«Ві́нніца» — шматмэтавы баявы карабель класы карвет, праекту 1124П («Альбатрос», анг. Grisha-II class паводле класіфікацыі НАТА) прызначаны для прыбярэжнага дзеяння Ваенна-Марскіх Сіл Украіны.

«Вінніца»
«Днепр» (1976—1992)
U206 «Вінниця»
«Дніпро»
Служба:  СССР
 Украіна
Клас і тып судна супрацьлодачны карабель
Порт прыпіскі Новаазёрнае, Крым
Арганізацыя Чарнаморскі флот СССР
Ваенна-марскія сілы Украіны
Вытворца Суднабудаўнічы завод імя М. Горкага (Зеленадольск)
Будаўніцтва распачата 12.09.1975
Спушчаны на ваду 23.12.1975
Уведзены ў эксплуатацыю 24.12.1976
Статус у складзе ВМФ Украіны
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне 830 т (стандартнае)
990 т (поўнае)
Даўжыня 71,2 м
Шырыня 10,1 м
Асадка 3,8 м (6,1 м па КВЛ)
Рухавікі 2 дызельныя рухавікі крэйсерскага ходу М-507А, фарсажная газавая турбіна М-8М, дызельныя генератары ДГ-500, ДГ-300, ДГ-200
Магутнасць 56 тысяч к.с.
Рухавік 3 фіксаваныя вінты
Хуткасць ходу 14 вузлоў (эканамічная)
35 вузлоў (максімальная)
Аўтаномнасць плавання 9 сутак (паліва)
18 сутак (харч)
Экіпаж 79 чалавек (у тым ліку 9 афіцэраў)
Узбраенне
Радыёлакацыйнае ўзбраенне ГАС «Аргунь» і «Шалонь»
Артылерыя 2x2 57-мм універсальная ўстаноўка АК-725
Ракетнае ўзбраенне ЗРК «Аса-М»
Супрацьлодачнае ўзбраенне 2х12 213-мм рэактыўныя бамбамёты РБУ-6000
Мінна-тарпеднае ўзбраенне 2x2 533-мм тарпедныя апараты ДТА-5Э-1124

Гісторыя карабля

правіць

Пагранічны вартавы карабель з завадскім нумарам 775 быў закладзены ў элінгу Зеленадольскага суднабудаўнічага завода (Татарстан) 23 снежня 1975 г. Залічаны ў спісы караблёў марскіх частак пагранічных войскаў КДБ СССР 17 чэрвеня 1976 года. Пасля спуску на ваду 12 верасня 1976 года па ўнутраных водных шляхах адбуксіраваны ў Азоўскае мора, а адтуль — на завод «Персей» (Севастопаль) для дабудоўкі, а таксама для наладачных і хадавых выпрабаванняў.

 

Крымскі крызіс (2014)

правіць

Падчас Крымскага крызісу карвет быў захоплены расійскімі войскамі на месцы дыслакацыі ля пасёлка Новаазёрнае, што на возеры Данузлаў.

7 сакавіка карвет «Вінніца» разам з яшчэ з 6 ваеннымі караблямі апынуліся заблакаванымі на возеры Данузлаў. Гэта адбылося пасля таго як побач з затопленным расійскімі ваеннымі караблём «Ачакаў» было затоплена дапаможнае вадалазнае судна[1].

22 сакавіка 2014 года спецыяльнае падраздзяленне марской пяхоты РФ, паспяхова здзейсніла захват карвета[2].

19 красавіка 2014 года, згодна з дамоўленасцю паміж абароннымі ведамствамі Украіны і РФ, карвет Вінніца з шэрагам іншых караблёў, пад сцягам Украіны быў накіраваны ў порт г. Адэсы[3].

Зноскі

  1. http://charter97.org/be/news/2014/3/7/89710/ У Крыме заблакаваныя сем ваенных караблёў Украіны
  2. http://charter97.org/be/news/2014/3/22/91530/ Российский спецназ захватил корвет «Винница»
  3. http://charter97.org/ru/news/2014/4/19/95310/ Украинские корабли вышли из разблокированной бухты Донузлав

Спасылкі

правіць