Віленскае таварыства сяброў навук

Віленскае таварыства сяброў навук (Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie) — гістарычнае таварыства, грамадская арганізацыя, якая існавала ў Вільні ў 1907—1940 гадах. Мэты: даследаванне гісторыі, этнаграфіі і культуры Літвы, Беларусі і Польшчы.

Віленскае таварыства сяброў навук
Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie
будынак
Адрас Вільня
Тып арганізацыі асветніцкая
Афіцыйныя мовы польская
Кіраўнікі
Старшыня Станіслаў Касцялкоўскі
Заснаванне
Рэгістрацыя 1907
Ліквідацыя
Дата скасавання 1940

Выдавецкая і навуковая дзейнасць правіць

 
Будынак Таварыства сяброў навук

Заснавана па ініцыятыве Альфонса Парчэўскага[pl]. Дзейнасць Таварыства была накіравана на развіццё рэгіянальных даследаванняў (вывучэнне гісторыі Літвы з пункту гледжання гісторыі, этнаграфіі, прыроды і статыстыкі) і ў цэлым польскай навукі, літаратуры і мастацтва ў віленскім рэгіёне.

Таварыства ў першай палове XX стагоддзя, нароўні з Віленскім універсітэтам, мела вялікае значэнне. Выдаваўся «Rocznik Towarzystwa…» («Штогоднік таварыства…», 1907—1922), «Атэнеум Віленскі[pl]» (1923—1939), дзе распавядалася пра мінулае Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, даваліся дакументы, бягучая гістарычная бібліяграфія. Членамі ці членамі-карэспандэнтамі Таварыства з’яўляліся Тадэвуш Чахаўскі, Стэфан Эрэнкройц, Людвік Каланкоўскі, Юзаф Мантвіл, Генрык Няводнічанскі, Эліза Ажэшка, Станіслаў Пігонь, Чэслаў Янкоўскі, Уладзіслаў Захорскі і інш[1][2][3].

 
Станіслаў Касцялкоўскі

Была сабрана вялікая бібліятэка: там знаходзіліся рукапісы Адама Міцкевіча, Яна Карловіча, Яна Шванскага, этнаграфічныя даследаванні Міхала Федароўскага і Казіміра Французовіча, лісты Францішка Багушэвіча і інш. Цяпер гэта знаходзіцца ў літоўскіх архівах[4].

Пасля 1939 года для Таварыства, як і для многіх іншых польскіх навуковых і культурных устаноў, пачаўся складаны перыяд. Апошні кіраўнік Таварыства прафесар Станіслаў Касцялкоўскі быў арыштаваны ўлетку 1941 года і адпраўлены ў ссылку на Урал. У 1941 годзе, пры нямецкай акупацыі, Таварыства спыніла сваю дзейнасць. Касцялкоўскі, вызвалены пасля пачатку германа-савецкай вайны ў студзені 1942 года, быў эвакуіраваны ў Іран разам з войскам Андэрса[5][6].

Старшыні Таварыства правіць

Зноскі

  1. Каханоўскі Г. Гістарычныя таварыствы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 14−15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. Цыбуля В. А. Таварыства сяброў навук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 224. — 703 с. — 10 000 экз.
  3. Lowmianski H. Bibliografia zawartości «Atenum Wileńskiego». Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej, 1983, z. 20, s. 227−259.
  4. Гасюнас Ст. Из художественных хранилищ // Вильнюс. — Вильнюс: 1996. — № 6. — С. 98−114. — ISBN 02336-2203.
  5. Жыццёвы шлях Станіслава Касцялкоўскага − прафесара Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя // Ян Булгак і культура заходнебеларускага рэгіену з ХІХ ст. да Другой сусветнай вайны: зб. навуковых артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2009. — ISBN 978-985-515-140-2.
  6. Бездэль В. Я. Беларускія вучоныя ў канцы XVIII−XIX стст. у кантэксце развіцця еўрапейскай навукі // Вестник молодого учёного международного ун-та МИТСО. Сб. научных статей. — Мн.: Международный ун-т МИТСО, 2019. — С. 14.

Літаратура правіць