Віленскае барока
Ві́ленскае баро́ка — умоўная назва мастацкай сістэмы позняга барока ў манументальнай культавай архітэктуры Беларусі. Архітэкутрныя помнікі віленскага барока вызначаюцца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэта, створанага стромкімі шмат’яруснымі скразнымі ажурнымі вежамі, фігурнымі атыкавымі франтонамі, якія надаюць галоўнаму фасаду прасторавую структуру. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы віленскага барока адыграла творчасць архітэктара I. К. Глаўбіца.
Значныя помнікі віленскага барока
правіцьЛітаратура
правіць- Барока ў беларускай культуры і мастацтве / Пад рэд. В. Ф. Шматава. — Мінск: «Беларуская навука», 1998. — 304 с.: іл. — ISBN 985-08-0452-1.
- Віленскае барока // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 408—409. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Габрусь Т. Стваральнікі Віленскага барока // «Наша Вера» № 4 (18), 2001.
Спасылкі
правіць- Віленскае барока // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6