Віленская беларуская гімназія
Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ у Вільні.
Гісторыя
правіцьПершыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ падчас нямецкай акупацыі ў 1915 годзе. Прыватная Віленская беларуская гімназія арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам, дазвол выданы немцамі ў канцы 1918 года і пацверджаны літоўскімі ўладамі напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй на пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года. Гімназія размяшчалася ў так званых Базыльянскіх мурах, буйнейшым беларускім асяродку ў Вільні[nb 1]. Гімназія з’яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 годзе ўсе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сірот, заснаваны ксяндзом Адамам Станкевічам, настаўніцкія курсы.
Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў мяняла памяшканні, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2).
У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы.
У 1937—1939 гадах беларуская гімназія размяшчалася ў будынку (разбураным у вайну) насупраць касцёла Святога Духа на вул. Дамініканскай (Dominikonu g.), які належаў дзяржаўнай польскай гімназіі імя Юльюша Славацкага (з 1932 года беларуская навучальная ўстанова была яе філіялам, у 1939—1941 гадах — мела статус прагімназіі, затым няпоўнай сярэдняй школы).
Дзейнічала да чэрвеня 1944 года, закрыта пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады.
Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і яўрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[nb 2], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у канцы XX стагоддзя.
З навучэнцаў гімназіі складалася Беларуская драматычная майстроўня.
Некаторыя супрацоўнікі
правіць- Абрамовіч Майсей, выкладаў Закон Божы яўрэям
- Адольфава[1], настаўніца геаграфіі, гісторыі Польшчы[1]
- Александровіч Марыя
- Александроўская («Александровічава»)[1][2], настаўніца польскай мовы, пасля Каліноўскага
- Аляхновіч Францішак[3], настаўнік польскай мовы
- Анцукевіч Мікола, настаўнік, дырэктар (?)
- Астроўская Антаніна[1][4], выкладала «ручную працу»[1]
- Астроўскі Радаслаў[1], дырэктар (1924—1936, з перапынкам), выкладаў матэматыку, фізіку і касмаграфію
- Багаткевіч Ян, выкладаў праваслаўную рэлігію
- Багдановіч Вячаслаў (Вацлаў)[5], настаўнік матэматыкі
- Багдановіч Генадзь, настаўнік геаграфіі, гісторыі, алгебры, заканадаўства
- Барысаглебскі Леанід, настаўнік фізікі
- Бенцлебен (Банцлебен) Наталля[1][6], настаўніца нямецкай мовы
- Бобіч Ільдэфонс, выкладаў польскую і лацінскую мовы, каталіцкі Закон Божы
- Бракоўскі Сцяпан, выкладаў гігіену
- Бэер[1] Віктар, кіраваў хорам
- Віславух Севярын[1], выкладаў гісторыю Польшчы
- Вітан-Дубейкаўская Юліяна, настаўніца нямецкай мовы (1919—22)
- Вішнеўскі[5]
- Галкоўскі Канстанцін
- Гарбачка Алёна, настаўніца французскай мовы
- Гарэцкая (Чарняўская) Леаніла[1][7], настаўніца беларускай мовы, геаграфіі, арыфметыкі
- Гарэцкі Максім, беларуская мова
- Гафтовіч Станіслаў, настаўнік гімнастыкі
- Глухоўскі Уладзіслаў
