Вінцэнт дэ Поль (24 красавіка 1581, Пуі, Францыя — 27 верасня 1660, Парыж) — каталіцкая святар, мучанік.

Вінсент дэ Поль
фр.: Vicente de Paul
Vincent de Paul.PNG
Дата нараджэння 24 красавіка 1581[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1660(1660-09-27)[2][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы[d]
Дзень памяці 27 верасня[8]
Commons-logo.svg Вінсент дэ Поль на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросце ён стаў святаром і праз дванаццаць гадоў святарскага служэння быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 годзе святар прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 годзе — законную супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.

Паколькі сядзіба супольнасці Місій знаходзілася побач з парыжскім касцёлам святога Лазара, законнікаў пачалі называць лазарыстамі. У 1633 годзе Вінцэнт дэ Поль разам з Луізай дэ Марыяк заснаваў законную супольнасць Дачок міласэрнасці, вядомых пад назваю шарыткі (ад французскага слова charity — міласэрнасць). Адданы святар, служыцель бедных, апякун сіротаў і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лазарэты) падчас крывавых паўстанняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII стагоддзя.

На момант яго смерці ў Францыі існавала ўжо каля 800 місій лазарыстаў, якія пазней распаўсюдзіліся па ўсім свеце[9].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118627171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Vincent de Paul // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Saint Vincent De Paul // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Vinzenz von Paul // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118627171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. http://en.wikipilipinas.org/index.php?title=Adamson_University
  7. http://www.ingentaconnect.com/content/afpp/jpp/2012/00000022/00000008/art00006?crawler=true
  8. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: 1969. — С. 30.
  9. Святы Вінцэнт дэ Поль, святар