Вільгельм I Гогенцолерн
Вільгельм I (ням.: Wilhelm I. Friedrich Ludwig), (22 сакавіка 1797 — 9 сакавіка 1888) — германскі імператар (кайзер) з 18 студзеня 1871 года, рэгент прускага каралеўства з 7 кастрычніка 1858 года, кароль Прусіі з 2 студзеня 1861 года. Прускі генерал-фельдмаршал. Першы кіраўнік Германскай імперыі (Другога рэйха), якая ўзнікла пасля аб'яднання краіны.
Вільгельм I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Wilhelm I. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрыдрых Вільгельм IV | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых III | ||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1797 Берлін |
||||||
Смерць |
9 сакавіка 1888 (90 гадоў) Берлін |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гогенцолерны | ||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Wilhelm I. Friedrich Ludwig von Hohenzollern | ||||||
Бацька | Фрыдрых Вільгельм III | ||||||
Маці | Луіза Мекленбург-Стрэліцкая | ||||||
Жонка | Аўгуста Веймарская | ||||||
Дзеці | Фрыдрых III Гогенцолерн, Луіза Пруская[d] і Agnes Dettman[d] | ||||||
Веравызнанне | Пруская унія | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал-палкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё да прастола і ваенная кар'ера
правіцьДругі сын Фрыдрыха Вільгельма III, Вільгельм не лічыўся патэнцыйным спадчыннікам прастола, таму атрымаў абмежаваную адукацыю. Ён служыў у арміі з 1814 года, ваяваў супраць Напалеона, і быў па водгуках вельмі храбрым салдатам; 3 жніўня 1814 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-га класа. Ён таксама стаў цудоўным дыпламатам, удзельнічаючы ў дыпламатычных місіях пасля 1815 года. У 1848 годзе ён паспяхова здушыў паўстанне супраць яго старэйшага брата караля Фрыдрыха Вільгельма IV.
Прынц-рэгент
правіцьУ 1857 Фрыдрых Вільгельм IV перанёс інсульт і стаў разумова недзеяздольны да канца жыцця. У кастрычніку 1858 г. Вільгельм стаў прынцам-рэгентам свайго брата.
Кароль і кайзер
правіць2 студзеня 1861 Фрыдрых Вільгельм IV памёр, і Вільгельм узышоў на трон як Вільгельм I Прускі, каранаваўшыся ў Кёнігсбергу.
Ён успадкаваў канфлікт паміж каралём і ліберальным парламентам. Яго лічылі палітычна нейтральным чалавекам, паколькі ён умешваўся ў палітыку менш, чым яго брат. Ён, аднак, знайшоў кансерватыўнае вырашэнне канфлікту: прызначыў Ота фон Бісмарка прэм'ер-міністрам. Паводле прускай канстытуцыі, прэм'ер-міністр падпарадкоўваўся выключна каралю, а не парламенту. Бісмарк разглядаў працу на гэтай пасадзе як васальны абавязак у адносінах да сеньёра. Аднак менавіта Бісмарк рэальна кіраваў палітыкай, як унутранай, так і знешняй; некалькі разоў ён атрымліваў згоду Вільгельма, пагражаючы адстаўкай.
Пасля Франка-прускай вайны Вільгельм быў абвешчаны германскім імператарам 18 студзеня 1871 у Версалі, у палацы Людовіка XIV.
Пасля гэтай цырымоніі Паўночнагерманскі саюз (1867—1871) быў ператвораны ў Германскую імперыю (ням.: Deutsches Reich, «Нямецкі рэйх», 1871—1945).
Гэта Імперыя была федэратыўнай; імператар з'яўляўся главой дзяржавы і прэзідэнтам (першым сярод роўных) федэральных манархаў (каралі Баварыі, Вюртэмберга, Саксоніі, вялікія герцагі Бадэна і Гесэна і інш., у тым ліку сенаты свабодных гарадоў Гамбурга і Брэмена). Вільгельм прыняў тытул «Германскі імператар» неахвотна, ён аддаў перавагу б звацца «Імператарам Германіі», але гэты тытул не задавольваў федэральных манархаў.
У сваіх мемуарах Бісмарк апісваў Вільгельма як старамоднага, ветлівага і абыходлівага джэнтльмена і сапраўднага прускага афіцэра, з добрым цвярозым розумам, які, аднкак, паддаецца «жаночаму ўплыву».
Сям'я
правіцьУ 1829 годзе Вільгельм ажаніўся з Аўгустай Саксен-Веймар-Эйзенахскай (1811—1890), дачкой вялікага герцага Карла-Фрыдрыха Саксен-Веймарскага і вялікай княгіні Марыі Паўлаўны. У гэтым саюзе нарадзілася двое дзяцей:
- Фрыдрых III (1831—1888), наступны кароль Прусіі;
- Луіза (1838—1923), у 1856 годзе выйшла замуж за Фрыдрыха I, вялікага герцага бадэнскага.
Помнікі Вільгельму I
правіцьНіводнаму іншаму манарху не было ўзведзена столькі помнікаў, колькі Вільгельму I. Першая конная статуя тады яшчэ толькі караля Прусіі Вільгельма была створана берлінскім скульптарам Фрыдрыхам Драке ў 1867 г. Прускі інстытут помнікаў налічыў 63 скульптурныя статуі, якія адлюстроўваюць кайзера на кані, 231 — стоячы, 5 — седзячы і 126 бюстаў Вільгельма I.
Зноскі
- ↑ Mausoleum Charlottenburg: Königin Luises Tempel für die Ewigkeit Праверана 27 чэрвеня 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм I
- Вильгельм I Германский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.