Вілем Клас Хеда
Вілем Клас Хеда (каля 1594, г. Харлем, Нідэрланды — каля 1680) — галандскі жывапісец.
Вілем Клас Хеда | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1594[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | жнівень 1680[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Gerret Willemsz Heda[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў у Харлеме. Зазнаў уплыў Пітэра Класа. Яго сціплым нацюрмортам, так званым сняданкам, у якіх, як правіла перададзены невялікі набор прадметаў хатняга начыння, уласцівы тонкае майстэрства ў перадачы фактуры рэчаў, стрыманы серабрыста-карычневы каларыт: «Сняданак з ажынавым пірагом» (1631, «Сняданак з крабам» (1648), «Вяндліна і срэбраны посуд» (1649).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вілем Клас Хеда
- Willem Claesz. Heda Online