Вінцантас Барысявічус

Вінца́нтас Барыся́вічус (літ.: Vincentas Borisevičius; 23 лістапада 1887 года, вёска Бябрынінкай, Паэжарэйская воласць, Вілкавішскі павет, Літва) — 18 лістапада, паводле іншых звестак 12 лістапада 1946 года, Вільнюс) — біскуп цяльшэйскі.

Біскуп Вінцантас Барысявічус
Vyskupas Vincentas Borisevičius
Біскуп Вінцантас Барысявічус
Біскуп цяльшэйскі
Царква Рымска-каталіцкая царква
Дапаможны біскуп цяльшэйскія дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса
з 3 лютага 1940 года
Царква Рымска-каталіцкая царква

Адукацыя
Імя пры нараджэнні Вінцантас Барысявічус
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Vincentas Borisevičius
Нараджэнне 23 кастрычніка 1887(1887-10-23)
в. Бябрынінкай, Паэжарэйская воласць, Вілкавішскі павет, Літва
Смерць 18 лістапада 1946(1946-11-18) (59 гадоў)
Вільнюс, Літоўская ССР, СССР
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 29 мая 1910

Узнагароды
Гранд-афіцэр ордэна Крыжа Віціса
Крыж за ўратаванне жыцця
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Атрымаў адукацыю ў Сейненскай духоўнай семінарыі і універсітэце Фрыбура (Швейцарыя). У 1910 годзе пасвечаны ў святары. З 1918 годзе — капелан гімназіі ў Мар'ямпалі, з 1922 года — прафесар Сейненскай духоўнай семінарыі. З 1926 года — канцлер Цяльшэйскай курыі, з 1927 года — прафесар, затым рэктар Цяльшэйскай духоўнай семінарыі.

З 1940 года — дапаможны біскуп цяльшэйскія дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса, з 1944 года — біскуп цяльшэйскі. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі савецкай улады, падвяргаўся катаванням, але вінаватым сябе не прызнаў. Быў вызвалены, але ў 1946 годзе зноў арыштаваны па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці і прапагандзе і сувязях з літоўскім антысавецкім падполлем.

Знаходзіўся пад следствам у Вільнюсе, быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны ў Вільнюскай турме.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 24 верасня 1999 года № 583 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы)(літ.) 
  2. Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 25 красавіка 2003 года № 58 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы)(літ.) 

ЛітаратураПравіць

  • Книга Памяти. Мартиролог Католической церкви в СССР. М., 2000. С. 29-30.
  • Lietuvių dvasininkai kūrėjai. Kūriniai. Gyvenimai. Sudarytojas Ričardas Jakutis. Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. ISBN 9986-511-10-0. P. 593—594.(літ.) 

СпасылкіПравіць