Віфрэда Оскар дэ ла Кансепсьён Лам-і-Кастылья (ісп.: Wifredo Óscar de la Concepción Lam y Castilla, кіт.: 林飛龍; 8 снежня 1902, Сагуа-ла-Грандэ, правінцыя Вілья-Клара — 11 верасня 1982, Парыж) — кубінскі жывапісец.

Вільфрэда Лам
фр.: Wifredo Lam
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 снежня 1902(1902-12-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1982(1982-09-11)[5][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Lou Laurin-Lam[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, архітэктурны чарцёжнік, скульптар, мастак-манументаліст, мастак-гравёр, кераміст
Жанр аўтапартрэт[9] і фігуратывізм[d][9]
Вучоба
Мастацкі кірунак сюррэалізм[10]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька — кітайскі гандляр, які эміграваў на Кубу, маці — мулатка з прымешкай індзейскай крыві (дачка рабыні з Конга). У 1916 годзе сям’я пераехала ў Гавану. У 1918—1923 гадах Лам вучыўся ў школе прыгожых мастацтваў у Гаване, затым перасяліўся ў Іспанію. Выпрабаваў уплыў сюррэалізму, злучаючы яго з афра-кубінскімі (сантэрыя) міфалагічнымі матывамі і выяўленчымі традыцыямі. У 1932 годзе ў жыцці мастака здарылася вялікая трагедыя — смерць жонкі і дзіцяці. Гэта падзея адбілася на яго творчасці, надаўшы яму трывожныя і змрочныя рысы. Браў удзел у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. У 1938 годзе прыехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Пікаса і яго сябрамі (Мацісам, Лежэ, Міро, Бракам, Элюарам), у тым жа годзе наведаў Мексіку, дзе пасябраваў з Фрыдай Кало і Дыега Рыверай. У 1939 годзе яго першая персанальная выстава адбылася ў парыжскай галерэі П’ера Лейба. У 1940 годзе пераязджае ў Марсэль, дзе прымае ўдзел у стварэнні «Марсельскай гульні». У тым жа годзе Лам па прапанове Андрэ Брэтана ілюстраваў яго кнігу «Фата Маргана» (выдадзена ў Марселі, перавыдадзена ў Буэнас-Айрэсе), пазней ілюстраваў кнігі Рэнэ Шара і інш. У 1940-я гады атрымаў прызнанне, як на радзіме, так і ва ўсім свеце. У 1942 годзе пераехаў на Кубу, дзе пражыў 10 гадоў, потым вярнуўся ў Францыю. Знаходзіўся ў апазіцыі да рэжыму Батысты, у 1955 годзе выстаўляўся ў Гаванскім універсітэце ў знак салідарнасці з прысутнымі студэнтамі. Падтрымаў новы сацыялістычны ўрад, напісаўшы «Трэці свет» для прэзідэнцкага палаца.

Зноскі

  1. а б Wifredo Lam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wifredo Oscar de La Conception called Wifredo Lam // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б пасведчанне аб смерці
  4. а б Alley R., Maria Rodrigues Da Cunha Castro Lam, Wifredo // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T048854
  5. Wifredo Lam
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. https://www.centrepompidou.fr/fr/ressources/personne/cizqRe
  9. а б https://www.tate.org.uk/whats-on/tate-modern/exhibition/ey-exhibition-wifredo-lam/who-is
  10. RKDartists