Вілейскае партызанскае злучэнне
Вілейскае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, было створана ў ліпені — жніўні 1943 года Вілейскім падпольным абкомам КП(б)Б.
Вілейскае партызанскае злучэнне | |
---|---|
Гады існавання | ліпень-жнівень 1943 года — ліпень 1944 года |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 12000 партызан (ліпень 1944 года) |
Дыслакацыя | Вілейская вобласць |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Іван Клімаў |
Камандаванне
правіцьУзначальвалася ваенна-аператыўным аддзелам Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б. Кіруючы склад злучэння: 1-ы сакратар падпольнага абкома Іван Фролавіч Клімаў, начальнік ваенна-аператыўнага аддзела Фёдар Рыгоравіч Клімаў.
Структура
правіцьТэрыторыя вобласці была падзелена на тры зоны: Паўднёва-Усходнюю, Цэнтральную і Паўночную (упаўнаважаныя па зонах Павел Антонавіч Жуковіч, Аляксандр Андрэевіч Манахаў, В. А Цітавец), у кожнай былі створаны аператыўныя групы падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, замацаваны партызанскія брыгады і атрады.
На час злучэння з Чырвонай арміяй (ліпень 1944 года) яднала васемнаццаць партызанскіх брыгад:
- 1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава;
- 2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава;
- 4-я Беларуская партызанская брыгада;
- Партызанская брыгада «За Радзіму»;
- Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»;
- Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага;
- Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава;
- Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы;
- Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара;
- Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава;
- Партызанская брыгада імя М. І. Калініна;
- Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава;
- Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага;
- Партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ;
- Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б;
- Партызанская брыгада імя У. І. Леніна;
- Партызанская брыгада «Кастрычнік»;
- Партызанская брыгада «Спартак»,
5 асобна дзейных атрадаў:
- Агітацыйны партызанскі атрад імя А. М. Горкага;
- Партызанскі атрад «Баец»;
- Партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага;
- Партызанскі атрад імя П. К. Панамарэнкі;
- Партызанскі атрад С. Р. Суслава;
усяго каля 12 000 партызан.
Аляксандру Сямёнавічу Азончыку, Андрэю Іванавічу Валынцу, Ганне Іванаўне Маслоўскай, Пятру Міронавічу Машэраву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.