- Глякоўскі Станіслаў, настаўнік Закону Божага (1933—39)
- Грабінскі Баляслаў, доктар
- Грыневіч Антон[1], настаўнік спеваў
- Грышкевіч Францішак, дырэктар (1941—44)
- Дварчанін Ігнат[1], настаўнік беларускай літаратуры
- Дзічкоўскі Я.[1], выкладаў праваслаўны Закон Божы
- Дмахоўскі Аляксандр, настаўнік матэматыкі, касмаграфіі, фізікі
- Драздовіч Язэп
- Дубіцкі[1], вёў дадатковыя матэматычныя курсы і падрыхтоўчыя курсы да здачы на атэстат («матуру»)
- Душэўская Ганна[8], настаўніца польскай мовы
- Дыліс Павел[9], выкладаў кальвіністам Закон Божы
- Егер Аляксандр, настаўнік біялогіі і геаграфіі
- Жук-Грышкевіч Вінцэнт[1], настаўнік гісторыі
- Заморын Міхаіл[1][5][10], настаўнік беларускай, рускай моў, геаграфіі і гімнастыкі
- Зарэмба Язэп
- Згірскі Арон[11], настаўнік спеваў
- Згірскі Фелікс, настаўнік спеваў і гімнастыкі
- Згірскі Язэп, настаўнік лацінскай мовы і спеваў
- Зеньковіч В.[12]
- Ігнатава Лідзія, настаўніца французскай мовы
- Ілляшэвіч Мікола[1], выкладаў прапедэўтыку філасофіі
- Ілляшэвіч Хведар, настаўнік беларускай мовы
- Казека Сяргей, настаўнік рускай мовы
- Каліноўскі[1], настаўнік польскай мовы, пасля Швахловіча
- Капава Галіна, настаўніца гімнастыкі
- Кароль Сымон[9], настаўнік спеваў
- Карэтнікаў Ян, настаўнік музыкі
- Касіньская Габрыелія (Касінская Габрыэля), настаўніца польскай мовы[13]
- Катовіч Іван[1], настаўнік прыродазнаўства ў першых класах, геаграфіі
- Катовіч Мікола, дзелавод
- Кахановіч Міхаіл, старшыня педагагічнай рады (1918), дырэктар (1919—1922), настаўнік гісторыі
- Кіт Барыс, настаўнік (1931—1939), дырэктар (1939)
- Коўш Аляксандр[1], настаўнік праваслаўнага Закона Божага
- Красінскі Мікалай[14], выкладаў гісторыю і рускую мову, інспектар гімназіі
- Краскоўскі Ян[5], настаўнік гісторыі
- Крамянёва (Кшэменёва, Кжэменёва) Марыя[1], настаўніца польскай мовы, пасля Александровіч
- Кульчыцкі Ніл, выкладаў праваслаўны Закон Божы
- Ласковіч Мікола, настаўнік матэматыкі
- Луцкевіч Антон[1], настаўнік беларускай мовы
- Луцкевіч Іван, настаўнік беларусазнаўства і краязнаўства
- Лукашэвіч Уладзімір[1], выкладаў праваслаўны Закон Божы
- Лукашэвіч[9], сакратар гімназіі
- Мароз Вольга[9], буфетчыца і прыбіральшчыца
- Марцінкевіч[удакладніць], настаўнік фізкультуры[15]
- Марцінчык Мікалай[1][16], выкладаў хімію і анатомію
- Маткоўская Ніна, настаўніца французскай мовы
- Мікуліна Фаіна[5], выкладчыца агульнай гісторыі, рускай мовы
- Міхалевіч Аляксандр[1][17], настаўнік лацінскай і нямецкай моў, дырэктар
- Мэнке Юліяна, выкладала нямецкую мову, агульную гісторыю, прапедэўтыку філасофіі
- Наруцкая Эмілія, настаўніца гісторыі
- Неканда-Трэпка Антон[1], дырэктар (1922-23, 1928-30), выкладаў фізіку з 1920
- Пакроўскі Мікола, доктар
- Паўловіч Сяргей[1], настаўнік праваслаўнага Закону Божага, дырэктар (1925—1928)[18]
- Пліс Міхаіл[1], настаўнік праваслаўнага Закону Божага (1919—1923)
- Пронька Соф’я, настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі, малявання, каліграфіі
- Радзюк Пётра[19], настаўнік фізікі (1941-44)
- Рак-Міхайлоўскі Сымон, настаўнік матэматыкі, фізікі і хіміі (1920 — ?)
- Ральцэвіч Канстанцін[1], настаўнік матэматыкі
- Русак Вольга[20], настаўніца нямецкай мовы (НБГ, з 1934)
- Русецкая Люба[1], выкладала «навукі аб рэчах»[1]
- Рэшаць Язэп, настаўнік Закону Божага
- Савіцкі Іван[1], настаўнік гісторыі ў пачатковых класах
- Савінскі Леанід[5], настаўнік матэматыкі і фізікі
- Сакалова-Лекант Алёна[1][21], настаўніца беларускай мовы, арыфметыкі, малявання, каліграфіі (1919—1944)
- Сасноўская Ніна[1], настаўніца малявання і каліграфіі
- Сіняўскі Мікола[1], настаўнік матэматыкі
- Станкевіч Адам[1], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага (1919—1944[1]), лацінскай мовы, дырэктар
- Талочка Уладзіслаў[5], кс., настаўнік каталіцкага Закону Божага
- Тарашкевіч Браніслаў, дырэктар (1921—1922), выкладаў прапедэўтыку філасофіі
- Хлебэк, настаўнік польскай мовы
- Швахловіч[1] Караль, настаўнік польскай мовы
- Шнаркевіч Язэп[1][22], кіраваў хорам
- Шутовіч Марыя[5], загадвала інтэрнатам
- Шырма Рыгор[1], настаўнік спеваў і выхавацель у інтэрнаце
- Шчасновіч Леанід, настаўнік гімнастыкі
- Шчасны Пётра[23], настаўнік фізікі
- Шыдлоўскі, выкладчык геаграфіі Польшчы
- Южык Павел, выкладчык малявання (1920-я)
- Юзьврэк Яўгенія, настаўніца французскай мовы
- Якубецкі Андрэй, настаўнік гімнастыкі
- Яцкевіч Мадэст, настаўнік гімнастыкі
Некаторыя вучні
правіць-
Група другога выпуску гімназіі (1921). Першая справа ў трэцім шэрагу — Наталля Арсеннева.
- Акінчыц Кастусь
- Алексяюк Валяр’ян (вып. 1921)[24]
- Арсеннева Наталля[25] (вып. 1921)
- Арэнь Слава[26]
- Астроўскі Г.
- Бабровіч Лявон
- Багдановіч Янка (вып. 1927)
- Бакач Пётр[27]
- Белакоз Вера[28]
- Будзька Ірэна[29]
- Будзька Людвіка[30]
- Будзька Часлаў
- Быхавец Аркадзь[31]
- Васілевіч Часлаў[32]
- Васілеўскі Мікола[25]
- Васілёк М.[11]
- Вітушка Міхал (вып. 1930)
- Войцік (Луцкевіч) Галіна[33]
- Воўк-Левановіч Аўгіння[34]
- Гаўрыловіч Кіра
- Галяк Леанід[1] (вып. 1930)
- Грузд Васіль[35]
- Грышкевіч Францішак[36] (вып. 1926)
- Дасюкевіч Адам
- Дварчанін Ігнат[25] (экстэрн. 1921)
- Дурэйка Мацей[37]
- Дыліс Арнольд[5][38]
- Дыліс Аўген[5]
- Дыліс Павел[5]
- Жамойціна Людміла (вып. 1937)[39]
- Жук-Грышкевіч Вінцэнт (вып. 1922)
- Жук-Грышкевіч Раіса
- Жыткевіч Аляксандр (Шура)
- Жэдзік Янка[40]
- Забельская Гелена
- Залкінд Эма[5]
- Зарэцкі Лейзар (вып.1923)[24]
- Іверс Анатоль (Міско Іван)[41] (1926—1928)
- Ілляшэвіч Мікола (вып. 1923)
- Ілляшэвіч Хведар
- Кабак Антон[31]
- Кабушка Уладзімір
- Каверда Барыс
- Казлова Дуся[42]
- Казлоўскі Леанард/Леў (вып.1923)[24]
- Калаўр Ул.[12]
- Каліцкі Язэп[31]
- Калодка Аляксандр (1926—1927)
