Вільгельм Брандэнбургскі

(Пасля перасылкі з Вільгельм Брандэнбург)

Вільгельм Брандэнбургскі (30 чэрвеня 1498, Ансбах — 4 лютага 1563, Рыга) — архібіскуп рыжскі з 1539 па 1561 год. Яго бацькам быў Фрыдрых I Гогенцолерн, а дзядамі — Альбрэхт III, курфюрст Брандэнбурга і польскі кароль Казімір IV.

Вільгельм Брандэнбургскі
ням.: Wilhelm von Brandenburg-Ansbach-Kulmbach
Вільгельм Брандэнбургскі
апошні князь-біскуп Рыгі
Герб
Сцяг21-ы Архібіскуп рыжскі
1539 — 1563
Царква Рымская каталіцкая
Папярэднік Томас Шонінг
Пераемнік архібіскупства скасавана
Адукацыя
  • Інгальштацкі ўніверсітэт[d]
Дзейнасць каталіцкі святар
Імя пры нараджэнні Вільгельм Брандэнбург-Ансбахскі
Нараджэнне 30 чэрвеня 1498
Смерць 4 лютага 1563 (64 гады)
Пахаванне
Дынастыя Гогенцолерны
Бацька Фрыдрых I[d]
Маці Соф’я Ягелонка[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Як і яго брату Альбрэхту, Вільгельму сям’я вызначыла шлях манаха, і з 1516 года ён навучаўся ва ўніверсітэце Інгальштата. У 1529 годзе тагачасны архібіскуп рыжскі Томас Шонінг прызначыў Вільгельма на пасаду каад'ютара. Пасля смерці Шонінга ў 1539 ён стаў новым архібіскупам нягледзячы на процідзеянне Рыжскай думы, якая не жадала прымаць на гэту кафедру Гогенцолерна.

Адным з вынікаў Лівонскай вайны стала скасаванне ўлады князя-біскупа і атрыманне Рыгай статусу вольнага імперскага горада. Вільгельм памёр праз два гады, і пахаваны ў Домскім саборы Рыгі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Joseph Girgensohn: Wilhelm von Brandenburg. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 43, Duncker & Humblot, Leipzig 1898, S. 177—180.

Спасылкі правіць