Адкрыць галоўнае меню

Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Віленскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 6,3 тыс. км². Сталіца — горад Вільня.

Віленскі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Вільня
Дата скасавання 1795
Кашталяны Кашталяны віленскія
Насельніцтва гл, Дэмаграфія
Плошча 6,3 тыс. км²
Віленскі павет на карце
Час існавання XV ст.1795
невядома

Месты і мястэчкі: Астравец, Быстрыца, Варняны, Гедройцы, Гервяты, Дубінкі, Кернаў, Лаварышкі, Майшагола, Меднікі, Міхалішкі, Рудаміна, Салечнікі, Трокенікі, Шырвінты, Яшуны.

ГісторыяПравіць

Узнік па Крэўскай уніі (1385) на аснове колішняга Віленскага княства[1], уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) утварыўся наноў шляхам аб'яднання шэрагу валасцей, якія раней падпарадкоўваліся беспасярэдне ваяводу віленскаму: Гедройцкай, Кернаўскай, Медніцкай, Майшагольскай, Меміскай, Няменчынскай, Рудамінскай. У склад павету ўвайшлі таксама магнацкія маёнткі (Дубінкі, Муснікі, Упнікі, Астравец, Вялькія, Малыя Салечнікі і інш.) і ўладанні касцёла (Веркі, Гервяты, Маляты, Панары, Рукойны, Шашолы).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаванне, яго тэраторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

ДэмаграфіяПравіць

У сяр. XVII ст. налічваў 16 501[2] дым (каля 100—115 тыс. жыхароў). Па Трынаццацігадовай вайне (16541667) колькасць дымоў скарацілася да 8,5 тыс.

У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павету дасягала 125—160 тыс. чал. (20,7 тыс. дымоў[3])

ГеаграфіяПравіць

У склад Віленскага павета ўваходзіла тэрыторыя Быстрыцкага, Інтурскага і Кернаўскага старостваў (дзяржаўных валасцей), 40 вялікакняжацкіх дзяржаў[4], а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Плошча павету складала каля 6,3 тыс. км², з іх каля 0,5 тыс. км² знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. За ўвесь час існавання яго межы практычна не змяняліся — асобныя прыгранічныя маёнткі перадаваліся з павету ў павет[5].

Адметнасцю павету была адсутнасць буйных лаціфундый, пераважалі дробныя і сярэднія памерам (да 500 дымоў) маёнткі. Дамінавала шляхецкая ўласнасць (да 74% дымоў). Дзяржаве належала каля 13% дымоў, касцёлу — таксама 13%[6].

УраднікіПравіць

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Першым падкаморыем быў Я. Лявон, суддзёй земскім — Ю. Белазор, падсудкам — С. Касінскі, пісарам — А.Мацкевіч, павятовым харунжым — С. Нарбут.

Павятовую шляхту ўзначальваў кашталян віленскі[5].

Зноскі

  1. Мікалай Камінскі. Віленскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 286.
  2. Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  3. Powiat wileński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 337.
  4. Powiat wileński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 338.
  5. 5,0 5,1 Вячаслаў Насевіч. Віленскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 432.
  6. Вячаслаў Насевіч. Віленскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 433.

ЛітаратураПравіць