  
4.1%
Іншыя
  
28.2%
. Бо мы пішам артыкула не для немца, і не для амерыканца, а для індывіда сучаснага беларускага грамадства. І гэта не палітычны дыскурс, а грамадскі, то бок якім шляхам ідзе канкрэтная ідэя і якія прынцыпы падтрымлівае. Я разумею, што пра кветачкі або жывёлы яшчэ можна напісаць не благі артыкул, не выкарыстоўвая якую-небудзь адзіную, канкрэтную ідэю. А напішыце, калі ласка, напрыклад артыкул, пра сучасную грамадска-палітычную/гістарычную/сацыяльна-эканамічную падзею Беларусі пасля атрымання суверэнітэта ў 1991 г з сучаснай ідэяй БелВікі. Магу даць сто працэнтную гарантыю ў Вас гэта не атрымацца — НЯМА ІДЭІ. P.S: У гэтым каментарыі тэрмін ідэя выкарыстоўваецца ў кантаўскім успрыманні, а не ва ўспрыманні чалавека мяжы XX—XXI стст.! Дзякуй за ўвагу, і за працу ў БелВікіпедыі!--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:17, 12 лістапада 2013 (FET)
Сп. Дзяніс, дыскусію беларусы ўмеюць весці. Падыскутуем і праз дзень забудзем. І не такія дыскусіі былі. Сп. Вольга мела на ўвазе публікацыі пра Вікіпедыю ў Рэспубліканскай прэсе, а не канкрэтна пра яе. А пра Томаша Блядынца ўсе цудоўна ўсё разумеюць. --Rymchonak (размовы) 22:03, 12 лістапада 2013 (FET)
Паважаны Сп. Rymchonak, «беларусы ўмеюць весці» дыскусію толькі пра тое, утрыравана, што лепш, манка або грэчка. На вострыя пытанні любой сферы быцця — НЕ! Я і не меў на ўвазе асабіста сп. Хамелку, гэта, што тычыцца прэсы. І пра гэта сведчыць колькасць прагляду, напрыклад відэа ў youtube: За нашу і вашу «Вікіпедыю» (234 прагляда); Апантаныя Вікіпедысты (839 праглядаў). Калі Вы лічыце, што з здзейсненых 1073 праглядаў двух відэа з 2.626.267 беларусаў(колькасць беларусаў ва ўзросте ад 10 да 29 гадоў па перапісу). 0,04% ад умоўнай колькасці беларусаў — гэта не дасягненне --Dzianis Niadbajla (размовы) 22:44, 12 лістапада 2013 (FET)
Сп. Дзяніс, калі Вы сцвярджаеце, што беларусы не ўмеюць весці дыскусію на вострыя пытанні любой сферы быцця, то Вы альбо таксама не ўмееце яе весці, альбо не беларус? Вы далі статыстыку, дык я хачу яе пракаментаваць, бо сачу за ёй больш 2-х год. Сёння 53,1% праглядаў з Беларусі, больш 2-х год таму гэтая лічба была 26-27%. Пазітыўная дынаміка ёсць. Яна будзе захоўвацца. Ідэя для Беларускай Вікіпедыі — стварэнне самай вялікай энцыклапедыі на беларускай мове. Галоўнае, каб не перашкаджалі. Нешта шмат «абвастрэнняў» на нашу Вікіпедыю гэтай восенню. А прагляды на Та-трубе пра Вікіпедыю не паказчык. --Rymchonak (размовы) 23:05, 12 лістапада 2013 (FET)
Можа Вы і маеце рацыю паважаны спадар Rymchonak. Я беларус, прычым да мозгу касцей, можаце ў гэтым не сумнявацца. Наконт выказанай ідэі: як напісаць артыкул пра сучасную гісторыю Беларусі (ад 1991 г.) выкарыстоўвая гэтую ідэю. Бо пагадзіцеся, што нават у нашых сумесных работах па антысавецкіх выступленнях няма ідэі як такой. Ці яна ёсць? Калі так, то у чым яе сутнасць на канкрэтным прыкладзе? З Павагай!--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:20, 12 лістапада 2013 (FET)
Спадар Нядбайла з рацыяй: мы настолькі баімся трапіць пад «няміласць» адпаведных структур, што сапраўды многія артыкулы на грамадска-палітычныя тэмы пішуцца, што называецца, без ідэі. Аднак я скажу наступнае: трэба энцыклапедыю дарабіць на годным узроўні, а ўжо потым пісаць артыкулы пра палітычныя падзеі з нейкай ідэяй. МЕДЫЦЫНА АБСАЛЮТНА АДСУТНІЧАЕ Ў БЕЛВІКІ. А, між іншым, гэта адна з самых частых прычын, па якой людзі карыстаюцца пошукавымі сістэмамі ў сеціве. Я ўжо маўчу пра тэхнічныя навукі, бо на тым жа звышнізкім узроўні яны. Таму, калі ласка, лепш зацвярдзіце праўкі ў артыкул Мускулы і Мускулы чалавека, стварыце партал «Медыцына» — то будуць дробныя крокі да вялікай мэты. Упэўнены, што праз нейкі пэўны час мы дарасцем і да ідэі. А пакуль што энцыклапедыя шмат дзе банальна сырая... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:30, 12 лістапада 2013 (FET)
  •   Супраць Усё ён мовіў у інтэрв’ю праўдзіва. Няхай са сваім поглядам. Тое, што яго пункт гледжання не супадае з пунктамі іншых рэдактараў, не значыць, што ён збіраўся кагосьці абразіць. Я не разумею, навошта звяртацца аб прыпыненні семінараў. Яны прыцягваюць увагу, а да якой з беларускіх Вікіпедый звяртацца, няхай вырашае карыстальнік. Аднак дапушчаю, што можна звярнуцца да zw.lt са сваёй версіяй тлумачэння «залежнасці — незалежнасці», калі так карціць. Frantishak (размовы) 08:44, 20 лістапада 2013 (FET)
Ды няма праблем, называй свае мерапрыемствы «Вікідні Бладынца», напрыклад, ніякай сувязі дзейнасці з пэўным вікі-раздзелам, і рабі што хочаш і як хочаш. Але бачым, да ўсёй гэтай вакханаліі падвязваецца Беларуская Вікіпедыя, усё наўмысна палітычна ангажуецца. Арганізатар зарабляе «балы» у пэўных структурах, маўляў, вяду барацьбу на вікіпедыйным фронце, а ўрэшце «балы» будуць манетызавацца. Гэта дзейнасць невікіпедыйнага характару. Казаў ён не праўдзіва, і без Бладынца мы арганізоўваем сустрэчы, і пішуць пра нас, напрыклад на ТУТ (zw.lt у параўнанне не ідзе), рэгулярна, а калі трэба, то і на агульнадзяржаўным ТБ паказваюць (як было на 10-годдзе Вікіпедыі). То бок Бладынец хацеў у гэтым інтэрв’ю паказаць сваю значную ролю, ну і паказаў, але яе то няма. Мы нічога не можам, на жаль, зрабіць з яго «ініцыятывамі», мусіць, апроч адкату яго аб’яў на старонках БелВіксы. --Максім Л. (размовы) 14:20, 20 лістапада 2013 (FET)
Наколькі я разумею, Вікісустрэчы ладзяцца для прыцягнення да развіцця Беларускіх Вікіпедый. Томаш Бладынец можа спавядаць за іх межамі любую ідэалогію, хадзіць з любым сцягам і займацца каханнем з кім пажадае, даваць інтэрв’ю, каму захоча. У нас ёсць канкрэтныя доказы, што ён займаецца прапагандай усяго гатэга супраць іншых ідэй, сцягоў, полавых арыентацый на Вікісустрэчах? Ці заклікае пісаць у іншую беларускую вікіпедыю і ігнараваць гэту? Тое, што ладзяцца Вікісустрэчы, адрозныя ад «томашаўскіх» і з’яўляюцца публікацыі ў іншых сродках масавай інфармацыі, ну і добра. Працэс ідзе з двух бакоў. Які мёд ён крадзе? Наконт выказанага Томашам. Ён кажа, што існуе 2 вікіпедыі з 2мя варыянтамі мовы, прычым, на яго пункт гледжання, падобныя. Хіба не праўда? Адбываюцца перпалкі паміж Вікіпедыямі з-за аўтарства на артыкулы. Не праўда? Тарашкевіца фактычна з’яўляецца апазіцыйнай. Нават калі не браць у разлік каляпалітычную ідэалогію, то Закон аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацы зрабіў яе ў прамым сэнсе апазіцыйнай, не магчымай для афіцыйнага пісьмовага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь. Далей кажа: «Wersja oficjalna składnia się ku korzystaniu ze źródeł oficjalnych, książek wydawanych przez białoruskie instytucje państwowe i często kalkuje rozwiązania i punkt widzenia Wikipedii rosyjskiej.» І гэта не праўда? Я так разумею, што некаторым рэдактарам проста не падабаецца, што выносіцца смецце з хаты. Абвінавачванні, што ён карыстаецца грантамі, мне наогул не зразумелыя. Дрэнна, што іншыя імі не карыстаюцца, асабліва, калі ўдзел могуць прымаць усе. Frantishak (размовы) 23:51, 20 лістапада 2013 (FET)
Амаль цалкам з Вамі згодны. Пра гранты не зразумеў Вас, але не важна. --Максім Л. (размовы) 17:30, 21 лістапада 2013 (FET)
Прашу прабачэння, гранты и мёд - гэта больш адказ на напісанае Хамелкай Frantishak (размовы) 22:38, 22 лістапада 2013 (FET)
Чаму не можаце? Як адміністратар вы можаце яго заблякаваць навечна. Была б ахвота. Тады ён апрыёры зьявіцца самазванцам, паколькі будзе аўтаматычна пазбаўлены якога-небудзь права казаць ад імя белвики.
Наогул-то дзіўная карціна: падданы іншай дзяржавы прадстаўляе ў трэцяй дзяржаве беларускую Вікіпэдыю.--Ohlumon (размовы) 15:02, 20 лістапада 2013 (FET)
Дзіўныя ўяўленні пра магчымасці/правы адміністратараў, ды і падданства тут не прычым. --Максім Л. (размовы) 16:16, 20 лістапада 2013 (FET)
Па першае: я нікаму не падданы, я грамадзянін краіны, дзе ўлада — гэта народ. Па другое: спадар Максім, напішыце прама, у якіх пэўных структурах я атрымоўваю балы. Прашу не пісаць пустых абвінавачанняў у стылі мы усе ведаем, для каго ён працуе, але калі запытаць дакладна, тады аніякіх канкрэтаў не чутна — гэта паводзіны труса і інтрыганта. Якія «балы» будуць манетызавацца? Што гэта значыць? Вы дасканала ведаеце, што я ніколі не прыняў аніякіх ганарараў за сваю дзейнасць у Вікіпедыі. Калі ў Вас ёсць нейкія доказы, тады пакажыце іх усім, а калі не, сканчыце з чорным ПР-ам, калі ласка, бо ўжо дастала. У інтэрв’ю я выказаў сваё асабістае меркаванне і я перад нікім не буду з гэтага апраўдвацца. Калі Вы незгодныя з німі — напішыце ў журналісту адказ ад сябе. Я таксама аніякай асаблівай ролі не хачу сабе прыпісоўваць, бо мая праца накіравана на тое, каб з’явіліся новыя беларускія аўтары Вікіпедыі і занялі маё месца, зрэшты я неаднойчы запрашаў вас далучацца. Томаш Блядынец (размовы) 19:21, 20 лістапада 2013 (FET)
Шкада, не ведаю на каго Вы працуеце, а то напісаў бы, не сумнявайцеся. Не выключаю, вядома, што Вы шчыры «неабыякавы маладзён», як кажуць, але гэта не лепш. Напісаў свае меркаванне, уражанне ад Вашай дзейнасці. PR, шкада, не атрымліваецца, бо ад яго адны праблемы будуць — будзе сапраўды чорным для Беларускай Вікіпедыі. Думаю, скарыстаюся Вашай парадай і напішу журналісту. --Максім Л. (размовы) 21:04, 20 лістапада 2013 (FET)
Спадзяюся, першы сказ Вамі напісаны проста з гумарам. Frantishak (размовы) 23:51, 20 лістапада 2013 (FET)
Так, пэўны сарказм, як запыталіся, так і адказ атрымалі. Пагатоў, больш чым упэўнены, «працуе» пан ні на каго, а толькі на сябе самога. --Максім Л. (размовы) 17:30, 21 лістапада 2013 (FET)
Але вось я «працую на Лукашэнку», няма сумневаў, усіх эпітэтаў у асабіста свой і агулам наш адрас пералічваць не буду. А ўсё чаму, вось падумайце. --Максім Л. (размовы) 17:36, 21 лістапада 2013 (FET)
Так шчасліва атрымалася, што аўтар артыкула — актыўны Вікірэдактар польскай Вікіпедыі. Можаце пісаць яму тут. Томаш Блядынец (размовы) 23:19, 20 лістапада 2013 (FET)

Была б прапанова

правіць

Памятаю, як калісьці, калі я яшчэ не стала адмінам, у мяне было адчуванне, што я раздражняю мясцовых "замшэлых пнёў", якія не хочуць нічога новага і адчайна змагаюцца за кожны сантыметр старых парадкаў. Потым я стала адмінам, увайшла ў каляіну, пачала штодзённую працу і ўбачыла новыя нюансы. Паступова прыйшло разуменне, што нават калі што і не ўпісваецца ў агульную карціну, то з ім можна справіцца рознымі спосабамі: змяніць зараз жа; змяніць, але паступова і не самым відавочным спосабам; пакінуць гэты момант, а змяняць агульную карціну.

Потым павысілася адмінска-метапедыйная праца Чаховіча. І павер'це, у некаторыя моманты мне проста хацелася крыкнуць яму: "прыпыніся, не спяшайся, падумай, хоць бы ты далічыў да дзесяці і толькі потым сказаў гэта ж іншымі словамі" ну і так далей.

Цяпер ужо і Чаховіча новыя запісваюць у рэтраграда.

Гэты працэс абсалютна клёвы і файны, бо значыць ён толькі тое, што Беларуская Вікіпедыя натуральна развіваецца. Развіццё ідзе правільным шляхам, калі падтрымліваецца баланс паміж рэтраградамі і наватарамі.

Мая наватарская дзейнасць калісьці дала нам праект:Звязнасць, догляд, значнае пашырэнне інфабоксаў у артыкулах. Дзейнасць Чаховіча дала выдатныя поспехі ў катэгарызацыі і шабланізацыі. Дзякуючы прышчэпкі да нас шаблону:таксон абсалютна суперскі палепшылася напаўненне таксанамічных артыкулаў.

Мы з Чаховічам, дарэчы, не толькі наватарскімі справамі займаліся, шмат старога было палепшана, падчышчана, выпраўлена, вікіфікавана, пераназвана і так далей і далей.

Так думаю можна пра кожнага актыўнага рэдактара распавесці.

Дык вось, паважаныя новыя наватары. Памятайце, што ўсё новае - гэта забытае старое. Не адхіляйце, калі ласка, тое, што ўжо напрацавана. Калі назва вашай прапановы носіць нумар 3, дык адкрыйце дзве папярэднія, прачытайце іх уважліва, некалькі разоў, калі спатрэбіцца. Улічыце памылкі, заўвагі, што не дазволілі гэтай прапанове прайсці ў свой час, выдайце новую, палепшаную прапанову, але не бледны цень старой. Перш чым ставіць на галасаванне, парайцеся з тымі, хто над гэтым жа пытаннем ужо працаваў да вас. Вам могуць падказаць тыя моманты, якія вы проста не бачыце. Вы ж ужо не піянеры, якія па чыстым полі ходзяць, бо на тым полі мы, вашы нелюбімыя рэтраграды і кансерватары, ужо столькі граблей параскідвалі, што вы толькі і будзеце ілбы ёдам мазаць.

Прапановы, галасаванні і меркаванні - гэта вельмі добра, але выдзеліце дзень у тыдні, калі вы будзеце не прыдумваць новае, а працаваць над тым, дзе ўжо выяўлена памылка: у нас без перабольшвання тысячы артыкулаў, якія патрабуюць увагі менавіта дасведчаных удзельнікаў, ёсць механізмы, якія дазваляюць іх шукаць. Праца над такімі артыкуламі дасць вам новае бачанне.

Напрыклад, у свой час я вельмі псіхавала, калі бачыла артыкулы паважанага Дзяніса Нядбайлы, які вельмі любіў вікіфікаваць спасылкі так: [[Н.П.Навіцкім]], [[У.Шчэб]], [[краявым выканкамам]]. І пакуль агледзелі, было ўжо ці не некалькі соцен артыкулаў з такой вікіфікацыяй. Зразумела, падобнае трэба выпраўляць, але папрацаваўшы над падобным выпраўленнем, я відавочна ўбачыла, як зручней вікіфікаваць ужо напісаныя да цябе тэксты выгляду "у арганізацыю ўваходзілі Я.Колас, П.Глебка, М.Багун, Л.Украінка і Б.Саўчанка", калі ёсць перасылкі выгляду Я. Колас. Тут адыходзіць на другі план праблема пошуку артыкулу праз пошукавы радок ці праз Гугл. Тут іншы зусім момант, проста робіш так: [[Я. Колас]], [[П. Глебка]], [[М. Багун]] і [[Б. Сачанка]], робіш папярэдні прагляд і атрымліваеш Я. Колас, П. Глебка, М. Багун і Б. Сачанка. Паколькі ў мяне ўключана падсветка неадназначнасцяў, то я адразу бачу, што апошняга чалавека трэба пераглядзець і ўдакладніць, а астатнія ўжо прывязаны. А калі б мне кожнага трэба было б пашукаць праз пошук? Прычым звычайна я ўсё ж такі заходжу ў кожны артыкул і раблю вікіфікацыю прамой назвай, так што спасылак на гэтае перанакіраванне не застаецца, але ж гэта не значыць, што перасылка гэта мне не спатрэбілася ці не дапамагла.

Вось чаму калі я ўбачыла прапанову пра выдаленне такіх перасылак, то адразу зразумела, што той, хто гэта прапануе ні воднага разу не вікіфікаваў чужы тэкст. А варта б было.

