Вільгельм Фрыдрых Оствальд
Вільгельм Фрыдрых Оствальд (ням.: Wilhelm Friedrich Ostwald, лат.: Vilhelms Ostvalds; 2 верасня 1853, Рыга — 4 красавіка 1932, Лейпцыг) — нямецкі фізіяхімік і філосаф, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1909).
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў у 1875 Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт (1875), дзе і працаваў. Прафесар Рыжскага політэхнічнага вучылішча (1882-1887), Лейпцыгскага ўніверсітэта (1887-1906), адначасова ў 1898—1905 дырэктар заснаванага ім Фізіка-хімічнага інстытута. 3 1906 праводзіў даследаванні ва ўласнай хімічнай лабараторыі.
Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1895).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па хімічнай кінетыцы і каталізе, тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, вучэнні аб колерах, гісторыі хіміі. Вывеў суадносіны паміж электраправоднасню разбаўленых раствораў бінарных слабых электралітаў і іх канцэнтрацыяй (закон разбаўлення Оствальда , 1888). Распрацаваў спосаб каталітычнага акіслення аміяку да азотнай кіслаты (1902).
У 1889 распачаў выданне серыі «Класікі дакладных навук».
СветапоглядПравіць
Стваральнік філасофскай тэорыі энергетызму, паводле якой адзінай субстанцыяй сусвету з'яўляецца энергія.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Wilhelm Ostwald // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wilhelm Ostwald // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Оствальд Вильгельм Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 18 : Никко — Отолиты. — С. 580. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 3 верасня 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11859057X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
ЛітаратураПравіць
- Оствальд Вільгельм Фрыдрых // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 455.
СпасылкіПравіць
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Вільгельма Фрыдрыха Оствальда на афіцыйным сайце РАН
- Оствальд, В. «Натурфіласофія» (1907)(недаступная спасылка)