Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў
Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў (таксама вядомая як Віленская археаграфічная камісія) — афіцыйная навуковая ўстанова з цэнтрам у Вільні ў 1864—1915 гг.
Гісторыя
правіцьСтворана па ініцыятыве віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва пасля паўстання 1863—1864 гадоў з мэтай абгрунтавання русіфікацыі Беларусі і Літвы. Адной з найважнейшых задач была публікацыя дакументаў аб праваслаўнай гістарычнай спадчыне ВКЛ.
Першым старшынёй камісіі ў 1864—1865 гг. быў расійскі гісторык польскага паходжання Павел Васільевіч Кукальнік (1795—1884 гг.), пад кіраўніцтвам якога быў выдадзены першы том Актаў. У далейшым камісію ўзначальвалі Пётр Аляксеевіч Бяссонаў, Іван Акімавіч Нікоцін, Якаў Фёдаравіч Галавацкі, Флавіян Мікалаевіч Дабранскі. Членамі і супрацоўнікамі камісіі ў розныя гады былі Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі, Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, Іван Якаўлевіч Спрогіс, Арсен Восіпавіч Турцэвіч[1] і інш.
Камісія спыніла сваю дзейнасць у сувязі з падзеямі I Сусветнай вайны.
Публікацыі
правіцьУсяго было выдадзена 39 тамоў Актаў Віленскай камісіі, 7 тамоў (у 9 кнігах) па гісторыі аграрных зносін і лясной гаспадаркі, зборнік палеаграфічных здымкаў са старажытных актаў і грамат — ўсяго агульнай колькасцю 29000 старонак. Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі склаў і апублікаваў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга края і Царства Польскага».
Зноскі
Літаратура
правіць- Грыцкевіч, А. П. Віленская археаграфічная камісія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 278