Шмат напісала, дзякуй, хто дачытаў. Проста накіпела. Але паспрабуйце падумаць над маімі словамі і зрабіць пэўныя высновы, магчыма вам стане лягчэй зрабіць такую прапанову, якую прымуць, а нам будзе лягчэй прыняць тую прапанову.---Хамелка/ разм. 11:41, 11 лістапада 2013 (FET)

На правах вінаватага, бо калісьці і пачаў вікіфікацыю тыпу "Ініцыял(ы)._Прозвішча", як і, напрыклад, дат у фармаце 11.11. Тым часам, пэўны досвед вікіфікацыі ўжо быў, а вікіфікаваць трэба было шмат -- думаю, не самыя благія варыянты прапанаваў (калі так можна казаць). Таму контрпрапанова, вікіфікаваць яшчэ і без прагалаў, т.б. не толькі "Я._Колас", але і "Я.Колас", што дапаможа зусім новым удзельнікам, яны часта менавіта так і пішуць. Па-мойму, калі нешта працуе, то няхай працуе і далей, іншая справа, што трэба настроіць робата, які б хадзіў і перапраўляў з перасылак на асноўныя артыкулы.--Максім Л. (размовы) 13:49, 11 лістапада 2013 (FET)

Вікіфікатар

правіць

Я цалкам адключыў стары вікіфікатар. Новы вікіфікатар вы можаце ўключыць для праверкі там жа, у вашых настройках. Пасля апрабацыі вікіфікатар будзе ўключаны для ўсіх удзельнікаў, у тым ліку ананімных (гэта можна абмеркаваць). — Wizardist г 01:10, 10 лістапада 2013 (FET)

Уключыў, але ўсё роўна не бачу яго --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:36, 10 лістапада 2013 (FET)
У мяне ўсё працуе. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 12:39, 10 лістапада 2013 (FET)
Я таксама яго нідзе не бачу... І спасылка на яго ў настройках чырвоная.--VladimirZhV (размовы) 13:39, 10 лістапада 2013 (FET)
Таксама не бачу яго--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:09, 10 лістапада 2013 (FET)
Хутчэй за ўсё не абнавіўся кэш Common.js, паколькі там знаходзіцца код, які адказвае за месца для гаджэтаў на панэлі рэдагавання. Але спытаюся, якая панэль уключаная: сучасная ці старая? Падтрымлівацца будзе толькі сучасная (такая). Калі ж выкарыстоўваецца новая панэль, то гэта кэш. Як наладзіць інтэрнэт, шукайце ў інтэрнэце :) — Wizardist г 16:00, 10 лістапада 2013 (FET)
Панэль сучасная, будзем чакаць.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:13, 10 лістапада 2013 (FET)
То бок з Манабукам Вікіфікатар працаваць болей не будзе? --Максім Л. (размовы) 15:52, 13 лістапада 2013 (FET)
Манабук + сучасная панель не працуе, і гэта вельмі-вельмі сумна :(---Хамелка/ разм. 16:10, 13 лістапада 2013 (FET)
Мяне цікавіць, дзе ён увогуле працуе?.. У мяне, напрыклад, нідзе. — --VladimirZhV (размовы) 18:39, 13 лістапада 2013 (FET)

Вікіфікатар працуе і быў толькі што ўключаны для ўсіх (разам з ананімусамі). На манабуку працуе. Ачысціце кэш вашага браўзера. — Wizardist г 22:08, 16 лістапада 2013 (FET)

Ачысціў кэш — нічога не з’явілася, але калі заходжу ананімна — усё працуе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:48, 16 лістапада 2013 (FET)
Паспрабуй выключыць гаджэт у наладах і ўключыць зноў. — Wizardist г 23:37, 16 лістапада 2013 (FET)
Ужо спрабаваў :(--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:13, 17 лістапада 2013 (FET)
І я таксама! Дарэчы, у настройках спасылка на вікіфікатар чырвоная.--VladimirZhV (размовы) 11:57, 17 лістапада 2013 (FET)
Чырвоная спасылка — гэта проста спасылка на апісанне, якога пакуль няма. Я дадаў у спіс стары вікіфікатар (там толькі выводзіцца паведамленне) — паспрабуйце адключыць яго (<gadget-wikifikatar> у спісе гаджэтаў). Я ўжо губляюся, ў чым можа быць: праверыў на двух розных браўзерах (Chrome 31 і Firefox 25.0.1) і двух розных рахунках — усё як мае быць. Паспрабуйце адключыць стары вікіфікатар. — Wizardist г 16:37, 17 лістапада 2013 (FET)
Паведамленне адлюстроўваецца, і не больш... У раздзеле на тарашкевіцы вікіфікатар прысутнічае, выключаецца і зноў падключаецца. Як і ў рускім.--VladimirZhV (размовы) 17:30, 17 лістапада 2013 (FET)

Тады яшчэ пытаннечка, як уключыць новую панель, калі ўжо вырашана старую зусім забіць? --Максім Л. (размовы) 23:23, 17 лістапада 2013 (FET)

У мяне тэж чырвоная спасылка, а самаго няма. У мяне вектар. Вы б гаджэты зрабiлi дзеля зносак, як у рувiкi — вельмi спадручна.--Ohlumon (размовы) 02:56, 18 лістапада 2013 (FET)
Выплыўныя зноскі ўжо працуюць і ўключаныя для ўсіх. Я ж не самому сабе раблю ў User:Name/common.js :) Даволі дзіўна, што тое, што ўжо некалькі гадоў працуе, раптам не працуе тут. — Wizardist г 03:24, 18 лістапада 2013 (FET)
Тут: http://cropme.ru/s/d/b/i/85696c87.pngWizardist г 03:24, 18 лістапада 2013 (FET)
1. У палепшанай панэлi вiкифiкатар ёсць, але ж дзе на панэлi Унутраная спасылка? 2. У рувiкi на панэлi самая левая функцыя — Добавить шаблон цитирования. Вельмi спадручная.--Ohlumon (размовы) 10:03, 18 лістапада 2013 (FET)
  • Я знайшоў, што трэба зрабіць! Трэба ў настройках націснуць «Аднавіць усе прадвызначэнні»! Далей ўсё працуе. Відаць, абнавіць/ачысціць кэш браўзера недастаткова.--VladimirZhV (размовы) 19:30, 18 лістапада 2013 (FET)
Вось цяпер у мяне знік... --Artificial123 (размовы) 19:45, 18 лістапада 2013 (FET)
    • Ага, дзякуй. Толькі злятаюць усе настройкі, але гэта лепей чым без вікіфікатара. І зараз у пераліку гаджэтаў 2 вікіфікараты. --Максім Л. (размовы) 19:47, 18 лістапада 2013 (FET)

ЭЎРЫКА! Дзякуй за падказку пра скідванне наладаў. Вінаваты гаджэт пра неадназначнасці, бо быў бяздумна скапіяваны з рувікі (асобна трэба падзякваць за некаторыя геніяльныя інжынерныя рашэнні калег з рувікі). У мяне гаджэт быў адключаны, таму я і не мог спачатку зразумець корань зла. Гэты гаджэт часова адключаны, цяпер вікіфікатар мусіць працаваць. — Wizardist г 04:19, 19 лістапада 2013 (FET)

Так, працуе --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:34, 19 лістапада 2013 (FET)
Кнопка то з'явілася, але, прынамсі ў мяне, не функцыянуе :( --Максім Л. (размовы) 11:36, 19 лістапада 2013 (FET)
Аха, апостраф змяняе, а працяжнік, а лапкі? --Максім Л. (размовы) 11:49, 19 лістапада 2013 (FET)
У мяне толькі ' замяняе на ’, хоць і не бачу ў гэтым сэнсу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:50, 19 лістапада 2013 (FET)
У мяне замяняе "" на «». --Artificial123 (размовы) 11:59, 19 лістапада 2013 (FET)
Думаю, панове, вы карыстаеце рознымі вікіфікатарамі, бо іх там два. Які з іх «правільны», мусіць, той, якім карыстаецца Artificial123, ён лацінкай пазначаны ў <>-дужках? --Максім Л. (размовы) 14:02, 19 лістапада 2013 (FET)
Не, я карыстаюся тым, які абазначаны кірыліцай. Той, які лацінкай, у мяне адключаны. --Artificial123 (размовы) 14:44, 19 лістапада 2013 (FET)
Усё працуе. Усе правілы былі скапіяваныя з папярэдняй версіі вікіфікатара. Пакуль не дадаецца «вікіфікацыя» ў тлумачэнне праўкі, але гэта будзе выпраўлена. — Wizardist г 16:14, 19 лістапада 2013 (FET)
Не, зараз спрабаваў на артыкуле «Кошт», як раней не працуе, вось калі кавалак тэксту вылучыш і націснеш кнопку, то тады на вылучаным кавалку спрацоўваў. Не ведаю, шо цэ, мо яно толькі ў мяне, але вось. --Максім Л. (размовы) 16:21, 19 лістапада 2013 (FET)
А хіба якась па-іншаму павінна працаваць? Я думаў, што так і трэба: выдзяляць кавалак тэксту. --Artificial123 (размовы) 16:54, 19 лістапада 2013 (FET)
Artificial123, вылучаць трэба было толькі на старонках размоў, а цяпер сістэмы "дзе-што" не бачу. --Максім Л. (размовы) 19:29, 19 лістапада 2013 (FET)
У мяне працуе без выдзялення. Не правяраў толькі, што на што мяняе. Дарэчы, тут "[[Кошт]]" на «[[Кошт]]» змяніў.--VladimirZhV (размовы) 18:26, 19 лістапада 2013 (FET)
Паспяшаўся я. Паспрабаваў з Коштам. Адно вікіфікуецца без выдзялення, другое і на выдзеленым часткова — давялося "ахвяры" выдзеліць асобна. У папярэднім сказе я наўмысна паставіў злучок. Вікіфікатар выправіў на працяжнік!--VladimirZhV (размовы) 18:35, 19 лістапада 2013 (FET)
Май бэд, вылецела з галавы, што \s уключае ў сябе не толькі прагал, але і новы радок, табуляцыю і ко. А з-за вертыкальных прагалам паміж загалоўкамі раздзелаў і тэкстамі ўсё гэта хавалася ад апрацоўкі. Выпраўлена. — Wizardist г 20:31, 19 лістапада 2013 (FET)
Окэ, патэстуем. --Максім Л. (размовы) 21:12, 19 лістапада 2013 (FET)

А можна зрабіць замену год]] на ]] год і век]] на ]] век? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:59, 20 лістапада 2013 (FET)

Апостраф вікіфікуецца наадварот, з таго, які на клавіятуры пад клавішай "ъ" і ў нас тут прыняты на апостраф невядомай формы, тры кропкі не вікіфікуюцца на адмысловы знак. Мабыць і яшчэ нешта. --Максім Л. (размовы) 10:08, 22 лістапада 2013 (FET) Вонкавыя спасылкі не выпраўляюцца на проста Спасылкі, скарачэнні н.э. памылкова выпраўляюцца на н. э., Катэгорыя:_слова не выпраўляецца на Катэгорыя:Слова. Я так разумею, што раней Вікіфікатар працаваў паводле гэтых правілаў, а цяпер не. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:23, 24 лістапада 2013 (FET)

Старыя правілы адноўленыя. — Wizardist г 02:33, 27 лістапада 2013 (FET)
Омайгад! --Максім Л. (размовы) 10:10, 27 лістапада 2013 (FET)
Усё ў парадку цяпер? — Wizardist г 18:42, 27 лістапада 2013 (FET)
Здаецца, так, гэта я на радасцях, а смайл пераблытаў. --Максім Л. (размовы) 20:50, 27 лістапада 2013 (FET)
З-за смайла і перапытаўся. Дзякуй. :) — Wizardist г 00:20, 28 лістапада 2013 (FET)

Дубляванне крыніцы перакладу

правіць

Запрашаю прыняць удзел у абмеркаванні. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:16, 8 лістапада 2013 (FET)

Пішу тут, а не там, бо крыху не разумею сітуацыю. Прагаласуе большасць супраць. Значыцца, прастаўленне шаблону {{Пераклад}} стане не абавязковым, але любы ўдзельнік усё роўна будзе мець права яго там паставіць, нават, калі старонку не ствараў, бо няма ніякіх правілаў, якія яму гэта забароняць зрабіць. Калі прагаласуюць за, то як гэта прымаць? Як яшчэ адно правіла Вікіпедыі, якога няма ў правілах Вікіпедыі? Тады я наогул за адмену галасавання. Або я ўсё не правільна разумею? Тады хто-небудзь патлумачце. Frantishak (размовы) 01:31, 9 лістапада 2013 (FET)
А наогул не разумею, навошта такая вялікая колькасць шаблонаў для такой маленькай Вікіпедыі? Многія мне падаюцца залішнімі, напрыклад карткі адміністрацыйных адзінак асобных дзяржаў (не Беларусі). Frantishak (размовы) 01:31, 9 лістапада 2013 (FET)
Пасля падвядзення вынікаў можна будзе ўнесці адпаведныя змены у правілы, удакладніць іх. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 06:49, 9 лістапада 2013 (FET)

Артыкулы?

правіць

Не разумею, чаму Rymchonak наставiў ў артыкул Горад Слуцк (дурацкае найменне артыкулу - а што, ёсць іншае паняцце, акрамя горада? калi i ёсць нейкае кафэ, так усё ж дамiнiруе горад) “артыкулы” пра вядомых ураджэнцаў? «Артыкулы» пра Белавусава I Ярмошыну, зробленыя iм за 5 хвiлiн, ― складаюцца з аднаго абзаца. Лянота была перакладаць з рувiкi? Гэта галоўная бяда бевiки - гнацца за колькасцю, а тое, што артыкулы з аднаго абзаца без зносак і спасылак - нікога не хвалюе.

І, дарэчы. Калі табе гэты артыкул Анатоль Мікалаевіч Давідовіч так падабаецца, так палепшы яго: я даў спасылку на адзіны сайт, дзе пра хлопца гаворыцца, - колькі ён знішчыў нягодных армян і іншае. Дапісвай. Аўтар гэтага артыкула, ананім, наўрад ці будзе дадаваць. Ён вам кiнуў патраўку, а вы павялiся.

На днях рабіў артыкул у рувiкi пра мастака Язэпа Каменскага. Паглядзеў у польскай вікі - пара куртатых абзацаў, паглядзеў у бевiкi - садрана з польскай, ды і то - паленаваліся дапісаць. I гэта тыпiчна. А між тым, дастаткова пашукаць у сеткі і польскіх электронных выданнях, каб сабраць інфармацыю. Гэта значыць, аўтару "артыкула" ў бевiкi лянота было важдацца. Дык навошта наогул трэба было брацца за гэта? Вось чаго не разумею.--Ohlumon 15:32, 8 лістапада 2013 (FET)

Ohlumon, жадаеце дапамагчы Беларускай Вікіпедыі, дык пакажыце прыклад: дадайце інфармацыі, спасылак, ілюстрацый. --Rymchonak (размовы) 15:36, 8 лістапада 2013 (FET)
Пытанне «прэфікснага» развязання неадназначнасцяў і падобнае прэвентыўнае развязанне (т. б. безумоўнае пазначэнне тыпу аб’екта) — на мой погляд благая і, шчыра, неразумная ідэя. Плюс, не вельмі паслядоўная: няма артыкула Кампанія Google або Краіна Беларусь. Насамрэч цяпер існуюць два спосабы развязання неадназначнасцяў: тып перад назвай праз прагал і тып пасля назвы праз коску-прагал. На маю думку, гэта вельмі нязручна. Ёсць перанакіраванні, але чаму б не зрабіць нармальна спераду, каб ззаду не вывальвалася?
З вашай думкай пра «брацца або не брацца» — не пагаджуся. Любыя высілкі, нават калі за іх хочацца адлупцаваць, вартыя падзякі. — Wizardist г 15:54, 8 лістапада 2013 (FET)
Згодны са сп. Wizardist. Гэтыя прэфіксы (горад, гара, рака, КА) - лішнія. Лепш было вырашаць неадназначнасці так: Тытан, спадарожнік і Тытан, хімічны элемент. І так усюды. --Artificial123 (размовы) 17:37, 8 лістапада 2013 (FET)
Цалкам згодны з заўвагамі пра найменні, ды і з першаым меркаваннем у тэме, не магу не пагадзіцца, на жаль.--Mr. Sрock (размовы) 20:35, 8 лістапада 2013 (FET)
А перанесці на нармальны выгляд толькі ботам... --Artificial123 (размовы) 20:38, 8 лістапада 2013 (FET)
Так можа: Слуцк. Слуцк (кафэ). Слуцк (футбольны клуб). Слуцк (часопiс).

І яшчэ. Мой таварыш шукаў сябе - не знайшоў. Шукаў-то як нармальныя людзі шукаюць: па прозвішчы. Яму і ў галаву не прыйшло, што трэба пісаць імя—імя па бацьку-прозвішча. Хто гэта ўсё нагарадзіў? навошта?--Ohlumon 11:20, 9 лістапада 2013 (FET)

Першы раз згодны з Вамі. --Artificial123 (размовы) 11:37, 9 лістапада 2013 (FET)
А дзе гэтыя ўдзельнікі, якія прыдумалі гэта? Можа быць, яны тут нарысуюцца? І растлумачаць што і як. Можа, мы нешта не разумеем?--Ohlumon 16:43, 9 лістапада 2013 (FET)
Раней, я ўжо спрабаваў змяніць гэта — гл. тут. Аднак, як Вы ўбачыце, нічога не атрымалася з гэтага. Калі ласка, падавайце свае, толькі новыя, аргументы і зноў выставім гэтае пытанне на галасаванне.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:25, 9 лістапада 2013 (FET)

Прапаную змяніць правілы наймення артыкулаў. Асабіста мяне правілы наймення артыкулаў пра асоб проста вырубаюць! Пераважная большасць карыстальнікаў дакладна помніць толькі прозвішчы асоб (я таксама адношуся да гэтай большасці). У выніку, каб знайсці артыкул пра чалавека, я лезу ў РуВікі, шукаю там і праз інтэрвікі пераходжу ў БеВікі. Гэта нармальна?! Канечне, можна карыстацца і нашым пошукам, але ён у некаторых выпадках выдае вельмі шмат артыкулаў, а ты потым сядзі і перабірай іх у пошуках патрэбнага.

Таму прапаную:

  1. Называць артыкулы пра асоб паводле аднаго з варыянтаў:
    • "Прозвішча, Імя Імя-па-бацьку" (ці без коскі: "Прозвішча Імя Імя-па-бацьку")
    • "Імя Імя-па-бацьку Прозвішча" + абавязковая перасылка ў форме "Прозвішча Імя Імя-па-бацьку"
  2. Выдаліць перасылкі выгляду "І. ПБ. Прозвішча", "І. Прозвішча", "Імя Прозвішча". Бо ніякага толку ад іх пры пошуку няма, да таго ж, яны могуць спарадзіць блытаніну, калі ў людзей аднолькавыя прозвішчы і ініцыялы, але розныя імёны (у тым ліку і па бацьку).
  3. Удакладненні галіны ці вобласці навукі, дзейнасці, або тыпу аб'екта заўсёды ў дужках, як гэта прынята ў вялікіх вікіпедыях: напрыклад, Поле (алгебра), Кіеў (кінатэатр)

Тэхнічны бок пытання: вядома, артыкулаў з такімі прынцыпамі наймення створана безліч.

  • Таму перасылкі, аб'яўленыя "па-за законам" будзем выдаляць паступова, па меры прыбірання спасылак на іх.
  • Гэтак жа і назвы: паступова будзем пераносіць пад новыя, а пасля прыбірання спасылак, выдаляць "незаконныя" перасылкі

Перавагі ад новых правіл наймення:

  • Павышаюцца пошукавыя магчымасці
    • Калі чалавек у пошукавым радку ўводзіць прозвішча, ён спадзяецца, што імя яму падкажуць. Але дзе там, кукіш з маслам, ідзі, хлопча, шукай поўнае імя.
  • Узгодненасць з практыкай іншых моўных раздзелаў. Бо гэта зусім не той выпадак, дзе трэба праяўляць сваю асаблівасць.
  • Як вынік, аблегчыцца пераход удзельнікаў з іншых вікіпедый у нашу. Адным псіхалагічным парогам стане менш.
    • Бо ні для каго не сакрэт, што ў Беларусі больш чытаюць Рускую і Англійскую Вікіпедыю, а не Беларускую. Апаведна, калі раптам чалавеку захочацца працаваць на карысць Беларускай Вікіпедыі, яму прыйдзецца перавучвацца. Прычым ніякай карысці ад гэтага перавучвання няма, адно толькі дзеля бюракратства.
  • Заадно, закрыем гэта "вечнае" пытанне (а яно, калі з ім не разабрацца, будзе паўставаць зноў і зноў). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:56, 9 лістапада 2013 (FET)
    • Падтрымліваю. Я, напрыклад, амаль заўсёды шукаю Іваноў! Нават калі ведаю, што ён Ігар Іванавіч, а не Іван Ігаравіч ці Іван Іванавіч. А калі не ведаю, то толькі Іваноў!--VladimirZhV (размовы) 21:12, 9 лістапада 2013 (FET)
Згодны са сп. Дзянісам. Называць артыкулы пра асобы 1-ым варыянтам. Пад астатнім падпісваюся. --Artificial123 (размовы) 21:13, 9 лістапада 2013 (FET)
Дзіўна, але вы прапануеце адмовіцца ад прэфіксаў, каб быць як усе, але выступаеце за ненатуральнае найменне артыкулаў пра асоб, якое характэрна выключна для Рускай Вікіпедыі. Хачу заўважыць, што з маім вялікім віківопытам, я не адчуваю ніякай неабходнасці змяняць правілы наймення. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:54, 9 лістапада 2013 (FET)
Прапановы перанесены на старонку Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы/Спроба № 3. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:45, 9 лістапада 2013 (FET)

Украсцi Вiльну

правіць

Пра гэта тут--Ohlumon 11:11, 8 лістапада 2013 (FET)

Усім вядома, што гісторыя не навука, а інструмент ідэалогіі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:50, 10 лістапада 2013 (FET)
Паважаны Ігар Барысавіч, гэта збольшага з'яўляецца праўдай. Я бы сказаў, што гісторыя — гэта «прыкладная» (у шырокім сэнсе) навука, якая выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах, і з'яўляецца інструментам выкарыстоўвання пры вырашэнні сацыяльна-палітычных задач дзяржавы, бюракратыі, палітычнай партыі/арганізацыі і асобных грамадска-палітычных дзеячоў. Гэта, нажаль так, бо большасць дзяржаўнага аппарата з'яўляюцца па адукцыі гуманітарыямі (акрамя большасці краін Афрыкі, бо там проста наяўнасць замежнай вышэйшай адукацыі — гэта ўжо прывілеяванае становішча ў палітычнай сістэме)--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:31, 10 лістапада 2013 (FET)

Вікісустрэча Фаланстэра

правіць

У нядзелю (10 лістапада) на вул. Захарава ў тры гадзіны дня будзе праводзіцца Вікідзень Фаланстэра. Там збіраюцца людзі, якія хочуць навучыцца правіць Вікіпедыю і Вікікрыніцы. Я абяцала арганізатарам прыйсці ў якасці "дасведчанага ўдзельніка" і дапамагчы жадаючым зрабіць першыя крокі. Але па вельмі важнай асабістай прычыне менавіта ў 3 гадзіны я буду зусім у іншым месцы далёка ад Захарава. Такім чынам, тэрмінова патрэбен удзельнік, які ўмее правіць вікі-тэкст і згодны аддаць 2-3 гадзіны вольнага часу, каб павучыць іншых гэтаму. Узровень там зусім пачатковы: зарэгістравацца, пачаць артыкул, элементарна парэдагаваць - самая мінімальная вікіфікацыя ({{}}, [[]], [] і спісы нумараваныя і маркіраваныя), захаваць змены. Плюс крышачку пра старонкі ўдзельнікаў і старонкі размоў. Калі трэба, магу правесці папярэдні лікбез у Скайпе і быць на тэлефоне падчас самой сустрэчы.

