Вінніцкі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
Вінніцкі нацыянальны аграрны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Вінніцы.
Вінніцкі нацыянальны аграрны ўніверсітэт | |
---|---|
Вінницький національний аграрний університет | |
Арыгінальная назва | Вінницький національний аграрний університет |
Міжнародная назва | Vinnytsia National Agrarian University |
Заснаваны | 1982 |
Тып | профільная ВНУ |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вінніца |
Юрыдычны адрас | вул. Сонечная 3, Вінніца, Украіна |
Сайт | vsau.org |
Гісторыя
правіцьГісторыя вучэльні бярэ пачатак у кастрычніку 1982 года - з часу стварэння Вінніцкага філіяла Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі на базе Вінніцкай школы павышэння кваліфікацыі работнікаў сельскай гаспадаркі. 5 красавіка 1991 года Дзяржаўнай камісіяй пры Савеце Міністраў СССР на базе Вінніцкага філіяла Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі створаны Вінніцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 16 сакавіка 2000 года на базе інстытута створаны Вінніцкі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.
Структура
правіць- Факультэт аграноміі і лесаводства
- Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва
- Факультэт уліку і аўдыту
- Факультэт тэхналогій вырабніцтва і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі і ветэрынарыі
- Факультэт менеджменту і права
- Інжынерна-тэхналагічны факультэт
Крыніцы
правіць- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх