Эсэ — тэкст у прасторы праекта, напісаны адным або некалькімі ўдзельнікамі, са спробай растлумачыць нейкія асаблівасці функцыянавання Вікіпедыі.

Эсэ могуць быць пунктам гледжання як толькі некалькіх удзельнікаў, так і большасці ўдзельнікаў Вікіпедыі. Эсэ не правіла або парада, спасылкі на эсэ звычайна ўжываюць проста для тлумачэння нейкага пункту гледжання. Эсэ могуць быць як сур’ёзнымі, так і жартоўнымі.

Параўнальную папулярнасць эсэ можна да пэўнай ступені вызначыць праз націск спасылкі «Сюды спасылаюцца» на старонцы эсэ.

На старонкі эсэ ставяць адмысловы шаблон {{эсэ}}, які змяшчае іх у Катэгорыя:Вікіпедыя:Эсэ.