- Канапацкі Мацей[43]
- Канцылярчык Міхаіл
- Кароль Усевалад[44] (вып. 1936)
- Карпюк Ганна
- Касяк Іван[45]
- Касяк Канстанцін[31][46]
- Катковіч Анеля[31]
- Клімовіч Адольф[25]
- Корж Уладзімір (вып. 1922)[38] [24]
- Коўш Святаслаў (вып. 1934)
- Крако Вольга[47]
- Кубаў[1]
- Лабко Уладзімір
- Ліхадзіеўская Ганна (вып.1922) [24]
- Луцкевіч Лявон[48]
- Луцкевіч Юрый (Юрка)
- Лябецкі Аляксандр
- Ляўковіч Ніна
- Малюк Анастасія
- Мароз Вольга[47]
- Марціновіч (Спорык) Леаніла[47]
- Марціновіч Ніна
- Марцінчык Люба
- Махляр Барыс
- Мацвеева Таццяна[5]
- Мілер Альберт (вып. 1930)
- Мінкевіч Мікалай
- Міско Якуб[49] (1925—1928)
- Міхалевіч Галя[1][50]
- Міхалевіч Наталля[1][50]
- Міцька Аркадзь (вып.1923)[24]
- Мядзейка Нікандар
- Мядзёлка Герэк[51]
- Мядзёлка Чэсь[52]
- Мядоўскі Станіслаў
- Найдзюк Часлаў
- Найдзюк Язэп[удакладніць]
- Насекайла Яўген
- Неканда-Трэпка Казімір[19][53]
- Падабед Раіса[31]
- Падагель[31]
- Патаповіч Іван (вып. 1931)
- Паўль Канстанцін[20] (7 кл., 1935)[nb 3]
- Паўль Лявон[20] (7 кл., 1935)[nb 3]
- Пецюкевіч Мар’ян (Марыян)[25]
- Прахаровіч Ніна
- Прохараў А.[11] (8 кл., 1922)[nb 4]
- Пятроўскі[31][nb 5]
- Рава Аляксей (вып.1923)[24]
- Радзюк Пётра
- Русак (Станкевіч) Міраслава[54]
- Рэшатаў Міхаіл
- Рыдлеўскі Лявон
- Сакалоў Анатоль[1][55]
- Саковіч Юльян
- Салагуб Алесь[11] (вып. 1927)
- Сасноўскі Аляксандр (вып.1921)[24]
- Семашкевіч Раман[14]
- Сідаровіч В.[25]
- Склубоўскі Вінцук[56]
- Скурко Яўген (Максім Танк)
- Скурчанка Марыя[9][nb 6]
- Сладкоўскі Барыс
- Станкевіч Станіслаў
- Станкевіч Ян (вып. 1921)
- Станкевіч Яраслаў[57]
- Стаповіч (Стэповіч) Бернард[58]
- Стракоўская Таццяна
- Сухая Таісія
- Сымановіч Антон
- Сянькевіч Аляксей[удакладніць]
- Тарас Ніна (вып. 1936)
- Тарасюк Юрка
- Таўлай Валянцін
- Тумаш Вітаўт
- Урбановіч Мікалай
- Урбановіч Язэп[11]
- Фёдараў Юры
- Ханяўка Чэслаў
- Хвораст Іван[59][nb 7] (вып. 1927)
- Шавель (Шавелева) Вера
- Шавель Уладзімір[60]
- Шантыр Антон[61]
- Шастак Яўгенія (Жэня)[62] (вып. 1939)
- Швед (Швэд) Галіна[31]
- Шкуцька Анатоль (вып. 1928)
- Шостак Вера[63]
- Шутовіч Ян[25] (вып. 1924)
- Шыдлоўскі Александр (з 1921)
- Юшко Аляксандр (вып.1923) [24]
- Янэль Кузьма
- Памылкі гістарыёграфаў
- Шукелойць Антон[64] не вучыўся ў ВБГ.
Заўвагі
правіць- ↑ Яшчэ там размяшчаліся 2 беларускія пачатковыя школы (агулам у Вільні іх было 7), Беларускі музей, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускія настаўніцкія курсы (рыхтавалі настаўнікаў для беларускіх пачатковых школ), Беларуская школьная рада Віленшчыны, Духоўная семінарыя і царква Св. Троіцы.
