Вільнюскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта

Вільнюскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта (літ.: Balstogės universiteto Vilniaus Ekonomikos-informatikos fakultetas, польск.: Wydział Ekonomiczno-Informatyczny w Wilnie Uniwersytetu w Białymstoku) — адасобленае структурнае падраздзяленне (філіял) польскай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы — Беластоцкага ўніверсітэта, якое знаходзіцца ў Вільнюсе.

Вільнюскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта
літ.: Balstogės universiteto Vilniaus Ekonomikos-informatikos fakultetas
Арыгінальная назва літ.: Balstogės universiteto Vilniaus Ekonomikos-informatikos fakultetas
Міжнародная назва польск.: Wydział Ekonomiczno-Informatyczny w Wilnie Uniwersytetu w Białymstoku
Заснаваны 2007
Тып філіял ВНУ
Студэнты 300
Краіна
Размяшчэнне Вільнюс
Сайт uwb.lt

Агульная характарыстыка

правіць

Вільнюскі факультэт Беластоцкага ўніверсітэта быў створаны па рашэнні Міністэрства вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча ад 25 красавіка 2006 года, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ад 9 сакавіка 2006 года, урада Літоўскай Рэспублікі ад 19 чэрвеня 2007 года і Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі ад 8 жніўня 2007 года.

Паводле літоўскага заканадаўства, установа з’яўляецца першым філіялам замежнага ўніверсітэта ў Літве. Ініцыятыва стварэння ў Вільнюсе філіяла Беластоцкага ўніверсітэта была распачатая Асацыяцыяй польскіх вучоных Літвы і была адрасавана ў першую чаргу палякам у Літве. Улетку 2014 года факультэт атрымаў неабходныя дазволы на адкрыццё магістратуры ў галіне эканомікі.

На факультэце навучаецца больш за трыста студэнтаў. 10 % найлепшых студэнтаў атрымліваюць навуковыя стыпендыі, за добрае навучанне студэнты з небагатых сем’яў атрымліваюць сацыяльныя стыпендыі Міністэрства навукі і адукацыі Літоўскай Рэспублікі. Дзейнічаюць 3 напрамкі навучання на ўзроўні бакалаўра — эканоміка, еўрапейскія студыі і інфармацыйныя тэхналогіі. Вучоба доўжыцца 3 гады і ўвесь час праходзіць у Вільнюсе. Пасля заканчэння навучання выпускнік можа паступіць на двухгадовую магістратуру па эканоміцы. Штогод памер залічаных абітурыентаў складае каля 100 алавек.

Спасылкі

правіць