Віленскае ваяводства (1926—1939)
Віленскае ваяводства (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводства ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 года да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Літве і Беларускай ССР у верасні 1939 года. Было ўтворана ў 1923 годзе. Сталіца знаходзілася ў Вільні.
Віленскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Польская Рэспубліка | ||
Статус | ваяводства | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Вільня | ||
Дата ўтварэння | 20 студзеня 1926 года | ||
Дата скасавання | 1939 | ||
Ваявода | апошні — Артур Марушэўскі | ||
Насельніцтва (1931) | 1 276 000 | ||
Шчыльнасць | 44 чал./км² | ||
Нацыянальны склад |
палякі — 59,7% беларусы — 22,7% яўрэі — 8,5% літоўцы — 5,2% рускія — 3,4% іншыя — 0,3%. |
||
Плошча |
29 011 км² (4-е месца) |
||
Код аўтам. нумароў | WN | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьБольшасць тэрыторыі ваяводства складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная Польшчай у 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 года да 22 снежня 1925 года тэрыторыя ваяводства называлася Віленская Зямля.
Плошча ваяводства складала 29 011 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва паводле перапіса насельніцтва 1931 года — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі літоўцы (5,2%), рускія (3,4%) і іншыя (0,3%) уключна з караімамі. У гарадах (за выняткам Вільні) значную колькасць насельніцтва складалі яўрэі (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% — рыма-каталікі, 26,9% — праваслаўныя, 9,4% — іўдзеі, 2,4% — іншыя веравызнанні.
Месцазнаходжанне
правіцьВаяводства размяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Літвой на захадзе, Латвіяй на поўначы, Навагрудскім ваяводствам на поўдні і Беластоцкім ваяводствам на паўднёвым захадзе. Мясцовасць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводства ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны перыяд). На 1 студзеня 1937 года лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводства.
Гарады і адміністрацыйны падзел
правіцьВільня з’яўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысяч жыхароў). Віленскае ваяводства налічвала 14 гарадоў (Ашмяны, Глыбокае, Дзісна, Маладзечна, Падброддзе, Ракаў, Свянцяны, Смаргоні і іншыя).
У 1922—1939 гг. Віленскае ваяводства падзялялася на 9 паветаў:
- Браслаўскі павет (плошча 4 217 км², нас. 143 100),
- Дзісненскі павет (плошча 3 968 км², нас. 159 900),
- Маладзечанскі павет (плошча 1 898 км², нас. 91 300),
- Ашмянскі павет (плошча 2 362 км², нас. 104 600),
- Пастаўскі павет (плошча 3 050 км², нас. 99 900),
- Свянцянскі павет (плошча 4 017 км², нас. 136 500),
- Вілейскі павет (плошча 3 427 км², нас. 131 100),
- павет горада Вільні (з 1930 года) (плошча 105 км², нас. 195 100),
- Віленска—Троцкі павет (плошча 5 967 км², нас. 214 500. Гэта быў найвялікшы павет ва ўсёй міжваеннай Польшчы, большы за аўтаномнае Сілезскае ваяводства).
Сталіцы паветаў па звестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладзечна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Свянцяны — 6000 жыхароў, Вілейка — 3417 жыхароў.
Падзел 1939 года
правіцьУ 1939 годзе выяводства было падзелена паміж СССР і Літоўскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падполле[2].
Зноскі
- ↑ Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 года. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
- ↑ Заява рэгіянальнага ўрада ў Вільні Архівавана 4 жніўня 2008. (польск.)
Літаратура
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віленскае ваяводства (1926—1939)
- Адміністрацыйны падзел Віленскага ваяводства на сайце Radzima.net