Вільнюская мастацкая акадэмія

Вільнюская мастацкая акадэмія (літ.: Vilniaus dailės akademija) — вышэйшая дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве, якое дзейнічае ў Вільнюсе, з філіяламі ў Каўнасе (Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і Цяльшяе (Цяльшйскі мастацкі факультэт). Адрас у Вільні — вуліца Майрон, 6 (Maironio g. 6). Рэктар прафесар Адомас Бутрымас, археолаг па спецыяльнасці, выхаванец гістарычнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта.

Вільнюская мастацкая акадэмія
(ВМА)
Vilniaus dailės akademija
Арыгінальная назва Vilniaus dailės akademija
Міжнародная назва Vilnius Academy of Arts
Заснаваны 1951
Рэктар Адамас Бутрымас
Студэнты 2035
Бакалаўрыят 1621
Магістратура 370
Аспірантура 12
Дактарантура 32
Размяшчэнне Літва, г. Вільнюс
Юрыдычны адрас Maironio g. 6 Vilnius
Сайт vda.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2007/2008 навучальным годзе навучалася 1621 бакалаўраў, 370 магістрантаў, налічвалася 32 дактаранты, 12 аспіранта, усяго 2035 навучэнцаў. Акадэмія мае сваю бібліятэку, галерэю «Akademija» на вуліцы Пілес (адкрыта ў 1991 годзе), выдавецтва (заснавана ў 1993 годзе).

Структура правіць

У акадэміі працуюць факультэты:

  • Візуальнага і прыкладнога мастацтва
  • Архітэктуры і дызайну
  • Гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каўнаскі мастацкі факультэт
  • Цяльшайскі мастацкі факультэт

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1951 годзе ў Вільнюсе як Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР шляхам аб'яднання Вільнюскага мастацкага інстытута і Каўнаскага інстытута прыкладнога мастацтва. У інстытуце былі кафедры жывапісу (мальбертны жывапіс, фрэска і мазаіка, вітраж, тэатральная дэкарацыя), графікі, скульптуры, архітэктурнай кампазіцыі і праектавання, а таксама пераведзеныя з Каўнаса керамікі і мастацкага тэкстылю.

У 1973 годзе былі ўтвораны два факультэты — выяўленчага мастацтва і прыкладнога мастацтва. У 1977 годзе рыхтаваліся мастакі па спецыяльнасцях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інтэр'ер і абсталяванне, ландшафт, рэстаўрацыя архітэктар помнікаў, прамысловае мастацтва, мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, мастацтвазнаўства. Меўся філіял у Каўнасе, першапачаткова вячэрні аддзяленне (адкрыта ў 1959 годзе).

Вядомыя выпускнікі правіць

Спасылкі правіць