- ↑ Адзіная поўная сярэдняя школа ў Літве з беларускай мовай навучання, у 2005 годзе ў школе каля 170 вучняў, і каля 40 настаўнікаў, дырэктар — Галіна Сівалава.
- ↑ а б Адзін з ініцыятараў у 1935 стварэння дружыны скаўтаў у ВБГ.
- ↑ Ініцыятар стварэння ў 1922 1-й дружыны скаўтаў у ВБГ.
- ↑ Брат Яна Пятроўскага?
- ↑ Адна з першых абітурыентак.
- ↑ Пазней танцор хору Р. Шырмы.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар Галяк 1982—1983.
- ↑ Маці Станіслава Александровіча — гісторыка, прафесара ўніверсітэтаў у Торуні і Беластоку.
- ↑ У Базыльянскіх мурах месцілася Беларуская драматычная майстроўня Ф. Аляхновіча.
- ↑ Жонка Р. Астроўскага
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Шутовіч Я. Успаміны пра …
- ↑ Перад 2-ой сусветнай вайной жыла ў Вільні па вул. Антокаль.
- ↑ Жонка М. Гарэцкага
- ↑ Сястра К. Дуж-Душэўскага
- ↑ а б в г д Луцкевіч 1998.
- ↑ Паводле ўспамінаў вучняў «найбольш рускі» сярод настаўнікаў. Выехаў у Радашковічы, адкуль у 1930-я перабраўся ў СССР, рэпрэсіраваны.
- ↑ а б в г д Серпухов… С. 32.
- ↑ а б Серпухов… С. 31.
- ↑ Wspominana jest jako dobra nauczycielka o usposobieniu romantycznym.
- ↑ а б Ляхоўскі…
- ↑ Кіраўнік Віленскага камітэта БНП, арыштаваны савецкай бяспекай, лёс невядомы.
- ↑ (3.12.1901, в. Кубельнікі каля Бераставіцы — 23.5.1980). Лекар. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1927), адзін з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза, рэдактар часопіса «Студэнцкая Думка», дзеяч Грамады, Таварыства беларускай школы. Настаўнічаў у Віленскай беларускай гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 сасланы з Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі. 12.8.1949 прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 вярнуўся ў Гродна.
- ↑ Юрыст. Прыняў духоўны сан — стаў праваслаўным святаром. Падчас 2-ой сусветнай вайны быў настаяцелем прыходу ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
- ↑ Маракоў Л. У. РЛ; РС.
- ↑ а б Пецюкевіч 2005.
- ↑ а б в Летапіс…
- ↑ Адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння ВБГ. Да арышту жыла ў Вільні па вул. Вострабрамскай 8 (Ausros Vartu g. 9) — «Базыльянскія муры». Пасля 1944 рэпрэсіраваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў лагераў. У сяр. 1950-ых вярнулася ў Вільнюс. Памерла ў 1960, пахавана на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс). Гл.: Войцік Г. Алёна Сакалова-Лекант: (серыя «Партрэты Віленчукоў») / Галіна Войцік. — Вільня: Рунь, 2004. — 17, (3) с.: партр.; ISBN 9955-427-03-5
- ↑ З 1921 настаўнік Нясвіжскай беларускай гімназіі. Быў кіраўніком беларускамоўных класаў, выкладчыкам беларускай мовы, беларусазнаўства і спеваў. Пасля закрыцця польскімі ўладамі Нясвіжскай беларускай гімназіі (1924) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. Разам з жонкай Надзеяй пахаваны на праваслаўных Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
- ↑ Паходзіў з Навагрудчыны. Скончыў Вышэйшую школу гандлёвую ў Варшаве. Валодаў англійскай, нямецкай, рускай, беларускай, польскай мовамі. Разам з Барысам Кітам у 1942 працаваў у семінарыі ў Паставах.
- ↑ а б в г д е ё ж з Кнырэвіч 2020.
- ↑ а б в г д е ё Серпухов… С. 33.
- ↑ У 1931 пасля ліквідацыі Клецкай беларускай гімназіі (дзе яго бацька быў настаўнікам) пачаў вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскі ўладамі, пасля выхаду на волю нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны.
