Вікіпедыя на іўрыце
Іўрыцкая Вікіпедыя - (іўр.: :האנציקלופדיה החופשיתויקיפדיה) раздзел Вікіпедыі на іўрыце.
Вікіпедыя на іўрыце іўр.: ויקיפדיה העברית | |
---|---|
URL | he.wikipedia.org (іўрыт) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | іўрыт |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 8 ліпеня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 363 462 |
Колькасць выяў | 83 310 |
Колькасць старонак | 1 541 291 |
Колькасць правак | 39 701 814 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 1 179 437 |
Актыўных удзельнікаў | 2 960 |
Адміністратараў | 27 |
Глыбіня | 270,5 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Статыстыка
правіцьПа стане на 11 кастрычніка 2024 года раздзел вікіпедыі на іўрыце ўтрымлівае 363 462 артыкулаў. Зарэгістраваны 1179437 удзельнікаў, з якіх 2 960 зрабілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, 27 удзельнікаў маюць статус адміністартара. Агульная колькасць правак складае 39 701 814.
Глыбіня
правіцьВымяраць развіццё Вікіпедыі ў цэлым нялёгка. Адным з адносных паказчыкаў развіцця асобных моўных раздзелаў, які быў прапанаваны яшчэ ў 2006 годзе, з'яўляецца так званая «глыбіня». Падчас разліку «глыбіні» зважаюць на суадносіны паміж службовымі старонкамі[1] і артыкуламі ў агульнай колькасці старонак моўнага раздзела, а таксама на сярэднюю колькасць правак на кожны артыкул. Іўрыцкая Вікіпедыя па гэтым паказчыку саступае толькі англійскаму і сербахарвацкаму раздзелу з усіх версій, якія ўтрымліваюць больш за 10 000 артыкулаў[2].
Гісторыя
правіць- 8 ліпеня 2003: адкрыццё раздзела на іўрыце.
- 25 кастрычніка 2003: 1 000 артыкулаў.
- 22 ліпеня 2004: першая вікі-сустэча ўдзельнікаў у Тэль-Авіве (Ізраіль).
- 10 верасня 2004: 10 000 артыкулаў.
- 20 верасня 2004: артыкул he:דנל לזחסטן (Сцяг Казахстана) стаў мільённым ва ўсёй Вікіпедыі.
- 29 мая 2005: іўрыцкая вікіпедыя перайшла мяжу ў 20 000 артыкулаў.
- 3 ліпеня 2006: 40 000 артыкулаў.
- 24 снежня 2006: іўрыцкая Вікіпедыя ўвайшла ў сімвалічны «клуб-50000».
- 10 студзеня 2010: 100 000 артыкулаў.
- 29 жніўня 2013: 150 000 артыкулаў.
Выкарыстанне ў грамадстве і асвеце
правіцьВікіпедыя на іўрыце з'яўляецца адной з асноўных сецявых крыніц інфармацыі на гэтай мове, і ў сувязі з гэтым часта згадваецца ў сродках масавй інфармацыі[3]. 2 лютага 2010 года ў Камісіі па навуцы кнэсета прайшло слуханне аб важнасці Вікіпедыі для ізраільскага грамадства і адукацыі[4] Вікіпедыя на іўрыце выкарыстоўваецца ў навучальных мэтах у асобных інстытутах Ізраіля. Звычайна, у рамках такіх прааектаў, лектары задаюць студэнтам ў якасці курасвой працы напісанне артыкулаў на тэмы пройдзенага курса. Падобныя праекты ладзіліся па фізіцы[5], юрыспрудэнцыі[6], матэматыцы і па іншых дысцыплінах.
Спасылкі
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Да службовых, адносяцца старонкі Вікіпедыі, якія выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі праекта ў сумеснай працы, - асабістыя старонкі ўдзельнікаў, старонкі абмеркавання артыкулаў, старонкі-перанакіраванні і г. д.
- ↑ http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias#10_000.2B_articles - List of 10 000+ Wikipedias
- ↑ Спіс згадванняў Вікіпедыі на іўрыце ў СМІ
- ↑ Is Wikipedia good for the Jews?. Jerusalem Post. 20/02/2010
- ↑ he:ויקיפדה:מיזמי
- ↑ he:וייקיפדיה:פדויקט