Адкрыць галоўнае меню

Віндзо́рская дынастыя — кіруючая каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі.

Віндзар
Badge of the House of Windsor.svg
Родапачынальны дом Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Тытулы
Заснавальнік Георг V
Год заснавання 1917

Дом Віндзараў заснаваны 17 ліпеня 1917 каралём Георгам V з мэтай пазбаўлення кіруючай дынастыі ранейшай нямецкай назвы Саксен-Кобург-Гоцкай ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Назва «Віндзар» адсылае да Віндзорскага замка — адной з галоўных рэзідэнцый брытанскага манарха.

Манархі Віндзорскай дынастыіПравіць

Спадчыннікам брытанскага прастола з'яўляецца старэйшы сын Елізаветы II прынц Чарльз.

Члены дому ВіндзараўПравіць

Паводле пракламацыі 1917, членамі дому Віндзараў былі абвешчаны нашчадкі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, якія з'яўляюцца брытанскімі падданымі, за выключэннем жанчын, якія ажаніліся з членамі іншых сем'яў. У наш час усе члены дому Віндзараў з'яўляюцца нашчадкамі сыноў караля Георга V.

У 1952 каралева Елізавета II выдала пракламацыю, паводле якой яе нашчадкі, хоць і не з'яўляюцца нашчадкамі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, працягваюць належаць да дому Віндзараў.

ГенеалогіяПравіць

Віндзорская дынастыя з'яўляецца брытанскай галіной Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі (і тым самым галіной дому Ветынаў), да якой належаў муж каралевы Вікторыі прынц Альберт (сама Вікторыя паходзіла з Гановерскай дынастыі). Адзіным каралём Вялікабрытаніі, які належаў да Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, афіцыйна лічыцца Эдуард VII (валадарыў у 1901-1910).

З пункту гледжання традыцыйнай генеалогіі, у якой сваяцтва лічыцца па мужчынскай лініі, Віндзорская дынастыя павінна была абарвацца на Елізавеце II. Прынц Чарльз і яго нашчадкі павінны былі б належаць да Глюксбургскай галіны Ольдэнбургскага дому, з якой паходзіць муж Елізаветы II прынц Філіп (да гэтага дому таксама належаў расійскі імператар Пётр III і ўсе яго нашчадкі па мужчынскай лініі). Аднак з прычыны вышэйзгаданай пракламацыі 1952 года, падобна таму, як рускія цары называлі сябе Раманавымі, Чарльз і яго нашчадкі працягваюць называцца Віндзарамі.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць