Вількамірскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Вількамірскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 9,9 тыс. км². Сталіца — горад Вількамір.

Вількамірскі павет
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Вількамір
Старосты Старосты вількамірскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 9,9 тыс.
Вількамірскі павет на карце

Гісторыя правіць

Узнік у якасці судовай і ваенна-мабілізацыйнай акругі (воласці, харунжаства) не пазней за 1380-я. 3 1413 уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.

Пад назвай «павет» выступае ў попісе войска 1528 года, калі мясцовае паспалітае рушанне налічвала 418 коннікаў (з іх 187 былі дробнымі шляхціцамі, якія ішлі ў войска асабіста, без слугаў). У 1567 вількамірскае рушанне налічвала 653 коннікі і 3 пешыя шляхціцы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) да павету далучыліся Анікштынскага, Курклеўскага, Пенянскага, паўночная часткі Гедройцкага харунжастваў, дзяржаўнай Ушпольскай воласці. У гэты час увадзіліся пасады павятовага маршалка, падкаморага, земскага суддзі з падсудкам і пісарам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаванне.

Дэмаграфія правіць

У сяр. XVII ст. налічваў 20,4 тыс. дымоў (каля 135—140 тыс. чал.), па Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасць дымоў скарацілася да 15,8 тыс.

У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павета складала каля 150—170 тыс. чал.

Геаграфія правіць

У 2-й пал. XVI ст. плошча павета склала каля 9,9 тыс. км² (польскія даследчыкі трымаюцца лічбы 9 тыс. км²), ляжаў цалкам на тэрыторыі сучаснай Літвы.

У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Анікштынскага, Больніцкага, Купіскага, Курклеўскага, Пенянскага і Ушпольскага старостваў (дзяржаўных воласцей), таксама буйныя вотчыны Радзівілаў (Віжуны, Дусяты, Саламесць, Свядасць, Солы) і роднасных ім Осцікавічаў (Аванта)[1].

Ураднікі правіць

У Вількаміры размяшчаліся падкаморскі, земскі і гродскі суды, склікалася паспалітае рушанне. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян вількамірскі шляхам павышэння да кашталянскай годнасці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнацы Касцялкоўскі. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў канцы восені таго ж года новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала вількамірскую кашталянію. У выніку, кашталян вількамірскі захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.

Зноскі

Літаратура правіць