Магчыма, хтосьці з новых удзельнікаў хоча дапамагчы? Калі ласка, хто-небудзь адгукніцеся.---Хамелка/ разм. 11:03, 8 лістапада 2013 (FET)

Змагу папрысутнічаць хіба што ў Скайпе. — Wizardist г 15:54, 8 лістапада 2013 (FET)
Ты ж быў там і бачыў, што Скайпам не дапаможаш :(. Але дзякуй, што адгукнуўся.---Хамелка/ разм. 16:50, 8 лістапада 2013 (FET)

Шаноўныя калегі! Вымушаны паведаміць з жалем, што артыкул Мускулы напісаны абсалютна незадавальняльна. Ён змяшчае вялікую колькасць памылак, катэгарычных сцверджанняў (якія вельмі лёгка абвяргаюцца пры веданні тэмы), русізмаў, не зусім адпавядае стылю энцыклапедыі. Апроч таго, на маю думку, сама назва не вельмі карэктная, бо ён паведамляе ў асноўным пра шкілетныя цягліцы чалавека (у той час, калі гэтыя органы ўласцівыя і жывёлам). Таму прапаноўваю стварыць новы артыкул з назваю Мускулы чалавека, дзе бяру на сябе адказнасць даць больш якаснае апісанне гэтай тэмы. Артыкул жа Мускулы прапаноўваю ці выдаліць, ці перарабіць у кароткі артыкул пра мышцы ў розных жывёл у прынцыпе, то бок зрабіць яго больш абстрактным.

З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:15, 5 лістапада 2013 (FET)
Ігар Барысавіч, калі ласка, праўце русізмы, але не тэрміналогію, прынятую ў беларускамоўных слоўніках, энцыклапедыях ды падручніках. А наконт стварэння артыкула Мышцы чалавека прапанова слушная. Але звяртаю ўвагу, што тэрміналагічныя новаўвядзенні спачатку павінны замацавацца ў слоўніках ды падручніках, а пасля трапляць сюды. --JerzyKundrat (размовы) 08:45, 6 лістапада 2013 (FET)
А можна з канкрэтнымі прыкладамі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:17, 6 лістапада 2013 (FET)
Шаноўны спадар Ежы, што датычыцца тэрміналогіі: я карыстаюся афіцыйна зацверджанай на кафедры нармальнай анатоміі БДМУ беларускамоўнай тэрміналогіяй, адпаведна з якой слова "мышца" лічыцца гутарковым, то бок можа быць выраз "мышцы пляча", але не можа быць выразу "вялікая крумянковая мышца", калі гэта тэрмін (а гэта найчасцей выкарысоўваецца як тэрмін). Менавіта гэтае злоўжыванне гутарковым словам "мышца" кінулася мне ў вочы пры рэдагаванні артыкула. Зрэшты, Вы гэтыя змены адхілілі. Тэрміны нашай кафедры былі замацаваныя ў слоўніку яшчэ ў 1994 г. "Анатомический словарь". Калі жадаеце, магу больш падрабязна даць пра яго інфармацыю. То бок новаўвядзенняў я не раблю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:28, 7 лістапада 2013 (FET)
Прыкладаў там вельмі шмат. Пачнем з гэтага: "У целе чалавека налічваецца 640 мышцаў". 1) Цягліц у целе безліч. Таму трэба ўдакладніць, што менавіта на ўвазе маюцца ШКІЛЕТНЫЯ цягліцы. 2) Адкуль узятая гэта лічба? Няма канкрэтнай колькасці цягліц, бо многія цягліцы ёсць не ва ўсіх людзей, а толькі ў некаторай часткі папуляцыі.
"Самыя вялікія — ягадзічныя мышцы, якія адказваюць за рухомасць нагі". 1) Прабачце, але "ягадзічныя" -- найтыповейшы русізм. У беларускай анатамічнай тэрміналогіі ўжываецца выключна "крумянковыя". Не выключаю, што слова "ягадзічныя" ўзятае з падручнікаў для школ ці агульнатэрміналагічных слоўнікаў. Аднак менавіта ў анатамічным слоўніку ўжываецца слова "крумянковыя". Тут трэба дзейнічаць па прынцыпу "карыстаемся тым, што пісалі спецыялісты па тэме". То бок ужываць "крумянковыя". 2) Апроч таго, каб рухаць нагу, яны маюць і іншыя функцыі. 3) Паняцце "найвялікшая цягліца" трэба ўдакладніць. Самая цяжкая? Займае найбольш аб'ёму? Самая доўгая? Займае найбольшую плошчу? І г.д.
Класіфікацыя цягліц у прынцыпе дадзена няслушна і толькі па 1 крытэрыі. Ну тут можна вельмі доўга разбіраць артыкул на памылкі. У выніку атрымліваецца тое, з-за чаго спецыялісты не раюць чытаць студэнтам Вікіпедыю па іх тэмах. Але мне хацелася б, каб наш беларускі раздзел гэтая праблема абмінула, каб наш артыкул пра цягліцы быў якасны і прыдатны не толькі для аматарскага, але і для спецыялізаванага чытання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:28, 7 лістапада 2013 (FET)
Хацеў бы дадаць спадару Ежы, што менавіта з гістарычнага пункту гледжання тэрміналагічным новаўвядзеннем з'яўляюцца як раз розныя "мышцы" ды "ягадзіцы". Некалькі гадоў таму я вельмі рупліва даследваў тэму беларускай анатамічнай тэрміналогіі (дарэчы, пісаў па выніку даследвання невялікую працу) і сутыкнуўся з тым, што існуе вялікая бездань між слоўнікамі ІнБелКульта 20-х гадоў і сучаснымі слоўнікамі. Тым ні менш, гвалтоўная русіфікацыя не закранула яшчэ беларускую медыцыну, таму існуе вялікі шэраг слоўнікаў перыяду беларускай незалежнасці, дзе даюцца слушныя варыянты на сённяшні дзень. І варыянты гэтыя ўяўляюць сабой нешта сярэдняе між слоўнікам 20-х гадоў і транслітаратамі з рускай мовы, якія стараннямі русіфікатараў спрабаваліся быць уведзенымі ва ўжыванне. Адзначу, што медыцынская літаратура выпускаецца на беларускай мове надзвычай рэдка (па маіх прыблізных адзнаках, мо, 1 кніга з 100). І вось у гэтай беларускамоўнай кнізе будуць менавіта тэрміны з вузкатэрміналагічных слоўнікаў, то бок "цягліцы", "крумянковы" і г.д. Атрымліваецца парадокс: Вікіпедыя спрабуе ўціснуць у артыкул пра нейкую вузкую сферу (медыцыну) тэрміны, якія ў самой сферы не ўжываюцца. Я ўсё ж прапаноўваю ўжываць вузкаспецыяльныя тэрміналагічныя слоўнікі, бо іх таксама не дурні выдалі і філолагі іх рэцэнзавалі. Бо на Вікіпедыі вялікая сацыяльная адказнасць: сотні людзей, якія мовы не ведалі, наткнуцца на "ягадзіцы" -- і слушны тэрмін паступова знікне з выкарыстання. Да таго ж, мяне вельмі здзіўляюць "мышцы". Бо Вы самі ў пачатку артыкула сцвярджаеце, што гэта гутарковае слова (з чым я згодны). Мы ж не пішам у артыкуле пра туберкулёз (сухоты) слова "чахотка" ўвесь час замест слова "туберкулёз" (сухоты). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:44, 7 лістапада 2013 (FET)
Вядома аўтарэтэтныя крыніцы, якімі безумоўна з'яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі, павінны быць прыярэтэтнымі ў энцыклапедыях кшталту гэтай, заўвагі цалкам слушныя.--Mr. Sрock (размовы) 10:59, 7 лістапада 2013 (FET)
Прыведзеныя хібы мне не падаюцца крытычнымі, асабліва каб пачынаць яшчэ адзін артыкул, а Вікіпедыя ніколі не будзе аўтарытэтнай крыніцай, каб яе чыталі спецыялісты. Акрамя таго хачу заўважыць, што ў найноўшых слоўніках (Русско-белорусский словарь, Тлумачальны слоўнік беларускай мовы і Слоўнік беларускай мовы) няма аніякіх згадванняў слоў крумянкі і крумянковы, але ёсць ягадзіцы і ягадзічны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:44, 7 лістапада 2013 (FET)
Спадар Чаховіч, калі разважаць такім чынам, то паступова можна дайсці да таго, што памылкі ў датах у гістарычных артыкулах не будуць з'яўляцца крытычнымі. Вікіпедыя павінна адлюстроўваць найбольш навукова слушнае меркаванне сярод магчымых варыянтаў і замацоўваць яго крыніцамі. Ва ўзгаданых Вамі слоўніках і не будзе нармальнай тэрміналогіі, бо яны не ёсць тэрміналагічнымі слоўнікамі. Я яшчэ раз паўтаруся: у мяне складаецца ўражанне, што раздзел Вікіпедыі "акадэмічны" ставіць галоўнай мэтаю давядзенне русіфікацыі ў краіне да канца. НЕ СУСТРАКАЮЦЦА АМАЛЬ У МЕДЫЦЫНСКАЙ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ ЛІТАРАТУРЫ "ЯГАДЗІЦЫ" І ІНШЫЯ РУСІЗМЫ. Гэта значыць, зноў паўтаруся, што Вікіпедыя становіцца ПЕРШАЙ пасля нейкіх там агульналексічных слоўнікаў КРЫНІЦАЙ УЖЫВАННЯ ТЫХ "ЯГАДЗІЦАЎ". Вядома, у прарусіфікаваных школьных падручніках (дзе ўжо даўно ёсць "карандаш" (чорны камень), "сарай" (палац) і іншыя цюркскія словы, якія татары прынеслі ў рускую мову) будуць і ягадзіцы, і мышцы і ваабшчэ глаза. Аддаваць перавагу агульналексічнаму слоўніку перад прафесійным??? Гэта, мякка кажучы, не вельмі прафесійна. Калі мне трэба даведацца на матэматычны тэрмін, я пагляджу матэматычны слоўнік беларускай мовы, а не агульны. Гэтак жа і з медыцынай. Аргумент кшталту "Вікіпедыя не ёсць аўтарытэтнай энцыклапедыяй", на мой погляд, з'яўляецца прычынай для зачынення Вікіпедыі ўвогуле. Бо трэба ці даваць правільную інфармацыю, ці не даваць яе ў прынцыпе. Заўважу, што ў раздзеле Вікіпедыі "тарашкевіца" падобных праблем не ўзнікае, але мне не дазваляе годнасць і прынцыпы працаваць там. Таму хацелася б дасягнуць нейкага плёну. Прычым чагосьці канструктыўнага, а не проста адхілення правак, якія рупліва рабіліся па некалькі гадзін. Я буду працягваць выпраўляць тэрміны па 100 і па 200 разоў. Можаце хоць баніць. Бо, як я разумею, аргументы не аргументы для Вікіпедыі. Выбачаюся за эмацыйнасць, але сэрца баліць ад таго, што тут адбываецца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:26, 10 лістапада 2013 (FET)
Памыляецеся, Вікіпедыя павінна адлюстроўваць усе меркаванні сярод магчымых варыянтаў і падмацоўваць іх аўтарытэтнымі крыніцамі. Не раю карыстацца наступным разам Капс Локам, бо выглядае, гм, істэрычна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:34, 10 лістапада 2013 (FET)
Калі абстрагавацца ад эмоцый, мы выходзім на наступнае пытанне: "Ці мае быць слоўнік спецыяльных тэрмінаў прыярытэтным перад слоўнікам агульнай лексікі ў Вікіпедыі пры напісанні артыкулаў?" На гэта я маю адназначны адказ: "Так!" Грунтуюся на прынцыпе: хай спецыялісты займаюцца спецыяльнай лексікай, бо ім у супрацоўніцтве з філолагамі гэта бліжэй. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:55, 10 лістапада 2013 (FET)
Маеце рацыю безумоўна. Рабіце артыкул Мускулы чалавека. Базавы матэрыял па тэме ёсць у артыкуле Мускулы, калі артыкул пра анатомію чалавека будзе напоўнены і цалкам ахопіць чалавечую частку тэмы з Мускулы, то апошні можна будзе чысціць і напоўніць інфармацыяй пра мускулы ў жывёл у прынцыпе. Калі ў вас ёсць вузкаспецыяльныя слоўнікі, якія лічацца аўтарытэтнымі ў галіне (а не ў блазнаў з by_mova, што вядуць няроўны бой са змаґарамі™), проста рабіце. Калі слоўнікам і тэрміналогіяй карыстаюцца ў галіне, ёй і на ёй вучаць ва ўстановах адукацыі, а клятая БелТА сядзіць на ягадзіцах, то гэта праблема БелТА, бо тая сядзіць на ср...цы, а не на частцы цела з прэтэнзіяй на навуковае апісанне. — Wizardist г 16:28, 10 лістапада 2013 (FET)
Праблемы ў тым, што мясцовыя адміны адхіляюць мае праўкі проста з-за таго, што ім не падабаецца тое ці іншае слова. Асабліва спадар Кундрат. Вы можаце неяк на іх уздзейнічаць? Мае слоўнікі -- НАЙаўтарытэтнейшыя ў галіне. Прычым размова не пра змагарскія пёрлы ці слоўнікі 20-х, а пра новыя слоўнікі, якія адрэцэнзаваныя і зацверджаныя. Якім чынам Вы прапаноўваеце ўздзейнічаць на адмінаў? Я магу даць усю інфармацыю па слоўніках. Як і самі слоўнікі ў папяровым выглядзе. Гэта не праблема. Праблема ў тым, што некаторыя адміны (фанаты ягадзіц, карандашэй, сараев і ваабшчэ харошых слоў із харошыў слоўнікаў) адмаўляюць аўтарытэтнасць аўтарытэтных слоўнікаў. Не спасылаюцца пры гэтым ні на што, апроч нейкіх там агульных слоўнікаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:52, 10 лістапада 2013 (FET)
Мне вельмі падабаюцца гэтыя словы, але ў школьных праграмах ды БелЭнаўскіх выданнях выкарыстоўваюцца "ягадзічныя мышцы". Я не аўтарытэтэт у пытаннях анатамічнай тэрміналогіі. Мо гэта і някепска, бо часам два прафесары з адной і той жа галіны ведаў гавораць рознымі мовамі, бо ў кожнага свая адзіна правільная тэрміналогія. --JerzyKundrat (размовы) 11:32, 11 лістапада 2013 (FET)
Што за дурасць? Калі, паводле словаў сп. Цярэшчанкі, наш артыкул Мускулы апісвае выключна мышцы чалавека, дык яго трэба перанесці і выправіць памылкі, а не ствараць яшчэ адзін артыкул пра мышцы чалавек, а стары выдаляць і рабіць аглядным - павінна захоўвацца гісторыя правак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:38, 10 лістапада 2013 (FET)
Усё залежыць ад яго аўтарытэтнасці. Часцяком агульныя слоўнікі, надрукаваныя з "дазволу" НАН, будуць у разы больш аўтарытэтнымі, чым манаграфічныя працы асобных акадэмікаў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:34, 10 лістапада 2013 (FET)
Якім чынам Вы прапаноўваеце аб'ектыўна вызначаць аўтарытэтнасць слоўніка? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:46, 10 лістапада 2013 (FET)
Для пачатку было б нядрэнна пабачыць яго, а не спрачацца невядома пра што. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:55, 10 лістапада 2013 (FET)
Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П. Ярошевич, Л.Н. Бойцов, Д.В. Ковалева и др. -- Мн.: Дизайн ПРО, 1998. -- 480 с. ISBN 985-6182-63-8 Рецензенты: кафедра анатомии человека Гродненского государственного медицинского института, зав. кафедрой доктор медицинских наук, профессор С.С. Усоев; доктор филологических наук, профессор Гродненского государственного университета П.В. Стецко; ст. научный сотрудник Института экспериментальной ботаники НАН РБ кандидат биологических наук И.М. Степанович. Авторы: Ярошевич С.П., Бойцов Л.Н., Ковалева Д.В., Лобко П.И. Словарь содержит около 7500 слов и словосочетаний, которые употребляются как анатомические названия. Состоит из трёх частей: русско-белорусско-латинской, белорусско-латинской, латинско-белорусской. Для студентов медицинских и биологических ВУЗов, преподавателей, врачей, научных работников, переводчиков. РЕКОМЕНДОВАНО НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКИМ ЦЕНТРОМ УЧЕБНОЙ КНИГИ И СРЕДСТВ ОБУЧЕНИЯ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:51, 10 лістапада 2013 (FET)
Ну вось з гэтага і трэба было пачынаць. Выглядае аўтарытэтна, рэцэнзенты заслугоўваюць даверу, да таго ж рэкамендавана Мінадукацыі. Але гэта не значыць, што трэба вынішчаць словы, якія вы лічыце русізмамі, калі яны шырока выканстоўваюцца ў меней спецыялізаваных энцыклапедыях, даведніках і да т.п. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:31, 10 лістапада 2013 (FET)
Паверце, спадар Чаховіч, я не маю жадання вынішчаць "ягадзіцы, мышцы" і іншыя гутарковыя словы. Тут іншая мэта: я б хацеў, каб асноўнымі словамі ў артыкулах па анатоміі праходзілі менавіта словы з гэтага слоўніка. Напрыклад, ва ўзгаданым вышэй артыкуле Мускулы слова "цягліцы" ўжываецца толькі 1 раз -- у назве. Потым у тэксце ідуць суцэльныя "мышцы". Гэта не зусім энцыклапедычна, бо слова та гутарковае. Я прапаноўваю шаноўным калегам абапірацца ўсё ж у першую чаргу на словы, якія выкарыстоўваюцца ў сферы і замацаваныя ў слоўніках, падобных да гэтага. Гутарковыя жа варыянты прапаноўваю падаваць у дужках з пазначэннем іх гутарковасці і толькі 1 раз. Наконт таго, каб перанесці артыкул Мускулы ў Мускулы чалавека, асабіста я выказваюся супраць і абяцаю зрабіць больш якасны артыкул з 0, што называецца. Крыніц там будзе да халеры, таму спадзяюся, што стане добрым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:45, 10 лістапада 2013 (FET)
Яшчэ раз паўтару, што гэта недапушчальна, нават пры аб'яднанні робяцца пэўныя захады, каб гісторыя правак утрымлівала звесткі пра ўклад з абодвух артыкулаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:55, 10 лістапада 2013 (FET)
Прабачце, але я ўжо пачаў... Можа, потым аб'яднаем у 1 артыкул іх. Ці зробім перанос... Бо ўжо шкада выдаляць тое, што напісаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:26, 10 лістапада 2013 (FET)
Калі вы пра Мускулы чалавека, дык гэты ніякі не артыкул, а нейкі спіс-нарыхтоўка, таму не бачу праблем стварыць у старым артыкуле новы раздзел і дадаць туда гэту інфармацыю. Магу зрабіць гэта за вас. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:22, 11 лістапада 2013 (FET)
Пакуль што гэта толькі загатоўка. Але праз нейкі час з гэтага будзе нармальны артыкул. Калі Вы лічаце, што так будзе лепш, то рабіце перанос. Але можна пакінуць артыкул і як спіс. Напрыклад перайменаваць у Класіфікацыя мускулаў чалавека. Што Вы думаеце? Як будзе лепш? У Вас значна больш досведу працы тут. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:04, 11 лістапада 2013 (FET)
  • Паколькі я абяцала выказацца пасля таго, як сфармулюю сваю думку, то так і раблю. Для мяне відавочна, што сутнасць гэтага пытання зводзіцца да таго, якую крыніцу лічыць аўтарытэтнай крыніцай (АК) у пэўным пытанні. І тут маё меркаванне такое: біялагічны слоўнік АК у біялогію, анатамічны - у анатоміі, геаграфічны - у геаграфіі. А ў моўных пытаннях АК - гэта мовазнаўчыя працы, таму што тут трэба ўлічыць і ўзус, і гістарычныя, і сучасныя крыніцы выкарыстання, а анатамы - не маюць ні задачы, ні адукацыі, ні вопыту для гэтага. Так што я не лічу, што галоўную назву трэба заўсёды браць з вузкаспецыялізаванай літаратуры, але ніхто не перашкаджае даць і такую назву са зноскай у лід артыкулу.---Хамелка/ разм. 21:58, 10 лістапада 2013 (FET)
Па-мойму, Вы самі сабе супярэчыце: кажаце, што анатамічны слоўнік -- АК, але ўжо ў наступным сказе абвяргаеце гэта. Як Вас разумець? Хацеў бы яшчэ дадаць, што, на мой погляд, больш энцыклапедычным будзе пакінуць гутарковую назву на пачатку артыкула разам з вузкаспецыяльнай, аднак у самім артыкуле выкарыстоўваць пераважна назву з вузкаспецыялізаванага слоўніка. Паўтаруся, што ў артыкуле пра туберкулёз мы не пішам слова "туберкулёз" у загаловак, каб потым праз увесь артыкул ужываць выключна "чахотка". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:11, 10 лістапада 2013 (FET)
Па-першае, чахотка (наколькі я разумею) па-беларуску будзе сухоты, па-другое, ніякага супярэчання: калі я захачу даведацца, якія мышцы кіруюць дзеяннямі рукі, то палезу ў анатамічны слоўнік, а калі мяне цікавіць моўнае пытанне, то перавагу я аддам мовазнаўчай літаратуры. Паўтаруся. Гэта выключна маё асабістае меркаванне.---Хамелка/ разм. 10:41, 11 лістапада 2013 (FET)
Сухоты яшчэ больш-менш афіцыйная назва дыягназа лёгачнай формы туберкулёза, калі чахотка -- цалкам гутарковае слова. Ладна, насамрэч мне падаецца, што я раблю з мухі слана. Проста выпраўлю памылкі з пазначэннем крыніц. Толькі прашу ў новых артыкулах не замяняць ва ўсіх месцах "цягліцы" на "мышцы". Дзякую за разуменне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:04, 11 лістапада 2013 (FET)

Прыношу шаноўным калегам і каляжанкам выбачэнні за празмерную эмацыйнасць. Я быў няправы. Абяцаю не дапускаць срываў на эмоцыі ў будучыні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:25, 12 лістапада 2013 (FET)

Ажаніліся

правіць

Паколькі ў нас намалявалася больш за 500 выпадкаў выкарыстання выразу "Ажаніўся на", а выправіць іх аўтаматычна амаль немагчыма, нагадваю, што гэта ў рускай мове кажуць "женился на женщине", а па-беларуску правільна казаць "ажаніўся з жанчынай". Раўнапраўе, як яно ёсць. Калі што, я не супраць таго, каб кожны па 5-10 артыкулаў ад гэтай памылкі пазбавіў.---Хамелка/ разм. 18:58, 1 лістапада 2013 (FET)

Распачаў працу. Дарэчы, я не ведаў, што так! Дзякуй!--VladimirZhV (размовы) 20:20, 1 лістапада 2013 (FET)
А я не ведаў, што можна жаніцца НА. Рускай мовы амаль не ведаю. Хрыху толькі разумею з-за падабенства да беларускай. Томаш Блядынец (размовы) 22:26, 1 лістапада 2013 (FET)

Сцягі краін

правіць

Паважанае спадарства! Зірніце, калі ласка, артыкул Еўрапейская кухня. Не вельмі добра разумею, што здарылася з адлюставаннем сцягоў краін. Раней усё было нармальна, у сэнсе, былі выявы сцягоў, а зараз чырвоныя радкі з паведамленнем пра памылкі. Дапамажыце, калі ласка, іх прыбраць!--Ellis Novak (размовы) 21:09, 29 кастрычніка 2013 (FET)

Як аказалася, дастаткова было замяніць назвы краін на беларускія :) Аднак чаму такая розніца - сапраўды невядома. Economico-geographer (размовы) 22:16, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Вялікі дзякуй! Зараз падпраўлю астатнія.--Ellis Novak (размовы) 22:58, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Гл. #Паведамленьні пра памылкі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:50, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Цяпер такога шчасця хапае — больш за ўсё падобна на масавы вандалізм. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:55, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Цалкам згодна. Але нешта трэба рабіць з гэтым.--Ellis Novak (размовы) 22:58, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Проста гэтыя варыянты назваў краін трэба кудысьці дапісаць, а вось куды... у нейкі з новых модуляў, можа. Такое можа здарыцца з усімі шаблонамі, напрыклад, пры змене версіі HTML. Не вандалізм, але не прадумана было зроблена, на жаль. --Максім Л. (размовы) 09:33, 30 кастрычніка 2013 (FET)
Праўду кажучы, у адпаведнай катэгорыі не дужа і шмат артыкулаў з памылкамі, але звярнуць увагу Візардыста трэба. --Максім Л. (размовы) 09:43, 30 кастрычніка 2013 (FET)
Я шмат чаго ўжо павыпраўляў, але яшчэ ня ўсё. — Wizardist г 13:48, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Калі вы сустрэлі гэтую памылку ў некаторых інфакартках (пра музыкаў і гурты, напрыклад), то на 98% гэта памылковы параметр «краіна»: у ім здаўна мусіла знаходзіцца проста назва, без спасылак і шаблонаў. — Wizardist г 13:50, 30 кастрычніка 2013 (FET)

А калі гэта не інфакартка і не сцяг краіны, а, напрыклад, сцяг рэгіёна (правінцыі Іспаніі, рэгіёны Італіі), што тады рабіць?--Ellis Novak (размовы) 14:43, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Я напісаў дакументацыю да модуля Сцягі краін. Чытайце яе, глядзіце папярэднія змены ў модулі, і дадавайце новыя краіны і тэрыторыі, якіх не хапае. Дарэчы, некаторых сцягоў не было і раней, проста не было такога бачнага паведамлення пра памылку. На мой густ, праблема такая ж крытычная, як і памылкі з выкарыстаннем зносак. Калі ж варта згасіць паведамленне, то пішыце. — Wizardist г 01:41, 6 лістапада 2013 (FET)

Дапамога

правіць

Патрэбны чалавек для дапамогі мяне ў распрацоўцы Партала:Астраномія. Больш дэталёва раскажу ў Размовах. --Artificial123 (размовы) 12:17, 26 кастрычніка 2013 (FET)

Я б дапамог, бо трошкі валодаю тэмай, але зусім мала вольнага часу, які поўнасцю аддаю на тыя артыкулы, якія вяду сам. І мне тэма астраноміі блізкая і цікавая. Таму шчыры дзякуй Вам за распрацоўку партала. Можа, пазней, праз працяглы час, толькі і буду займацца тым, каб вычытваць усе Вашыя артыкулы па астраноміі і ствараць самому. Таму на арфаграфію і русізмы не звяртайце ўвагі. Ваша праца будзе карыснай.--Pracar (размовы) 12:22, 26 кастрычніка 2013 (FET)
Ёсць думка пасля дастатнай распрацоўкі парталу Астраномія шаблоны тыпу {{Даследаванне Плутона АМС}} перанесці ў Партал:Касманаўтыка. --Artificial123 (размовы) 21:25, 26 кастрычніка 2013 (FET)

удзельнік "Bladyniec" = удзельнік "Szanounyspadar" ?

правіць

Я паглядзеў уклад удзельніка "Szanounyspadar" (гл. тут [1]) і мне падалося, што гэта другі акаунт удзельніка "Bladyniec", адной і той жа фізічнай асобы. І тая асоба з дзвюма крыптонімамі галасуе двойчы за свае "енцыклапедычная" артыкулы (Змаганне польскай Самаабароны за Вільню, 1918–1919) і робіць "заўвагі" іншым? Ці як? Прашу адміністратараў энцыклапедыі зрабіць яснасць.--Pracar (размовы) 11:48, 25 кастрычніка 2013 (FET)

Схожа. --Artificial123 (размовы) 11:59, 25 кастрычніка 2013 (FET)
Не, проста Szanounyspadar часта правярае за Bladyniec беларускую арфаграфію і, думаю, гэтыя ўдзельнікі асабіста знаёмы. Калегі, у мяне да вас вялікая просьба, рэагаваць спакайней -- і праўда, стыль можна карэктаваць, спрабаваць нешта выносіць у асобныя артыкулы, але ці вялікая гэта праблема на цяперашні момант? Пагатоў у адным асобна ўзятым артыкуле? --Максім Л. (размовы) 12:01, 25 кастрычніка 2013 (FET)
Shanounyspadar і я гэта две розныя асобы. Усё так, як сказаў Максім. Bladyniec (размовы) 17:26, 25 кастрычніка 2013 (FET)

Просба

правіць

Звяртаюся з просбай прыняць удзел у галасаванні наконт прызнання добрым артыкулам Змаганне польскай Самаабароны за Вільню, 1918–1919. Артыкул вісіць ужо амаль год. Bladyniec (размовы) 19:26, 22 кастрычніка 2013 (FET)

Не трэба нас прасіць, самі знойдзем. --Artificial123 (размовы) 12:14, 26 кастрычніка 2013 (FET)

Вики-конференция в Смоленске

правіць

9—10 ноября в Смоленске состоится Вики-конференция русской Википедии. Приглашем принять участие в ней, желающие могут зарегистрироваться здесь. По возникшим вопросам можно обращаться ко мне.--Vladimir Solovjev (размовы) 13:36, 19 кастрычніка 2013 (FET)

Партал:Астраномія

правіць

Намагаюся паціху ажывіць гэты партал. Давайце свае парады, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 15:50, 18 кастрычніка 2013 (FET)

Трэба неяк навігацыйныя палосы для планет адной шырыні давесці + дадаць блокі пра аб'екты Месье і г.д.
У мяне навігацыйныя палосы для планет і так адной шырыні. Наконт Месье - гэта можна. --Artificial123 (размовы) 15:59, 18 кастрычніка 2013 (FET)
Можна блокі з украінскага партала дадаць. --Rymchonak (размовы) 16:13, 18 кастрычніка 2013 (FET)
Выраўняў навігацыйныя табліцы для планет. Толькі з шаблонам {{Юпітэр}} праблема: чамусьці ён упарта не хоча ўпісвацца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:20, 18 кастрычніка 2013 (FET)
Можа з-за гэтага?
Дзякуй за падказку. Упісаў-такі я гэты шаблон :)) Мабыць з-за гэтага, бо пасля вяртання старога варыянта ўсё запрацавала. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:07, 20 кастрычніка 2013 (FET)
Паспрабаваў вярнуць сваю версію, здаецца ўсё як мае быць. Калі ў партале з гэтым шаблонам праблема застаецца, можаце зрабіць здымак экрана, каб я вырашыў праблему, калі яна існуе? Дзякуй. — Wizardist г 17:46, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Праблема засталася :( Каб убачыць гэта, дастаткова звузіць акно браўзера і параскрываць шаблоны. Выпіраць будзе толькі {{Юпітэр}}. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:05, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Зразумела. У мяне вялікі манітор і пры максімальным разрозненні гэтага не бачна (але паўстаюць іншыя праблемы, якія я вырашыў гэтай праўкай. Па сутнасці, «праблема» ў тым, што кожны элемент спісаў мае стыль white-space: nowrap; (робіць тое ж, што і {{nobr}}, але дазваляе стваральніку шаблона не ведаць пра гэта ўвогуле а займацца непасрэдна напаўненнем шаблона). Калі звужаць акно ўсё далей і далей, «паплывуць» і іншыя шаблоны, якія я яшчэ не перарабіў ({{Сатурн}}, напрыклад) — абодва шаблона не робяць там ніякай карысці: http://cropme.ru/s/d/a/l/6fb95d8e.png. Лепшым выйсцем было б стварыць асобную навігацыйную табліцу для партала, у якой будуць спасылкі на шаблоны і якая была б аптымізаваная акурат для выкарыстання толькі на палову шырыні. Шаблоны плывуць нават са старой версіяй {{Навігацыйная табліца}} (адкрыйце старую версію, пстрыкніце «Правіць», у полі «Preview page with this template» напішыце «Партал:Астраномія» і пстрыкніце «Show preview») — проста зоркі так супалі :) — Wizardist г 18:43, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Што да тэмы вялікіх экранаў. Вось як выглядала старонка раней: http://cropme.ru/s/d/a/l/b99b2988.png. Выявы вылазілі за межы сваіх блокаў і ссоўвалі левую частку старонкі, з-за чаго не хапала месца правай, і яна саскоквала ўдол. — Wizardist г 18:47, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Яшчэ прапановы? Дарэчы, можа адлюстроўваць парталы на галоўнай старонцы?--Artificial123 (размовы) 17:46, 18 кастрычніка 2013 (FET)
Я за адлюстраванне парталаў на Галоўнай старонцы, але толькі самых распрацаваных. --Rymchonak (размовы) 23:09, 18 кастрычніка 2013 (FET)
Аб'екты Месье дадаў, але там чамусьці надпіс унізе. Калі хто зразумее, у чым праблема, выпраўце. --Artificial123 (размовы) 09:47, 19 кастрычніка 2013 (FET)
 Y Зроблена--Ellis Novak (размовы) 10:08, 19 кастрычніка 2013 (FET)
Вялізны дзякуй. --Artificial123 (размовы) 10:09, 19 кастрычніка 2013 (FET)
Спадарства, ці можаце зрабіць хтосьці, каб выявы выбіраліся са спісу, як выдатныя артыкулы? І подпісы пад выявамі патрэбныя. --Artificial123 (размовы) 10:27, 4 лістапада 2013 (FET)
Пад блокамі злева было б нядрэнна зрабіць блокі "Гэты дзень у гісторыі" і "Катэгорыі". --Artificial123 (размовы) 10:30, 4 лістапада 2013 (FET)

Белорусская энциклопедия

правіць

Прошу дополнить статью ru:Белорусская энциклопедия. Иначе может быть удалена.--Kaiyr (размовы) 22:43, 14 кастрычніка 2013 (FET)

А зачем вы создаёте статьи с ноготок? По-моему, правильно такое удалять. Как вариант вы можете перевести из нашего раздела туда всю небольшую информацию. Этого будет вполне достаточно, чтобы статью оставили.---Хамелка/ разм. 08:40, 15 кастрычніка 2013 (FET)
"Возьмите котёнка, иначе я его утоплю" (с). --Максім Л. (размовы) 09:56, 15 кастрычніка 2013 (FET)
Я не знаю белорусский язык.--Kaiyr (размовы) 10:55, 15 кастрычніка 2013 (FET)
Гуглом переведите с белорусского, он отлично справится.---Хамелка/ разм. 12:18, 15 кастрычніка 2013 (FET)

Інструкцыя па транслітарацыі ў англійскай Вікіпедыі

правіць

Людзі, якія валодаюць англійскай мовай і якія неабыякавыя да пашырэння ўжывання Інструкцыі, могуць дапамагчы схіліць адміністратараў англійскай Вікі да ўжывання Інструкцыі цалкам або часткова, далучайцеся да гутаркі і давайце свае доказы «за» на гэтай старонцы (англ.).  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dalakop (р · у) 00:07, 13 кастрычніка 2013

Паведамленьні пра памылкі

правіць

Я ў гэты момант уношу даволі значныя зьмены ў базавыя шаблёны. Просьба паведамляць сюды, сюды, і толькі сюды пра ўсе праблемы (не на маю старонку гутарак, не на старонкі абмеркаваньня артыкулаў), якіх яшчэ ўчора не было. Дзякуй! — Wizardist г 20:22, 11 кастрычніка 2013 (FET)

Стварыў {{Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі}}, не адлюстроўваюцца загалоўкі без адпаведных спісаў, напрыклад |загаловак13=Спісы і катэгорыі. Тэкст у {{Бібліяінфармацыя}} стаў цэнтравацца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:50, 12 кастрычніка 2013 (FET)
Загалоўкі (групы) бязь сьпісаў ня мусяць адлюстроўвацца. Калі хочаце радок на ўсю шырыню, трэба карыстацца «спісам». А што да канкрэтна таго шаблёну, я не разумею, навошта гэтыя загалоўкі там. Усё і так нармальна. {{Бібліяінфармацыя}} ня мусіла карыстацца клясай navbox. Адсюль усе праблемы — перараблю. — Wizardist г 14:59, 12 кастрычніка 2013 (FET)
Што значыць "ня мусяць"? Увёсь час мусілі, і шаблоны ствараліся з імі (у тым ліку складаных канструкцый), а цяпер ня мусяць — рабіце каб мусілі. Мне не зразумела, а навошта ўвогуле было чапаць тое, што і так працавала? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:15, 12 кастрычніка 2013 (FET)
На то, што гэтыя шаблёны потым немагчыма падтрымліваць, не кажучы ўжо пра іх выгляд — разьлезлыя рамкі, недарэчныя прагалы і поўны вэрхал. Тое, што ў рувікі шаблёны зробленыя праз адно месца — не прычына рабіць гэтаксама тут. — Wizardist г 21:03, 12 кастрычніка 2013 (FET)
Гэта ваша асабістае меркаванне, астатніх, мабыць, усё да гэтага задавольвала (у тым ліку і мяне). Візуальна не бачу аніякіх паляпшэнняў, а ствараць шалобны як і раней ужо не магчыма, трэба марнаваць час на тое, каб змяняць яшчэ і структуру — рэформы дзеля рэформ. У нас вось у раздзеле не адлюстроўваецца карта OSM, не працуюць кнопачкі пад акном рэдагавання і вікіфікатар. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:58, 13 кастрычніка 2013 (FET)