- ↑ Туронак Ю. Беларуская кніга пад…
- ↑ Належала да арганізацыі «Жыве Беларусь!»
- ↑ Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. Перад 2-ой сусветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча. У 1939—1941 разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродазнаўства ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Германіі. Жыве ў ЗША.
- ↑ Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. У 1939—1941 працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. У 1950-я выйшла замуж за Антона Бяленіса. Жыла ў ЗША. Супрацоўнічала з газетай «Беларус».
- ↑ а б в г д е ё ж з Коўш, С. Мае ўспаміны…
- ↑ Паходзіў з Будслава. У 1939 рэпрэсіраваны савецкай дзяржбяспекай.
- ↑ Дачка Зоські Верас
- ↑ Эмігравала ў Аўстралію
- ↑ Не скончыў навучання, нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны
- ↑ Маракоў РЛ
- ↑ Жаўнер Арміі Андэрса, жыў у Вялікабрытаніі
- ↑ а б Серпухов… С. 30
- ↑ Сястра Я. Жамойціна. Нар. 9.6.1915 у сялянскай сям’і ў в. Клімавічы, на Лідчыне. Скончыла педагагічны інстытут (1939). У 1939—1941 працавала ў Лідскай беларускай дзесяцігодцы, у тым часе выйшла замуж. З 1941—1943 кіравала Самашкскай беларускай пачатковай школай. У 1943 выехала ў Вільню. З 1946 жыла ў Польшчы ў Любліне, а з 1956 у Варшаве. Працавала настаўніцай рускай мовы ў ліцэі імя Ю. Славацкага. Пам. 3.1.1986.
- ↑ Пад акупацыяй кіраваў школай у Пружанах.
- ↑ Чыгрын С. Не пыталі, ці зжата, ці скошана… // Ніва № 4 (2280), 23 студз. 2000.
- ↑ 1
- ↑ Сын Гасана Канапацкага
- ↑ Нар. 18.10.1919 у в. Старое Сяло на Міншчыне. Палітычна-грамадскі дзеяч. У 1928—1929 вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. З 1929 вучань Віленскай беларускай гімназіі (скончыў 1936). Пасля студэнт медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 арыштаваны НКУС, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Памёр у пач. кастрычніка 1984 у Баранавічах.
- ↑ Маракоў РЛ.
- ↑ Паводле адных звестках, расстраляны немцамі ў 1943 на даносе, па другіх — палякамі ў 1944 (Коўш С.), паводле трэціх — пасля 2-ой сусветнай вайны жыў у Вілейцы і быў рэпрэсіраваны.
- ↑ а б в Наша слова, 1991, № 22, 17-23 ліпеня.
- ↑ Нар. 1922. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны, быў у батальёне «Дальвіц», арыштаваны ў Польшчы (1945), праходзіў па працэсе над кіраўнікамі БНП («справа 6-ці», Мінск, 1946), пасля лагераў жыў у Вільнюсе. Пам. 1997.
- ↑ Маракоў Л. Міско Якуб Герасімавіч // Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2.
- ↑ а б Бацька — настаўнік гімназіі Аляксандр Міхалевіч
- ↑ нар. 1917. Навучаўся адзін год. Скончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы, працаваў на «Pafawag» (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Уроцлаве. Памёр 1968, Уроцлаў.
- ↑ нар. 1911. Навучаўся адзін год. Перад 2-ой сусветнай вайной працаваў бухгалтэрам у Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995, Длугалэнцы каля Уроцлава.
- ↑ Сын Антона
- ↑ Сястра Яраслава Станкевіча.
- ↑ Нар. 1915, сын А. Сакаловай-Лекант. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1938 вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве. У 1941 — бурмістар г. Беразіно. У 1942 удзельнічаў ў несавецкім беларускім партызанскім руху, у атрадзе Ул. Шавеля пад Барысавам. Афіцэр Беларускае Краёвае Абароны, член БНП. Пасля вайны ў Германіі, далейшы лёс невядомы, магчыма эміграваў ў Амерыку.
