Віленская праўда
«Віленская праўда» — штодзённая газета, орган Часовага ўпраўлення Віленскай акругі, створаная пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
«Віленская праўда» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Віленская праўда |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Заснавана | 1939 |
Спыненне публікацый | 1939 |
Мова | беларуская |
Планавалася як абласная газета Вільні і Віленскай вобласці БССР. Выходзіла на беларускай мове, № 1 выйшаў 22.9.1939 года. У першых нумарах «Віленскай праўды», як ва ўсёй беларускай савецкай прэсе таго часу, друкаваліся прапагандысцкія тэксты пра гістарычныя правы беларускага народа на Вільню і Віленшчыну. Адказны рэдактар І. М. Афенгейм[заўв. 1], у рэдакцыі працуюць Максім Танк, В. Жук-Грышкевіч (стылістычны рэдактар), М. М. Касцевіч (Макар Краўцоў), Любоў Асаевіч(?), Янка Багдановіч, з рэдакцыяй супрацоўнічалі А. Луцкевіч, Ф. Грышкевіч, С. Бусел і інш. Рэдакцыя размяшчалася ў доме на Біскупскай вуліцы (Талат-Кялпшы, 3[заўв. 2])[1].
У міжнародных навінах даволі рэгулярна без каментароў друкаваліся зводкі нямецкага вайсковага камандавання. У нумары 15 за 8 кастрычніка таксама без каментароў была надрукаваная вялікая прамова Адольфа Гітлера ў Рэйхстагу. Галоўнай жа тэмай гэтага нумару былі паведамленні пра агульнагарадскі мітынг, з якіх фактычна вынікала, што Віленшчына мае быць далучаная да БССР[2].
Аднак у сувязі з заключэннем 14.10.1939 «Дагавора аб перадачы Літоўскай рэспубліцы г. Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой» планаваны ў Вільні абласны цэнтр быў перанесны ў Вілейку. Апошні нумар «Віленскай праўды» выйшаў 25.10.1939, рэдакцыйнае абсталяванне перавезлі з Вільні ў Вілейку — газета была перайменаваная ў «Вілейскую праўду» — орган Часовага ўпраўлення Вілейскай вобласці (хоць Вілейская вобласць была створана толькі 4.12.1939), першы нумар якой выйшаў 15.11.1939, нумарацыя захавалася ад «Віленскай праўды». У пачатку 1940 года «Вілейская праўда» перайменаваная ў «Сялянскую газету».
Нумары 1-4, 7-15, 19, 23 «Віленскай праўды» захоўваюцца ў Аддзеле старой перыёдыкі Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы (Вільнюс)[3].
Заўвагі
правіцьЗноскі
- ↑ а б Луцкевич Л. Вильня // Нёман. 1992. № 12. — С. 136-153.
- ↑ svaboda.org
- ↑ Айда Грибене. Белорусская печать межвоенного времени в коллекции Отдела старой периодики Библиотеки АН Литвы (издания Вильнюса и Каунаса) // Homo historicus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А. Ф. Смаленчука з удзелам I. М. Дубянецкай. — Вiльня: ЕГУ, 2008. — 520 с. — ISBN 978-9955-773-16-0. — С. 445.
Спасылкі
правіць- Нумары 1-4, 7-15, 19, 23 «Віленскай праўды» у pdf-фармаце на «Беларускай палічцы»
- Пра што пісала ў 1939-м «Віленская праўда» — svaboda.org