Вінаград (род раслін)

(Пасля перасылкі з Вінаград (род))

Вінаград[3] (Vitis) — род раслін сямейства вінаградавых, а таксама плады гэтых раслін, у спелым выглядзе — салодкія ягады.

Вінаград (род раслін)
Grapes.jpg
Вінаград культурны (Vitis vinifera)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vitis L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28606
NCBI  3603
EOL  38383
GRIN  g:12735
IPNI  325876-2
FW  157350

Батанічнае апісаннеПравіць

Шматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Ягады багатыя цукрамі, арганічнымі кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D.

ЭкалогіяПравіць

Цепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў.

АрэалПравіць

Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. З улікам арэалаў іх паходжання і распаўсюджання, а таксама па сукупнасці батанічных прыкмет яны падзяляюцца на тры групы:

  • еўрапейска-азіяцкую,
  • амерыканскую,
  • усходне-азіяцкую.

Вінаград культурны (Vitis vinifera) узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору; існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўночнаамерыканскія віды: Ізабела(руск.) бел., вінаград скальны (Vitis rupestris) і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; вінаград амурскі (Vitis amurensis), вінаград лісіны (Vitis vulpina) і інш. — для азелянення.

ВідыПравіць

 
Няспелая гронка
 
Дзікі вінаград
Гібрыды

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Вінаград // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.