Вінцэнты Іванавіч Казяк

Вінцэнты Іванавіч Казяк (нар. 8 жніўня 1943, Куляшы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Вінцэнты Іванавіч Казяк
Нараджэнне 8 жніўня 1943(1943-08-08) (81 год)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном). Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Шлях камунізму» Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Смаргонскага райкама КПБ. Быў намеснікам загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы, другім сакратаром Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Шчучынскага райкама КПБ Гродзенскай вобласці. Займаў пасады старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыні Шчучынскага райвыканкама, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўнага інспектара па Гродзенскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

правіць

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені, трыма медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі