Вілем Калф (нідэрл.: Willem Kalf, 1619, Ротэрдам — 1693, Амстэрдам) — галандскі мастак, адзін з самых вядомых галандскіх майстроў нацюрморта.

Вілем Калф
нідэрл.: Willem Kalf
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 лістапада 1619(1619-11-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1693(1693-07-31)[2][3][…] (73 гады) ці 3 жніўня 1693(1693-08-03)[1] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Cornelia Pluvier[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр нацюрморт
Мастацкі кірунак Dutch Golden Age painting[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Калф вядомы як сціплымі па памеры і матывах карцінамі з выявай бедных кухань і задворкаў (напрыклад, «Двор сялянскага дома», Эрмітаж), так і эфектнымі нацюрмортамі з каштоўным посудам і экзатычнымі пладамі (напрыклад, «Сняданак», Дзяржаўны музей (Амстэрдам)).

Нацюрморты Калфа вылучаюцца віртуознасцю, класічнай вывастранасцю кампазіцыі, адчуваннем своеасаблівасці кожнай рэчы, вытанчанасцю і багаццем святлаценяў і адценняў, майстэрскімі кантрастамі колеру і фактуры прадметаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  3. Willem Kalf — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Willem Kalf // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480