У шаблоне ((пісьменнік)) -- гл. "Мельхіёр Ваньковіч (1892)" -- не высвечваецца запоўнены радок "жонка" і "маці". У шаблоне ((Партыя)) -- гл. "Краёвая партыя Літвы і Беларусі" -- не высвечваецца запоўнены радок "сакратар", а можа што яшчэ.--Pracar (размовы) 13:04, 12 кастрычніка 2013 (FET)

Гэта старыя праблемы: там парамэтраў «жонка» і «маці» проста няма. Не прыярытэтна. — Wizardist г 14:59, 12 кастрычніка 2013 (FET)
Здзіўляе. Акрамя таго ў некаторых шаблонах пра асоб, напрыклад, ((пісьменнік)), ((мастак)), адсутнічае радок "аўтограф". Няўжо непатрэбны? --Pracar (размовы) 21:17, 12 кастрычніка 2013 (FET)
Патрэбны! Але пра гэта не паклапаціліся стваральнікі шаблёна. Як толькі я разьбяруся з навігацыйнымі шаблёнамі і правяду лікбез, то адразу ж займуся інфармацыйнымі карткамі. «Не прыярытэтна» выглядае, нібы я не надаў гэтаму ўвагі, але сьпяшаўся проста. :) — Wizardist г 21:40, 12 кастрычніка 2013 (FET)
г]] р]] п] {{Самадыйскія мовы}} --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:58, 13 кастрычніка 2013 (FET)
Выправіў: ужываўся шаблён {{Мова/familycolor}}, які не існуе, замест {{Картка:Мова/familycolor}}. — Wizardist г 13:13, 13 кастрычніка 2013 (FET)
Гэй, вяртайце магчымаць у навігацыйных шаблонах з загалоўка з незапоўненым спісам рабіць гарызантальны раздзяляльнік, бо без яго ну ні як ({{Чырвоная Армія ў ВАВ}})! Калі экспераментуеце, дык рабіце гэта так, каб не функцыянал заставаўся той жа, або экспераментуйце у {{навігацыйная табліца 2}}. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:35, 17 кастрычніка 2013 (FET)
Гэтая праўка мусіць вярнуць магчымасць рабіць загалоўкі на ўсю шырыню, але я асабіста больш схіляюся да ўкладзеных навігацыйных табліц (можна згарнуць адну табліцу ўнутры другой, чаго не дабіцца, калі проста рабіць шырокія загалоўкі). Калі ёсць яшчэ што, смела паведамляй! — Wizardist г 18:28, 22 кастрычніка 2013 (FET)

{{Могілкі Мінска}} — паласа ў нізе раней па змоўчанні мела той жа колер, што і загалоўкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:52, 15 лістапада 2013 (FET)

Лік каля ніку

правіць

Спадарства, ў мяне такое пытанне. Што гэта за лік каля ніку з'яўляецца часам? Клацаеш на яго - "няма такой адмысловай старонкі". --Artificial123 22:10, 8 кастрычніка 2013 (FET)

Падрабязнасці можна прачытаць вось тут.--Mr. Sрock (размовы) 23:10, 8 кастрычніка 2013 (FET)
Уверсе? справа ў меню? Гэта такая замена аранжавай стужцы, якая з'яўлялася раней на новае паведамленне. Цяпер колькасць паведамленняў паказваецца лічбай.---Хамелка/ разм. 11:14, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Бела-чырвона-белы сцяг на мерапрыемствах Вікіпедыі

правіць

У працэсе працы над артыкулам склалася ўражанне, што беларускія мастацтвазнаўцы творчасць гэтага мастака не даследавалі. Калі я памыляюся, пераканайце мяне цытатамі, можна прама ў раздзел Культурная прыналежнасць артыкулу :)---Хамелка/ разм. 06:07, 3 кастрычніка 2013 (UTC)

Усё, што ёсьць у аўтарытэтным запісе на Ваньковіча: [2]. Я б зьвярнуў увагу на «Культурнае жыццё...» ISBN 978-985-6700-57-9 і «Элегіі забытых дарог» ISBN 985-07-0372-5. Абедзьве ў дастатку ёсьць у Нацбібліятэцы. — Wizardist г 13:43, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

Пытанне паўстала з-за таго, што многія польскія даследчыкі прыпісваюць да палякаў як мясцовае дваранства ў Беларусі і Літве, так і да польскай культуры тое, што імі было створана. Думаецца, што Вялікае Княства Літоўскае -- гэта не польская дзяржава, і нават не палякі яе заснавалі. І ўсе ХІХ ст. мясцовае дваранства імкнулася адрадзіць ВКЛ як раўнапраўнага партнёра ў саюзе з Польшчай (Каронай). Таму ўсялякія прэтэнзіі польскіх "даследчыкаў" на Ваньковіча беспадстаўныя, хай нават яны напішуць яшчэ цэнтнеры манаграфій. Што польскага ў мастацтве Ваньковіча? Партрэт польскамоўнага Адама Міцкевіча, які апяваў Літву? Ваньковіч вучыўся ў Полацку, Вільні і Санкт-Пецярбургу, дзе акадэмія практыкавала класічныя італьянскія традыцыі, а не польскія. І класіцызм не выключна польскі стыль у мастацтве. Думаю, што спасылкі на польскіх "мастацтвазнаўцаў" не нейтральныя.--Pracar (размовы) 17:20, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

Іменна так, не магу сказаць, што В. беларускі мастак, але і польскім яго не назавеш. Але! напісаць гэта правільна, узважана і на падставе аўтарытэтных акадэмічных крыніц мне не дазваляе адукацыя і адсутнасць гэтых самых крыніц пад рукой.---Хамелка/ разм. 18:26, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

Чаму Вы не можаце сказаць, што ён беларускі мастак? Самі сяляне Беларусі ў першай палове ХІХ ст. і пазней у асноўнай масе сабе не называлі "беларусамі", а толькі "мужыкамі". І чамусьці ніхто не аспрэчвае, што яны беларусы?--Pracar (размовы) 18:39, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

Згаджуся---Хамелка/ разм. 09:03, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

Адам Мальдзіс не з'яўляецца па большасці мастацтвазнаўцам, а літаратуразнаўцам, доктарам філалагічных навук. З апошніх беларускіх мастацтвазнаўчых даследаванняў абзорным, значным і аўтарытэтным з'яўляецца, напрыклад, праца Харэўскага (Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі, 2007 г.). Пра Ваньковіча -- на С. 134-137: прама напісана, што з'яўляецца "яркай постацю беларускага выяўленчага мастацтва першай паловы ХІХ ст." і ніякага польскага. Прама ўказана, што вучыўся ў рускіх мастакоў і суполіўся ў СПб з выхадцамі з Беларусі -- Малеўскім, Аляшкевічам і інш. Я сам пісаць пра Ваньковіча не буду, бо мала вольнага часу. Думаю, што могуць зрабіць гэта і іншыя ўдзельнікі -- літаратуры па ім хапае. // Зараз вельмі хачу скончыць да 13 кастрычніка артыкул пра Э.Вайніловіча, бо ён таго доўга чакае. І ўвогуле звычайна канцэнтруюся на тых артыкулах, якія, на маю думку, акрамя мяне ніхто не напіша. Таму пра Купалу, Коласа альбо Гомельскі палац, як прасіў Чаховіч, пісаць не буду, бо гэта могуць зрабіць і іншыя, звестак хапае. Не палічыце за ўзгарду, проста бачу ў гэтым больш плёну для сябе і іншых. --Pracar (размовы) 10:18, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

З "акадэмічна-навуковых" прац па жывапісу Беларусі ХІХ ст. аўтарытэтным з'яўляецца Леанід Дробаў.--Pracar (размовы) 14:36, 5 кастрычніка 2013 (UTC)
Што вы, ніякіх крыўдаў, на тое і Вікіпедыя, каб займацца, чым хочацца, а не тым, што болей за ўсё патрэбна некаму :). Дзякую за кансультацыю.---Хамелка/ разм. 17:52, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

Как начинавший 3 года назад статью в рувики, считаю, что звали его всё-таки Валентий-Вильгельм. У вас в заглавии стоит одно имя, а в шаблоне другое. А вообще статья участника Pracar весьма хорошая. Я ввёл в рувики несколько белорусско-литовских художников, но ещё есть, некоторые совсем не исследованы. Дробов сейчас не катит, кое-что, впрочем, оттуда можно извлечь, но это крохи. Кроме Дробова никто в Беларуси тогдашними художниками не занимался, тёмными они личностями были, а ныне публика всё по пэнам да шагалам.--Ohlumon 11:40, 7 кастрычніка 2013 (UTC)

Я напісаў толькі раздзел ((Паходжанне і сям'я)), а іншае змястоўнае (па мастацтву) напісала ўдзельніца "Хамелка". А сырбор пачаўся з раздзела ((Pra nacyjanalnasć)) (гл. гісторыю артыкула). На мой погляд раздзел ((Культурная прыналежнасць)) у артыкуле трэба ўвогуле выдаліць, бо ён не інфармацыйны і створаны для таго, каб аспрэчыць нешта. Бо і рускія могуць лічыць яго рускім мастаком -- вучыўся з 1811 г. і ствараў у Расійскай імперыі, а Царства Польскае было створана толькі ў 1815 г. Думаю, што з сучаснікаў Харэўскі добры эксперт, бо вывучаў увогуле ўсю культуру дваранскіх сядзіб 1-й паловы ХІХ ст. у Беларусі.--Pracar (размовы) 16:31, 7 кастрычніка 2013 (UTC)

Дзень беларускай Вікіпедыі ў Вільні

правіць

Шаноўныя калежанкі і калегі, 10 лістапада разам з нашымі сябрамі з ЕГУ плануем правесці ў Вільні варштат як пісаць артыкулы ў беларускай Вікіпедыі. Сустрэча накіравана будзе на беларускіх студэнтаў ЕГУ, але таксама будуць запрошаныя прадстаўнікі мясцовых беларускіх культурных арганізацыі. Вядучымі, як заўжды, будзем Анатоль і я, але з-за таго, што Вільня вельмі блізка да Мінска, мы зацелі б запрасіць кагосці з дасведчаных беларускіх редактараў Вікіпедыі, каб прыехаў у Вільню і нам дапамог. Калі ласка, хто ахвотны і ў каго ёсць такая магчымасць, напішыце мяне на e-mail: tomasz.bladyniec (слімак) gmail.com. Можам зрабіць запрашэнне на візу, але трэба спяшацца. Bladyniec (размовы) 15:21, 2 кастрычніка 2013 (UTC)

Калі б вы на Украіну прыехалі... --Artificial123 15:23, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
10-га, працоўны дзень, калі тэрміновых спраў не будзе, то прыеду. --Максім Л. (размовы) 16:21, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
Лістапада. Гэта нядзеля. Bladyniec (размовы) 16:52, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
А! Мабыць, на зваротным шляху з Еўропы, менавіта 10-га буду ў Вільні, калі з транспартам усё будзе нармальна. --Максім Л. (размовы) 18:27, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
Тады супер, запрашаю. Бліжэй даты напішу дзе, калі, што, як. Bladyniec (размовы) 20:10, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
Прывет! Нам цікава далучыцца да мерапрыемства і паралельна правесці Вікі дзень у Мінску. Як вам такая прапанова? -- Mr. Zabej (размовы) 21:03, 15 кастрычніка 2013 (FET)
Мы канешне за! Вельмі прыемна гэта чуць. Разпавядзіце пазней як атрымалася і зрабіце некалькі здымкаў, думаю ўсім будзе цікава :) Bladyniec (размовы) 02:31, 16 кастрычніка 2013 (FET)
Высылалі з пошты falanster.by@gmail.com больш разгорнутую прапанову. Ці атрымлівалі вы яе? Калі не, на які адрас можна яе даслаць? Mr. Zabej (размовы) 10:37, 17 кастрычніка 2013 (FET)

Часавы пояс

правіць

Ніхто ня супраць, калі я падам запыт на пераключэньне дапомнага часавага поясу з UTC (+0) на FET (+3 без DST)? Гэта паўплывае, у прыватнасьці, на подпісы: пасьля захаваньня старонкі з ~~~~ подпіс будзе ўтрымліваць час не ў UTC, а ў FET — па менскім часе. — Wizardist г 15:48, 28 верасня 2013 (UTC)

  За. --Artificial123 15:56, 28 верасня 2013 (UTC)
  За, вядома ж.--Mr. Sрock (размовы) 17:48, 28 верасня 2013 (UTC)

Хутка будзе. Заўвага: гэта ня зьменіць ужо створаных за 6 гадоў подпісаў. — Wizardist г 16:30, 28 верасня 2013 (UTC)

  За. Wizardist, можа Вы яшчэ дапаможаце зрабіць мабільную версію BeWiki? Frantishak (размовы) 11:33, 3 кастрычніка 2013 (UTC)
Яна існуе, але вельмі нязручная. --Artificial123 12:00, 3 кастрычніка 2013 (UTC)
Я б не сказаў, што яна вельмі нязручная. Зручней за «звычайную вэрсію» на тэлефоне будзе. Ёсьць магчымасьць і фота з тэлефона загрузіць, і старонкі рэдагаваць. У мяне у Chrome for Android нават Візуальны рэдактар працаваў (але, праўда, прыйшлося пераключацца ў поўную вэрсію)! :) — Wizardist г 13:41, 3 кастрычніка 2013 (UTC)
Мабільная ёсць http://be.m.wikipedia.org/wiki/Main_Page , але і праўда, трэба там нешта падкруціць. --Максім Л. (размовы) 12:30, 3 кастрычніка 2013 (UTC)
А што падкруціць? Тэкст прыліп да выявы? Гэта праблема дрэннай неабстрагіраванай вёрсткі. Будзем вырашаць, калі будзем рабіць рэдызайн або перавярстаньне галоўнай старонкі, бо на ёй ёсьць некалькі страшэнных хібаў. — Wizardist г 13:41, 3 кастрычніка 2013 (UTC)
З актуальнай версіяй ГС маб.версія выглядае добра, са старой было іначай, а я паглядзеў не перад каментаром, а пасля ўжо :) --Максім Л. (размовы) 16:58, 3 кастрычніка 2013 (UTC)
  За. Толькі ці не ўзнікне якіх праблем з-за рознага часу? (Розніца ў часе паміж рознымі праектамі і розніца ў БеВікі ў часе дапераходных і пасляпераходных правак.) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:23, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
MediaWiki захоўвае час у фармаце ГГГГММДДГГХХСС у UTC незалежна ад поясу ў $wgLocaltimezone. Як раз пояс з гэтай зьменнай і наладаў карыстальніка (па ўзрастаньні прыярытэту) выкарыстоўваецца для належнага адлюстраваньня часу. Глядзіце Manual:Timestamp і Manual:$wgLocaltimezone. Праз гэтую працэдуру прайшло шмат разьдзелаў, і ніводны не зазнаў праблем, afaik. :) — Wizardist г 21:43, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

 Y Зроблена Дзякуй за жвавую дыскусію з нагоды сьцягоў і іншай трасцы, дарэчы. :) — Wizardist г 10:37, 8 кастрычніка 2013 (FET)

Вікі-экспедыцыя на Падляшша

правіць
 

З вялікай радасцю інфармуем, што хутка будзем арганізаваць першую Вікі-экспедыцыю! У наступным тыдні плануем ехаць на два дні на ўсходняе Падлашша, на зямлі, дзе жывуць беларусы. Разам з намі паедуць фатаграфы, якія будуць здымаць месцы звязаныя з беларускай культурай і гісторыяй гэтых земляў. Будзем таксама сустракацца за знакамітымі прадстаўнікамі беларускай супольнасці, каб здымаць іх і рабіць з німі кароткія ролікі з размовамі. Усе гэтыя здымкі і запісы выкладзем ў Commons, дзе яны ўжо заўжды будуць неабмежавана даступнымі для ўсіх. Самыя лепшыя здымкі ўзбагацяць артыкулы ў Вікіпедыі пра пасляшскіх беларусаў. На гэтую мэту мы атрымалі фінансавую дамамогу з боку Таварыства Вікімедыя Польшча. Дзякуй вялікі! Будзем Вас інфармаваць пра вынікі нашай працы. Калі камусці цікава, можа пазнаёміцца з падрабязнасцямі гранта:

WG 2013-17

Bladyniec (размовы) 21:51, 19 верасня 2013 (UTC)

Добрая ініцыятыва, шкада, што не змагу паўдзельнічаць.---Хамелка/ разм. 04:49, 20 верасня 2013 (UTC)

Фота-экспедыцыя паспяхова завяршылася. Мы зрабілі некалькі сот фотаздымкаў, якія цыпер будзем паступова выкладваць у Commons. Перадаю Вам інфармацыю наконт коштаў і крыніцаў фінансавання паездкі. На агульны кошт складаецца паліва для машыны - 200 зл, і кошт харчавання 5 удзельнікаў экспедыцыі за два дні - 213 зл. Усяго разам 413 зл, значыць каля 100 €. Паездку поўнасцю сфінансавала Таварыства Вікімедыя Польшча, якое дапамагае нам ужо чарговы раз. Шчыры дзякуй таксама нашым сябрам Эве і Дарэку Вошчынскім з Белавежы, якія прынялі нас на начлег бязплатна. Нагадваю, што Дарэк - аўтар лагатыпу Дня беларускай Вікіпедыі ў Польшчы. Дзякуй таксама Ініцыятыве Вольная Беларусь, якая пазычыла нам прафесійны фотаапарат, а таксама Вікторыі Сцяпановіч і Катажыне Пэплінскай, якія пазычылі карты памяці да яго. Як заўжды, арганізатары экспедыцыі не прынялі аніякіх ганарараў. Спадзяюся, што будзем прадаўжаць працу для беларускай Вікіпедыі. Bladyniec (размовы) 13:38, 3 кастрычніка 2013 (UTC)

Выдатныя спісы

правіць

Прывітанне, спадарства. Паціху пачынаецца абранне выдатных спісаў. Ёсць і першы кандыдат. Далучайцеся да галасавання. Выказвайце свае заўвагі і прапановы адносна арганізацыі абрання, патрабаванняў. Вот спасылка на адпаведны праект у РуВікі.

