Вільгельм Дзільтэй (ням.: Wilhelm Dilthey; 19 лістапада 1833 — 1 кастрычніка 1911) — нямецкі філосаф, псіхолаг, гісторык культуры. Вядучы прадстаўнік філасофіі жыцця, заснавальнік філасофскай герменеўтыкі.

Вільгельм Дзільтэй
ням.: Wilhelm Dilthey
Dilthey1-4.jpg
Імя пры нараджэнні: ням.: Wilhelm Christian Ludwig Dilthey[1]
Дата нараджэння 19 лістапада 1833(1833-11-19)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1911(1911-10-01)[5][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Краіна:
Месца працы
Навуковая ступень: доктар навук
Альма-матар:
Школа/традыцыя: філасофія жыцця, герменеўтыка
Кірунак: Заходняя Філасофія
Перыяд: Філасофія XX стагоддзя
Асноўныя інтарэсы: тэорыя літаратуры, інтэлектуальная гісторыя
Аказалі ўплыў: І. Кант, Ф. Шлеермахер, Гегель, Дж. С. Міль
Зведалі ўплыў: М. Шэлер, К. Ясперс, М. Хайдэгер, Георг Міш, Х. Артэга-і-Гасет, Г. Г. Гадамер, Г. Нуль, Ю. Хабермас
Commons-logo.svg Вільгельм Дзільтэй на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вывучаў тэалогію ў Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. Прафесар філасофіі Базельскага ўніверсітэта (1866).

Выказваў ідэю аб узаемасувязі культурных з'яў у грамадстве, якія аб'яднаны ў кожны дадзены гістарычны момант у адзінае, арганічнае цэлае. Лічыў, што ў аснове ўсіх форм культурнай творчасці ляжаць розныя светапогляды, якія ён падзяляў на тры тыпы: натуралізм (пазітывізм), аб'ектыўны ідэалізм (пантэізм), ідэалізм свабоды (тэізм). Прытрымліваўся меркавання аб інтуітыўным спасціжэнні духоўнай цэласнасці асобы і культуры. Разглядаў гісторыю культуры як шэраг твораў «аб'ектыўнага духу», да якога ён адносіў мастацтва, філасофію, рэлігію. Прапанаваў паняцце «навук аб духу».

Аўтар шматлікіх прац па гісторыі заходняй цывілізацыі, нямецкай філасофскай думцы, псіхалогіі: «Уводзіны ў навукі аб духу» (1883), «Ідэя апісальнай і аналітычнай псіхалогіі» (1894), «Узнікненне герменеўтыкі» (1900), «Будова гістарычнага свету ў навуках аб духу» (1910) і інш.

Зноскі

  1. http://www.encyclopedia.com/history/encyclopedias-almanacs-transcripts-and-maps/wilhelm-christian-ludwig-dilthey Праверана 19 чэрвеня 2017.
  2. 2,0 2,1 Wilhelm Dilthey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Wilhelm Dilthey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Wilhelm Dilthey // Indiana Philosophy Ontology Project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://www.nndb.com/people/777/000180237/
  7. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/267416/historicism
  8. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/163592/Wilhelm-Dilthey

ЛітаратураПравіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6