- ↑ Міхась Хмялеўскі. Памёр Вінцук Склубоўскі // Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва». — 2002. — № 20 (2401). Архівавана 8 сакавіка 2021.
- ↑ Сын Ст. «Кнігара» Станкевіча, брат Міраславы Русак
- ↑ Брат Казіміра Сваяка. Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай управы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пам. 9.8.1982.
- ↑ Кіт, Б. Успаміны аб…
- ↑ Пасля быў студэнтам юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. З 1943 камендант паліцыі Мінскай акругі, увосень 1943 загінуў пры невысветленых акалічнасцях. Яго памяці, між іншых, прысвечаны ўспаміны Язэпа Малецкага («Пад знакам Пагоні», Таронта, 1976).
- ↑ Сын Зоські Верас
- ↑ Нар. 27.4.1922 у вёсцы Заполле на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) у сялянскай сям’і. Грамадская дзеячка, лекар. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1939). Удзельнічала ў II Усебеларускім кангрэсе. Арыштавана ў 1948 калі была студэнткай 4 курсу медінстытуту, асуджаная на 25 гадоў зняволення, пакаранне адбывала ў Кінгірскім лагеры. Пасля вызвалення (1956) была залічана на 4 курс Мінскага медінстытута. Працавала лекарам, жыла ў Навагрудку. Пам. 20.11.1998.
- ↑ Вера Сымонаўна Спарычанка‑Шостак. Нар. 19.12.1917 на Навагрудчыне. Працавала настаўніцай англійскай мовы ў Вільнюсе. Мела дачку і сына Яраслава Войціка. Пам. 4.3.2008, пахаваная на праваслаўных могілках Быліны (Вільнюс).
- ↑ Ёрш С. Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Слонім-Мінск, 1998.
Літаратура
правіць- Адамковіч, Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І – Вільня / рэд. Лілея Плыгаўка. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — С. 43-78. — ISBN 978-9955-578-14-7.
- Вабішчэвіч А. Праблема нацыянальнай свядомасці ў дзейнасці Таварыства беларускай школы ў 1920-30-я гады // Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў: Матэрыялы Міжнароднай канферэцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. — С. 164—167.
- Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920 — 1930-яя гг.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 18. — С.78 — 90.
- Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38-46.
- Вабішчэвіч А. М. Таварыства беларускай школы // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 86-99.
- Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939). — Брэст, 2004. — 116 с.
- Галяк Л. Успаміны. У 2-х кн.. — ЗША: Летапіс, 1982—1983.
- Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) / Натальля Гардзіенка // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37. — С. 10 — 258. — С. 220.
- Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. ISBN 83-909009-9-8.
- Кіт Б. Успаміны аб Беларускай гімназіі ў Вільні (1928—1939) былога вучня, вучыцеля i дырэктара гэтай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
- Кнырэвіч С. Магілы беларусаў у Чэхіі і Славакіі. — Прага, 2020. — 270 с. — ISBN 978-80-908078-0-8.
- Коўш С. Мае ўспаміны зь Віленскай беларускай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
- Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні.. — Вільня: Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8.
- Луцкевіч, Л. Віленская беларуская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — ISBN 5-85700-142-0.
- Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 624 с.
- Пецюкевіч М. Лісты / рэд. Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, друкарня: Offset-Print, Białystok, 2005. — 154 с. — ISBN 83-60456-00-3.
- Ляхоўскі, У. Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. — 2012. — № 161. — С. 3—115
- Тумаш, В. Беларуская Віленская гімназія // Полацак. — 1992. — № 3 (13). — С. 48 — 52; № 4 (14). — С. 55 — 57; № 5 (15). — С. 49 — 51; № 9 .919). — С. 37 — 40.
- Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
- Шутовіч Янка Успаміны пра Віленскую Беларускую гімназію // Спадчына. — 1995. — № 1. — С. 24-27.
- Siemakowicz, M. Organizacja szkolnictwa dla ludności białoruskiej w II Rzeczypospolitej. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 1999. — № 12.
Спасылкі
правіцьВіленская беларуская гімназія на Вікісховішчы |