Яшчэ пытанне: як на ваша меркаванне лепш: "Выдатныя спісы і парталы" ці "Змястоўныя спісы і парталы"? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 08:12, 18 верасня 2013 (UTC)

Выдатныя лепш. --Artificial123 (размовы) 08:17, 18 верасня 2013 (UTC)
Проста Выдатныя спісы без парталаў, бо з апошнімі ў нас ніяк. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:51, 18 верасня 2013 (UTC)

Бягучыя падзеі

правіць

Можа, пачнём распрацоўваць бягучыя падзеі? А то ніколі да іх рукі не дойдуць. --Artificial123 (размовы) 11:33, 16 верасня 2013 (UTC)

А ў нас багата людзей, каб на ўсё хапіла? --Rymchonak (размовы) 13:19, 16 верасня 2013 (UTC)
Вы лічыце гэта няважным? Я бы мог напісаць штосьці. --Artificial123 (размовы) 13:22, 16 верасня 2013 (UTC)
Усё важна, але прыярытэт - артыкулы. Калі ў Вас ёсць жаданне, то распрацоўвайце. Магчыма, хтосьці дапаможа. --Rymchonak (размовы) 15:11, 16 верасня 2013 (UTC)
Трэба глядзець іншыя не вельмі актыўныя (тут колькасць артыкулаў нічога не дае, у адрозненне ад хуткасці росту) моўныя раздзелы: няма БП у македонскім, эстонскім, літоўскім, славацкім, балгарскім, але ёсць у латышскім, харвацкім, сербскахарвацкім, дацкім, грузінскім, грэчаскім, румынскім ды аксітанскім. Нічога складана няма ў тым, каб перакладаць адпаведныя блокі з Ру- або Укрвікі няма, але калі хочацца нечага "свайго", то гэта куды больш складана. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:27, 16 верасня 2013 (UTC)
І як зрабіць, каб у іх з'явіліся БП? --Artificial123 (размовы) 16:10, 16 верасня 2013 (UTC)
Справа не ў тым, каб зрабіць зрабіць у іх БП, а ў тым, каб задумацца, што стварыць такі праект нашмат лягчэй і прасцей, чым падтрымліваць яго. І практыка падобных нам моўных раздзелаў паказвае, што яны пераважна выбіраюць адмовіцца ад БП на карысць асноўнай прасторы. І яшчэ на разважанне. Мяне ў свой час крыху вінавацілі ў тым, што я бяру рувікі як прыклад і імкнуся наблізіць бевікі да яе. Але тут трэба бачыць, у якіх момантах я лічу неабходным набліжацца. У мінулым месяцы пры ўсёй няроўнасці колькасці актыўных удзельнікаў, суадносіны напісаных за месяц артыкулаў такія: у нас каля 1 тысячы, у рувікі каля 9000 (усяго!). Гэта вельмі добра, што наш каэфіцыент карыснага дзеяня такі выдатны. На дадзеным этапе асабіста я лічу, што распыляцца не вельмі добрая ідэя.
Можна хаця б паспрабаваць, а калі блок БП будзе вісець без абнаўлення - проста замарозіць праект да лепшых часоў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:07, 21 верасня 2013 (UTC)
Тады я скора штосьці напішу там. --Artificial123 (размовы) 08:17, 21 верасня 2013 (UTC)

Найбольшая беларуская энцыклапедыя

правіць

Цікава, колькі артыкулаў змяшчае 18-томнік БЭ? Мабыць мы ўжо недалёка ад гэтай лічбы. --JerzyKundrat (размовы) 07:11, 16 верасня 2013 (UTC)

Напісана жа, каля 80000 тэрмінаў. --Artificial123 (размовы) 07:13, 16 верасня 2013 (UTC)
Дакладнай лічбы няма. У 1 томе БЭ планавалася 100000 артыкулаў. Кніга пра БЭ дае лічбу 80000. Думаю, што насамрэч артыкулаў трохі менш, бо ВСЭ ў 30 тамах (трэцяе выданне) змяшчала 95 279 артыкулаў. Мы пакуль стварылі амаль 2 дванацацітомнікі Беларускай савецкай энцыклапедыі. Але трэба адкідваць храналагічныя артыкулы. --Rymchonak (размовы) 07:21, 16 верасня 2013 (UTC)
Па маіх прыкідках там 65-70 тыс. артыкулаў. --JerzyKundrat (размовы) 07:30, 16 верасня 2013 (UTC)
На маю думку, таксама дзесьці ў гэтых межах. Можа трохі больш 70-75 тысяч. --Rymchonak (размовы) 07:33, 16 верасня 2013 (UTC)
Нам ёсць куды імкнуцца. --Artificial123 (размовы) 07:46, 16 верасня 2013 (UTC)
Мы пакуль на самым пачатку. Бо ў Брагкаўзе, 21-е выданне, без "вады" і ідэалагічных ацэнак - 300000 артыкулаў. --Rymchonak (размовы) 07:54, 16 верасня 2013 (UTC)

Вікітыдні

правіць
 
Увага

Паважаная супольнасць, калі Вы не будзеце галасаваць за новыя вікітыдні і ўдзельнічаць у іх, то мы ніколі не пакрыем важныя тэмы і не заткнём дзіркі ў добра прапрацаваных галінах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:21, 11 верасня 2013 (UTC)

Вітальевіч/Віталевіч

правіць

Зараз у назвах абодва варыянты. Трэба вызначыцца і пераназваць то, што не так.---Хамелка/ разм. 08:41, 11 верасня 2013 (UTC)

Прапаную імя па бацьку даваць выключна па-беларуску: Віталевіч. Бо ў беларускай мове ёсць імёны Васіль, Віталь, Анатоль. А Віталій, Васілій, Анатолій - гэта ўплыў рускай мовы. --Rymchonak (размовы) 09:03, 11 верасня 2013 (UTC)
Ніжей ужо абмяркоўвалася гэта пытанне. ПБМ 2008 кажа, што ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч., але, як слушна заўважыў сп. Рымчонак, у сучаснай беларускай мове няма імёнаў Віталій, Васілій, Анатолій (хоць, магчыма, складальнікі правілаў мелі на ўвазе менавіта гэтыя састарэлыя формы). Ты не менш я бы прапанаваў узяць прыклады з Правілаў за ўзор: Васільевіч (Васіль), Аркадзьевіч (Аркадзь) → Вітальевіч (Віталь). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:07, 11 верасня 2013 (UTC)
Пагаджуся са сп. Рымчонкам, Віталевіч/Васілевіч як ні круці ўласна беларускія імя па бацьку, у адрозненне ад -ьевіч.--Mr. Sрock (размовы) 17:50, 28 верасня 2013 (UTC)

Спадарства, а што здарылася з інтэрвікамі артыкула? --Rymchonak (размовы) 17:24, 5 верасня 2013 (UTC)

Звяжыце з Космические программы Израиля з Ру. --Artificial123 (размовы) 17:38, 5 верасня 2013 (UTC)
 Y Зроблена --Artificial123 (размовы) 18:09, 5 верасня 2013 (UTC)

Падкажыце з перакладам

правіць

На магіле было напісана "Śpiewakowi kaliny ziomkowie". Падтэкст у тым, што ён напісаў песню пра каліну і землякі яму аддзячылі.---Хамелка/ разм. 16:52, 4 верасня 2013 (UTC)

Мабыць: Спеваку "Каліны". Землякі --JerzyKundrat (размовы) 04:52, 5 верасня 2013 (UTC)
Вось толькі ён яе не пеў, а музыку напісаў. Можа там руск.: Опевшему маецца на ўвазе. Карацей, пайду ў полвікі праўды шукаць---Хамелка/ разм. 05:46, 5 верасня 2013 (UTC)
Слушна, наконт таго, што аўтар менавета апяваў каліну. --JerzyKundrat (размовы) 06:13, 5 верасня 2013 (UTC)
Прыдумаў: Песняру каліны... --JerzyKundrat (размовы) 06:33, 5 верасня 2013 (UTC)
Геніяльна :). Дзякуй вялікі.---Хамелка/ разм. 13:19, 5 верасня 2013 (UTC)
Яшчэ адзін момант, далей па тэксту з польскага артыкулу пра каліну звычайную: "Już samo wąchanie kwiatów kaliny na cmentarzu miało powodować utratę węchu". Я правільна разумею, што тут трэба перакладаць так: "Ад водару кветак каліны на могілках можна было страціць нюх"? Прычым там пра гэта так сур'ёзна напісана, нават з крыніцай.---Хамелка/ разм. 15:05, 5 верасня 2013 (UTC)
Так --JerzyKundrat (размовы) 04:51, 6 верасня 2013 (UTC)
Вось праўду кажуць, што раніца разумней вечара. Сёння я зразумела сэнс. Можа гэта і відавочна, але да мяне толькі зараз дайшло, што нюх можна было страціць ад таго, што на могілках расло вельмі шмат калін, а не ад таго, што могілкавыя каліны неяк па-асобаму пахнуць. Запрацавалася яўна :).---Хамелка/ разм. 05:39, 6 верасня 2013 (UTC)

Увага! Аб'ява!

правіць

Спадзяюся, скора мы выберам першы выдатны артыкул. Таму ўзнікае некалькі пытанняў, якія неабходна вырашыць супольна:

  • Які артыкул абраць першым?
    • У абмеркаваннях (гл. Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы#Аперацыя «Арго») была выказана слушная думка, што першы абраны выдатны артыкул павінен быць пра нешта беларускае. Прапаную абраць або Мірскі замак, або Нясвіжскі замак, бо яна ўваходзяць у Сусветную спадчыну ЮНЕСКА і фактычна з'яўляюцца візітнай карткай Беларусі на міжнародным узроўні. Калі будуць яшчэ кандыдатуры на першы выдатны, можна будзе правесці галасаванне. Што думаеце?
  • Выгляд галоўнай старонкі.
    • Выдатныя артыкулы павінны быць адлюстраваны на галоўнай старонцы. Я тут падрыхтаваў чарнавічок, запрашаю ўсіх да абмеркавання і дапрацоўкі, бо гэта твар нашай Вікіпедыі.

І канечне, не забывайце галасаваць на старонках Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы і Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:56, 2 верасня 2013 (UTC)

Галоўная старонка пасля абгрэйда падабаецца. Я за Нясвіжскі замак і за Мірскі. Абодва артыкулы напісаны выдатна. --Rymchonak (размовы) 17:07, 2 верасня 2013 (UTC)
Галоўная старонка сёння выглядае моцна несіметрычна (я звычайна гляджу браўзер напалову экрану), магчыма, можна неяк дапрацаваць. Але ў астатнім усё добра. Што тычыцца выбару, то ніхто не перашкаджае абраць першымі абодва замкі, а потым ужо па-аднаму абіраць.---Хамелка/ разм. 05:49, 3 верасня 2013 (UTC)
Мы чытаем злева направа. Варта другасную інфармацыю (Выява дня, Вікістужка) перакінуць у правы бок. Пры асіметрыі лепш, калі перагружаны левы бок, а не правы. --JerzyKundrat (размовы) 07:01, 3 верасня 2013 (UTC)
Так, асіметрыя - гэта першае, што кідаецца ў вочы. Якраз ёсьць месца для блока «артыкул года» і, магчыма, блока абраных (выдатных/добрых) спісаў. А ўвогуле, вельмі прыемна бачыць канстрыктуўныя абнаўленні такога кшталту.--Mr. Sрock (размовы) 08:16, 3 верасня 2013 (UTC)

Галоўная старонка

правіць

Здаецца, ураўнаважыў слупкі. Там галоўная праблема - зменны памер рубрыкі "дзень у гісторыі", які можа значна вагацца. Што цяпер скажаце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:42, 4 верасня 2013 (UTC)

Няхай будзе так. --Artificial123 (размовы) 21:51, 4 верасня 2013 (UTC)
Праблема вырашальная праз змену шаблона "Дзень у гісторыі", куды б падстаўляліся дадзеныя з адмысловага шаблона, напр. "Шаблон:Дзень у гісторыі:5_верасня". Напачатку можна проста робатам прадубліраваць адпаведныя старонкі з датамі календара ў прасторы шаблонаў, а пасля апошнія адрэдагаваць, прывёўшы да прыкладна аднолькавага аб'ёму. Ад сябе абяцаю дапамогу, але пачынаць варта робату. --JerzyKundrat (размовы) 06:23, 5 верасня 2013 (UTC)
Добрыя павінны быць злева, а выдатныя - справа, гэта будзе лагічным паводле каляровага рашэння (сінія і жоўтыя зорачкі будуць адпавядаць колерам слупкоў) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:59, 5 верасня 2013 (UTC)
Спадару Уладзіславе, у мяне да Вас просьба. Калі ў Вас ёсць магчымасць, зрабіце робатам тое, пра што кажа спадар Ежы, бо ў мяне пакуль няма робата. Ідэя вельмі добрая. Дарэчы, так зроблена ў многіх вікіпедыях. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:46, 11 верасня 2013 (UTC)

Мая галоўная мэта зараз - адлюстраваць выдатныя артыкулы на галоўнай старонцы так, каб яна пры гэтым выглядала прымальна. Таму, калі няма прынцыповых нараканняў, прапаную пакуль прыняць такі варыянт. У далейшым, абмеркаванне выгляду ГС можна будзе перанесці на ст. Размовы:Галоўная_старонка і паэксперыментаваць з чарнавіком. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:46, 11 верасня 2013 (UTC)

Прапаную Фота дня змясціць пад Вікістужкай. --Rymchonak (размовы) 09:52, 11 верасня 2013 (UTC)
Мне не падабаецца, што ўдзельнікам і наведвальнікам Беларускай Вікіпедыі прыйдзецца падстройвацца пад тое, што амаль ўсе інфарматыўныя блокі змянілі бок. А на што? Калі з'явяцца Выдатныя спісы мы зноў будзем перакідваць гэтыя блокі з аднаго боку на іншы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:56, 11 верасня 2013 (UTC)
Там галоўная праблема - збалансаваць блокі. Таму і змяніўся бок. Калі Вы бачыце, як зрабіць гэта лепш і прыгажэй - калі ласка, праўце смела.
Што да спісаў, а калі ў нас Выдатныя спісы з'явяцца? Я толькі за, але трэба, каб за гэта хто ўзяўся (у тым ліку і за іх стварэнне). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:17, 11 верасня 2013 (UTC)
Блокі ніколі не сбалансуюцца з прычыны таго, што разрозненне ва ўсіх рознае, а слупкі па шырыні не аднолькавыя, т.б. у Хамелкі з яе, напрыклад, 2014х1536 яны будуць роўныя, а ў мяне на экране 1024х768 левы слупок будзе значна большым. Выдатныя ж спісы з'явяцца тым жа чынам, што і Выдатныя артыкулы - калі знойдзецца зацікаўлены чалавек; кандыдаты з'явяцца/знойдуцца самі сабой (пакуль толькі перакладныя: Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы, Гарады Сербіі, Спіс самых высокіх будынкаў Х'юстана і Лос-Анджэлеса, Першая лэдзі ЗША) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:45, 11 верасня 2013 (UTC)
P.S. А на чорта на галоўнай старонцы патрэбны блок Вікістужка? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:54, 11 верасня 2013 (UTC)
Сп. Уладзіслаў, дайце спасылкі на добрыя і выдатныя спісы у РуВікі. Можа, штосьці перакладу.
Калі будзе прыняты новы варыянт галоўнай старонкі? --Artificial123 (размовы) 21:23, 18 верасня 2013 (UTC)
Калі мы ўвядзём Навіны, то нічога на галоўнай старонцы ня трэба будзе прынцпова змяняць, толькі дадаць новыя блокі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:16, 21 верасня 2013 (UTC)
Трэба ўжо без Навін мяняць, а то без "Добрых артыкулаў" сумна. --Artificial123 08:45, 21 верасня 2013 (UTC)
Згодны са сп. Уладзіславам, што Вікістужка - лішняя інфа на ГС, разам з блокам Артыкулы (і, магчыма, блокам Тэматычны тыдзень) можна аб'яднаць у адзіны блок Карысная інфармацыя дзе пакінуць спасылкі на вікістужку/навіны і на ўсе катэгорыі + абвестка пра тэматычны тыдзень. Спасылка на новыя старонкі ўжо ёсць злева пад лагатыпам Вікіпедыі, на усе артыкулы ёсць спасылка справа ўверсе (У беларускім раздзеле — 64 133 артыкулы).--Mr. Sрock (размовы) 06:58, 26 верасня 2013 (UTC)

Першыя выдатныя артыкулы

правіць

Шаноўнае спадарства, у выніку галасавання намеціліся кандыдаты на першы выдатны артыкул. Звярніце ўвагу на старонку галасавання. Я прапаноўваў раней выбраць першымі артыкулы Мірскі замак і Нясвіжскі замак, але пакуль за іх мала галасоў. Прапанова застаецца ў сіле пры ўмове, што за гэтыя артыкулы будзе больш галасоў. Галасуйце! --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:50, 11 верасня 2013 (UTC)

Галасуем больш актыўна! --Artificial123 07:50, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

Артыкул года

правіць

Ці праводзіцца у бел. Вікі конкурс "Артыкул года", як у РуВікі? --Artificial123 (размовы) 11:59, 2 верасня 2013 (UTC)

Не, ніколі не выбіралі. --Максім Л. (размовы) 13:40, 2 верасня 2013 (UTC)
Можа, пачнем такую традыцыю? --Artificial123 (размовы) 14:17, 2 верасня 2013 (UTC)
Акрамя Рускай Вікіпедыі ёсць яшчэ ў іншых Вікіпедыях такая традыцыя? За гэты год у нас шмат добрых артыкулаў. --Rymchonak (размовы) 17:08, 2 верасня 2013 (UTC)
Не ведаю, як наконт іншых вікі, але ў рувікі я моцна люблю гэты конкурс, там заўсёды нешта цікавае вычытаеш. Так што я за, і нават гатова ў журы паўдзельнічаць :), калі ніхто не супраць.---Хамелка/ разм. 05:50, 3 верасня 2013 (UTC).
Сп. Хомелка, мне здаецца, што нідзе, акрамя РуВікі, яго няма. А я б хацеў, каб у нас было штосьці падобнае, але я тут новы чалавек і не магу нават галасаваць.--Artificial123 (размовы) 08:11, 3 верасня 2013 (UTC)
Галасаваць можа абсалютна любы зарэгістраваны ўдзельнік, пагатоў Вы. Ідэя, зрэшты, не кепская.--Mr. Sрock (размовы) 08:38, 3 верасня 2013 (UTC)
Дзякуй. А то я дзесьці чытаў, што трэба быць зарэгістраваным амаль 3 месяцы. --Artificial123 (размовы) 08:39, 3 верасня 2013 (UTC)
Апошняе патрэбна для ўдзелу ў выбарах адміністратараў. --JerzyKundrat (размовы) 08:49, 3 верасня 2013 (UTC)
Мне таксама ідэя "Артыкула года" падабаецца, і артыкулаў якасных у нас ужэ багата. Але трэба набраць журы (не менш чым тры чалавекі, а лепш пяць). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:28, 4 верасня 2013 (UTC)
Журы трэба набіраць з адміністратараў і/або паважаных удзельнікаў. --Artificial123 (размовы) 11:34, 16 верасня 2013 (UTC)
Ну што, будзем набіраць журы? --Artificial123 08:30, 5 кастрычніка 2013 (UTC)

Сп. Хомелка, на вас уся надзея. --Artificial123 11:09, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Калі створыце старонку і высунеце кандыдатаў, бяру адказнасць прачытаць усе артыкулы да Новага году і выбраць лепшыя. Магчыма, дастаткова будзе, выбраць галоўны і 3 дадатковых, а не ў шматлікіх намінацыях, як у рувікі. Магчыма, хтосьці мае час і жаданне скласці мне кампанію?---Хамелка/ разм. 11:18, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Атрымаўся цэлы "партал". Усе глядзім і выказваем свае заўвагі сюды і сюды. У шаблоне наверсе старонкі яшчэ некалькі спасылак. --Artificial123 01:20, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Спадарства, чакаю вашых заўваг. --Artificial123 18:44, 11 кастрычніка 2013 (FET)

Вікіфікатор

правіць

Почему в проекте нет викификатора? Ведь для этого нужно всего пару системных сообщений создать, скопировав откуда нибудь.--Region190 (размовы) 15:27, 20 жніўня 2013 (UTC)

Сломался, а починить не умеем. Кстати, в монобуке работает у меня---Хамелка/ разм. 16:57, 20 жніўня 2013 (UTC)

Допомога

правіць

Добры дзень)) Я из ру вики. Хочу здесь писать статьи о футболистах. Кто-нибудь может мне помочь с переводом? Если что пишите мне на СР.--Region190 (размовы) 16:13, 12 жніўня 2013 (UTC)

Спасибо за предложение, не исключаю, что кто-то даже поможет, но в принципе с тем же успехом можно переводить статьи прямо из рувики, даже быстрее будет получаться. А вы, очевидно, совсем белорусского не знаете, если даже про аканье не слышали. Почему бы вам в рувики не писать?---Хамелка/ разм. 16:57, 12 жніўня 2013 (UTC)
В ру-вики тоже пишу. Белорусский не сказать чтобы не знаю: я понимаю почти всё написанное, но сам писать не могу. Просто хочу помочь проекту с футболом))--Region190 (размовы) 17:04, 12 жніўня 2013 (UTC)

Выдатныя артыкулы

правіць

Шаноўнае спадарства, панове. Пачаў працу праект "Выдатныя артыкулы", пакуль у тэставым рэжыме. Калі ласка, азнаёмцеся з патрабаваннямі да выдатных артыкулаў. Выкажыце свае заўвагі і прапановы. Абмеркаванні кандыдатаў у выдатныя артыкулы праходзяць на гэтай старонцы. Дарэчы, там ужэ ёсць адзін кандыдат у выдатныя, галасуйце, прапаноўваце яшчэ кандыдатаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:21, 7 жніўня 2013 (UTC)

