Вільнюская мастацкая акадэмія

Вільнюская мастацкая акадэмія (літ.: Vilniaus dailės akademija) — вышэйшая дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве, якое дзейнічае ў Вільнюсе, з філіяламі ў Каўнасе (Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і Цяльшаі (Цяльшайскі мастацкі факультэт). Адрас у Вільні — вуліца Майроніа, 6 (Maironio g. 6). Рэктар прафесар Ева Скаўроне.

Вільнюская мастацкая акадэмія
(ВМА)
Vilniaus dailės akademija
Арыгінальная назва Vilniaus dailės akademija
Міжнародная назва Vilnius Academy of Arts
Заснаваны 1951
Рэктар Adomas Butrimas[d]
Студэнты 2035
Бакалаўрыят 1621
Магістратура 370
Аспірантура 12
Дактарантура 32
Краіна
Размяшчэнне Вільнюс, Літва
Юрыдычны адрас Maironio g. 6 Vilnius
Сайт vda.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2007/2008 навучальным годзе навучалася 1621 бакалаўраў, 370 магістрантаў, налічвалася 32 дактаранты, 12 аспіранта, усяго 2035 навучэнцаў. Акадэмія мае сваю бібліятэку, галерэі ў Вільні: «Akademija» на вуліцы Пілес (адкрыта ў 1991 годзе), «Titanikas», «Krematoriumas» на вуліцы Майронё і Artiflex (вуліца Гаона). Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва (заснавана ў 1993 годзе).

Структура

правіць

У акадэміі працуюць факультэты:

  • Візуальнага і прыкладнога мастацтва
  • Архітэктуры і дызайну
  • Гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каўнаскі мастацкі факультэт
  • Цяльшайскі мастацкі факультэт

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў 1951 годзе ў Вільнюсе як Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР шляхам аб’яднання Вільнюскага мастацкага інстытута і Каўнаскага інстытута прыкладнога мастацтва. У інстытуце былі кафедры жывапісу (мальбертны жывапіс, фрэска і мазаіка, вітраж, тэатральная дэкарацыя), графікі, скульптуры, архітэктурнай кампазіцыі і праектавання, а таксама пераведзеныя з Каўнаса керамікі і мастацкага тэкстылю.

У 1973 годзе былі ўтвораны два факультэты — выяўленчага мастацтва і прыкладнога мастацтва. У 1977 годзе рыхтаваліся мастакі па спецыяльнасцях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інтэр’ер і абсталяванне, ландшафт, рэстаўрацыя архітэктар помнікаў, прамысловае мастацтва, мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, мастацтвазнаўства. Меўся філіял у Каўнасе, першапачаткова вячэрні аддзяленне (адкрыта ў 1959 годзе).

Вядомыя выпускнікі

правіць

Спасылкі

правіць