Даўно пара, выдатнае пачынанне. Па зместу патрабаванняў усё добра, адно, магчыма пункт Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў лічу лішнім, шаблон гэты прыдуманы для ўдзельнікаў, якія незнаёмыя з ГОСТамі афармлення літаратуры. Калі аформіць усё па ГОСТ, то і шаблон — толькі трата цярпення і кілабайтаў вагі старонкі. Ну і заўвага 11. Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі інтэрвікі ёсць), нівелюе сама сабе папраўкай у дужках, а расстаўляць інтэрвікі рэч зразумелая сама сабой нават для "простых" артыкулаў. Поспехаў! --Mr. Sрock (размовы) 17:51, 8 жніўня 2013 (UTC)
Паправіў удакладненне ў дужках, бо сапраўды гучыць неадназначна. Што да ГОСТаў і шаблонаў, то мабыць далёка не ўсе іх ведаюць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:28, 2 верасня 2013 (UTC)
  • Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў. Лічу, што трэба канкрэтызаваць гэты пункт. Не зразумела, што гэта за шаблоны і дзе іх шукаць, а калі іх не выкарыстоўваць, то не вядома якім чынам гэта павінна быць аформлена. Трэба зыходзіць з прынцыпа вікіпедыі — рэдагаваць можа кожны, і трэба прадугледжваць, што не ўсе патэнцыйныя аўтары ведаюць "ГОСТ", і не ўсе ведаюць структуру белвікі, у тым ліку дзе шукаць шаблоны.
Па-другое: Нагадаю сітуацыю з артыкулам пра касцёл. Асноўнай прэтэнзіяй, як я зразумеў (папраўце калі гэта не так), былі ня столькі самі памылкі, а хутчэй — "як такое можна было абраць". А гаворка ішла аб добрых артыкулах. Да выдатных, натуральна, патрабаванні павінны быць яшчэ больш строгія. Магчыма каб пазбегнуць падобнай з касцелам сітуацыі, разам са статусам выдатных артыкулаў увесці таксама і рэцэнзаванне (ru:Википедия:Рецензирование, en:Wikipedia:Peer review). І для кандыдатаў у выдатныя артыкулы ўвесці пункт аб абавязковым праходжанні гэтае працэдуры: Павінна быць пройдзена рэцэнзаванне з падвядзеннем вынікаў перад вылучэннем ў выдатныя. Але насамрэч гэта не лішне і для "добрых артыкулаў", калі ўжо ўзнікала такое пытанне. Ды і ўвогуле рэцэнзаванне нам будзе карысным — нават для проста вялікага артыкула без усялякага статуса ня блага, каб хтосьці іншы, акрамя аўтара, праглядзеў артыкул — сваё вока праз некаторы час "замыляецца".
Трэццяе: «Калі ласка, азнаёмцеся з патрабаваннямі да выдатных артыкулаў. Выкажыце свае заўвагі і прапановы.» Магчыма рана было выстаўляць кандыдатаў, калі яшчэ ідзе абмеркаванне патрабаванняў і праект пакуль у тэставым рэжыме. --Weintrauber (размовы) 19:27, 8 жніўня 2013 (UTC)
Прабачце, што доўга не адказваў. Рукі дайшлі толькі цяпер.
  • 1) Згодзен з Вамі. Дапрацаваў. Звярніце ўвагу на артыкул Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы, калі ўбачыце якія недарэчнасці, калі ласка, выпраўце ці паведаміце мне.
  • 2) З касцёлам выпадак непрыемны, але што зробіш. Затое хутка выправілі, і цяпер усё ў парадку. На рэцэнзаванне, мне думаецца, у нас (нашага праекта) пакуль не хопіць людскіх рэсурсаў. Таму, мабыць, не варта уводзіць яшчэ адну бюракратычную працэдуру. Па сутнасці рэцэнзаванне адбываецца пры галасаванні, калі ўдзельнікі шукаюць у артыкуле заганы і выказваюць заўвагі.
  • 3) Нішто так не выяўляе заганы ў правілах, як спроба прымяніць іх на практыцы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:15, 2 верасня 2013 (UTC)

Вікікрыніцы

правіць

Паважаныя калегі, звяртаюся да вас з заклікам дапамагчы Вікікрыніцам. Як можна бачыць, там амаль адна я б'юся не жыццё, а на смерць. Такімі тэмпамі праект могуць прыкрыць за недахопам удзельнікаў. Так што ну-ка хуценька зладзілі гадзіну Вікікрыніц :). Зайшлі на гэтую старонку, абралі любы твор і набралі тэксту, хоць старонку, хоць паўстаронкі. Дзякую.---Хамелка/ разм. 13:54, 5 жніўня 2013 (UTC)

Translation requests into Belarusian

правіць
 
Logo Wiki Loves Monuments

Hello, I am a member of the international team of Wiki Loves Monuments who takes care of the upload campaigns used with the picture contest Wiki Loves Monuments next month. For these upload campaigns we need to translate some templates into various languages so that as much as possible people can participate in their own language.

In Belarusian we need translations for the following template:

  1. Commons:Template:Upload campaign header Wiki Loves Monuments no contest (used above the upload wizard of a country which does not participate)
    • To translate: This country does not participate this year in Wiki Loves Monuments 2013.
    • To translate: You are welcome to upload pictures with this upload wizard, but they will not be part of the photo competition.

You can translate the lines on Commons by creating a subpage with the translation, or put the translation below here or above under the English lines and I will create the subpage on Commons. The ones without a link should be translated here. I will visit this page the coming days. Thanks for the help! Romaine/Romaine (размовы) 03:10, 4 жніўня 2013 (UTC)

 Y Зроблена---Хамелка/ разм. 04:47, 4 жніўня 2013 (UTC)
Thanks! Romaine (размовы) 12:26, 4 жніўня 2013 (UTC)

Абвестка! Вікі-дзень [17 жніўня]

правіць

Паважаныя рэдактары, запрашаю прыняць удзел у Вікі дне 17 жніўня. У якасці дакладчыкаў, інструктараў для пачынаючых вікі-актывістаў. Асноўны сэнс мерапрыемства надаць пазітыўны рух супольнасці беларускага сегмента вікіпедыі.Mr. Zabej (размовы) 22:57, 30 ліпеня 2013 (UTC)

Некальк фота тут---Хамелка/ разм. 20:08, 17 жніўня 2013 (UTC)

Топ-1000 красавіка 2013

правіць

Вось тут свежая статыстыка наведвання, топ-1000 артыкулаў, пакуль станам на красавік 2013 года. --Максім Л. (размовы) 13:57, 29 ліпеня 2013 (UTC)

Прыемна бачыць, што ў параўнанні з мінулай статыстыкай у фаворы не артыкулы пра мужчынскія палавыя органы, а беларуская літаратура. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:13, 29 ліпеня 2013 (UTC)
Яшчэ, можа створым нешта накшталт uk:Категорія:Надпопулярні статті, каб зручней было працаваць над артыкуламі, якія прыцягваюць наведвальнікаў у вікі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:34, 29 ліпеня 2013 (UTC)
Школьнікі рыхтуюцца да іспытаў, а мабыць проста з аўдыторыі праз мабільны спісваюць. Катэгорыя, напэўна, не благая думка. --Максім Л. (размовы) 14:36, 29 ліпеня 2013 (UTC)
У бевікі ў адрозненні ад другой беларускамоўнай вікі няма мабільнай версіі - адна з прычын па якой ёй і не карыстаюцца. Frantishak (размовы) 20:44, 12 жніўня 2013 (UTC)
Пазітыўная дынаміка. Буду працаваць, каб старонку размоў са мной са спісу з 697 месца выціснулі змястоўныя артыкулы. --Rymchonak (размовы) 15:14, 29 ліпеня 2013 (UTC)
Згодны са спадарам Frantishak. Мабільная версія зараз - вельмі важны пункт. Хто можа - зрабіце. --Artificial123 (размовы) 21:26, 12 жніўня 2013 (UTC)
Нават не ведаў, што ў нас няма мабільнай версіі, трэба тэрмінова гэта выпраўляць. --Максім Л. (размовы) 08:53, 13 жніўня 2013 (UTC)
Мабільная версія ў нас ўсё ж такі ёсць -- http://be.m.wikipedia.org/wiki/Main_Page -- не ведаю, праўда, наколькі яна зручная. --Максім Л. (размовы) 09:06, 13 жніўня 2013 (UTC)

Імёны па бацьку

правіць

У бевікі назіраецца сітуацыя, калі імёны па бацьку кожны піша на свой капыл, гэтак у нас паралельна суіснуюць Васільевіч/Васілевіч, Аркадзьевіч/Аркадзевіч, Анатольевіч/Анатолевіч. Вырашыў зазірнуць у правілы 2008 г., там чорным па беламу:

Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.

Здавалася бы ўсё відавочна, але я не зразумеў якое дачыненні імёны Васіль і Аркадзь маюць да імён на -ій (-ый)?

P.S. Можа ў каго знойдзецца час дабіць артыкулы з Ілля (правільна Ілья) і Ілліч (правільна Ільіч)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:17, 27 ліпеня 2013 (UTC)

Ужо з Хомелкай абмяркоўваў, прынамсі каб пісала выключна "Васілевіч", а яна лічыць, што калі ў крыніцы "Васільевіч", трэба так і пакінуць. Прыкра, што ў БП-2008 ёсць такія месцы. Думаю, усё ж, відавочныя памылкі трэба пакідаць за ўвага, карыстацца толькі асноўным прынцыпам. Але, часам у нас цяжка вызначыцца якая форма правільная, напр. Кандрат/Кандрацій. --Максім Л. (размовы) 08:21, 28 ліпеня 2013 (UTC)

Праблемы з інтэрвікамі

правіць

Сёння з 00:00 для мяне стала немагчымым дадаць інтэрвікі да новых артыкулаў прама з іх старонкі - знікла адпаведная прылада з левага меню. Хто-небудзь яшчэ сутыкнуўся з гэтай праблемай? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:04, 19 ліпеня 2013 (UTC)

Учора была праблема з артыкулам (назву не помню) з даданнем інтэрвік - выдавала паведамленне, што даданне інтэрвік зачынена. --Rymchonak (размовы) 08:12, 19 ліпеня 2013 (UTC)
Так, спасылка знікла з меню. Ужо ўчора ў пана Artificial123 была праблема, мусіць, гэтая ж. --Максім Л. (размовы) 08:13, 19 ліпеня 2013 (UTC)
Паглядзеў у рувікі - тая ж праблема, але ніякіх пытанняў-адказаў на форуме ў іх не заўважыў, на англамоўным форуме вікідаты таксама нічога па гэтай тэме :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:35, 19 ліпеня 2013 (UTC)
Ужо усё добра. --Artificial123 (размовы) 11:37, 19 ліпеня 2013 (UTC)
Так, і у мяне, але гэта, на жаль, не першая і не апошняя праблема з Вікідата. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:49, 19 ліпеня 2013 (UTC)
Там не толькі і не столькі ў інтэрвіках была справа. Выскачыла тлустым шрыфтам паведамленне, што "база зачынена на абслугоўванне" і праз тое немагчыма было дадаваць аніводнай праўкі, толькі праглядаць старонкі і іх код. Economico-geographer (размовы) 21:30, 19 ліпеня 2013 (UTC)
Зноў праблема. Злучаю з РуВікі, паказвае, што спасылкі ёсць толькі з Ру. Але артыкул у Ру змяшчае і свае інтэрвікі, а у нас іх чамусьці не відаць. --Artificial123 (размовы) 11:46, 20 ліпеня 2013 (UTC)
Напэўна, чарговы раз, нешта паляпшаюць/"паляпшаюць". Пачакаем на вынікі. --Максім Л. (размовы) 14:00, 20 ліпеня 2013 (UTC)

Кандыдаты у добрыя артыкулы

правіць

Выбачайце за неразумнае пытанне. Як на старонку, якая знаходзіцца у спісе Кандыдатаў у добрыя артыкулы, уставіць шаблон "Кандыдат у добрыя артыкулы"? --Artificial123 (размовы) 20:35, 4 ліпеня 2013 (UTC)

Неяк так, унізе артыкула. --Максім Л. (размовы) 08:37, 5 ліпеня 2013 (UTC)

Хуткасць росту

правіць

Мне здаецца, што наша Вікіпедыя вельмі хутка расце. Вельмі скора дагонім тагальскую :)
І, калі ласка, дайце некалькі парад наконт вывучэння бел. мовы. А то я з Украіны, але вельмі люблю Беларусь.

Думаю, Ваша валоданне беларускай добрае. Пішыце яшчэ артыкулы, дагонім і Грузінскую Вікіпедыю. --Rymchonak (размовы) 17:59, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Паглядзеў створаныя Вамі артыкулы. Таксама лічу, што Вы даволі добра пішаце па-беларуску.
Каб адшліфаваць мову, у першую чаргу чытайце творы класікаў бел. літаратуры: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, У. Караткевіча (я назваў далёка не ўсіх). Напрыклад, раю прачытаць (гэта маё асабістае меркаванне):
  • Я. Колас. На ростанях (асабліва 1-ю частку "У палескай глушы")
  • І. Мележ. Людзі на балоце
  • У. Караткевіч
    • Чорны замак Альшанскі
    • Дзікае паляванне караля Стаха
    • Сівая легенда
Гэтыя творы не толькі напісаны харошай бел.мовай, але і цікавыя па зместу. Чытаючы творы, пры патрэбе карыстайцеся тлумачальнымі слоўнікамі. Напрыклад, гэтымі: [3], [4]. Вось тлумачальны слоўнік прыназоўнікаў: [5].
Некалькі заўваг:
  • у Сеціве многа "мовазнаўчых" сайтаў, "падручнікаў" і "дапаможнікаў", дзе сустракаюцца, мякка кажучы, вельмі спрэчныя сцверджанні.
  • у бел.мове сістэма дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў не такая як у рускай мове. Тыя, хто пачынае карыстацца мовай, звычайна напорваюцца на гэту праблему.
Калі ўзнікнуць складанасці з бел.мовай, можаце звяртацца да мяне. Калі сам буду ведаць - дапамагу. Поспехаў Вам. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:10, 1 ліпеня 2013 (UTC)

Вялікі дзякуй за парады! Дзяніс, я так зразумеў, што дзеепрыкметнікі і дзеепрыслоўнікі такія, як ў украінская мове. Таму гэта для мяне не будзе складана. --Artificial123 (размовы) 10:43, 2 ліпеня 2013 (UTC)

Карысным будзе трымаць пад рукой новыя правілы беларускай мовы, а тут можна праверыць напісанне/наяўнасць словаў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:44, 5 ліпеня 2013 (UTC)

10 000 артыкулаў пра НП

правіць

Напісаны 10 000 артыкул пра НП — Горад Вуланганг. Такім чынам, кожны шосты артыкул у бевікі распавядае пра камуну, вёску ці горад. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:28, 28 чэрвеня 2013 (UTC)

+Горад Леон стаў 61000 артыкулам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:16, 29 чэрвеня 2013 (UTC)
Больш трэці артыкулаў - гэта НП і біяграфіі. Ёсць яшчэ пра што пісаць. Трэба аўстрыйскія камуны (2100 артыкулаў заліць), калі магчыма. + трэба дапоўніць і распісаць пра беларускія вёскі. Іх багата. Са 149 НП Брэсцкага раёна ў нас крыху больш 20. --Rymchonak (размовы) 06:34, 1 ліпеня 2013 (UTC)
З беларускімі НП яшчэ можна тэарэтычна пагадзіцца, з астатнімі -- вялікае пытанне. Зараз, нават пасля залівак, якія ў нас былі, калі робіш серыю "Выпадковая старонка", наша Вікіпедыя добра выглядае (толькі зрэдку выскоквае італьянская камуна). Зрабіце такую серыю ў Македонскай Вікіпедыі, каб паглядзець да чаго не трэба імкнуцца. --Максім Л. (размовы) 06:47, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Разумею, што гэта ўзровень дзіцячага садка :)) (гэта я пра сябе). Але ўсё ж, мне здаецца, варта было б заліць недзе каля 3 - 3,5 тыс. артыкулаў, каб перагнаць П'емонцкую вікіпедыю. Бо ўзнікае ўражанне (назіраю некалькі месяцаў), што яны штампуюць артыкулы-пустышкі ў адзін радок выключна, каб іх не дагнала наша Вікіпедыя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:25, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Албанцы таксама, як і п'емонцы "не давалі нам дарогу", але ж... Мы ціха, мірна рушым далей. --Rymchonak (размовы) 10:32, 1 ліпеня 2013 (UTC)
У П'емонцкай удзельнікаў значна меней за нас, справа толькі часу. --Максім Л. (размовы) 10:48, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Лепш абагнаць македонцаў, а пасля на правах пераможца арганізаваць сумесна з імі беларуска-македонскі тыдзень ;) Нешта падобнае рабілі ўкраінскія калегі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:52, 1 ліпеня 2013 (UTC)
А ці абгонім македонцаў у бліжэйшы час? Думаю, не. --Rymchonak (размовы) 10:59, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Ну, міжмоўны рэнкінг абяцае, што праз 18 месяцаў абгонім — ёсць час распрацаваць спіс з 1000 артыкулаў беларускай тэматыкі, якія павінны быць ва ўсіх моўных раздзелах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:21, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Так, калі паказчыкі істотна не зменяцца, македонскую без ботазалівак наўрад ці дагонім раней чым праз 2-3 гады. Але калі за раз заліць 11 тыс. артыкулаў (а гэта будзе кожны 7-ы артыкул), значна ўпадзе якасць нашай Вікіпедыі. Таму прапаную заліць да 5 тыс. артыкулаў, а пасля хуценька ўсім наваліцца і прывесці іх да ладу. Дык што? Будзем рыхтаваць ботазаліўку? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:32, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Ботазаліўка дасць прыбаўку артыкулаў, але ці будзе гэта на карысць карыстальнікаў Вікіпедыі? Я за невялікую заліўку, але на вартую тэму, каб потым не папракалі нас у заліўцы нікому непатрэбных артыкулах. --Rymchonak (размовы) 12:06, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Згодзен, безумоўна, артыкулы павінны быць значнымі і патрэбнымі. Пагоня за лічыльнікам - гэта, канечне, весела і цікава, але прыносіць якасць у ахвяру колькасці нельга. Хай лепш гэта будзе 500 артыкулаў, але патрэбных, чым 10000 пустышак. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:06, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Падтрымліваю заліўку камун Аўстрыі. Іх 2100. Ці яшчэ якіх адміністратыўных адзінак. Гэта дасць рывок і не сапсуе рознатэмнасць Вікіпедыі. Давайце паслухаем сп.Чаховіча. Бо я магу толькі дапамагчы з заліўкай (перакласці, заліць), але тэхнічнымі момантамі валодае сп.Уладзіслаў. --Rymchonak (размовы) 17:58, 1 ліпеня 2013 (UTC)
На фоне "малых" Вікіпедый Беларуская выглядае рэспектабельна, ёсць, безумоўна, агрэхі, але папраўляльна. --Rymchonak (размовы) 07:01, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Пра то і кажу, не трэба скочвацца, бо мы па статыстыцы сярод мільёншчыкаў паводле Prim.+Sec.Speakers і гэтаму ўзроўню адпавядаем, насамрэч мусім лічыць Speakers у лепшым выпадку на сотні тысяч, але да Вікіпедый таго ўзроўню спускацца не варта. --Максім Л. (размовы) 08:16, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Цалкам згодны, такія вялікія заліўкі, як было з італьянскімі камунамі, варта больш не рабіць. У нас рэсурс напісання ўручную да 200000 ёсць. --Rymchonak (размовы) 08:27, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Гэты рэсурс наогул бясконцы, былі б рукі для гэтага. Падзел стаіць не на ручны і аўтаматычны, а на змястоўны ці незмястоўны, або нават на значны і нязначны для менавіта Беларускай Вікіпедыі. Напрыклад, у шайхатах Туніса, па-мойму, вялікай патрэбы няма, гэта ўжо калі да мільёна не будзем дацягваць, то тады :) --Максім Л. (размовы) 08:55, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Што такое Prim.+Sec.Speakers і Speakers? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:02, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Гэта колькасць "носьбітаў" мовы, як прыроджаных, так і вывучыўшых яе, але толькі тых што размаўляе, а не проста ставіць крыжык у анкеце. --Максім Л. (размовы) 09:31, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Сп.Максіме, а ці ёсць статыстыка наведвання Беларускай Вікіпедыі ў 2010 і 2013? Больш пачалі звяртацца ці на аднолькавым узроўні? --Rymchonak (размовы) 09:39, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Напрыклад, у снежні 2010 года было каля 3000 наведванняў штогадзіну, а ў маі 2013 -- 9350, але гэта мабыць нейкі ўсплёск, бо ў красавіку было 6000+ наведванняў, бадай гэта звычайная лічба апошняга года. Шкада, ніякая табліца ў статыстыцы пра гэта не вядзецца, прынамсі не знайшоў, а сам не рэгулярна фіксаваў гэты паказчык. --Максім Л. (размовы) 09:58, 1 ліпеня 2013 (UTC)
О, ёсць вось гэткі графік. --Максім Л. (размовы) 10:18, 1 ліпеня 2013 (UTC)
А дзе Вы гэтыя дадзеныя знаходзіце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:26, 1 ліпеня 2013 (UTC)
А вось тут --Максім Л. (размовы) 10:50, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Памыліўся, агульная статыстыка наведванняў з 2008 года ёсць тут. --Максім Л. (размовы) 10:25, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Мінулы год пачыналі з 2,8 млн. праглядаў, гэты - з 4! Расцем) Тарашкевічы ж завіслі недзе на лічбе ў 2,5. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:35, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Ёсць пра што чытаць. Будуць змястоўныя артыкулы, будуць наведвальнікі. А ўлічваючы, што з'яўляюцца новыя аўтары, то і артыкулы будуць. --Rymchonak (размовы) 10:40, 1 ліпеня 2013 (UTC)
У нас яшчэ не ўсё гладка з тымі НП Беларусі, што маем - няма вобласці (375), няма раёна (396), няма сельсавета (929) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:50, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Я мог бы "заліць" (прыйдзецца раскідваць як і галактыкі рукамі) беларускія сельсаветы ці НП з тарвікі, але трэба вызначыцца, ці патрэбны нам такія артыкулы, як, напрыклад, be-x-old:Дабрагашчанскі сельсавет ці be-x-old:Мормаль? Сельсаветы можна запазычыць і з рувікі (там поўны набор), але гэта больш складана ў плане перакладу найменняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:10, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Паглядзеў Мормаль у тарашкевіцы і рускай. У апошняй узята з ЭГВБ, таму поўна і разгорнута. Браць з тарашкеівцы, думаю, не варта, бо з інфармацыі амаль нічога. --Rymchonak (размовы) 09:25, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Думаю, сельсаветы можна было б і ўзяць, для будучай звязнасці выпадкова напісаных вёсак, самі вёскі браць толькі тыя, дзе ёсць хоць нейкі змест, напрыклад, вядомыя ўраджэнцы. --Максім Л. (размовы) 09:36, 1 ліпеня 2013 (UTC)
Няма вобласці замест 375 ужо 9. У гэтых дзевяцi ў шаблоне няма радка "вобласць". Няма раёна замест 396 ужо 33. Паспрабую за сёння іх дабіць. На сельсаветы ўжо не хопіць здароўя. Дарэчы, цікава, чаму ў спісе населеных пунктаў без сельсавета фігуруе шмат гарадоў? Так трэба? Tatiana Matlina (размовы) 09:37, 9 ліпеня 2013 (UTC)
Крута! Шаблон дадае гарады ў гэту катэгорыю, бо ён не разумее розніцы, ігнаруйце іх. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:22, 9 ліпеня 2013 (UTC)

Прапанова аб змене назвы катэгорыі

правіць

Прашу змяніць назву катэгорыі "Катэгорыя:Каталіцкія благаслаўлёныя" з "благаслаўлёныя" на "блаславёныя". 1. Улічваючы тое, што ў беларускай мове слова "блага" значыць "нядобра", то лепш бы тут была назва "блаславёныя", якая не выклікала б непатрэбных асацыяцый у чытачоў. 2. Да таго ж дадам, што ў беларускамоўных царкоўных службах ды тэкстах заўжды ўжываецца слова "блаславёны". 3. Яшчэ адным аргументам дадам рэдкасць ужывання слова "благаслаўлёныя" ў народнай гутарцы. 4. Змены, пра якія я прашу, не будуць істотнымі, бо артыкулаў у гэтай катэгорыі зусім няшмат. Аднак гэтая стылёвая замена будзе мець свой плён. Напрыклад, чалавек на Літургіі ці на Імшы на пропаведзі пачуў імя нейкага блаславёнага ці гісторыю яго жыцця. Вядома, ён будзе ўбіваць у пошукавую сістэму тое, што ён чуў, то бок "блаславёны(ая). І ён можа не знайсці адпаведны артыкул з гэтай прычыны. То бок змена назвы на "каталіцкая блаславёныя" не прынясе аніякае шкоды, але толькі плён. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:46, 24 чэрвеня 2013 (UTC)

  1.   За--Mr. Sрock (размовы) 17:16, 26 чэрвеня 2013 (UTC)
  2. Зробім. Пра перайменаванні, звычайна, пішуць у Вікіпедыя:Да перайменавання. --Максім Л. (размовы) 17:35, 26 чэрвеня 2013 (UTC)

Патрэбная дапамога

правіць

Хацеў бы перанесці малюнкі са старонкі http://cssr.by/redemptarysty/gistoryya.html ў адпаведны артыкул Рэдэмптарысты. Мне не хапае кваліфікацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:03, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Прынамсі, трэба апісанне гэтых выяў -- што гэта, час стварэння, аўтар. Таксама, магчыма, не ўсе выявы там свабодныя і не ўсе падпадаюць пад атрыманы дазвол OTRS. Калі будуць апісанні, то з гэтым можна будзе пэўна вызначыцца. --Максім Л. (размовы) 16:08, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Таксама, трэба пашукаць, бо выява Неапаля на Вікісховішчы ўжо ёсць, мо і астатняе знойдзецца. --Максім Л. (размовы) 16:18, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Быў жа дазвол ад манаха ў форме нейкага дакумента. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:27, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Так, але ж яны не могуць распараджацца не сваімі творамі, ці там усе выявы іх аўтарства? Сумнеўна, што ўсе. Але, напрыклад, для св. Альфонса ёсць дастаткова выяў і без загрузкі, астатняе таксама можа адшукацца. --Максім Л. (размовы) 17:36, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Таксама, можна праглядзець вось гэту катэгорыю, думаю, там шмат чаго будзе. --Максім Л. (размовы) 17:52, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Усё што было апублікавана ў Расійскай імперыі да 1917 г. пойдзе пад гэтай ліцэнзіяй, на сучасныя фотаздымкі патрэбны афіцыйны дазвол. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:12, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Браце, я не ўмею дадаваць выявы ў артыкул... Навучыце, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:33, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Ці націсніце ўверсе на малюнак з заходам сонца, ці ўнізе націсніце на [[Файл:|thumb|легенда]]. Можаце таксама зазірнуць у які-небудзь артыкул і падглядзець якім чыным афармляюцца выявы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:12, 17 чэрвеня 2013 (UTC)
Яшчэ можна пачытаць тут, даволі падрабязна распісана, толькі што на рускай мове.---Хамелка/ разм. 04:54, 18 чэрвеня 2013 (UTC)
Кожны ўдзельнік атрымлівае кароткую інструкцыю, дзе ёсць і пра выявы, але не кожны іх чытае. --Максім Л. (размовы) 13:20, 18 чэрвеня 2013 (UTC)
Кожны ўдзельнік чытае кароткую інструкцыю, але не кожны складальнік інструкцыі можа напісаць яе моваю, якую б разумеў чалавек, які далёкі ад камп'ютараў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:54, 19 чэрвеня 2013 (UTC)
Упс. А менавіта што Вы не зразумелі ў інструкцыі пра выявы? Папраўлю. --Максім Л. (размовы) 07:37, 20 чэрвеня 2013 (UTC)
Мне бракуе пакрокавых інструкцый. І не толькі ў выявах. Напрыклад, мне параілі стварыць шаблон для манаскіх кангрэгацый. А я нідзе не знайшоў інструкцыі "крок за крокам", каб стварыць яго. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:47, 20 чэрвеня 2013 (UTC)
Ігар Барысавіч, інструкцыя пра выявы кароткая і ў карцінках, як "Мурзілка", як зрабіць яшчэ больш пакрокава, праўда, не ведаю. Наконт шаблонаў, думаю, пакрокавых інструкцый не будзе ніколі, бо шаблоны ніжэйшага ўзроўню пішуцца наогул на html-мове. Гэтаму вучаць у іншых месцах, або самастойна. Але той шаблон, які Вам прапанавалі, зроблены на аснове шаблона {{Картка}}, т.б. з РуВіксы робіцца копіпастам + пераклад + троху беларускай кемлівасці = профіт. --Максім Л. (размовы) 20:07, 20 чэрвеня 2013 (UTC)

Дзякую! Атрымалася вельмі файная табліца, якую раю і іншым выкарыстоўваць падчас напісання артыкулаў пра кангрэгацыі ды ордэны. Дарэчы, маю яшчэ пытанне: тыя манахі, якія даслалі нам дазвол ОТRS на тэкст хацелі б перадаць у фонд Вікіпедыі шэраг фотаздымкаў, якія зроблены непасрэдна імі, з мэтай далейшага дадання іх у артыкулы пра рэдэмптарыстаў ды не толькі. Здымкі ў мяне. Як іх запампаваць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:09, 20 чэрвеня 2013 (UTC)

Зрабіў шаблон {{Манаскі ордэн}}, паставіў яго ў рэдэмптарыстаў, калі трэба, афармленне, колеры і інш. можна лёгка змяніць. Наконт здымкаў, прасцей за ўсё, каб нехта з іх зарэгістраваўся і сам загрузіў, пазначыўшы, што ён аўтар і ліцэнзія {{PD-user}}. Яшчэ варыянт, каб яны загрузілі здымкі на сайт (мо на асобную яго старонку), на які далі дазвол OTRS і каб там яўна было пазначана, што аўтары менавіта тыя, ад імя каго дадзены дазвол. Тады можна будзе свабодна ўзяць здымкі з сайту. --Максім Л. (размовы) 08:01, 21 чэрвеня 2013 (UTC)
Ёсць адзін нюанс: рэдэмптарысты не ордэн, але кангрэгацыя (яны адрозніваюцца юрыдычна па кананічнаму праву). Трэба адлюстраваць гэта ў шаблоне, бо я ўжо атрымаў порцыю абурэння ад манахаў. Каб быў надпіс не "сайт ордэна", але "сайт кангрэгацыі". Зрабіце, калі ласка. Дзякую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:29, 21 чэрвеня 2013 (UTC)
Айцец Зміцер зарэгістраваўся, але не ведае, як запампаваць здымкі... Яго лагін dzima7. Дапамажыце, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:07, 21 чэрвеня 2013 (UTC)
Па спасылцы [6], унізе старонкі, форма для загрузкі файлаў/выяў. --Максім Л. (размовы) 12:18, 21 чэрвеня 2013 (UTC)
Шаблон папраўлю, каб можна было выбраць ордэн або кангрэгацыю. Вельмі дзіўныя манахі, ніколі не бачыў і не чуў каб манахі абураліся, але ўсё ў жыцці бывае першы раз. --Максім Л. (размовы) 12:22, 21 чэрвеня 2013 (UTC)
Шаблон перарабіў. --Максім Л. (размовы) 12:31, 21 чэрвеня 2013 (UTC)
Манахі добрыя. Яны проста за праўду, справядлівасць ды гонар кангрэгацыі. Дзякуй Вам вялікі! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:40, 21 чэрвеня 2013 (UTC)

Русіфікацыя

правіць

http://wikimedia.by/wiki/Изучаем_копирайт -- мне аднаму цікава, як даўно Беларуская Вікіпедыя перайшла на расейскую мову??? Прынамсі ў мяне гэта не выклікае даверу, але выклікае жаданне перайсці ў раздзел класічным правапісам. Было б цікава даведацца пра прычыны гэтага. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:59, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Вікімедыя (заўважце .by) не моўны раздзел, а тэрытарыяльны -- для ўсіх вікіпедыстаў з Беларусі, у якім раздзеле яны б ні працавалі. Зроблена ўдзельнікам, якому зручней па-руску, але ёсць магчымасць там зарэгістравацца і зрабіць беларускую версію. --Максім Л. (размовы) 16:01, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Візуальны рэдактар

правіць

У нашым раздзеле нарэшце запрацаваў тэставы Візуальны рэдактар?! (VisualEditor), уключыць яго можна наступным чынам: настройкі → Праца → Бэта магчымасці → Уключыць VisualEditor — пасля гэтага замест Правіць уверсе артыкулаў у Вас з'явяцца дзве ўкладкі Правіць (VisualEditor) і Правіць зыходны тэкст (правіць па-старому). Магчыма, што інструмент спадабаецца тым, хто раней не вельмі любіў займацца вікіфікацыяй уласных артыкулаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:11, 11 чэрвеня 2013 (UTC)

Паставіў, але сёння ён у мяне знік :). Frantishak (размовы) 22:39, 13 чэрвеня 2013 (UTC)
У меня працуе, але толькі ў асноўнай і асабістай прасторы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:47, 14 чэрвеня 2013 (UTC)
Толькі ёсць праблема - калі ўключаны візуальны рэдактар, дык пры рэдагаванні асобных раздзелаў артыкула выкарыстоўваецца менавіта ён, г.з. уставіць шаблоны ці спасылкі немагчыма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:54, 14 чэрвеня 2013 (UTC)
Яшчэ wikitext editor Frantishak (размовы) 19:33, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Free Research Accounts from Leading Medical Publisher. Come and Sign up!

правіць
gets Wikipedia editors free access to reliable sources that are behind paywalls. I want to alert you to our latest donation.
  • Cochrane Collaboration is an independent medical nonprofit organization that conducts systematic reviews of randomized controlled trials of health-care interventions, which it then publishes in the Cochrane Library.
  • Cochrane has generously agreed to give free, full-access accounts to medical editors. Individual access would otherwise cost between $300 and $800 per account.
  • If you are active as a medical editor, come and sign up :)

Cheers, 20:57, 16 чэрвеня 2013 (UTC)

Падобна на рэкламу. Можа выдаліць? Frantishak (размовы) 18:58, 21 ліпеня 2013 (UTC)

Cochrane Library Sign-up (correct link)

правіць

My apologies for the incorrect link: You can sign up for ' accounts at the . Cheers, 21:32, 16 чэрвеня 2013 (UTC)

Падобна на рэкламу. Можа выдаліць? Frantishak (размовы) 18:58, 21 ліпеня 2013 (UTC)

Universal Language Selector will be enabled on 2013-07-09

правіць

Pywikipedia is migrating to git

правіць

Hello, Sorry for English but It's very important for bot operators so I hope someone translates this. Pywikipedia is migrating to Git so after July 26, SVN checkouts won't be updated If you're using Pywikipedia you have to switch to git, otherwise you will use out-dated framework and your bot might not work properly. There is a manual for doing that and a blog post explaining about this change in non-technical language. If you have question feel free to ask in mw:Manual talk:Pywikipediabot/Gerrit, mailing list, or in the IRC channel. Best Amir (via Global message delivery). 12:54, 23 ліпеня 2013 (UTC)

VisualEditor and your Wikipedia

правіць

(Please translate this message)

Greetings,

The Wikimedia Foundation will soon turn on VisualEditor for all users, all the time on your Wikipedia. Right now your Wikipedia does not have any local documents on VisualEditor, and we hope that your community can change that. To find out about how you can help with translations visit the TranslationCentral for VisualEditor and read the easy instructions on bringing information to your Wikipedia. The User Guide and the FAQ are very important to have in your language.

We want to find out as much as we can from you about VisualEditor and how it helps your Wikipedia, and having local pages is a great way to start. We also encourage you to leave feedback on Mediawiki where the community can offer ideas, opinions, and point out bugs that may still exist in the software that need to be reported to Bugzilla. If you are able to speak for the concerns of others in English on MediaWiki or locally I encourage you to help your community to be represented in this process.

If you can help translate the user interface for VisualEditor to your language, you can help with that as well. Translatewiki has open tasks for translating VisualEditor. A direct link to translate the user interface is here. You can see how we are doing with those translations here. You need an account on Translatewiki to translate. This account is free and easy to create.

If we can help your community in any way with this process, please let me know and I will do my best to assist your Wikipedia with this |exciting development. You can contact me on my meta talk page or by email. You can also contact Patrick Earley for help with translations and documents on Mediawiki. We look forward to working with you to bring the VisualEditor experience to your Wikipedia! Keegan (WMF) (talk) 18:57, 30 ліпеня 2013 (UTC)

Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)

HTTPS for users with an account

правіць

Greetings. Starting on August 21 (tomorrow), all users with an account will be using HTTPS to access Wikimedia sites. HTTPS brings better security and improves your privacy. More information is available at m:HTTPS.

If HTTPS causes problems for you, tell us on bugzilla, on IRC (in the #wikimedia-operations channel) or on meta. If you can't use the other methods, you can also send an e-mail to https@wikimedia.org.

Greg Grossmeier (via the Global message delivery system). 18:44, 20 жніўня 2013 (UTC) (wrong page? You can fix it.)

My apologies, this message is in English. Please translate if needed.

Greetings!

I am happy to announce that we have scheduled this Wikipedia to receive Notifications (formerly called Echo) on 8 October.

Notifications is an improvement on how you can view and receive messages on Wikipedia and track how your contributions have been effected, as well as when you are mentioned on a talk page. Notifications is now being used on over two dozen Wikipedias and we're happy to add this latest group. You can find more information in the help page.

  • There are still three priorities to double check for translations to make sure you get the best experience possible:

If you have any questions you can email me, kpeterzell [AT] wikimedia [DOT] org or you can contact me on my meta talk page. We're really looking forward to the release! Keegan (WMF) (talk) 06:20, 26 верасня 2013 (UTC)

(via the Global message delivery system). 06:20, 26 верасня 2013 (UTC) (wrong page? You can fix it.)

Speak up about the trademark registration of the Community logo.

правіць

Introducting Beta Features

правіць

(Apologies for writing in English. Please translate if necessary)

We would like to let you know about Beta Features, a new program from the Wikimedia Foundation that lets you try out new features before they are released for everyone.

Think of it as a digital laboratory where community members can preview upcoming software and give feedback to help improve them. This special preference page lets designers and engineers experiment with new features on a broad scale, but in a way that's not disruptive.

Beta Features is now ready for testing on MediaWiki.org. It will also be released on Wikimedia Commons and MetaWiki this Thursday, 7 November. Based on test results, the plan is to release it on all wikis worldwide on 21 November, 2013.

Here are the first features you can test this week:

Would you like to try out Beta Features now? After you log in on MediaWiki.org, a small 'Beta' link will appear next to your 'Preferences'. Click on it to see features you can test, check the ones you want, then click 'Save'. Learn more on the Beta Features page.

After you've tested Beta Features, please let the developers know what you think on this discussion page -- or report any bugs here on Bugzilla. You're also welcome to join this IRC office hours chat on Friday, 8 November at 18:30 UTC.

Beta Features was developed by the Wikimedia Foundation's Design, Multimedia and VisualEditor teams. Along with other developers, they will be adding new features to this experimental program every few weeks. They are very grateful to all the community members who helped create this project — and look forward to many more productive collaborations in the future.

Enjoy, and don't forget to let developers know what you think! Keegan (WMF) (talk) 22:29, 5 лістапада 2013 (FET)

Distributed via Global message delivery (wrong page? Correct it here), 22:29, 5 лістапада 2013 (FET)

Call for comments on draft trademark policy

правіць

Цёмны тэкст